Чтение онлайн

на главную

Жанры

Уліс з Прускі

Гніламёдаў Уладзімір

Шрифт:

— Ну, як здароўе? — паглядзеў на Міхаля Пракоп.

— Байкі.

— Выпі, во! — Пракоп падсунуў бліжэй да Міхаля кілішак з тоўстага шкла і наліў у яго гарэлкі.

Міхаль паслухмяна выпіў.

— Закусвай! — падбадзёрыў Масей.

Да выпіўкі гаспадары павінны былі даваць і закуску, што яны і рабілі, але не надта ахвотна і вельмі ж эканомна. Кавалачак селядца, цыбулю ды акраец хлеба.

— Ну як, захарашэла? — засмяяўся Масей, не вымаючы з рота цыгаркі.

Міхаль, успёршыся на кулак,

думаў пра сваё. Кампанія глядзела на яго са спачуваннем.

— Сусед яму назаляе! — сказаў Васіль.

— Хто гэтага Яся не ведае! З ім звяжыся толькі! — махнуў рукой каваль.

— Усе глумяцца з бедняка, нават свой брат, такі ж самы бядняк, — па-філасофску зазначыў Масей і засмяяўся, як бы ва ўсім гэтым было нешта смешнае.

Дармядонт падняўся са свайго месца і падышоў да стала, за якім сядзелі прускаўцы.

— А я вам скажу: усе — сволачы! — ударыў ён кулаком аб стол, ажно падскочыў пусты кілішак.

Рыжая барада Дармідонта яшчэ больш ускалашмацілася, ён адвярнуўся і злосна плюнуў.

— Ша! — падняў абедзве рукі Мордка.

— Гэтак, чалавеча, ты нам увесь посуд пераб'еш, — буркнуў, не паглядзеўшы на лесніка, Пракоп.

— А я хачу побач з кавалём пасядзець, — сказаў Дармідонт і, забраўшы са свайго стала зялёную пляшку з селядцом, перасеў да прускаўцаў, наліў кілішак і пусціў яго па крузе.

— Ну, як там твае паны? — з усмешкай кінуў на яго вокам Пракоп.

— А, халера іх не брала.

Калі кілішак абышоў застолле, Дармідонт наліў сабе, выпіў, выцер вусы.

— Нешта ты як незадаволены чым?

— Я заўсёды незадаволены — панам не дагодзіш.

— Тут сваім не дагодзіш, — Масей кіўнуў на Міхаля, — не тое што панам.

— Душу ён мне топча! — скрыгатнуў зубамі Міхаль.

— А каб яго громам трахнула! — ізноў паспачуваў Масей і пацёр лоб.

Пракоп пашукаў вачыма Мордку — той нешта рабіў, сагнуўшыся за прылаўкам.

— Налі паўкварты!

Карчмар тут жа кінуўся выконваць просьбу кліента.

Міхаль паглядзеў на прынесеныя паўкварты і сказаў, жуючы селядзец з хлебам:

— Толькі што ў папа быў, хацеў як-небудзь залацвіць, але што ён…

— Знайшоў да каго ісці — да папа! — перабіў яго Дармядонт, махнуўшы рукой.

— Зайшоў у бабінец, а там чорт сядзіць, — паддакнуў яму Масей, намякаючы на тое, што поп — апора ненадзейная.

— Усе ашукваюць мужыка, здаўна так павялося… — нібы падсумаваў агульныя меркаванні Пракоп. — Шмат начальства над намі: і пан, і поп, і ўраднік, і суд…

— Праўду гаворыш, — пагадзіўся Васіль, — час такі, што трэба ўмець круціцца.

Ізноў выскачыў Масей:

— Ураднік забярэ, суддзя абдзярэ!

Гэта атрымалася ў яго як бы нейкая прымаўка. Ізноў усе засмяяліся. Міхаль спрабаваў смяяцца разам з усімі, аднак яго не весялілі ні Масеевы досціпы,

ні гарэлка.

Дармідонт крута павярнуўся да прылаўка, як бы што ўспомніўшы:

— Мордка, сала давай!

Прысутныя засмяяліся, ведаючы, якое сала меў на ўвазе Дармідонт. Карчмар прынёс парэзаную цыбуліну. У Прусцы цыбулю называлі «жыдоўскім салам».

