Чтение онлайн

на главную

Жанры

Уліс з Прускі

Гніламёдаў Уладзімір

Шрифт:

— Толькі яшчэ адна просьба да цябе…

— Што такое? — насцярожыўся цыган.

— Ці не мог бы ты з грашыма пачакаць трохі? Ну, хоць бы да восені?

— Але ж палавіну аддасі зараз?

— Палавіну дамо, — сказала Марыля.

Піхта павярнуўся да Кірылы:

— Ад яго ў цябе яшчэ і жарабяты будуць!

Тут ужо ніхто не вытрымаў — усе зарагаталі.

— Цыган слова трымае, — Піхта паківаў галавой, — за дзякуй, можна сказаць, аддаў.

Торг скончыўся, напружанне спала, конік крутнуў хвастом і ўздыхнуў з палёгкаю.

— От

і каня прымелі! — Кірыла ласкава пацерабіў конскую грыву, а той даверліва прытуліўся галавой да новага гаспадара.

— Каб жа хоць добры быў,— непакоілася Марыля.

— Ну, а пахмяліцца ў цябе ёсць? — звярнуўся Піхта да Кірылы.

— Знойдзем!

Селі выпіць магарыч. Запрасілі Пракопа і суседа Назара Хомку — ён к таму часу вярнуўся з сенажаці. Марыля сабрала закуску, і кілішак рушыў па крузе. Лявонка не піў, слухаў гаворку.

Пракоп, як бы спачуваючы яму, сказаў:

— Гэта ўлады давялі бацьку твайго Міхаля да магілы.

Піхта ахмялеў пасля першага кілішка.

— Адкажы мне, — звярнуўся ён да Пракопа, — чаму гэта вы, рускія, так нас не любіце?

Усіх «нецыганоў» Піхта называў рускімі.

— Гэта так здаецца. Мы прыёмныя! — сказаў каваль, перакуліўшы чарку.

«Прыёмныя» — па-прускаўску — гасцінныя.

— Ведаем мы вашу прыемнасць! — бліснуў белымі зубамі Піхта, успомніўшы, відаць, той вельмі прыкры прускаўскі выпадак, калі яго жорстка і нізавошта пабілі. Крыху памаўчаў, а потым, нібы апраўдваючыся, дадаў: — Я добрых коней ніколі і не браў, бо шкадаваў людзей. Калі возьмеш, бывала, дык слабога якога…

— А такі браў,— ажыў маўчун Хомка.

Піхта пасміхнуўся, хлопнуў Хомку па плячы:

— Цыган на ўсе рукі майстар! А што? Посуд ніхто лепш за нас не палудзіць. Мы ўсякае жалеззе ведаем!

— Бадзягі вы! — жартоўна сказаў Пракоп.

Піхта не абразіўся:

— У кожнага свой лёс! Для цыгана доля — гэта воля!

— Можа, і так, — разважліва заключыў каваль, скручваючы цыгарку.

Піхта, не глянуўшы ў яго бок, сказаў:

— А што на месцы сядзець?! Чалавеку прастор трэба!

Хомка пачасаў патыліцу і нешта таксама хацеў сказаць, але не рашыўся.

— Жыццё прымусіць! — уступіў у размову Кірыла. — Жыццё — цікавая рэч! — і памкнуўся скручваць цыгарку, але Марыля яго спыніла — не хацела, каб свёкар курыў.

— Нехта называе нас валацугамі,— працягваў Піхта, — а мы падарожнікі, мы праўду шукаем.

— У кнігах ды газетах шмат праўды, — рашыўся нарэшце нешта сказаць Назар і глянуў на Лявонку.

— Мы, бацю, кніг ды газет вашых не чытаем, жыццё — найлепшая кніга! — з гонарам абвясціў Піхта, беручы чарговую чарку.

«Бачыш, — падумаў Лявонка, — ёсць народ яшчэ дурнейшы ад нас, хваляцца, што кніг не чытаюць…»

У табар Піхта вяртаўся з песнямі.

Цыганы паехалі гэтаксама нечакана, як і з'явіліся. Раніцай іх ужо не было, з'ехалі яшчэ да ўзыходу сонца. Прускаўцы паставіліся да іх досыць талерантна, і толькі айцец Глеб не ўхваліў прыезд цыганоў: «Нашчадкі Каіна!» — сказаў

пра іх у царкве.

ІХ

Адсвяткавалі Пятра і Паўла, пара было брацца за жніво. Зажынаць прускаўцы пачыналі звычайна ў суботу. З раніцы, узяўшы нажніцы, Кірыла акуратна падкараціў бараду — падмаладзіўся. Паснедаўшы разам з унукам, пайшлі ў поле, на Доўгія, дзе было пасеяна жыта. Зырка свяціла сонца. Пад ім важка хіліліся дадолу налітыя зернем буйныя вусатыя каласы.

