Чтение онлайн

на главную

Жанры

Уліс з Прускі

Гніламёдаў Уладзімір

Шрифт:

— Не затрымлівайся жа доўга!

VII

Набыць коніка дапамаглі цыганы, якія ніколі не міналі Прускі, вандруючы па гэтых мясцінах. Любілі яны спыняцца табарам за рэчкай, на Агульным, непадалёк ад сядзібы пана Падгурскага. Агульнае — нічыё, значыць, і цыганскае. На гэты раз з'явіліся яны, калі ў Прусцы завяршылі сенакос і меліся прыступаць да жніва. Вяскоўцы, хто сядзеў па хатах, папрыпадалі да шыбін, а потым усе павыбягалі на вуліцу. Прывычныя да такіх візітаў, былі, аднак, на гэты раз дужа здзіўленыя, калі ўбачылі гэты незвычайны цыганскі абоз — вазоў, можа, з дваццаць, якія непаспешліва, роўным цугам рухаліся праз Пруску.

Толькі што прайшоў,

пры поўным сонечным ззянні, дождж, лёгкі, цёплы і спорны, які ў гэтых мясцінах, дарэчы, называлі цыганскім, бо свяціла і грэла сонца і невядома было, адкуль падалі кроплі. Пасля дажджу на паўнеба вымахала шматколерная вясёлка, адным канцом абапіраючыся на Бабіцкую гару, другім — на зялёны лес за Альбярцінам, дзе жылі Пацы. Весела пазіралі на свет абмытымі шыбінамі вокны прускаўскіх хат. Пад коламі цыганскіх вазоў хлюпала вада. Зрэшты, гэта былі нават не вазы, а сапраўдныя карэты з зашклёнымі вокнамі і прыгожа распісанымі дзверцамі, на якіх былі намаляваны пышныя букеты райскіх кветак. Знадворку карэты зіхацелі рознакаляровымі фарбамі, а ўсярэдзіне кожная была аздоблена дыванамі і мела сядзенні з падушкамі.

Прускаўцы глядзелі на гэткае дзіва. Залівіста брахалі, уражаныя відовішчам незвычайнага поезда, сабакі, уцякалі з дарогі і хаваліся пад платы куры.

Адна з карэт — самая першая — на асабліва рыпучых і высокіх рысорах і вымалеваная ў асабліва зіхоткі чырвоны колер, гайдалася больш за іншыя на калдобістай прускаўскай дарозе.

Кожную карэту цягнула пара коней, падабраных пад адну масць. Пара буланых, пара гнядых, пара вараных, пара рыжых, пара сівых і яшчэ — з рознымі адценнямі. У першую — чырвоную — карэту запрэжаны двое даўгагрывых белых коней, і ступалі яны неяк вельмі ж фарсіста, быццам валаклі не цяжкую карэту, а лёгкую, амаль бязважкую брычку. У паветры гулі хрушчы, і коні адмахваліся ад іх цяжкімі хвастамі. Прыгожыя яны былі — цыганскія коні, сытыя і пародзістыя, і выглядалі як у якім-небудзь цырку. Хамуты і ўся збруя — у срэбры. Паязджане ехалі павольна, з годнасцю. Прускаўцы глядзелі, цмокалі ад здзіўлення языкамі і не маглі налюбавацца хараством кожнай карэты. Звінелі прымацаваныя да хамутоў шматлікія бразготкі. А ў карэтах — відаць было — у раскошным стракатым убранні сядзелі цыганкі, выглядаючы з зашклёных вокнаў. Смеючыся, пра штосьці перамаўляліся між сабой. У косах блішчэлі ўплеценыя сярэбраныя манеты, на грудзях красаваліся развешаныя ў некалькі радоў пацеркі, а сукенкі здаваліся пазалочанымі. Прускаўцы як панямелі ад гэтага незвычайнага, нібы казка, відовішча. Апрытомнелі яны толькі тады, калі праехаў увесь поезд і мінала апошняя ўжо не карэта, а фурманка, таксама, аднак, запрэжаная парай коней. Адзін — рабы, другі, меншы, — мышасты. У фурманцы сядзеў даўні знаёмы прускаўцаў — Піхта, які не раз бываў у тутэйшых краях. Гэта быў дужы мужчына, апрануты ў новую світку з белага, але ўжо добра забруджанага саматканага палатна. Кірыла пазнаў яго загарэлы твар, чорную, акладзістую бараду. І той, відаць, пазнаў прускаўца, бо, параўняўшыся з Кірылам, спыніў сваіх коней. З-пад навіслых броваў Піхты глядзелі зялёныя, як у ката, вочы.

— Тр-р-р! — нацягнуў ён лейцы. — Кірыла?

— Я, а хто ж яшчэ?

— Га-га-га-га! — зарагатаў цыган. Ад яго шырокай, нястрымнай усмешкі іскрыліся зеленаватыя вочы і зіхацелі роўныя і белыя, як часнок, зубы. Усе ажывіліся, і пачаліся роспыты.

— Што гэта ў вас — вяселле, можа? — пацікавілася Марыля.

— Вяселле, бацю. Наш барон жэніцца! — адказаў цыган.

— Цыганскае вяселле, значыць, таго… — пахітаў галавой Кірыла.

— Цыганскае! — пацвердзіў Піхта.

— Дзіва што! Хто ж у сенакос вяселле спраўляе, акрамя цыган? — скрывіла губы Хомчыха.

— А што нам? — Піхта глянуў на яе як бы з выклікам. — Мы падданыя палясцінскага цара!

Прускаўцы яшчэ шырэй параскрывалі вочы і раты.

— Прыходзь,

Кірыла, на нашым вяселлі пагуляем! — Піхта свіснуў, торгнуў лейцамі, і яго вазок паімчаўся даганяць вясельнікаў, якія ўжо добра ад'ехаліся.

— Але ж і калеты! — захапляўся Гамон: здрадлівае «р» атрымлівалася ў яго як «л».

Падышоў Масей Галёнка — без яго нішто ў Прусцы не абыходзілася:

— Карэты як карэты, але колы!

Чым яму прыйшліся даспадобы колы, ніхто не ведаў.

— Дык, аказваецца, багата цыганы жывуць! — як бы ачнуўся Кірылаў сусед — Назар Хомка, які таксама тут стаяў.

— А ты што думаў? — зняважліва паглядзеў на яго Пракоп, які толькі што далучыўся да кампаніі.

— Убіраюцца вунь як раскошна! — усё яшчэ не магла стрымаць свайго здзіўлення Марыля.

— Дзіва што! Калі падданыя гэткага цара!.. — адказала ёй суседка Хомчыха.

— А кажуць, быццам дзяцей крадуць… — зноў азваўся Масей, які звычайна толькі і чакаў магчымасці ўкінуць слова ў агульную размову.

— У іх цыганятаў поўна! — заспакоіў прускаўцаў, асабліва жанчын, каваль.

Масей зарагатаў, агаліўшы шчарбаты рот.

Цыганскі абоз, выехаўшы з вёскі, павярнуў направа, мінуў масточак цераз Плісу, потым грэблю і спыніўся за рэчкай на тым самым Агульным.

Калі прускаўцы разышліся па сваіх справах, Кірыла сказаў Лявонку:

— Каб ты ведаў — як некалі Піхту збілі! На горкі яблык…

— Цыганы?

— Не, не цыганы. Была гісторыя…

Кірыла расказаў, як аднойчы, гадоў з дзесяць таму, у Прусцы зніклі коні — у Дармідонта Хлябіча і Рамана Гальяша.

«Падкраліся ноччу, — абураўся Дармідонт, — нячутна вывелі з канюшні і — памінай як звалі…» Дармідонт жыў на хутары, а Гальяшы — у вёсцы, на самым канцы, ля выгану. Здарылася гэта пасля таго, як на тым жа Агульным таксама пастаяў цыганскі табар. Табар паехаў, і коні зніклі. Коней знайшлі — у Бабіцкай Бярэзіне. Закілзаныя, яны стаялі каля мажнай сасны з высока задранымі галовамі, прывязаныя кароткім повадам да тоўстых сукоў. Каб не ржалі. Калі ў каня высока задзёрта пыса, ён не можа падаваць голас — іржаць. Стаіць, неспакойна перабіраючы нагамі, і ўсё.

Хто злодзей — не ведалі.

«Дапрасіць!» — мітусіўся Кастанты, але яго вышуковая дзейнасць нічога не дала. Некаторыя казалі, што тых коней Дармідонт сам адвёў у Бярэзіну. І свайго, і Гальяшовага… Адыграліся на маладым цыгане, які аднойчы ранкам, пасля таго здарэння, ішоў па камянецкім гасцінцы і завітаў у Пруску. Яго злавілі, абвязалі вяроўкамі і вывелі на выган. Цыган казаў, што ён ні ў чым невінаваты і ніякага дачынення да той кражы не мае, але натоўп ёсць натоўп. «Патачным цукрам ён яго прыманьваў», — нашэптваў, ідучы ззаду, Ясё Латушка. Самасуд чыніў Дармідонт — біў цыгана ўжо, здавалася, непрытомнага. Каля бацькі ў пыле круціўся хлапчук, увесь захоплены бойкай і таксама стараўся тузануць ахвяру. Гэта быў Трахімка, тады яшчэ зусім малы. «Так яго! — падахвочваў бацька. — Так яго! Эх ты, не ўмееш біць, ду-урань! Бі наском!» Цыган ужо не рэагаваў на ўдары. «Калом бы яму па рэбрах!» І тут адбылося нечаканае. «Стой! — крыкнуў Кірыла і абвёў вачыма натоўп. — Хопіць здзекавацца над чалавекам». Да Кірылы падскочыў Дармідонт: «Канакрадаў трэба біць!» Здзекі тым не менш спыніліся. Натоўп астыў. Той малады цыган і быў Піхта, якому Кірыла, па сутнасці, уратаваў жыццё.

Праз альшыну відаць было, як цыганы спыніліся на Агульным і пачалі распрагаць коней. У Пруску даносіліся іх вясёлыя смех і гамана. Госці мелі намер, відаць, затрымацца, бо паставілі шатры і адразу ж узніклі спевы, музыка і танцы. Запалала вогнішча.

Да цыганскай стаянкі пацягнуліся людзі. Лявонка пайшоў з Кірылам.

— Не баўцеся надта! — крыкнула ўслед Марыля, але яны былі ўжо за весніцамі і зрабілі выгляд, што не пачулі.

Ідучы ля Ганнінай хаты, Лявонка глянуў на гародчык з вяргінямі: «Будзе ж, мабыць, і яна…»

Поделиться:
Популярные книги

Измена. За что ты так со мной

Дали Мила
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. За что ты так со мной

Неудержимый. Книга II

Боярский Андрей
2. Неудержимый
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга II

Большие дела

Ромов Дмитрий
7. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Большие дела

Эксклюзив

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Эксклюзив

И только смерть разлучит нас

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
И только смерть разлучит нас

Черкес. Дебют двойного агента в Стамбуле

Greko
1. Черкес
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черкес. Дебют двойного агента в Стамбуле

Один на миллион. Трилогия

Земляной Андрей Борисович
Один на миллион
Фантастика:
боевая фантастика
8.95
рейтинг книги
Один на миллион. Трилогия

Ваше Сиятельство 8

Моури Эрли
8. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 8

Третье правило дворянина

Герда Александр
3. Истинный дворянин
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Третье правило дворянина

Ваантан

Кораблев Родион
10. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Ваантан

Невеста

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
8.54
рейтинг книги
Невеста

Романов. Том 1 и Том 2

Кощеев Владимир
1. Романов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Романов. Том 1 и Том 2

Кодекс Крови. Книга ХII

Борзых М.
12. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХII

Бальмануг. (Не) Любовница 2

Лашина Полина
4. Мир Десяти
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. (Не) Любовница 2