Чтение онлайн

на главную

Жанры

Уліс з Прускі

Гніламёдаў Уладзімір

Шрифт:

— Просьба ў цябе нейкая, відаць…

— Ведаеце, паночку, ад суседа жыцця няма, а цяпер у суд падае.

Пісар, мусіць, задаволены тым, што яго назвалі панам, ужо настроіўся слухаць, але раптам скрывіўся як ад болю. Па тым, як яшчэ на самым пачатку Пацей правёў вачыма па Міхалёвых руках і кішэнях, можна было заўважыць, што пісару і сапраўды не надта добра пасля ўчарашняга.

— У цябе з сабой нічога няма?

Міхаль зразумеў і адмоўна пакруціў галавой:

— Не ўзяў…

Пацей паморшчыўся.

— Прынёс

бы ты — кручок які!

Тоўстыя пальцы нецярпліва пастуквалі па стале. Міхалю нічога не заставалася, як пайсці ў манапольку, купіць гарэлкі і прынесці пісару — добра, што хоць былі ў кішэні грошы.

— О! — як бы пахваліў яго Пацей і дастаў з ніжняй шуфляды стала замусоленую цяжкую шклянку, дзьмухнуў у яе, каб нічога там не заставалася, і выліў усё, што было ў кручку.

— У мяне, браце, разумовая праца, без чаркі нельга! Пакуль гэтую думку чым-небудзь не папхнеш, то яна з месца не зрушыць, — і, перавёўшы дых, дадаў: — Ну, будзьма!

Міхаль кіўнуў галавой і міжвольна пасміхнуўся, успомніўшы пісараву мянушку Будзьма. Пацей падняў шклянку, сабраў губы ў трубачку і кульнуў гарэлку ў рот настолькі спраўна, што наведвальнік ажно мусіў быў здзівіцца. Поўная шклянка адразу апусцела да дна.

— Давай усё-ткі прыблізімся к дзелу! — сказаў пісар, з шумам уцягваючы ў сябе паветра і як бы гэтым і закусваючы.

Міхаль бліжэй падступіў да стала і пачаў свой аповед.

— Ды я яго як паклічу, твайго Латушку, дык я яго пастаўлю на месца! Ён у мяне яшчэ прасіцца будзе!

Пісараў твар яшчэ больш пачырванеў. Адчувалася, што валасное начальства бярэцца за справу ўсур'ёз.

— Дарэчы, а што ўраднік кажа? Ты быў у яго?

— Быў.

— Ну і што?

— Сведкаў, кажа, шукай.

— Сведкаў — як сведкаў, а трэба, браце, землямера наймаць, каморніка — па-нашаму.

«У, дык гэтаму канца не будзе!» — пранеслася ў галаве Міхаля палахлівая думка. Ён цяжка ўздыхнуў.

— Пішы прашэнне!

— Ды я, таго… — сумеўся Міхаль, — не надта ўмею.

Пісар дастаў са стала яшчэ адзін шматок паперы і хуценька, размашыстым почыркам, накідаў нейкія словы. Міхаль падпісаўся — паставіў нейкую загагуліну.

— Каморнік разбярэцца ва ўсім, але сведкі спатрэбіцца могуць!

— Але ён грошай запросіць!

— Ну, дзела вядомае…

— Буду шукаць, — няўпэўнена сказаў прускавец.

— Ты, Міхаіл, я табе пасаветаваю, звярніся да суседзяў. Усё ж такі суседзі ёсць суседзі…

Дадому Міхаль ішоў не спяшаючыся, у галаве раіліся розныя думкі, прыкідваў: «Да каго ж звярнуцца?» Уперці вырашыў зайсці да Захара Відэркі. Ды і хата яго была якраз з краю. Высокую, сухарлявую постаць Захара ён убачыў здалёк. Той развешваў і латаў рыбацкую сетку.

— Божа памагай!

— Казаў Бог, каб ты памог.

Захар шырока пасміхнуўся, паказаў свае са шчарбінамі зубы і падаў Міхалю агрубелую ад рыбацкіх заняткаў руку з прыпухлымі суставамі. На

падворку скакалі і шчабяталі, не зважаючы на холад і слату, вераб'і.

— Захар, справа да цябе ёсць.

— Якая справа? — у прыжмураных вачах прускаўскага рыбака пасміхалася стоеная хітрасць.

