Чтение онлайн

на главную

Жанры

Уліс з Прускі

Гніламёдаў Уладзімір

Шрифт:

Існавала паданне, што даўней на гэтым месцы, дзе стаяла царква, шумеў бярозавы гай. Такое магло быць. З таго часу хрысціянскія запаведзі і водгукі язычніцкіх паданняў перамяшаліся ў свядомасці мясцовага люду. Сярод жыхароў навакольных вёсак захаваліся незаўважныя для іх саміх рэшткі язычніцтва. Прускаўцы, напрыклад, верылі, што ў Лосьне жывуць русалкі, што ноччу яны выходзяць на бераг, бушуюць у збожжы, залазяць на дрэвы і гушкаюцца, зачапіўшыся юсамі за галіны. Часам яны затрымліваюць прахожых, казычуць іх, вабяць у Лосьну. Як казаў Кузёмка, русалкі — гэта душы маленькіх дзяўчатак, якія памерлі да хрышчэння, або цені задушаных ці ўтопленых жанчын. Ранняй вясною юнакі

і дзяўчаты залазілі на маладыя бярозы, што раслі пры гасцінцы, і гайдаліся — гукалі вясну. Водгукі язычніцтва праяўляліся і ў рэлігійна-царкоўных святах, нечым нават па-свойму аздаблялі іх. Праўда, святары змагаліся з бесаўскімі ігрышчамі, лічылі іх праяўленнем распуснасці і строга праследавалі рэшткі напаўзабытых ці забытых поўнасцю вераванняў. І ўсё ж такі ў які б бок ні мяняліся духоўныя ўяўленні прускаўцаў, яны заставаліся глыбока нераўнадушнымі да з'яў, колераў і гукаў таго прыродна-побытавага ўлоння, у якім паўсядзённа знаходзіліся і ў якім усё было звязана паміж сабой.

За тыдзень перад Гіасхай — Вербніца. Прачыналася, набракала сокам вярба. Галінкі вярбы неслі ў царкву — свяціць. Неблагім тонам лічылася, калі падлеткі і моладзь злёгку лупцавалі адзін аднаго гэтымі свянцонымі галінкамі, прыгаворваючы:

Вярба б'е — не я б'ю, За тыдзень — Вялікдзень! Не ўсірайся, не ўсцыкайся, Будзь здаровы, як вада, Расці хутка, як вярба!

Перавітыя чырвонай стужкай галінкі ўтыкаліся чамусьці ў падстрэшша і сохлі там цэлы год, пакуль іх не замянялі свежыя.

Шырока святкаваўся Вялікдзень — Пасха. Тут яе называлі Паскай. Гаспадыні фарбавалі яйкі — курыныя, гусіныя, качыныя, якія хораша аздаблялі святочны стол. Падлеткі выбіралі з іх мацнейшыя і выбягалі на вуліцу «на яйцы біцца». Трэснутае аддавалася таму, хто выйграў.

Моладзь адзначала Купалле — дзень летняга сонцастаяння, хоць царквой гэта свята не падтрымлівалася. На Купалу з 23-га на 24 чэрвеня, на золку, сонца іграе, ззяючы ўсімі сваімі радаснымі колерамі, святлом. Дзень летняга сонцавароту. Гляне ранкам прускавец на сонца, а яно кіпіць, пераліваецца.

Міфапаэтычныя адносіны да свету, у аснове якіх ляжала ўяўленне пра цыклічнасць, замкнёнасць развіцця, заставаліся тут вельмі моцнымі.

Прускаўская царква ведала розныя перыяды сваёй гісторыі. Будавалася яна як праваслаўны храм, але з цягам часу стала уніяцкай. Унія была заключана ў Брэсце, у канцы XVI стагоддзя. Паводле яе ўмоў, праваслаўная царква Беларусі і Украіны прымала каталіцкія догмы, хоць як быццам бы і захоўвала ранейшыя праваслаўныя абрады.

Па часе уніятамі зрабіліся і прускаўцы. Праўда, не адразу. Правы праваслаўнай веры адстойваў, пакуль жыў, бунтоўны іераманах Афанасій Філіповіч. Пасля яго ціск на праваслаўе ўзмацніўся яшчэ больш. Адзін час справа дайшла нават да таго, што, паколькі прускаўцы не хацелі з праваслаўнай, рускай, як яны казалі, веры пераходзіць да уніі, мясцовы пан (католік, ніхто ўжо не помніў яго імені) аддаў царкву ў арэнду камянецкім адкупшчыкам. Гэта значыць — ключы ад царквы знаходзіліся ў арандатара і, каб іх ад яго атрымаць, людзі павінны былі яму плаціць.

Унія была выкарыстана для паланізацыі беларусаў і ўкраінцаў, аднак у многіх месцах яна змагла супрацьстаяць працэсу паланізацыі і стаць апірышчам мясцовых нацыянальных традыцый. Прускаўцы, прыняўшы уніяцтва, доўгі час трымаліся гэтай веры і толькі недзе ў сярэдзіне XIX стагоддзя вярнуліся ва ўлонне праваслаўя. Вяртаць уніятаў

у праваслаўе пачаў цар Мікалай Першы. Толькі што, здавалася, прыжыліся, прывыклі, асвоіліся ў новай канфесіі, і на табе — пераапранай душу ў іншую вопратку. «Альбо… праўдзівая вера, альбо сто палак», — казаў ураднік, і паспрабуй яго не паслухай! Вяртаючы з уніяцкай веры назад, у рускую, тых, хто не паддаваўся, секлі розгамі, адліваючы, калі была ў гэтым патрэба, вадой. Замест уніяцкага святара, які ўзносіў хвалу папе рымскаму, у Пруску прыехаў праваслаўны поп. З'явіўся новы іканастас з райскімі варотамі, а лаўкі, на якіх сядзелі вернікі, і фантанчыкі з свянцонай вадой, што стаялі пры ўваходзе, у бабінцы, выкінулі.

