Чтение онлайн

на главную

Жанры

Уліс з Прускі

Гніламёдаў Уладзімір

Шрифт:

Гэта было для яго як грэхападзенне, за якім павінна наступіць — як у той Бібліі — выгнанне з рая. Усёй яго свядомасцю авалодаў адчай. З вучылішча, аднак, не выгналі. Гэтага ён баяўся найбольш, і вось, дзякуй Богу, пакінулі. Васіль Іванавіч, мяркуючы па ўсім, палічыў больш прымальным замяць скандал у самым пачатку.

ІІІ

Прыйшла вясна і ў Пруску. У нізінах яшчэ ляжаў снег, а на раніцу ўжо падавалі пяшчотныя галасы журавы і, адпачыўшы на прускаўскіх паплавах, цягнуліся далей на поўнач. Пяшчотна зазелянелі першыя атожылкі крапівы,

што паспелі ўжо адскочыць ад зямлі. Зацвіла Шведава бяроза — з галін пазвісалі жаўтлявыя каташкі. Прырода напаўнялася цяплом і радасцю жыцця, і яно знаходзіла хвалюючы водгук у чалавечым сэрцы.

Уставалі Кужалі рана, як і ўсе ў Прусцы. Першым, як звычайна, падняўся Кірыла, за ім Марыля з Міхалём. Памылі рукі, асвяжылі халоднай вадой твары, і кожны ўзяўся за сваю работу, а потым усе разам сабраліся, каб паснедаць. Паўставалі і дзеці. Марыля падала на стол міску таўканіцы, прынесла з каморы галоўку квашанай капусты. Хлеба ўжо не было. Яго ледзьве хапала да вясны, і то напалам з мякінаю, а далей на бульбу спадзяваліся, а часам і на лебяду пераходзілі. Пакуль што, дзякаваць Богу, бульба яшчэ не вывелася. На ўсякі выпадак пару мяшкоў пазычылі ў Хведара са Свішчова. У таго ў самога не густа было, але даў. Збожжа засталося толькі каб пасеяць. Недатыкальны «фонд».

Кужалі дружна абселі сямейны стол. Таўканіна здалася нейкай саладжавай — відаць, бульба крыху прымерзла, але на гэта не звярталі ўвагі.

Усё ж такі вясной чалавек весялей глядзіць на жыццё, хоць клопатаў, вядома, хапала. Асабліва турбавалася гаспадыня.

— Міхалка, схадзіў бы ты да Падгурскага, хай бы жыта пуды са два пазычыў — на праснакі,— папрасіла Марыля.

— А можа, таго, у каго з суседзяў? — разважыў Кірыла.

— Не, я сёння ў Ратайчыцы мушу ісці.

Усе ведалі, што судовая справа зацягнулася, і ўсіх не пакідаў клопат пра сведкаў.

— Няўжо не знайду праўды? — услых, з нейкай пакутлівай бадзёрасцю, падумаў Міхаль.

Марыля ўздыхнула. Апошнім часам жыло ў ёй смутнае прадчуванне чагосьці нядобрага.

Паснедаўшы, Міхаль накіраваўся-такі да Пацея.

…Пісар, убачыўшы наведвальніка, лыпнуў вачыма і кінуў позірк на Міхалёвы кішэні:

— А-а, ты? Не спяшайся. Каморнік будзе, калі падсохне. Не палезе ж ён у гразь…

Міхаль хацеў нешта сказаць, але Пацей перабіў яго:

— Ты сведкаў толькі знайдзі, а я ўжо навучу іх, што гаварыць! — у голасе Пацея гучала, як заўсёды, калі ён на падпітку, незадаволенасць разам з самаўпэўненасцю. — Ідзі, куслівая! — раздражнёна адмахнуўся ён ад першай ажынай мухі, што рвалася сесці на яго чырвоны нос.

Міхаль пачасаў за вухам.

— А лепш за ўсё памірыцца вам трэба, прасіце адзін у аднаго міру! Цяпер жа з Японіяй вайна, чуў? Нашто нам яшчэ адна?

— Дык гэта не проста.

— Не проста, вядома. Падумай!

З валаснога ўпраўлення Міхаль выйшаў з цяжкім сэрцам. На дварэ — непагадзь. Сонца і не думала выглядаць з-за хмар. З поўдня дуў вецер, ад якога набракала вільгаццю паветра і станавілася густым і цяжкім. З Ратайчыц да маёнтка Падгурскага ішоў па дарозе, а далей вырашыў ісці праз Плісу, напрасткі. Там яшчэ з восені ляжала добра ўмацаваная кладка, якую не знесла нават веснавое паўнаводдзе. Накрапваў дождж. Ногі грузлі ў падталым снезе. Боты разбухлі ад вады

і сталі цяжкімі. Чутно было, як па хмызняках шырокімі хвалістымі крокамі хадзіў вецер.