— Ядранае сёлета жыта зарадзіла. — Кірыла сарваў колас, перацёр у далонях.

З коласа лёгка вылузваліся зярняты. Кірыла не дапусціць, каб жыта ці пшаніца перастаялі. Можна прыступаць да касавіцы. Але напачатку трэба было пераканацца, ці няма дзе ў жыце закруту. Закрут — паламаная і перакручаная кімсьці жменя сцяблоў — справа рук нядобрага чалавека. Залом ці закрут не зжыналі. На гэты раз нічога такога не знайшлі і ў панядзелак выйшлі ўтраіх: Кірыла, Лявонка, Марыля. Спачатку вырашылі жаць сярпамі.

Жанчына павінна была за дзень нажаць капу снапоў, не менш, і кожны сноп палажыць на перавясла, каб гаспадар мог яго моцна звязаць. Марыля — жняя ўвішная. Мужчыны цягнуліся за ёю, але праца сярпом марудная, і яны хутка пабралі косы. Цяжка цягнуць касу ў жыце — гэта табе не трава. Унук бачыў, як напружыліся жылы на карычневай ад загару дзедавай шыі. Час ад часу яны мянцілі косы і гэтым самым як бы і адпачывалі. Марыля ззаду пачала вязаць снапы.

— Першы сноп, Марыля, у покуці паставім, — сказаў Кірыла.

Гэта таксама старадаўні звычай, якога ў Прусцы прытрымліваліся.

Свежая пожня востра калола ногі, але Кужалі на гэта не зважалі. Па суседстве, праўда, апярэдзіўшы іх на добрыя гоні, касіў Ясё.

Нарэшце Лявонка з маці паставілі першыя ляшкі і прыселі ў цяньку перадыхнуць, папіць квасу.

Кірыла таксама адпіў квасу з цыбуляю, што стаяў паміж снапоў у ляшцы, зрабіў унуку заўвагу:

— Шчыльна снапы стаўляеш — прадухі знізу не будзе.

— А па-мойму ў самы раз, — не згадзілася маці.

У паветры стаяў сухі пах свежай пожні.

— Шчаслівы, хто жне, — задумліва сказала Марыля, глыбока ўдыхнуўшы гэтага паху.

На нейкі момант усе замаўчалі, прыгадаўшы нябожчыка гаспадара…

— Шчаслівы… Але ж, я думаю, шчаслівы і той, хто сее… — у адказ нявестцы прамовіў Кірыла.

Марыля ўздыхнула:

— Гляджу я на нашых дзяўчатак, і часам такі жаль возьме…

— Чаго ўжо гэтак? Неяк жа яно будзе, — азваўся Кірыла.

У Лявонкі ў галаве адна Ганна. Апошні час ён думаў толькі пра яе. Марыля ўжо заўважыла, што сын вырас і з ім дзеецца тое, што і з усімі ў яго ўзросце. Яна і цяпер прыкмеціла яго задуменнасць: не то ён побач, не то ў іншым нейкім месцы, далёка ад іх. І Васіліха апошнім часам часцей стала да іх заходзіць — пазычыць што ці проста перакінуцца словам. Марыля таксама забягала да Васіліхі — з'явіліся як бы агульныя інтарэсы. Але былі і сумненні…

Поделиться:
Популярные книги

Темный Лекарь 3

Токсик Саша
3. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 3

Лорд Системы 11

Токсик Саша
11. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 11

Мимик нового Мира 7

Северный Лис
6. Мимик!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 7

Папина дочка

Рам Янка
4. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Папина дочка

Расческа для лысого

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.52
рейтинг книги
Расческа для лысого

Пограничная река. (Тетралогия)

Каменистый Артем
Пограничная река
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
9.13
рейтинг книги
Пограничная река. (Тетралогия)

Кодекс Охотника. Книга III

Винокуров Юрий
3. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга III

Уязвимость

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
7.44
рейтинг книги
Уязвимость

Ярость Богов

Михайлов Дем Алексеевич
3. Мир Вальдиры
Фантастика:
фэнтези
рпг
9.48
рейтинг книги
Ярость Богов

Лорд Системы 12

Токсик Саша
12. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 12

Релокант. По следам Ушедшего

Ascold Flow
3. Релокант в другой мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Релокант. По следам Ушедшего

Ну привет, заучка...

Зайцева Мария
Любовные романы:
эро литература
короткие любовные романы
8.30
рейтинг книги
Ну привет, заучка...

Морозная гряда. Первый пояс

Игнатов Михаил Павлович
3. Путь
Фантастика:
фэнтези
7.91
рейтинг книги
Морозная гряда. Первый пояс

На границе тучи ходят хмуро...

Кулаков Алексей Иванович
1. Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.28
рейтинг книги
На границе тучи ходят хмуро...