Чтение онлайн

на главную

Жанры

У краіне райскай птушкі

Мавр Янка

Шрифт:

— Ха-ха-ха! — зарагатаў містэр Брук. — Вось гэта дык гандаль!

— Дай бог часцей так, — смяяўся Кандаракі. І яны весела пачалі падлічваць, колькі на гэтым «зарабілі».

А шчаслівыя гандляры тым часам адышліся крыху ад будынкаў, спыніліся, зноў выпілі і паваліліся на зямлю, як мёртвыя. Бутэлькі пакаціліся, рэшта спірту вылілася, — справа пакуль што на тым і скончылася.

За паўкіламетра ад будынкаў, у балоцістай нізіне, была плантацыя гумавых, або каўчукавых, дрэў.

Ёсць некалькі

дзесяткаў парод такіх дрэў, але найлепшыя паходзяць з Паўднёвай Амерыкі, з нізіны ракі Амазонкі. Адтуль іх сталі вывозіць і разводзіць у іншых гарачых краінах і ў тым ліку на Новай Гвінеі.

Гэтыя дрэвы належаць да аднаго роду з нашай травой малачаем, але тут яны дасягаюць велічыні дуба. Тры тысячы дрэў былі пасаджаны правільнымі радамі, і паміж іх завіхаліся рабочыя.

Гуму дае сок гэтых дрэў, і здабыча яго падобна да таго, як у нас увесну здабываюць сок з бяроз. Каўчукавы сок падобны да малака, толькі гусцейшы.

Каля плантацыі было раскладзена многа вогнішчаў. Рабочыя з лесу прыносілі сюды гаршкі з сокам. Другія мачалі ў сок дошчачкі і трымалі іх над дымам. Сок гусцеў. Тады зноў мачалі гэтую самую дошчачку і зноў капцілі, і так некалькі разоў, пакуль не набіраўся вялікі камяк. Тады яго разразалі, адкладвалі кавалкі гумы, а дошчачку зноў мачалі. Ля вогнішчаў ляжалі вялізныя кучы гумы. Сок з лесу падносілі ды падносілі. Паміж рабочых хадзіў наглядчык малаец Файлу і паддаваў духу бізуном.

Гэты Файлу быў сам рабочы, але за тое, што вельмі дагаджаў гаспадарам, ён быў зроблены старшым над рабочымі і выконваў свае абавязкі не за страх, а за сумленне.

Ен усё выгледжваў, падслухваў, сачыў за кожным крокам рабочых і паведамляў гаспадарам. Рабочыя яго не любілі нават больш, як містэра Брука, бо Файлу быў бліжэй да іх і больш шкодны.

Разы са два рабочыя яго пабілі, але гэта ім вельмі дорага каштавала: адзін з іх быў так збіты, што праз некалькі дзён памёр, а другі ледзь застаўся жывы.

Усе рабочыя былі «каляровыя»: жоўтыя кітайцы, карэйцы, японцы, цёмныя малайцы, чорныя негры, але не з Афрыкі, а з Амерыкі, бо ім там вельмі дрэнна жывецца. Асабліва многа было кітайцаў.

Нездаровы клімат, дрэннае харчаванне і безупынная праца адбіліся на ўсім іх выглядзе. Трымала ўсіх толькі адна надзея, што вось яны скончаць свой тэрмін і вернуцца дадому «багатымі».

Падышлі Брук і Кандаракі. Файлу падскочыў і пачаў скардзіцца, што сушыльшчыкі вельмі марудна працуюць, не паспяваюць.

— А навошта ў цябе ў руках бізун? — спытаў Брук.

— Не памагае: сама праца ўжо такая марудная.

— Гэта праўда, — сказаў Кандаракі.— Я даўно ўжо кажу, што трэба перайсці на хімічнае згушчэнне соку. У другіх месцах даўно гэтак робіцца.

— Калі яно больш выгадна, трэба будзе абмеркаваць, — адказаў Брук.

Увайшлі ў лес. Рабочыя яшчэ больш замітусіліся. Каля аднаго дрэва Брук раптам спыніўся і, паказваючы

рукой, сурова запытаўся ў Файлу:

— Што гэта такое? А? Файлу замармытаў:

— Я… Я… не бачыў… Гэта Чык-чу.

— А ты дзеля чаго тутака? — крыкнуў Брук і, падняўшы бізун, апусціў яго на спіну Файлу. Той толькі схіліўся да зямлі і жаласна замармытаў:

— Выбачайце, дарагі пан… больш не буду…

Тым часам сюды спяшаўся небарака Чык-чу, якому была даручана гэтая частка дрэў. Падбег і збялеўся.

