Чтение онлайн

на главную

Жанры

Уліс з Прускі

Гніламёдаў Уладзімір

Шрифт:

— У якую ж гэта краіну яны плывуць? — як бы самому сабе задаў пытанне Змітрок.

— У Берасць — куды ж яшчэ! — прыкінуў Яшка. — Я ведаю, бо яны міма нашых Вуглян плывуць.

— Не, мусіць, у Польшчу, — падумаўшы, прамовіў Змітрок.

Лявонка маўчаў. Яму падумалася, што гэтак і дзед Кірыла, калі быў маладзейшы, сплаўляў плыты з Белавежскай пушчы па Лосьне ў Буг ажно да Круляўца. Не раз жа расказваў…

— Цяжкая ў іх праца, — паспачуваў Змітрок, быццам ён сам ганяў плыты, — асабліва ў буру. Можа, і паса раскідаць. Лаві тады бярвенні па адным.

Вядома, пагадзіліся хлопцы, плытнікам не лёгка, асабліва пры благім

надвор'і. І, здаецца, нядоўга пастаялі каля таго стаўпа, паназіралі за плытнікамі, а на ўрок спазніліся.

Матэматык Савелій Яўхімавіч ад абурэння затрос барадою:

— Дзе вы былі? Чаму спазніліся? Давайце лапу — адзін, і другі, і трэці! Ды яшчэ і ў кандуіт запішу!

Хлопцы стаялі, апусціўшы вочы, баяліся, што запіша ў кандуіт. Тады чакай новых непрыемнасцей. Але на гэты раз Савелій Яўхімавіч пашкадаваў і нават у кандуіт не запісваў. Дазволіў сесці за парты. Можа, таму, што гэта было якраз напярэдадні свята Абрацення.

Не паспеў Лявонка перажыць гэту непрыемнасць, як яго ўжо чакала другая — куды большая. Прыехаў у вучылішча інспектар. Нейкі, казалі, заслужаны — з самога Гродна, у зялёным шынялі, фуражка з кукардай, і вельмі строгі. Інспектара, вядома, баяліся, асабліва начальства і некаторыя выкладчыкі. Правоў у яго шмат — любую нечаканасць ад яго можна прыждаць. А недахопаў хапае. Таму вучылішча пачало калаціцца яшчэ да інспектаравага прыезду. Страх перадаўся вучням. Асабліва насцярожыліся, вядома, тыя, у каго была на руках нелегальная літаратура. Вырашылі ўсе брашуры знішчыць. Сталі іх ірваць і паліць. Праўда, не ўсе. Яшка Пац адмовіўся знішчаць, бо даўно меў намер адвезці бацьку на самакруткі. Адумаўся і Змітрок — паклаў кніжачку пад сяннік. Хто там будзе шукаць!

Лявонку чамусьці не палохаў візіт інспектара: «Прыедзе і паедзе — што тут такога? Да яго апошняй парты не дабярэцца!» Брашуру «Женщина и социализм» Аўгуста Бебеля ён сунуў проста пад кніжкі.

У іх клас інспектар завітаў на ўрок гісторыі. Прыйшоў разам з настаўнікам Станіславам Арцёмавічам. Вучні, як звычайна, дружна ўсталі. Госць павітаўся, даў знак сесці, а сам накіраваўся да апошняе парты, дзе сядзеў Лявонка, і сеў побач з ім. Пры гэтым аказаўся дужа таўсматым чалавекам, ледзь уціснуўся. Парта візганула пад ім так, як бы інспектар зашчаміў паміж ног парася. Строга бліснулі гузікі на зялёным, напятым на жываце сурдуце. Прускавец адчуў сябе няўтульна, ён ніяк не чакаў такога суседства. «Морда — як засланка, — страхатліва падумаў ён, спалохана глянуўшы на новага суседа, — чаго гэта ён якраз за яго парту сеў? Некаторыя вучні паперадзе таксама ж сядзелі па адным…» Ад збянтэжанасці ажно ўспацеў, чорная пасмачка прыліпла да лба.

«А што, калі ён угледзіць брашуру? — мільганула ў галаве. — Яна ж ляжыць тут жа пад сшыткамі, перад яго носам! Каб як схаваць!» Але схаваць не паспеў — інспектар ужо цягнуў руку да яго сшыткаў і кніжак і пачаў пераглядаць і перакладваць іх адну за другой. І раптам, відаць, неспадзявана для сябе натрапіў на тое, чаго, можа, і не чакаў — забароненую брашуру. Так і ёсць! «Женщина и социализм» Аўгуста Бебеля. Лявонкава сэрца абрынулася некуды ўніз. Ён быў бездапаможны хоць як перайначыць рух падзей, якія з усёй відавочнасцю ішлі да свайго непапраўнага канца.

Інспектар нічога не сказаў, не спяшаючы паклаў брашуру ў скураную папку, а калі ўрок скончыўся, выйшаў на сярэдзіну класа, дастаў Бебеля і — у пакоі адразу ўсталявалася

цішыня — наўмысна ціха, дрыжачым голасам спытаў:

— Што гэта такое?

Клас змоўк, стаіўшы нават дыханне. Інспектар пагражальна патрос брашурай.

