Чтение онлайн

на главную

Жанры

У краіне райскай птушкі

Мавр Янка

Шрифт:

Адзін раз Чунг-лі браў з-пад дрэва гаршчочак з гумавым сокам і неяк перакуліў яго. Якраз ішоў міма містэр Брук.

Убачыўшы такое злачынства, Брук аж пачырванеў.

— Як смееш ты, сабака, псаваць гаспадарскае дабро?! — закрычаў ён і, не доўга думаючы, моцна штурхануў ботам у зубы Чунг-лі, які стаяў, пакорна схіліўшыся перад ім.

Чунг-лі і да гэтага часу не ведае, як здарылася, толькі памятае, як гаршчочак разляцеўся на кавалкі аб… галаву містэра Брука, а рэшта гумавага соку заляпіла яму ўвесь твар. Брук зароў, як бык, выхапіў рэвальвер, але не мог

страляць, бо нічога не бачыў. Ен стаў церці вочы, але ад гэтага рабілася яшчэ горш.

Рабочыя зарагаталі ад радасці. Брук пачаў страляць не гледзячы. А Чунг-лі падбег да брата, абняў яго і ўцёк. Уцёк у той самы мангравы лес, дзе ён цяпер сядзеў.

І добра зрабіў, бо за такое «злачынства» ён трапіў бы на катаргу, можа, гадоў на дзесяць. Такі ўчынак быў бы растлумачаны, як замах на жыццё «белага». А гэта ў тых краях лічыцца самым страшным злачынствам.

Каб справа тычылася «каляровага» — жоўтага або чорнага, — тады зусім іншая рэч, а падняць руку на «белага» ды пры гэтым яшчэ «цара зямлі», англічаніна, — дык ужо лепш і на свет не радзіцца.

Затое для ўсіх «каляровых» рабочых гэтае здарэнне было першай радасцю за ўсе тры гады.

Але пасля гэтага ім стала яшчэ горш, асабліва Хунь-чжы, на якога злажылі адказнасць за брата — гэта значыць, ён павінен быў адпрацаваць усю «шкоду», якую зрабіў Чунг-лі. Адносіны да другіх таксама зрабіліся яшчэ больш жорсткімі, каб усе адчувалі, што азначае замах на белага.

Ды і становішча ўцекача было не лепшым. Куды было яму дзецца? Каб вярнуцца дамоў, яму, па-першае, трэба было мець шмат грошай, а па-другое, — ля берага, дзе толькі і жывуць белыя, яго зараз жа злавілі б.

Заставалася толькі ісці куды вочы глядзяць, далей ад берага.

І ён пайшоў…

Пайшоў у сярэдзіну вострава, туды, дзе яшчэ ніхто не быў, туды, дзе віднеліся таемныя горы, дзе жывуць людзі, якія і самі не ідуць да белых і іх да сябе не пускаюць.

Пайшоў адзін, бяззбройны, не ведаючы, куды ісці і што рабіць.

А праз год чамусьці вярнуўся назад, у тое самае месца, адкуль уцёк і дзе яму пагражае небяспека…

Успамінаючы цяпер свой родны сампан, ён лічыў яго за самы найлепшы куток на зямлі. Цяпер яму здавалася, што тамака акурат і жывуць найшчаслівейшыя людзі, што дарма яны лічылі сябе ўжо такімі няшчаснымі.

Ен так задумаўся, седзячы на сваім дрэве, што нават не пачуў, як пад'ехала досыць вялікая лодка і спынілася пад ім.

У лодцы сядзела чалавек шэсць папуасаў, узброеных лукамі і пікамі. Усё іх адзенне складалася з аднаго толькі фартуха. Яны былі высокага росту, дужыя і здаровыя. Чорнае цела іх блішчала, як бот.

Яны былі кірпатыя, з тоўстымі губамі і вялікімі выступамі шчок. Але дзіўней за ўсё былі іх кудлатыя галовы. Кучаравыя валасы ўздымаліся на галаве, як стог сена, і надавалі ім вельмі люты выгляд.

Яны нешта загаргаталі паміж сабою. Чунг-лі ўздрыгануўся, зашуршаў лісцем.

Папуасы паднялі галовы і ўбачылі яго. Яны ўзяліся за лукі і грозна сталі яму нешта казаць. Пры гэтым паказвалі рукамі, каб ён злез да іх у лодку.

Чунг-лі за гэты год часта сустракаўся з

папуасамі, але ён цяпер лічыў бы за лепшае застацца на дрэве, чымся карыстацца іх гасціннасцю.

Хто іх ведае, што яны сабе думаюць? Праўда, узбярэжныя папуасы, якія часцей сустракаюцца з другімі людзьмі, якія бліжэй бачаць сваё начальства — англічан, — цяпер ужо не нападаюць, як раней, але ўсё-такі аднаму трапіць да іх непрыемна.

Чунг-лі зрабіў салодкую міну, заківаў галавою і сказаў:

— Кавас! Кавас! — што азначае: «прыяцель, прыяцель».

Папуасам, відаць, гэта спадабалася. Яны апусцілі лукі, але ўсё роўна чакалі яго да сябе. Не было чаго рабіць — трэба было злазіць.

Чунг-лі ўлез у лодку, зрабіў выгляд, што ён вельмі ўдзячны за іх ласкавасць, і ўсё паўтараў:

— Уян, уян (добра, добра)!..

Потым выцягнуў з торбы краба і аддаў ім.

Папуасы ўбачылі, што гэта сапраўды «кавас», і зрабіліся лагаднейшымі. А калі Чунг-лі пачаў выкладаць усе свае веды па папуаскай мове, з якой ён азнаёміўся ў часе сваіх вандраванняў, тады ўжо зусім зрабіўся ім сябрам. Але трэба зазначыць, што ведаў гэтых у Чунг-лі зусім не хапала. Папуасы жывуць паасобку, сталых зносін паміж сабой не маюць, дзеля гэтага няма ў іх і адзінай мовы. Часта здараецца, што дзве суседнія вёскі гавораць па-рознаму.

Папуасы не разумелі і паловы таго, што казаў Чунг-лі, але з некалькімі словамі ды мігамі ўсё ж такі дагаварыцца можна было.

Папуасы выехалі з лесу ў мора. Пакуль яны ехалі ўздоўж берага, сонца пачало спускацца. Чунг-лі ўбачыў у моры, недалёка ад берага, над вадою, вёску, да якой яны і накіроўваліся.

Хаціны былі пабудаваны на мангравых карэннях, на якіх былі пасланы жэрдкі. Страха была зроблена з плеценага пальмавага лісця, а сцены — з галля.

Там ужо заўважылі, што едзе чужы чалавек. Насельніцтва згуртавалася на краі насцілу і з цікавасцю чакала госця.

Лодка пад'ехала «пад вёску». З насцілу звешваліся плеценыя сходкі, па якіх і падняліся ўверх.

Паміж усіх хацін асабліва вызначалася адна, даўгая, вялікая, — туды і павялі госця. Чунг-лі адразу пазнаў, што гэта быў нібы клуб, дзе жывуць нежанатыя папуасы і дзе звычайна прымаюць гасцей.

Чунг-лі супакоіўся: значыцца, яго прымаюць як госця. Увайшлі ў сярэдзіну. Па баках цягнуліся нары, дзе кожны чалавек меў сваё месца. Над галовамі віселі розныя прылады, галоўным чынам для лову рыбы. Цікава, што сярод розных рэчаў тут можна было знайсці разам і каменную сякеру і жалезную, і касцяны нож і сталёвы; сярод лукаў і стрэлаў была адна старая стрэльба.

Адным словам, відаць было, што гэтыя дзікуны хоць і жылі па-першабытнаму, але ўжо карысталіся і сучаснымі прыладамі.

Пасярэдзіне хаціны была насыпана зямля, дзе гарэў агонь. Зараз жа дадалі галля, паклалі ў попел рыбу, загорнутую ў зялёны ліст, сунулі туды і краба.

Паселі навакол і пачалі, як маглі, гутарыць з Чунг-лі. Чунг-лі стаў тлумачыць, што ён ідзе да белых, але разам з тым асабліва стараўся паказаць, што ён сам не належыць да іх, што ён ненавідзіць белых і лічыць іх ворагамі.

Поделиться:
Популярные книги

Не грози Дубровскому!

Панарин Антон
1. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому!

Я – Стрела. Трилогия

Суббота Светлана
Я - Стрела
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
6.82
рейтинг книги
Я – Стрела. Трилогия

Кодекс Охотника. Книга ХХ

Винокуров Юрий
20. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга ХХ

Путь Шедара

Кораблев Родион
4. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
6.83
рейтинг книги
Путь Шедара

Романов. Том 1 и Том 2

Кощеев Владимир
1. Романов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Романов. Том 1 и Том 2

Найди меня Шерхан

Тоцка Тала
3. Ямпольские-Демидовы
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.70
рейтинг книги
Найди меня Шерхан

Вечный. Книга I

Рокотов Алексей
1. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга I

Дракон - не подарок

Суббота Светлана
2. Королевская академия Драко
Фантастика:
фэнтези
6.74
рейтинг книги
Дракон - не подарок

Барон не играет по правилам

Ренгач Евгений
1. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон не играет по правилам

Я – Орк. Том 2

Лисицин Евгений
2. Я — Орк
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 2

Мимик нового Мира 10

Северный Лис
9. Мимик!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
альтернативная история
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 10

Газлайтер. Том 10

Володин Григорий
10. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 10

Кровь и Пламя

Михайлов Дем Алексеевич
7. Изгой
Фантастика:
фэнтези
8.95
рейтинг книги
Кровь и Пламя

Законы Рода. Том 5

Flow Ascold
5. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 5