Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Уліс з Прускі

Гніламёдаў Уладзімір

Шрифт:

— Цяжка нешта нагавіцы насіць, пайду да Мордкі — на піва змяняю, — пажартаваў ён, але на дзедаў жарт змоўчалі — адна толькі Тоня паціху засмяялася.

Ад сораму ў вачах цёмна. Учарашні выпадак не даваў спакою. «Нездарма кажуць, што п'яны грош шалёны, — колькі ж я прапіў?» Гэта было нейкай дзіўнай нечаканасцю для яго самога.

— Што ж гэта будзе, калі з маладых год піць пачынаць будзеш? — тачыла маці.— Засляпіў вочы гарэлкай!

— Кажуць жа: цыган за кампанію павесіўся, — заступіўся за ўнука Кірыла, але, счакаўшы, дадаў: — Не на карысць яна табе пайшла, унучак. Трахім здаровы, гаматны, а ты шчуплы проціў яго, ты столькі не вып'еш… — Кірыла ўжо, відаць,

ведаў падрабязнасці ўчарашняга вечара.

— Што гэта вы ўсе на мяне? Хоць ты з'едзь куды-небудзь… — спрабаваў абараняцца Лявонка.

Тоня з Фядоркай слухалі іх размову і таксама перажывалі.

— Чаго вы ўсе на яго! — шкадавала і хацела падтрымаць брата Тоня.

— Тоня, табе сёння Ланьку пасвіць, Фядорка хай паспіць, — распарадзілася Марыля.

— Радасцямі жыцця таксама трэба карыстацца па-чалавечы, — як бы самому сабе сказаў Кірыла, — а з Трахімам не вадзі кампаніі, кроў у яго нядобрая.

— Колькі ж ты выпіў? — спытала Марыля.

— Паўкручка…

Ён адрэзаў скарынку хлеба, пацёр часнаком, пасыпаў соллю і з'еў з халоднай вадой. Смачна! Марыля наварыла капусты — на апахмелку гэта першая рэч.

— Мамо, даруйце мне за ўчарашняе…

Марыля моўчкі ўздыхнула…

ІІ

У наступную нядзелю Кірыла пайшоў у царкву. Падахвоціў і Лявонку. У царкве панаваў дух урачыстасці. Святло ад падвешанага да столі панікадзіла мігцела на грозным абліччы айца Глеба і на ўсёй яго мажнай постаці, акрытай вялікай залацістай рызай. Рыза — з аксаміту і расшытая дзіўнымі карункамі, райскімі птушкамі і кветкамі. Святар прайшоўся па царкве, шырока размахваючы кадзілам і пільна ўглядаючыся ў абліччы вернікаў. Усе бачылі, як над вачыма бацюшкі ўсё ніжэй навісаюць калматыя бровы. Адслужыўшы літургію, ён пачаў казанне пра павучальную гісторыю раба Божага Іова. Лявонка добра ведаў гэту сумную гісторыю, ад якой павявала жахам і безнадзейнасцю і мароз па скуры хадзіў, але якая разам з тым вучыла мужна сустракаць жыццёвыя нягоды і выпрабаванні.

Скончыўшы біблейскую прыпавесць, айцец Глеб бліжэй падступіўся да сённяшніх «мірскіх» спраў. Агладзіўшы бараду, пачаў:

— Браціе хрысціяне, веруючыя ў адзінага Гаспадара нашага Ісуса Хрыста!

Відаць было, што айцец Глеб добра ўсведамляў сваю ролю на гэтых заходніх цвярдынях праваслаўя і самадзяржаўнасць.

— Я — ваш пастыр! Але сёння звяртаюся да вас з дзяржаўнымі словамі,— ён размашыста перахрысціўся. — Зямля хістаецца, раскалыхалі яе сацылісты, усё на валаску вісіць…

У царкве стала ціха, і каб была хоць адна муха, дык чуваць было б, як яна лётала. Замігцелі свечкі.

— Недалёка ўжо той час, калі Бог пакліча ўсіх на суд праведны і ўсе пакуты вашы будуць аплочаны ў раі.— Айцец Глеб пагрозліва кашлянуў, прачысціў горла, зноў агладзіў бараду. — Багатым, можа, на гэтым свеце і добра, затое на тым некаторых прыціснуць! Гэта я вам абяцаю.

Святар зрабіў перадышку, паглядзеў у самыя далёкія куткі царкоўнай залы, ці не заўважыў хто яго залішняй самаўпэўненасці.

— Шлях спасення ўказаны ў Евангеллі, і той, хто мае розум, павінен разумець. Бунт — гэта грэх, вялікі грэх. Помніце, прыхаджане, што Бог пакарае сацылістаў, бунтароў і злыдняў усялякіх, абароніць царскую ўладу, памазаніка свайго, не дасць яго на папранне ворагам. Ганіце прэч ад сябе мяцежны дух!

Святар шырокім жэстам перахрысціў прастору царкоўнай залы, у якой стаялі прыхаджане.

— Амінь! — сказаў ён на канец і глыбока — так, што пачулі ўсе, хто стаяў у царкве, — уздыхнуў.

У царкве — сярод

жанчын і дзяўчат — стаяла Ганна. Лявонка пасля таго выпадку ўжо перапрашаў яе. Памірыліся.

Прускаўцы выходзілі з царквы заклапочаныя, згадвалі мінулае.

