Чтение онлайн

на главную

Жанры

Уліс з Прускі

Гніламёдаў Уладзімір

Шрифт:

— Мала куды — свет вялікі!

Усе ведалі, што Кузёмка любіў гаварыць загадкамі і прыпавесцямі.

— Ну што, аднак, як ты цяпер? — звярнуўся ён да Лявонкі.— Ты ўжо гаспадар цяпер, у Камянцы ўжо не вучышся.

— Калі б не доўг Падгурскаму, то можна было і павучыцца, — адказаў хлопец.

Хведар кінуў малаток на зямлю.

— Па свеце ходзіш, а што новага чутно?

Час, вядома, дарагі, але разам з Хведарам і астатнія прыпынілі працу, чакаючы, што скажа вандроўнік.

— Ой-ёй-ёй, — уздыхнуў той, агледзеўшы полы сваёй кароткай

світкі і блішчастыя боты, добра-такі прыцярушаныя дарожным пылам. Потым цмокнуў языком і скрушна паведаміў: — Набліжаецца, па ўсім відаць, канец свету, да ўлады рвецца сатана. Хоча адняць яе ў самога цара.

Прускаўцы пра гэта тое-сёе ўжо чулі. Сумныя весткі ішлі з Далёкага Усходу, дзе глуха грымела руска-японская вайна, у якой удзельнічаў прускавец Фэдар Швед.

Газеты чытаў настаўнік Фама Фаміч Шпронька. Ён жа і каменціраваў тагачасныя падзеі, у якіх было шмат новага, незразумелага, бо, напрыклад, даходзілі чуткі, што неспакойна ў гарадах. Японская вайна яшчэ працягвалася, а гаварылі ўжо не пра яе, а пра рэвалюцыю. Пару тыдняў назад каля карчмы нехта паперку згубіў ці наўмысна пакінуў. Каваль Пракоп падняў і разам з Масеем Галёнкам прачыталі. Паперка заканчвалася словамі: «Далоў цара, памешчыкаў і капіталістаў!» Усе ведалі, што супраць улады ісці нельга — улада ад Бога, а тут раптам такое…

— Уладу трэба слухацца, на тое яна і ўлада, — уставіў слова разважлівы Нічыпар.

— Слаба нешта яна нам, таго, спачувае, — уздыхнуў Кірыла, які працаваў разам з цеслярамі.

— Што б тады было, каб улады не было? — паціснуў плячыма Хведар. — З кіямі адзін на аднаго палезлі б!

Кузёмка падняў палец угору:

— Улада была б добрая, каб людзі былі лепшыя.

— Простыя людзі — дабрэнныя, — не глянуўшы на Кузёмку, сказаў Кірыла, — гэта сярод паноў шмат дрэнных.

— Людзі розныя, — патлумачыў Хведар, — адны ўмеюць прыстасавацца да жыцця, другія — не.

— Багатыя не такія, як мы, яны іншыя, — заўважыў Нічыпар, — нездарма ж яны такія скупыя. Бяднейшы — ён больш шчыры.

Што праўда, то праўда: нават у прускаўскім наваколлі людзі жылі па-рознаму. Адны — сытна, бесклапотна, другія, можна сказаць, у галечы. Пачалі з'яўляцца заможныя, вызначыліся двары сярэдняга дастатку, але больш за ўсё беднаты. Бедната смешна цягнулася за багацейшымі, кожны хацеў, каб яго таксама лічылі чалавекам, гаспадаром. Здаралася, закажа каторы ў карчме кілішак, дык больш на грудзі пралье, чым вып'е. Каб пахла, каб ведалі: гарэлку піў,— значыць, ёсць за што.

— Ано, з другога боку, і роўнымі ўсе не могуць быць, — не згадзіўся Хведар.

— А гэта ўжо так! — падтрымаў яго Кузёмка і пачаў тлумачыць: — Бог стварыў мужыка з гліны, а пана — з цеста, якое з пшанічнае мукі замясіў. У час гэтай работы сабака круціўся побач, пачуў цеста, рассмакаваўся і з'еў пана!

Усе зарагаталі.

— Заўважыў гэта Бог, страшна разгневаўся ды пачаў трэсці сабаку — з таго і пачалі сыпацца на ўвесь свет паны. Пан, які ўпаў пад дубам, назваўся Дубіцкім, пад

вольхаю — Альхоўскім, пад бярозаю — Беразоўскім і так вось далей.

Прысутныя маўчалі.

— Ваш, відаць, пад гарою зваліўся — Падгурскі,— скончыў Кузёмка свой аповед.

— Падгурскі — значыць, пад гарою, — пагадзіўся Нічыпар.

— А можа, ён па натуры такі? — сказаў адзін з сыноў Нічыпара.

— Ведаем мы іх натуру! — усміхнуўся Кірыла.

Кужалі былі вінаватыя Падгурскаму за зямлю, і той раз-пораз праз аканома нагадваў пра гэта.

