Чтение онлайн

на главную

Жанры

Уліс з Прускі

Гніламёдаў Уладзімір

Шрифт:

Ля ўвахода ў карчму расла прыгожая елка, стаялі некалькі слупоў для прывязі. На ўпрыгожаных разьбой дзвярах зіхцела медная клямка. Міхаль узяўся за яе і адчыніў дзверы. Карчма займала палавіну хаты, у другой жыў з сям'ёй сам Мордка. Печ — агульная, на дзве палавіны. Ля абшарпаных сцен чарнелі нічым не пакрытыя сталы і лаўкі каля іх. Гонарам прускаўскай карчмы лічыўся вялікі гадзіннік, што стаяў у цёмным кутку і час ад часу падаваў адтуль хрыплы рыпучы звон. Тут заўсёды хто-небудзь ёсць. А ў нядзелю дык да самага панядзелка, да раніцы, звіняць шыбы ад песень і стогне гліняная падлога ад п'яных, з прыстукамі, танцаў. Асабліва весела было, калі на Лосьне, якраз

насупраць, спыняць свае плыты асначы, што гоняць лес з пушчы ў Буг, і зойдуць у карчму. Гэтыя любілі пагрэцца! Плытнікі спускалі ў карчме ашчаджаную дзеля гэтага прыпынку капейчыну і ўжо ўлегцы плылі па Лосьне далей. Шырокага размаху людзі. Калі яны пакідалі Мордкаву ўстанову, то і сам гаспадар, і яго жонка Дзішка ўздыхалі спакайней.

Быў у Мордкі, і даволі часта, клопат са збіраннем платы. Калі не хапала грошай (а так здаралася часцей за ўсё), карчмар не губляўся — прымаў курэй, яйкі, крупы, жыта. Не адмаўляўся нават ад матка нітак, які, зразумела, пры жаданні можна было выкупіць назад.

Неяк лесніку Дармідонту надта захацелася выпіць, а грошай на гарэлку не было. Ён тады што зрабіў — злавіў на выгане чыёгасьці гусака і занёс да Дзішкі ў карчму. Дзішка ад нечаканасці шумна пляснула рукамі аб сцёгны.

— Глядзі, каб ціха, а то вокны салам вымажу! — прыгразіў ляснік.

Як управіцца з той птушкай — яна ведала. Праўда, потым Гальяшы (гэта была іхняя птушка) спахапіліся, што недзе прапаў гусак, шукалі яго за жырылом, распытвалі людзей, і след навёў на Дармідонта, але паспрабуй да яго падступіся! Панскага лесніка прускаўцы не любілі. Кепскі чалавек. Калі, здарыцца, у лесе сякеру забярэ, то, прасі не прасі, не аддасць. «Ты пану вялікі ўрон зрабіў!»

Яго якраз і ўбачыў Міхаль, зайшоўшы ў карчму. Дармідонт сядзеў адзін. Перад ім на стале стаяла зялёная бутэлька, на сподачку ляжаў селядзец. Вядома было апошнім часам, што яму нечакана наставіла рогі маладая жонка. Ды з кім?! З ягоным сынам Трахімкам. Ад гэтага, мусіць, чалавек і зачасціў у карчму.

За сталом у дальнім кутку сядзелі прускаўскія мужчыны — каваль Пракоп Пахолак, Масей Галёнка і нехта яшчэ. Міхаль пазнаў Васіля Каленіка. Усе сядзелі ў шапках, бо не было такой звычкі, каб здымаць іх у карчме. Ля прылаўка, над якім звісала даўгавязая постаць Мордкі, стаяў ураднік Кастанты.

— Ну, як твае сведкі? — павярнуўся ён да Міхаля, які хацеў прайсці ўзбоч яго да той кампаніі, што сядзела ў кутку.

— Шукаю, — няпэўна адказаў Міхаль.

Кастанты мармытнуў нешта скрозь зубы і зноў павярнуўся да прылаўка, бліснуўшы мноствам начышчаных гузікаў. Усе ведалі, што службовую форму шыў яму камянецкі Мошка (адных гузікаў — некалькі дзесяткаў) за чатыры рублі, у той час як работа гэта каштавала па меншай меры восем.

— Хадзі бліжай, Міхаль, сядай! — запрасіў Пракоп. Шыракаплечы і шыракагруды, ён валодаў, відаць, немалой сілай. Разам з тым адчувалася, што гэта добры і душэўны чалавек.

Міхаль падсеў да кампаніі.

Гандлявалі ў карчме найбольш гарэлкай. Нап'юцца, бывала, мужчыны, успамянуць старыя крыўды, і раптам пачынаецца бойка. Каб усмірыць, даводзілася клікаць урадніка, які, аднак, ішоў не спяшаючыся. Урадніка баяліся ўсе. Некаторыя падаваліся прэч з карчмы, каб яму не трапляць на вока. Калі на парозе карчмы з'яўляўся Кастанты, і самога карчмара пачынала трэсці ліхаманка, а прысутныя ўсе заціхалі, сядзелі як мышы пад венікам. Карчмар ведаў, што пану ўрадніку трэба заўсёды даць чаго-небудзь мацнейшага — чай піць ён не будзе. Міхаль заўважыў, як з бакавых дзвярэй увайшла жонка Мордкі, тоўстая Дзішка. У парыку,

у нейкай прасторнай адзежыне, яна ўзяла анучу і пачала выціраць прылавак. Жонка карчмара, як і кожная жонка, вельмі хацела, каб у яе Мордкі хаця б усё было добра, і таму прыязна ўсміхнулася пану ўрадніку. Кастанты не без пагрозлівасці глянуў на залу. Нядаўна ён атрымаў сакрэтную паперу з Гродзенскага паліцэйскага ўпраўлення, у якой гаварылася аб хваляваннях у некаторых паветах і прадпісвалася больш пільна сачыць за настроямі насельніцтва. Цяпер ён успомніў пра гэта.