Папа прускаўцы пачалі называць бацюшкам.

Ля царквы Міхаль на хвіліну прыпыніўся, каб перавесці дыханне. Павявала вясной. У высокіх царкоўных прысадах звонка крычалі вароны. Прадчувалі, напэўна, вясеннія гульні. Хату айца Глеба акружаў сад. Міхаль заўважыў, як на бледна-бардовых ствалах вішань і сліў свяціўся празрысты янтар вязкай смалы.

— З чым прыпажалаваў, сын мой? — сустрэў яго айцец Глеб, калі неспадзеўны госць, зняўшы шапку, стаў на парозе папоўскай хаты, угнуўшы плечы.

Па праўдзе кажучы, свайго святара прускаўцы звычайна абыходзілі бокам, а калі хто сустракаў на вуліцы, то абавязкова хапаўся за гузік, каб чаго не здарылася. Вось і цяпер вочы айца Глеба глядзелі сурова, засяроджана. Відаць было, як ён дыхаў: шырокая барада, што ляжала на грудзях, узнімалася і апускалася ў такт дыханню. З ікон на сценах маўкліва пазіралі незнаёмыя абліччы святых.

— Непрыемнасці, бацюшка, — сказаў Міхаль, апусціўшы галаву і пазіраючы пад ногі.

Святар, трэба сказаць, нягледзячы на некаторую адасобленасць свайго службовага становішча, ведаў мірскія страсці ва ўсёй іх жыццёвай разнастайнасці і нечаканасці і здзівіць яго чым-небудзь было цяжка.

— Бог аднолькава прымае чалавека — і ў шчасці, і ў бядзе, аднолькава адорвае міласцю сваёй. Што ў цябе?

— Сусед у суд на мяне падае…

Айцец Глеб памаўчаў, абмацаў густую, з сівізной, бараду.

— На ўсё воля Божая… Ведаю я таго Латушку. Зламыснік! Царкву забыў…

Міхаль чакаў, што ж ён нарэшце скажа. Гледзячы на яго, святар напэўна адчуваў тую спрадвечную сялянскую цярплівасць, якая зыходзіла ад гэтага чалавека, але чым ён мог дапамагчы — пагаварыць з ураднікам?

— Духоўным асобам, сын мой, забаронена ўваходзіць у мірскія справы.

«Дарэмна я сюды ішоў», — падумаў Міхаль.

— Дараваць трэба ворагам нашым, як сам Бог наш Ісус Хрыстос дараваў.

На гэтым гаворка, па сутнасці, і скончылася. Сказаўшы: «Ну, то я пайду», Міхаль выйшаў з папоўскай хаты.

На зацярушаных снегам лісцях рабін, што стаялі пры гасцінцы, гайдаліся сарокі — клявалі працятыя марозам цёмныя гронкі, што там-сям яшчэ захаваліся паміж галін. На аснежанай, пакрытай інеем чаромсе, затрашчала сініца. Пад нагамі па-зімняму рыпеў снег. Міхаль не чуў і не бачыў гэтага. У думках панавала разгубленасць. Цябе крыўдзяць, а ты павінен дараваць?..

Пры гасцінцы, побач з царквою, стаяла карчма, і ногі Міхаля неяк самі сабой павялі яго туды. Хоць кажуць, што чужая бяда людзям за вяселле, але раптам што добрае пачуе.

Цяпер той карчмы даўно ўжо няма — казакі спалілі яе пры адступленні рускай арміі яшчэ ў чэрвені 1915 года, у Першую сусветную вайну Рассеяліся па свеце нашчадкі яе ўладальніка. На той час гаспадарыў у ёй Мордка Вінаград. Пра сябе ён казаў: «Мордка Вінаград гасцям заўсёды рад». Сюды і накіраваўся Міхаль. У карчме прускаўцы даведваліся пра самыя апошнія навіны і свайго краю, і ўсяго свету.

Поделиться:
Популярные книги

Идеальный мир для Лекаря 6

Сапфир Олег
6. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 6

Дракон с подарком

Суббота Светлана
3. Королевская академия Драко
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.62
рейтинг книги
Дракон с подарком

Темный Патриарх Светлого Рода 6

Лисицин Евгений
6. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 6

Падение Твердыни

Распопов Дмитрий Викторович
6. Венецианский купец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.33
рейтинг книги
Падение Твердыни

Сержант. Назад в СССР. Книга 4

Гаусс Максим
4. Второй шанс
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сержант. Назад в СССР. Книга 4

Измена. Право на сына

Арская Арина
4. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на сына

Метка драконов. Княжеский отбор

Максименко Анастасия
Фантастика:
фэнтези
5.50
рейтинг книги
Метка драконов. Княжеский отбор

На границе тучи ходят хмуро...

Кулаков Алексей Иванович
1. Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.28
рейтинг книги
На границе тучи ходят хмуро...

Ученичество. Книга 1

Понарошку Евгений
1. Государственный маг
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ученичество. Книга 1

Энфис 2

Кронос Александр
2. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 2

Не верь мне

Рам Янка
7. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Не верь мне

Вечная Война. Книга II

Винокуров Юрий
2. Вечная война.
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
8.37
рейтинг книги
Вечная Война. Книга II

Неудержимый. Книга III

Боярский Андрей
3. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга III

Энфис 6

Кронос Александр
6. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 6