— Хацеў цябе прасіць, каб ты за сведку ў мяне пабыў! Быў я, ведаеш, у воласці, і мне Пацей нараіў. Папрасі, кажа, добрых людзей.

Захар як бы замяўся, уздыхнуў, паглядзеў на Міхаля.

— Я не бачыў.

— Але ты ж маё поле ведаеш!

Захар яшчэ раз уздыхнуў, па ўсім відаць, спачуваючы.

— Ведаеш, мне не выпадае…

— Што не выпадае?

— Ну, за сведку быць. Не ведаю я твайго поля, бо і на сваім рэдка бываю. Як я за сведку пайду? Што мне ў судзе скажуць? Падвяду я цябе. — Крыху памаўчаўшы, Захар дадаў: — Натура ў чалавека такая. Я пра Яся кажу — хіба ты яго не ведаеш?

Кужаль яшчэ крыху пастаяў, падумаў і накіраваўся да Гаўрылы Шведа. Можа, ён?

Гаўрыла са старэйшым сынам Фэдарам малацілі жыта, увішна махаючы цапамі. Адчувалася, што гэта было прывычным для яго заняткам. Фэдар — плячысты дзяцюк з васпаватым тварам — не саступаў бацьку і таксама гучна грукаў цэпам аб ток.

— Мацак! — пахваліў хлапца Міхаль і прывітаўся.

Малацьбіты прыпынілі працу, закурылі. У гэты час якраз і зайшоў у клуню прускаўскі стараста Мітрафан Давыдзюк. Выглядаў строгім і негаманкім. Нахмураныя бровы сышліся ў адну шырокую чорную дужку.

— Я вось кажу, — пачаў Міхаль, — што Фэдар хоць малады, а надта спраўна круціць цэпам.

Аднак стараста чамусьці не схільны быў падтрымаць размову. У яго, па ўсім відаць, была нейкая важная справа. Ён паглядзеў на Фэдара.

— Так-то яно так, але, браток, давядзецца табе, відаць, з цэпам на час развітацца!

Ён стараўся гаварыць голасна, каб чулі ўсе, хто быў побач. Як бы камандаваў. Усе насцярожыліся, чакалі.

— У армію цар цябе кліча! Пад сваю высокую руку!

Хлопец зірнуў на старасту, потым перавёў вочы на бацьку. Абодва знямелі, як бы пазабывалі ўсе словы, якія ведалі. Фэдар — весялун, пажартаваць любіў, а тут і мову заняло.

«Не толькі ў мяне клопаты, — падумаў Міхаль, — у людзей таксама. Салдатчына — гэта табе не жарт…»

Гэты цяжар — рэкрутчына, служба ў царскай арміі — зваліўся на Пруску даўно, адразу ж пасля далучэння Беларусі да Расіі. Прызваныя ў армію навабранцы служылі далёка ад родных краёў. Служба часта расцягвалася на некалькі дзесяткаў гадоў. Малады вяртаўся старым чалавекам. А часам і не вяртаўся — адвыкаў ад роднай хаты, прыжываўся ў чужых краях, калі не гінуў на якой-небудзь вайне. У Рускай імперыі можна было адкупіцца ад арміі, але гэта было пад сілу толькі багатым сем'ям. У такой сітуацыі ў армію бралі бяднейшых, сыноў удоў, сірот. Гаўрыла быў і не з самых бедных, але вызваліць сына ад рэкрутчыны наўрад ці мог.

Поделиться:
Популярные книги

Авиатор: назад в СССР 12+1

Дорин Михаил
13. Покоряя небо
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР 12+1

Третий

INDIGO
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий

В зоне особого внимания

Иванов Дмитрий
12. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
В зоне особого внимания

Кровавая весна

Михайлов Дем Алексеевич
6. Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.36
рейтинг книги
Кровавая весна

Неудержимый. Книга XVIII

Боярский Андрей
18. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVIII

Вперед в прошлое!

Ратманов Денис
1. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое!

Начальник милиции. Книга 3

Дамиров Рафаэль
3. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 3

Не грози Дубровскому!

Панарин Антон
1. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому!

Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Чернованова Валерия Михайловна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Муж на сдачу

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Муж на сдачу

Кодекс Крови. Книга I

Борзых М.
1. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга I

Польская партия

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Фрунзе
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Польская партия

Лорд Системы

Токсик Саша
1. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
4.00
рейтинг книги
Лорд Системы

Газлайтер. Том 2

Володин Григорий
2. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 2