Чтение онлайн

на главную

Жанры

Уліс з Прускі

Гніламёдаў Уладзімір

Шрифт:

Назаўтра Лявонка пайшоў да дзядзькі Хведара. Да яго хутара — ажно за Свішчовам — сем вёрст. Адолеў іх хутка. Пазычыў дзядзька Хведар каня. Ён і раней, здаралася, пасабляў, не адмовіў і на гэты раз. Сыты канёк, адкормлены, як мае быць. Ён і дапамог Кужалям выйсці з іх скрутнага становішча.

Закончыўшы сяўбу, прускаўцы рыхтаваліся да сенакосу. Наперадзе была гарачая летняя пара.

…Зялёным сокам налівалася, квітнела прыроднае ўлонне. Адкупленая ў пана прускаўская донка цягнулася ажно да самай ракі.

Кожнай вясной

шырокай паводкаю запаўняе Лосьна сваю пойму, шчодра поіць лугі, хмызнякі, і, калі вада адступае, на абсяжных берагах ракі цвіце лотаць, заліваючы іх жоўтай квеценню. Пасля гэтага на месцы былога разводдзя, на лугавым узбярэжжы ракі, узнімаюцца густыя цёмна-зялёныя травы. Аксамітным дываном сцелюцца яны па ўсёй абалоне. І вось прыйшла пара — закрасавалі ўкрытыя густым мурагом надрэчныя сенажаці.

Перад Тройцаю прускаўцы справілі старое свята — Зеляней. Гаспадыні ўпрыгожвалі зелянінай («маем») хаты. Зеляней — вясны канец. Адсвяткаваўшы Зелянец, а затым і Тройцу, наважваліся касіць сена.

…Тую першую сваю касавіцу Лявонка запомніў на ўсё жыццё: было шмат святла, сонечнага бляску, лугавога водару. Яму ўжо — як-ніяк— семнаццаць, з ліпеня пойдзе васемнаццаты. Сам наладжваў патрэбны інструмент, прылады для касьбы. Дапамагаў, вядома, дзед Кірыла. І вось нарэшце той дзень надышоў.

— Ну, — сказаў на світанні дзядуля, — будзі яго!

Марыля ўжо завіхалася ля печы.

— Паглядзі, сынок, якое сёння чыстае неба, — у словах маці было столькі любасці і замілавання, што сын пачуў іх адразу і прачнуўся, усхапіўшыся з ложка.

Маці была апранута як звычайна, а на дзеду бялела доўгая зрэбная кашуля. Сёстры яшчэ спалі. Чутно было, як нехта адбіваў касу. Кужалі — дзед з унукам, паклаўшы косы на плечы, — выйшлі аднымі з першых, не снедаўшы. Падсілкавацца ўзялі з сабой збанок квасу з накрышанай у яго зялёнай цыбуляй і торбу варанага гароху Студзіць босыя ногі колкая краплістая раса. Кажуць, яна гаючая, але ж надта халодная. Падышлі да свайго надзелу. Тут у іх на ніжэйшай, больш забалочанай частцы, якая прымыкала да поймы ракі Лосьны, была сенажаць, а на вышэйшай, на грудку, пасвілася скаціна.

Старэйшы Кужаль прысеў, памачыў рукі ў роснай траве, асвяжыў твар, прыгладзіў вусы і бараду. Напачатку трэба было пратаптаць у траве межы, праставіць вешкі, каб выпадкова не завярнуць у суседскі бок, а то Ясс зноў прычэпіцца. Гэтым заняўся Кірыла. З травы там-сям тырчэлі сцябліны шчавуха, чырванеючы сваімі сціплымі гронкамі. Буйная раса ззяла на іх першароднай чысцінёю і свежасцю.

— Прыгожа?

Лявонка нічога не адказаў. Усё і так было зразумела. Яму падабалася на ўсю поўніцу дыхаць лугавой свежасцю.

Першы ўзяў касу Кірыла. Матлянуўся падол доўгай кашулі, і зашумела падкошаная трава. Лявонка агледзеўся і таксама пачаў. Зрабіў колькі ўзмахаў. «Літоўка, звініць, не бляха», — падумаў пра касу.

Добра адкляпаць касу ўмеў не кожны. Трэба так адбіць касу каб рыбы не зрабіць.

Тады каса правісае, і ёю цяжка касіць. У гэтай справе Кірыла — першы майстар: так адклепле, што як брытва робіцца. Касіць Лявонка навучыўся гадоў у чатырнаццаць.

Кірыла спыніўся, каб падвастрыць касу, азірнуўся на ўнука, на яго прыгорбленую постаць:

— Ты на пяту больш націскай, на пяту! І левае плячо назад адводзь! — параіў Кірыла, сочачы за тым, як ён косіць. — О, малайчына! — пахваліў унука.