Прускаўцы пачулі размову каля прылаўка:

— Спайваеш людзей…

— Што вы, пане ўраднік, мы толькі казённую прадаём! — як бы абурылася Дзішка.

Карчмар наліў урадніку з нейкай цёмнай бутэлькі ў вялікую чарку на тоўстай ножцы. Дзішка спрытна падсунула закуску.

— Вадою не разбаўляў?

— Што вы, што вы? Як можна! Кастанцін Цярэнцевіч!

— А то я вас ведаю!

Кастанты паднёс чарчыну да вуснаў, уздыхнуў і, не пераводзячы дыхання, але і не спяшаючыся, выліў пітво ў сябе, узяў некалькі пер'яў цыбулі, макнуў у соль і пачаў жаваць. Не дажаваўшы да канца, зрабіў строгі твар, бліжэй нахіліўся да Мордкі і зашаптаў, ды так гучна, што чутно было ў другім канцы залы:

— А ці вядома табе, хто наш унутраны вораг?

Прускаўцы насцярожыліся.

— Першы раз чую, гаспадзін ураднік.

— Што першы раз чуеш? — як бы ловячы Мордку на слове, удакладніў Кастанты.

— Што ў нас ёсць унутраныя ворагі, як вы зволілі сказаць.

— Прытвараешся?

— Ніяк нет, Кастанцін Цярэнцевіч…

— Бытта не знаеш? Жыды — гэта і ёсць першыя ворагі. Жыды і палякі…— Кастанты неяк па-дурному зарагатаў, выскаліўшы зубы. На доўгіх яго вусах іскрыліся кроплі пітва.

Карчмар пазіраў на ўрадніка, не ведаючы, чаго ад яго чакаць, а той з уласцівым яму нахабствам усё наступаў:

— Ты і сам палітычна неблаганадзейны!

Карчмар колькі разоў ціха кашлянуў. Ён разумеў, куды хіліць ягоны госць і чаго ён хоча, і, не марудзячы, зноў напоўніў тую самую пасудзіну на тоўстай ножцы.

— Будзьце ласкавы, Кастанцін Цярэнцевіч, выпіце на здароўе — азабочанасць здымае.

Ураднік не палічыў патрэбным сябе доўга ўгаворваць, падняў чарку, выпіў, глыбей насунуў на галаву фуражку з цэшкай і, хістаючыся і не зважаючы на прысутных, выйшаў з карчмы, бліснуўшы на развітанне сваім тоўстым каркам, што ўзвышаўся над каўняром паліцэйскага мундзіра.

Прускаўская кампанія ажывілася, пачула сябе ямчэй. Закурылі.

— Ну і карак у яго! — з захапленнем і зайздрасцю заўважыў са свайго месца Дармідонт, цмокнуўшы языком так, што ажно затрэслася яго рыжая барада. — Шапка на галаве не трымаецца — злазіць!

— Не дзіва, што ён за казырок увесь час хапаецца, — паспяшыў пагадзіцца з ім Масей.

— Не, гэта ён чэсць аддае, — выказаў меркаванне каваль, іранічна пасміхнуўшыся.

— Чэсць? А каго ён тут роўняй сабе лічыць?! Нікога! — у голасе Дармідонта пачуліся рэзкія ноты. Гаварыў ён хрыплым, пракураным голасам і непрыязна паглядаў навокал.

— Паехалі, хлопцы, у Амэрыку! — ні з таго ні з сяго сказаў Васіль, расшпіліўшы на сабе кароткі і добра пацёрты кажушок, які насіў, здаецца, круглы год — узімку і летам.

— Хто нас дзе чакае! — усміхнуўся шчарбатым ротам Масей.

— А раптам пашанцуе! — не пагадзіўся Васіль.

Над галовамі сівымі клубамі віўся дым ад самакрутак.

Прускаўцы былі людзьмі з некалькі, як кажуць у такім выпадку мовазнаўцы, замаруджаным моўным тэмпам. Думкі варочаліся ў іх галовах з эпічнай непаспешлівасцю.

Поделиться:
Популярные книги

Идеальный мир для Лекаря 6

Сапфир Олег
6. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 6

Дракон с подарком

Суббота Светлана
3. Королевская академия Драко
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.62
рейтинг книги
Дракон с подарком

Темный Патриарх Светлого Рода 6

Лисицин Евгений
6. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 6

Падение Твердыни

Распопов Дмитрий Викторович
6. Венецианский купец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.33
рейтинг книги
Падение Твердыни

Сержант. Назад в СССР. Книга 4

Гаусс Максим
4. Второй шанс
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сержант. Назад в СССР. Книга 4

Измена. Право на сына

Арская Арина
4. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на сына

Метка драконов. Княжеский отбор

Максименко Анастасия
Фантастика:
фэнтези
5.50
рейтинг книги
Метка драконов. Княжеский отбор

На границе тучи ходят хмуро...

Кулаков Алексей Иванович
1. Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.28
рейтинг книги
На границе тучи ходят хмуро...

Ученичество. Книга 1

Понарошку Евгений
1. Государственный маг
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ученичество. Книга 1

Энфис 2

Кронос Александр
2. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 2

Не верь мне

Рам Янка
7. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Не верь мне

Вечная Война. Книга II

Винокуров Юрий
2. Вечная война.
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
8.37
рейтинг книги
Вечная Война. Книга II

Неудержимый. Книга III

Боярский Андрей
3. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга III

Энфис 6

Кронос Александр
6. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 6