Тое-сёе помнілася. Напрыклад, пра паўстанне 1863 года. Самі яны ў ім не ўдзельнічалі, хоць з двара агітавалі ісці ў паўстанне. На поўнач ад Прускі, пад Ружанамі, казалі, знаходзілі ў жыце забароненыя «лісткі», але гэта было далёка і сюды не даходзіла. Аднак быў выпадак. Ідучы з поля, напаткаў Кірыла недалёка ад вёскі нетутэйшага чалавека са зброяй. Апрануты па-дарожнаму, нібы паляўнічы. Падарожны павітаўся. Ззаду падышлі яшчэ некалькі прускаўцаў, у тым ліку і стараста Якаў Галёнка. Незнаёмы пытаўся дарогі на Белавежскую пушчу. На яго глядзелі з недаверам. Асабліва стараста. «Што вы на мяне так гледзіце? А можа, я якраз вам і дабра жадаю?..» «Пагавары, пагавары яшчэ, то рот анучай заткнем!» — прыгразіў Якаў.

Падарожны кінуўся ўцякаць, але прускаўцы злавілі яго, звязалі, прывялі ў вёску і здалі ўрадніку, які адвёз злоўленага камянецкаму прыставу. Падарожнага дапыталі з «прыстрасціем». Аказалася, што гэта быў «мяцежнік». Праз тры гады пасля таго, як Мураўёў-вешальнік задушыў паўстанне 1863 года, у адну ветраную ноч у Прусцы ў некалькіх месцах быў падкладзены агонь. І вёска згарэла датла. Неўзабаве па ваколіцы пайшла чутка, што гэта помста за «мяцежніка». І тады якраз пан Караль Падгурскі падаў на прускаўцаў у суд за тое, што тыя ганялі скаціну праз яго зямлю.

З той пары ў Прусцы нібыта прыпыніўся бег часу. Нічога не здарылася такога, што выбіла б з раўнавагі яе жыхароў. Народніцкі рух таксама абышоў гэтыя мясціны бокам. Ніхто імі не цікавіўся. Вучоныя — фалькларысты і этнографы — ехалі далей, у глыб Палесся, абмінаючы Пруску, відаць, пакідаючы яе на пазнейшыя часы. Затое пра ўзнікненне ў 1902–1903 гадах Беларускай рэвалюцыйнай грамады яны ведалі. Сябрам Грамады лічыў сябе настаўнік Прускаўскай школы Фама Фаміч Шпронька, які налягаў на асветніцкую дзейнасць. Кастанты паглядаў на яго скоса…

Выходзячы з царквы, Ганна ўбачыла сляпога, які хрысціўся і кланяўся людзям, што няспыннай плынню рухаліся паўз яго. Лявонка пачуў, як яна яму сказала:

— Памаліцеся за бацьку майго, у Амэрыцы ён…

Нядаўна быў ад яго ліст. Працуе там на рысавым полі.

Пісаў, што рыс расце ў вадзе, як чарот. Цяжка ўявіць, што гэта такое.

Назаўтра, у панядзелак, зноў завітаў Кузёмка. Апошнім часам ён стаў часцей наведвацца ў Пруску. Кужалі, дастаўшы трохі цэглы, пачыналі класці печ. Працаваў Халімон — пажылы сівагаловы мужчына ў сталых гадах. Кузёмка даў «добры дзень» і, не здымаючы світкі, сеў на дошкі, стомлена выцягнуў перад сабой ногі ў ботах з блішчастымі халявамі. Яго з'яўленне адразу збірае гасцей. Угледзеўшы на Кужалёвым двары гэтага вандроўніка, завітаў Пракоп. Масей падышоў яшчэ раней. Амаль разам з ім зайшлі сябрукі Цімоша і Піліпко. Потым — Гамон. Кузёмка загадкава маўчаў, нібы разважаючы, казаць ім ці не пра пачутую навіну. Нарэшце як бы адным разам выдыхнуў:

— Такога, людкове, яшчэ не было. Спраўдзілася! — і зноў замаўчаў.

Усе насцярожыліся.

— Што спраўдзілася? — не вытрымала Марыля.

Нават малая Барбарка, якая сядзела ў маці на руках, раскрыла роцік.

— У Евангеллі ад Лукі сказана: «Гора вам, багатыя»! — Кузёмка абвёў усіх уважлівым позіркам. — Чулі? Людзей пастралялі!

«Канец свету ідзе! Канец свету! Праўду тады Кузёмка гаварыў…» — падумала Марыля і жахнулася:

— Ашалець можна!

— Дзе? Далёка? — занепакоіўся Кірыла.

Поделиться:
Популярные книги

Паладин из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
1. Соприкосновение миров
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
6.25
рейтинг книги
Паладин из прошлого тысячелетия

Дорога к счастью

Меллер Юлия Викторовна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.11
рейтинг книги
Дорога к счастью

Мастер 2

Чащин Валерий
2. Мастер
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
технофэнтези
4.50
рейтинг книги
Мастер 2

Законы Рода. Том 3

Flow Ascold
3. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 3

Столичный доктор. Том III

Вязовский Алексей
3. Столичный доктор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Столичный доктор. Том III

Адепт. Том 1. Обучение

Бубела Олег Николаевич
6. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
9.27
рейтинг книги
Адепт. Том 1. Обучение

Огни Аль-Тура. Желанная

Макушева Магда
3. Эйнар
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.25
рейтинг книги
Огни Аль-Тура. Желанная

Отмороженный 4.0

Гарцевич Евгений Александрович
4. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 4.0

Держать удар

Иванов Дмитрий
11. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Держать удар

Соль этого лета

Рам Янка
1. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
6.00
рейтинг книги
Соль этого лета

Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Измайлов Сергей
1. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Шипучка для Сухого

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
8.29
рейтинг книги
Шипучка для Сухого

Идеальный мир для Лекаря 7

Сапфир Олег
7. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 7

Не грози Дубровскому! Том II

Панарин Антон
2. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том II