— У каго я знайшоў гэту брыдоту?

З-за парты падняўся дарэшты сканфужаны Лявонка. Усе павярнуліся да яго.

— У мяне.

Няёмка было і Станіславу Арцёмавічу, які таксама маўчаў.

Пасля ўрокаў усіх сабралі ў актавай зале, дзе інспектар гаварыў доўгую прамову, у якой вельмі ж асудзіў тых няўдзячных людзей, чыя дзейнасць падрывае грамадскую раўнавагу, спакой і непахісныя ўстоі ацечаства. У заключэнне ён сказаў, што Лявонцію Кужалю, у якога знойдзена падрыўная брашура, выносіцца суровае папярэджанне, а калі будзе заўважаны ў паўторным нейкім благім учынку, то яго чакае выключэнне з вучылішча, не менш, бо такіх цярпець нельга. І ён будзе пазбаўлены права паступіць у другую навучальную ўстанову. Адразу ж выклікалі да дырэктара. Лявонка дрыжачымі рукамі зашпіліў каўнерык сарочкі, абмацаў гузікі. Ішоў — падкошваліся ногі. Спадзяваўся на самае горшае. «Вось і скончылася твая навука, браце! А што дома скажу? Сораму — не абрацца. А так усё добра пачыналася…» Пастукаўшы і атрымаўшы дазвол, увайшоў у дырэктарскі кабінет. Прычыніў за сабою цяжкія дзверы. У крэсле сядзеў пажылы чалавек з вялікай лысінай, маршчыністым ілбом, густой барадой з сівізной. Гэта быў сам Васіль Іванавіч, якога баяліся ўсе — і вучні, і настаўнікі. Дырэктар адкінуўся на спінку крэсла і шумна пацягнуў ноздрамі паветра, нібы прынюхваўся да Лявонкі, і ўпёрся ў яго цяжкім поглядам.

— Відаць, табе надаела вучыцца ў нас? — разважліва сказаў ён, складваючы на жываце белыя, дагледжаныя рукі.

Лявонка заўважыў, як востра бліснуў камень у пярсцёнку на яго тоўстым пальцы, і адчуў, што ён поўнасцю ва ўладзе гэтага чалавека.

— Адкуль гэта ў цябе? — дырэктар узяў са стала тую самую недарэчную брашурку «Женщина и социализм».

Да падобнага пытання Лявонка быў ужо гатовы. Не, хлопцаў ён не выдасць.

— На дарозе знайшоў,— адказаў ён і правёў далонню па лбе, адчуўшы, як раптоўна павільгатнеў чуб і пачырванеў твар.

Васіль Іванавіч не зводзіў з яго цяжкога пагляду.

— Ты што — сацыяліст?

Хлопец ніякавата паціснуў плячыма.

— А ці падумаў ты пра таварышаў? Ты ж іх з пуці збіваеш…

Лявонка ўздыхнуў. Што на гэта адкажаш?

— Я нічога не хацеў… Нічога благога… На дарозе знайшоў…

— Каму яшчэ даваў чытаць?

— Сам прачытаў… некалькі старонак…

Дырэктар бачыў, што вучань перажывае і хвалюецца, ажно ўпацеў.

— Чуў, што сказаў інспектар?

— Чуў.

— Мы не можам гэтага цярпець!

Твар у дырэктара стаў чырвоны. Відаць было, як выдаўся наперад і быццам павялічыўся яго і без таго цяжкі падбародак.

— Май, калі ласка, гэта на ўвазе. Выключым, і будзеш пазбаўлены права паступлення ў іншыя навучальныя ўстановы! Ідзі!

Лявонка памкнуўся быў нешта сказаць, але дырэктар перапыніў яго:

— Маўчаць! Пасля класаў — у карцэр!

— Толькі прашу вас, — выціснуў з сябе вінавата, — бацькам не паведамляйце.

Дырэктар прамаўчаў.

Карцэр размяшчаўся пад лесвіцай. Нара. Ні вокан, ні дзвярэй. Не было нават на што сесці. Лявонка, сагнуўшыся, так і прастаяў у ім, не еўшы, увесь пасляабедзенны час. Выпусцілі толькі пад вечар, калі ўжо добра сцямнела.

Поделиться:
Популярные книги

Авиатор: назад в СССР 12+1

Дорин Михаил
13. Покоряя небо
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР 12+1

Третий

INDIGO
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий

В зоне особого внимания

Иванов Дмитрий
12. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
В зоне особого внимания

Кровавая весна

Михайлов Дем Алексеевич
6. Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.36
рейтинг книги
Кровавая весна

Неудержимый. Книга XVIII

Боярский Андрей
18. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVIII

Вперед в прошлое!

Ратманов Денис
1. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое!

Начальник милиции. Книга 3

Дамиров Рафаэль
3. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 3

Не грози Дубровскому!

Панарин Антон
1. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому!

Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Чернованова Валерия Михайловна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Муж на сдачу

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Муж на сдачу

Кодекс Крови. Книга I

Борзых М.
1. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга I

Польская партия

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Фрунзе
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Польская партия

Лорд Системы

Токсик Саша
1. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
4.00
рейтинг книги
Лорд Системы

Газлайтер. Том 2

Володин Григорий
2. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 2