— О! Гэта іншая справа, — ухваліў Масей.

Ляснік ляпнуў Міхаля па плячы:

— Схадзі ты да Пацея — гэта свой чалавек. Ён такі дапаможа!

— У Ратайчыцы?

— Пяць вёрст. Гэта недалёка.

Міхаль аблізаў кончыкам языка сухія губы. Відаць, Дармідонтава прапанова зацікавіла яго.

— Гэта ж побач! — падтрымаў Масей.

— Ты яму датку дай! — у сваю чаргу падказаў каваль. — Вядомая рэч: не падмажаш — не паедзеш…

— Без гарэлкі да яго не суйся! — пацвердзіў Дармядонт і дадаў: — Ён не такі, каб пляшкай ганьбаваць.

— Ды ў валасным праўленні ўсе п'яніцы! — увярнуў слова Масей.

Дадому Міхаль вярнуўся п'янаваты, але з пэўнымі думкамі і намерамі.

Да валаснога старшыні сяляне амаль не звярталіся — лічылі яго вялікім панам, якога нельга турбаваць справамі. Іншае, казалі, Пацей. Чалавек больш свойскі, якому можна даверыцца. Ды і аўтарытэт у яго! Хоць, што праўда, то праўда, не грэбаваў і лішняй чаркай. Нездарма за ім стала замацавалася мянушка Будзьма. Але ж розуму не губляў!

У Ратайчыцы Міхаль пашыбаваў з раніцы.

Тоня, даведаўшыся, што бацька збіраецца ў воласць, паспрабавала адмовіць яго:

— Тато! Не хадзіце туды, хай ён бярэ тую баразну, ды і годзе!

Міхаль нават не зірнуў на яе і як бы сам сабе сказаў:

— Не, дачушка, — наша зямля…

Марыля пасля снедання з нейкім асуджаным выразам твару моўчкі прыбірала са стала.

Зачыніўшы за сабой веснічкі, Міхаль выйшаў на вуліцу. У твар ударыў вільготны і востры, як шрот, снег. Люты — месяц непастаянны: мароз часта мяжуе з адлігай, снежная крупка — з дажджом, празрыстасць паветра (у Прусцы яна была проста крыштальнай!) — з туманамі. У гэты час, нездарма кажуць, зіма з вясной страчаюцца. Так яно і ёсць.

Да Ратайчыц, праўда, недалёка — пяць вёрст усяго.

Пісар — ужо на месцы. З выгляду яму можна даць гадоў сорак, чырванатвары, дзябёлы. Міхаль звярнуў увагу, што боты на ім з добрага тавару, гарнітур суконны. Упоперак жывата — тоўсты ланцужок, прыладаваны да кішэннага гадзінніка, які Пацей часта даставаў і трымаў у руцэ. Ён, па ўсім відаць, яшчэ не паспеў як след апахмяліцца, сядзеў насуплены.

— Як прозвішча?

— Кужаль, Міхаль.

— З Прускі?

— З Прускі.

Як бы нехаця дастаў з шуфляды шматочак паперы і падліў вады ў чарніліцу.

Поделиться:
Популярные книги

Авиатор: назад в СССР 12+1

Дорин Михаил
13. Покоряя небо
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР 12+1

Третий

INDIGO
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий

В зоне особого внимания

Иванов Дмитрий
12. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
В зоне особого внимания

Кровавая весна

Михайлов Дем Алексеевич
6. Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.36
рейтинг книги
Кровавая весна

Неудержимый. Книга XVIII

Боярский Андрей
18. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVIII

Вперед в прошлое!

Ратманов Денис
1. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое!

Начальник милиции. Книга 3

Дамиров Рафаэль
3. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 3

Не грози Дубровскому!

Панарин Антон
1. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому!

Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Чернованова Валерия Михайловна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Муж на сдачу

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Муж на сдачу

Кодекс Крови. Книга I

Борзых М.
1. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга I

Польская партия

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Фрунзе
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Польская партия

Лорд Системы

Токсик Саша
1. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
4.00
рейтинг книги
Лорд Системы

Газлайтер. Том 2

Володин Григорий
2. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 2