— Кроквы рыхтуй, гаспадар! — Кузёмка галавой паказаў уверх. — Ды страху добрую!..

— Ох, усё ты, чалавеча, ведаеш! — засмяяўся Хведар.

На гэтым Кузёмка і развітаўся, не стаў спыняцца ў Прусцы, пайшоў далей — сваёй дарогай.

Праз пару дзён зруб быў закончаны.

— Шчыты, якія будзеш рабіць — саламяныя ці з дошак? — спытаў у Лявонкі Кірыла, падкрэсліваючы, што галоўны гаспадар тут ён — унук.

Пагадзіліся, што саламяныя ўсё ж такі лепей — танней і цяплей. Неўзабаве паставілі і кроквы, да якіх майстры тут жа пачалі прыладжваць латы, прымацоўваючы іх тонкімі лазовымі атожылкамі — хлюбамі, як называлі іх у Прусцы. Справілі кветку.

— Пераходзіны хутка зробіце! — казаў запрошаны на чарку Хомка.

Вырашылі, што лепш накрыць саломай. Праўда салома патрэбна не абы-якая — высокая, з тоўстым сцяблом. Звычайна такая ішла на дах.

Падлогу выбілі з гліны — цвёрдую, як ток.

Кірыла прыспешваў унука:

— Лявонка, схадзі на Выгнанку да Халімона — ён робіць сталярку і печы.

Печніка прускаўцы звалі здуном. Халімон быў і столярам добрым і здуном. Умеў зрабіць печ з падпечкам: халоднай зімою там сядзелі куры.

У нядзелю будаўніцтва спынялася, навакольны люд ішоў у царкву, дзе правіў богаслужэнне айцец Глеб.

Вечарам адпачывалі. Моладзь угаварыла Мордку дазволіць у карчме музыкі. Шматлюдна стала ў карчомнай залі. Пацягнула сюды і Лявонку.

— О, Васілішын зяць прыйшоў! — адразу ж паддзеў Трахімка, які ўжо даўно тут бавіў час.

Побач сядзеў Аляксей Галёнка — Масееў сын.

— Лявоне, хадзі сюды! — паклікаў ён.

Адчувалася, што кампанія была ўжо цёплая. Лявонка агледзеўся. З гармонікам упраўляўся Піліпко. Пры бубне — Павал Гальяш. Тут жа і Гамон, і Хвядзюшка Шпунт. Папрыходзілі сталыя мужчыны, якіх часта можна было бачыць сярод кліентаў Мордкі Вінаграда: Пракоп, Захар Відэрка, Мікіта Чапёрка, Каленік Сцяпан…

— Ого, народу колькі! Цэлая гамэрня сабралася… — пажартаваў Лявонка, далучаючыся да кампаніі.

— Выпі, тагды смялей будзеш, — падбадзёрыў каваль.

Лявонка кульнуў чарку і папярхнуўся.

— Зажуй! — Захар Відэрка падсунуў хвост селядца.

— Яму ані ў знак! — пахваліў Гамон, які да гэтага сядзеў моўчкі.

— Здаровы! — ашчэрыўся Трахімка.

— З гаспадаркай упраўляецца, хату новую паставіў! — сказаў Захар, як бы гэтага хто не ведаў.

— Мордка, святла дабаў! — загадаў Пракоп.

Поделиться:
Популярные книги

В теле пацана 4

Павлов Игорь Васильевич
4. Великое плато Вита
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
В теле пацана 4

Эфемер

Прокофьев Роман Юрьевич
7. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.23
рейтинг книги
Эфемер

Идеальный мир для Лекаря 13

Сапфир Олег
13. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 13

Король Руси

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Иван Московский
Фантастика:
альтернативная история
6.25
рейтинг книги
Король Руси

Делегат

Астахов Евгений Евгеньевич
6. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Делегат

Прометей: каменный век II

Рави Ивар
2. Прометей
Фантастика:
альтернативная история
7.40
рейтинг книги
Прометей: каменный век II

На границе империй. Том 6

INDIGO
6. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.31
рейтинг книги
На границе империй. Том 6

Чемпион

Демиров Леонид
3. Мания крафта
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.38
рейтинг книги
Чемпион

Нефилим

Демиров Леонид
4. Мания крафта
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
рпг
7.64
рейтинг книги
Нефилим

Береги честь смолоду

Вяч Павел
1. Порог Хирург
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Береги честь смолоду

Восход. Солнцев. Книга XI

Скабер Артемий
11. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга XI

Иван Московский. Том 5. Злой лев

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Иван Московский
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.20
рейтинг книги
Иван Московский. Том 5. Злой лев

Таблеточку, Ваше Темнейшество?

Алая Лира
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.30
рейтинг книги
Таблеточку, Ваше Темнейшество?

Кодекс Охотника. Книга XXI

Винокуров Юрий
21. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXI