Чтение онлайн

на главную

Жанры

Уліс з Прускі

Гніламёдаў Уладзімір

Шрифт:

Неба чыстае, блакітнае, бяздоннае, але няма калі ім любавацца.

Кірыла, назіраючы, як малады гаспадар стараўся браць на вілкі як мага больш, ушчуваў:

— Не бяры зашмат — надарвешся чаго добрага. Ледзьве не паўкапіцы насаджваеш…

Нарэшце хуру шчыльна прыціснулі цяжкім рублём, і Лявонка павёз сена дадому. У гэты год яно, дзякаваць Богу, урадзіла, і можна было разлічваць вазоў на дзесяць, не менш. Ён падумаў пра Ганну і адчуў, як прыемна закружылася галава, як бы яго штосьці п'яніла — ці то гэта пахучае, духмянае сена, ці то думка пра яе. Насупраць палоскі дзядзькі Васіля, яе бацькі, стаяла

купка дзяўчат і маладзіц з граблямі. Сярод іх, вядома, была і яна, Ганна. Сёння ў яго з ёю спатканне — дамовіліся яшчэ ўчора. За Пракопавай кузняй. Параўняўшыся з дзявочым гуртам, ён крыху нацягнуў лейцы і стала, па-гаспадарску, даў «добры дзень». Пачуўся дзявочы смех. Лявонка зірнуў туды, пазбягаючы, аднак, глядзець на Ганну. Галасней за ўсіх смяялася Гэлька Бочка. Вядома, гарэзніца. Смех у яе вясёлы, сакавіты. Ён адчуваў, што Гэлька да яго нераўнадушная, можа, нават, сімпатызуе, але, што зробіш, яго сяброўка яму больш падабаецца. Гэта ўжо ні для кога, здаецца, не сакрэт.

І сапраўды ўсё навокал стала інакшым з таго часу, як у ім абудзілася гэтае пачуццё. Свет нібы пашырыўся, раздаўся ва ўсе канцы — і ўсё загучала ў ім па-новаму, больш гулка і выразна. І ў сярэдзіне ўсяго стаяла яна — Ганна. Ён павінен быў бачыць яе штодня.

— Кужаль — Ганнін кавалер. Відаць, браць будзе, — данеслася да яго ззаду.

— А што? Ганначка — здатная! — дадаў хтосьці з дзяўчат.

«У вёсцы, — падумаў ён, — нічога не ўтоіш, але рана яшчэ пра гэта гаварыць. Добра было б…»

— Ха-ха, а як жа ён з ёю? Яна ж на цэлую галаву вышэй, ха-ха… — гэта ўжо нехта са старэйшых.

Лявонка пачырванеў, але не азірнуўся. «Хай гавораць. Што яны разумеюць…» Ён торгнуў лейцамі, прыспешыў каня. «Хто ведае, як яно будзе… Многае, вядома, залежыць ад яго, бо ўсё ж такі кожны сам будуе сваё жыццё…»

Скінуўшы сена ў застаронак, ён ізноў паехаў на лонку, каб набраць чарговую хуру. Абдало ветрыкам. Ля ўраднікавай хаты (лужына высахла ад гарачыні) сустрэліся Трахімка з Ясевым Грышкам.

— Што — па сена?

— Але.

Трахімка засмяяўся нейкім нядобрым, як падалося, смехам:

— Усёй работы не пераробіш…

Лявонка бачыў, як Трахімка схіліўся да Грышкі і стаў яму нешта казаць, яшчэ раз гучна засмяяўся. Ён ведаў, што так чалавек смяецца тады, калі адчувае сваю сілу і перавагу ці калі яму што-небудзь вядома, пра што не ведаеш ты…

Вечарам, адвёўшы дзядзькавага каня ў начное і пакінуўшы яго на Павала Гальяша, Лявонка пабег на дамоўленае месца — за Пракопаву кузню — на спатканне з Ганнай. Доўга чакаў. Яна падышла з боку агародаў, калі над зямлёй згусціўся змрок. Босыя ногі, астуджаныя вечаровай расой, здаваліся ружовымі. Яны доўга ўзіраліся адно ў аднаго, нібы ўпершыню ўбачыліся. Ён дакрануўся да яе рукі. Падабаліся яе поўныя, як у спелай жанчыны, рукі.

— Прыгожая ты…

— Гэта табе так здаецца.

Чутно было, як на розныя лады квакалі жабы: адны абзываліся з нейкім вільготным хрыпам, булькатаннем у голасе, другія разламвалі цішыню ночы амаль навальнічным ляскатам перуна, трэція пяшчотна вуркаталі, адчуваючы задавальненне і радуючыся летняму цяплу і начному сутонню. У іх крактанні, якое часам пераходзіла ў гарлавыя крыкі, пазнаваўся і стогн, і адначасова нейкая нават асалода. Гэта было жывое водгулле самой прыроды,

якая сцвярджала сябе ў тысячагалосы размаітых гукаў і шэптаў.

— О, чуеш? Крэкча, як нейкі чорт з таго свету… — сказала Ганна, як бы прабачаючы гэтай наіўна-неразумнай прыродзе, якая патрабуе свайго.

— Ікру пускаюць… — патлумачыў Лявонка, узрадаваўшыся пачатку размовы.

Яму было вельмі прыемна стаяць каля Ганны, бачыць яе побач, перад сабой. Праўда, яна была на якія паўгалавы вышэй за яго, але што з таго. А можа, якраз ад гэтага яна здавалася яму яшчэ больш вабнай і прыгожай. Над ілбом і на скронях тонкімі пяшчотнымі пасмачкамі віліся валасы. «Раней, здаецца, — падумаў ён, — гэтых хвалістых пасмачак не было…» На Ганніных вуснах загадкава блукала ледзь прыкметная ўсмешка.

«Адкуль яна такая, на анёла падобная, як у царкве… Дык вось яно, мусіць, тое хараство, пра якое часам згадваюць людзі…» Яго зноў уладарна кранула спрадвечная таямніца мужчыны і жанчыны, іх узаемнага прыцягнення…

— Тато наш у Амэрыку збіраецца…

У Прусцы пра гэта ведалі.

— А ты ці паехаў бы гэтак далёка?

— Цяжка адважыцца. Я б не адважыўся, — сказаў ён, крыху падумаўшы.

— Як мы самі без яго будзем?.. — уздыхнула дзяўчына.

— Дык я дапамагу! — узрадаваўся хлопец. — Вось толькі каня ў нас пакуль што няма.

Ганна як бы з удзячнасці за яго словы прыхінулася бліжэй.

— Прыгожая ты!..

Яна ціха засмяялася, ведаючы, што стала дарослай, што пакруглела і налілося спеласцю яе цела.

Ён адчуў яе набрынялыя ўжо грудзі і ціха як бы прызнаўся:

— Добра з табою.

Ганна лагодна баранілася ад яго абдымкаў, але ён усё ж такі абняў яе за гнуткую талію, і яны пацалаваліся.

— Ты ж губы не сціскай, хай адкрытымі будуць! — папрасіў ён.

Яна нячутна засмяялася.

— А ці пайшла б ты за мяне?

Ганна скрушна ўздыхнула, і ён абняў яе яшчэ мацней.

— Хто яго ведае. У цябе ж тры сястры. Іх, мусіць, першымі выдаваць будуць? І кожнай пасаг трэба.

Сёстры… Гэта праўда. Ён любіць іх, асабліва Тоню, але ж і Фядорку з Барбаркай таксама. Што іх чакае? Думкі пра будучыню хвалявалі і палохалі.

У карчах нешта зашамацела, як бы там хто быў.

— Пойдзем бліжэй пад хату… — прапанавала Ганна.

Ганніна хата — у другім канцы вёскі, і яны паволі пасунуліся ў той бок. Мінулі хату Мітрафана, Чапёркаву, падняліся на горку. Лявонка дастаў з кішэні семачкі, пачаставаў сяброўку. Густа пахла жасмінам. Там-сям пад дрэвамі, у паўзмроку летняй ночы, чуліся прыглушаная гаворка і сцішаны смех. Яны спыніліся насупраць Ганнінай хаты, адчынілі веснічкі і зайшлі на падворак. Тут, на прызбе, можна было ўтульна пасядзець. Першая прысела Ганна, Лявонка апусціўся каля яе, узяў за руку.

— А я бачу, як ты глядзіш на мяне, — усміхнулася Ганна, і ён адчуў, як яна абхапіла яго далонь. — О! — як бы ўзрадавалася яна нечаму. — Чую, як кроў у табе стукае!

— Гэта — сэрца…

— Кажуць, што сэрца ўсё чуе і ўсё разумее.

Ціха ўскрыкнула гарліца — раз, другі, трэці… Была ўжо перадапоўнач. З гародчыка даляцеў начны пах мяты — Васіліха садзіла яе кожнай вясной.

— Паглядзі! — ён задзёр галаву ўверх. — Неба якое! Зоркі! Паглядзі — дрыжаць як…

Ганна таксама падняла галаву:

Поделиться:
Популярные книги

Измена. За что ты так со мной

Дали Мила
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. За что ты так со мной

Неудержимый. Книга II

Боярский Андрей
2. Неудержимый
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга II

Большие дела

Ромов Дмитрий
7. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Большие дела

Эксклюзив

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Эксклюзив

И только смерть разлучит нас

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
И только смерть разлучит нас

Черкес. Дебют двойного агента в Стамбуле

Greko
1. Черкес
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черкес. Дебют двойного агента в Стамбуле

Один на миллион. Трилогия

Земляной Андрей Борисович
Один на миллион
Фантастика:
боевая фантастика
8.95
рейтинг книги
Один на миллион. Трилогия

Ваше Сиятельство 8

Моури Эрли
8. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 8

Третье правило дворянина

Герда Александр
3. Истинный дворянин
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Третье правило дворянина

Ваантан

Кораблев Родион
10. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Ваантан

Невеста

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
8.54
рейтинг книги
Невеста

Романов. Том 1 и Том 2

Кощеев Владимир
1. Романов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Романов. Том 1 и Том 2

Кодекс Крови. Книга ХII

Борзых М.
12. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХII

Бальмануг. (Не) Любовница 2

Лашина Полина
4. Мир Десяти
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. (Не) Любовница 2