Гаршчок быў ужо даўно поўны, і гумавы сок цёк праз верх.

Брук нават не паглядзеў на кітайца і, адыходзячы, толькі сказаў Файлу:

— Глядзі ў другі раз…

Файлу яшчэ больш схіліўся; вочы яго глядзелі на Брука з замілаваннем, але як толькі Брук адышоў, Файлу адразу зрабіўся ў сто разоў больш паважным і грозным, як Брук.

— Ну, — прасіпеў ён, звярнуўшыся да Чык-чу, — а цяпер мы з табой палічымось.

Кітаец кінуўся на калені і пачаў прасіць:

— Выбачай… паночку… не буду… не паспеў… паночку…

Але «паночак» не злітаваўся. Бо яму пагражаў другі паночак, які ў свой чарод баяўся трэцяга пана.

Надыходзіў вечар. На вільготнай плантацыі пачаў збірацца туман. Гэта самы нездаровы час у гарачых краінах. Еўрапейцы звычайна ў такі час сядзяць дома і не выходзяць на двор.

Работу скончылі і пайшлі дадому. Для рабочых быў пабудаваны асобны вялікі будынак, але не на слупах, як для гаспадароў, а проста на зямлі.

На двары негр-кухар, або «кок», як усюды на моры завуць кухараў, зварыў ужо вялізны казан чорнага варыва з бобу. Боб і рыс, прыпраўленыя какосавым алеем, былі амаль што адзінаю страваю рабочых. Мяса яны ніколі не бачылі.

Праўда, яго і не было. Кароў на Новай Гвінеі зусім няма. Некалькі галоў былі прывезены на станцыю; вядома, яны былі прызначаны для белых, ды і то галоўным чынам на малако. Гаспадары мелі і дзічыну, але ж не рабочыя. Толькі рыба была даволі часта.

Пасёрбалі варыва і пайшлі спаць. Памяшканне было велізарнае; па баках стаялі нары, на якіх ляжаў сухі чарот і больш нічога. Дзе-нідзе валялася рыззё — адзенне рабочых — або заместа падушкі ляжаў клуначак. Аніякіх рэчаў больш не было.

Рынуліся рабочыя на свае нары і скора паснулі.

Не спаў толькі Чык-чу, бо цяжка яму было прыстасаваць свае раны да жорсткай пасцелі; ды яшчэ енчыў у трасцы адзін карэец.

Не спалася і Файлу.

Ен жыў у гэтым жа самым памяшканні, але, як наглядчык, меў асобны адгароджаны куток каля ўвахода.

Ні на хвіліну Файлу не мог забыцца пра ўдар, які сёння атрымаў ад Брука. Праўда, не першы раз ён быў біты, але вось ужо два гады, як ён сам зрабіўся старшым, сам мог біць сваіх таварышаў, як яго самога калісьці білі; часта здаралася, як, напрыклад, сёння, што яго нават называлі «панам», — яго, цёмнаскурага, ніжэйшай пароды чалавека.

Поделиться:
Популярные книги

Не грози Дубровскому!

Панарин Антон
1. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому!

Я – Стрела. Трилогия

Суббота Светлана
Я - Стрела
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
6.82
рейтинг книги
Я – Стрела. Трилогия

Кодекс Охотника. Книга ХХ

Винокуров Юрий
20. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга ХХ

Путь Шедара

Кораблев Родион
4. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
6.83
рейтинг книги
Путь Шедара

Романов. Том 1 и Том 2

Кощеев Владимир
1. Романов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Романов. Том 1 и Том 2

Найди меня Шерхан

Тоцка Тала
3. Ямпольские-Демидовы
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.70
рейтинг книги
Найди меня Шерхан

Вечный. Книга I

Рокотов Алексей
1. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга I

Дракон - не подарок

Суббота Светлана
2. Королевская академия Драко
Фантастика:
фэнтези
6.74
рейтинг книги
Дракон - не подарок

Барон не играет по правилам

Ренгач Евгений
1. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон не играет по правилам

Я – Орк. Том 2

Лисицин Евгений
2. Я — Орк
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 2

Мимик нового Мира 10

Северный Лис
9. Мимик!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
альтернативная история
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 10

Газлайтер. Том 10

Володин Григорий
10. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 10

Кровь и Пламя

Михайлов Дем Алексеевич
7. Изгой
Фантастика:
фэнтези
8.95
рейтинг книги
Кровь и Пламя

Законы Рода. Том 5

Flow Ascold
5. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 5