Прыгожая трава клалася ў прыгожыя пракосы. Над пракосамі ўзнімалася пара і знікала, не набраўшы вышыні. Лявонка ўслухаўся: недзе наверсе квола звінеў тоненькі галасочак. Жаваранак!

— Гэта ён для цябе спявае! — засмяяўся Кірыла, калі яны спыніліся, каб памянташыць косы.

Захацелася есці.

— Пара, таго, перакусіць, — зноў падаў голас Кірыла, як бы пачуўшы яго думкі.— Мы ж там нешта бралі…

Лявонка ведаў, што яны бралі — квас з цыбуляй ды вараны гарох. Які з таго наедак?

— Квас — гэта здароўе! — ізноў, нібы падслухаўшы ўнука, сказаў Кірыла.

Косы яны сунулі ў пракос. Не павінны яны на сонцы ляжаць, каб гарт не пакінуў. Абодва прытуліліся да лазовага куста, дзе ў торбачцы ляжаў сняданак. Як ні дзіўна, але, добра папрацаваўшы, і гарох з квасам здаліся смачнымі. Елі моўчкі, назіраючы, як ішоў да сваіх дзялянак прускаўскі люд. Прайшоў з касою Пракоп. Каса заблішчэла на сонцы, калі ён крутнуў галавою на Кірылу:

— Смачна есці!

— Сядай за кампанію!

З кавалём дружбу трэба вадзіць — мала што ў гаспадарцы прычыніцца.

— Ого, Кірыла, добрага памочніка маеш!

— Гэта дзякуючы табе, Пракопе! Ты ж яму касу адцягваў!

— Хай косіць!

— Нешта ты позна сёння?

— Ды жыццё нейкае вялае…

Пракоп нагнуўся, сарваў травінку, сунуў у рот, нібы спрабуючы яе на смак.

— Чаму ж вялае? Як махнеш касою, дык і вяласць знікне…

— А можа, і так, — Пракоп пасміхнуўся. — Дзялянка ў мяне такая, што да абеду, відаць, і скончу, — прамовіў ён ужо на хаду.

Паснедаўшы, Кірыла скруціў цыгарку і зацягнуўся самасадам. «Табе яшчэ рана!» — сказаў унуку.

Адпачыўшы збольшага, ізноў узяліся за работу. Не простая справа — махаць касою. Пра гэта Лявонка ведаў з расказаў старэйшых, а цяпер вось і самому давялося. На грудку сівец — не ўкосіш. Рукі ўжо, здаецца, зусім самлелі, і каса вось-вось выслізне з рук. А Кірыла зноў пахваліў: «Маладзец! Хораша гоніш пракос!» Дзедава пахвала яго ажно прыўзнімала, цяпер ён гатоў быў у блін распляскацца, але даказаць, на што здольны. Дыхнуў ветрык. Заблішчэла трава. Па ёй паплылі-пабеглі лёгкія чароды ценяў ад хмарак. Непадалёку хадзіў, высока паднімаючы ногі, бусел. Лявонка падаў ад знямогі, але перадыху сабе не даваў, адчуваючы, што ззаду яго даганяе Кірыла. Непадалёку, на сваёй дзялянцы, касіў сусед Масей, час ад часу спыняючыся, каб памянташыць касу.

Поделиться:
Популярные книги

Восход. Солнцев. Книга XI

Скабер Артемий
11. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга XI

Газлайтер. Том 5

Володин Григорий
5. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 5

Темный Охотник

Розальев Андрей
1. КО: Темный охотник
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Охотник

Гром над Тверью

Машуков Тимур
1. Гром над миром
Фантастика:
боевая фантастика
5.89
рейтинг книги
Гром над Тверью

Кодекс Крови. Книга II

Борзых М.
2. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга II

Безродный

Коган Мстислав Константинович
1. Игра не для слабых
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
6.67
рейтинг книги
Безродный

Черный Маг Императора 6

Герда Александр
6. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 6

Счастливый торт Шарлотты

Гринерс Эва
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Счастливый торт Шарлотты

На три фронта

Бредвик Алекс
3. Иной
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
На три фронта

На границе империй. Том 7. Часть 3

INDIGO
9. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.40
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 3

Возвышение Меркурия. Книга 2

Кронос Александр
2. Меркурий
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 2

Измена. Право на счастье

Вирго Софи
1. Чем закончится измена
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на счастье

Мастер Разума V

Кронос Александр
5. Мастер Разума
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума V

"Фантастика 2023-123". Компиляция. Книги 1-25

Харников Александр Петрович
Фантастика 2023. Компиляция
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Фантастика 2023-123. Компиляция. Книги 1-25