Кладка — адно бервяно. «Каб не паслізнуцца!» — падумаў Міхаль, ступіўшы на бервяно, і амаль адразу ж страціў раўнавагу і паляцеў уніз, дзе аддавала холадам вада. Хутка памацаў дно і ўстаў на ногі. Вады было якраз па пахі. Халодная, а пякла, як агонь. Бераг, на шчасце, побач. Ён учапіўся за нейкае ламачча, ачуняў і перавёў дыханне. На парог з'явіўся ўвесь мокры. Нават боты не выцер, што звычайна не забываў рабіць.

— Ой, людкове, што з табой?! — заламала рукі Марыля.

— Дай як абагрэцца! — Міхаль выглядаў разгубленым. Хлюпалі размоклыя боты і дыхаў цяжка. — Чабохтаўся ў той рацэ, пакуль выбраўся.

— Хуценька пераапранайся ў сухое! — замітусілася Марыля.

Памяняўшы бялізну, Міхаль узабраўся на цёплы запечак. Марыля згатавала і адразу ж напаіла яго адварам ліпавага цвету. Відаць было, як Міхаля даймалі дрыжыкі, лоб блішчэў ад поту. Тым не менш раніцай ён падняўся.

«Дзякуй Богу, ачуняў!» — узрадаваўся Кірыла.

Міхаль і сапраўды на першых парах адчуваў сябе быццам бы і не блага. Паспеў нават пасадзіць бульбу, але пасля гэтага раптоўна занямог і злёг. Тоня з Фядоркай якраз вучылі хадзіць маленькую Барбарку. Міхаль ляжаў на ложку, глядзеў на дачок. Твар у яго быў спакойны, але ў галаве віхурыліся думкі: «Божа мой, нашто я іх на свет пусціў, сірацінак?!»

— Тоня, падай вады! Стаміўся я нешта сёння… — папрасіў дачку.

Вечарам нават не дакрануўся да малака, што ўскіпяціла яму жонка. Кірыла падышоў да хворага і прыклаў руку да лба.

— Пал у яго вялікі…

Побач стаяла пабляднелая Марыля.

— Можа, каб да шаптухі яго? — у трывозе паглядзела яна на Кірылу.

Гаворка ішла пра суседку Васіліху, якая жыла праз колькі хат ад Кужалёў і не без поспеху займалася народным лекаваннем. Кірыла, нічога не кажучы, збегаў да Мордкі, узяў напавер кручок гарэлкі. Разлічыцца можна было і пазней. Хуценька прынёс і, дастаўшы з паліцы ёмкі кілішак з тоўстага зеленаватага шкла, амаль да палавіны наліў сыну. Міхаль выпіў і з удзячнасцю паглядзеў на бацьку.

— Што, — узрадаваўся той, — палягчэла трошкі?

— Здаецца, палягчэла.

— Так! Гарэлка, што ні кажы, а збівае пал…

У хату зайшоў сусед Назар Хомка. Сеў на лаўку, не скідаючы світкі, паглядзеў на Міхаля і, каб хоць як суцешыць хворага, сказаў:

— Азіміна добра паднялася.

Але хворага гэта не ўзрадавала.

— Жаць будзеце, мусіць, без мяне…

Кірыла глыбока ўздыхнуў.

— Можа, якога настою папіць? Бывае, што дапамагае, — сказаў Назар і, доўга не затрымліваючыся, моўчкі выйшаў, асцярожна зачыніўшы за сабою дзверы.

Хвораму не палепшала ні праз дзень, ні праз два. Наказалі цётцы Васілісе Каленкавай, якая прыйшла ўвечары. Зычліва і дабрадушна агледзела небагатую хатнюю абстаноўку і спыніла погляд на хворым, трымаючы пад рукою цёмную бутэльку з нейкай вадкасцю.

— Гэта настой з ядлоўцу і бярозавых пупышак, для націрання, — растлумачыла лекарка, прыглядаючыся да хворага, — яе шэрыя, маладжавыя вочы прыветна ўсміхаліся, але твар сведчыў пра рашучасць характару.

— Ломіць цела, — паскрадзіўся хворы.

Поделиться:
Популярные книги

Часовое имя

Щерба Наталья Васильевна
4. Часодеи
Детские:
детская фантастика
9.56
рейтинг книги
Часовое имя

Ох уж этот Мин Джин Хо 4

Кронос Александр
4. Мин Джин Хо
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Ох уж этот Мин Джин Хо 4

Аутсайдер

Астахов Евгений Евгеньевич
11. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Аутсайдер

Вдова на выданье

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Вдова на выданье

Блуждающие огни 2

Панченко Андрей Алексеевич
2. Блуждающие огни
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни 2

Кодекс Охотника. Книга VI

Винокуров Юрий
6. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VI

Волк: лихие 90-е

Киров Никита
1. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Волк: лихие 90-е

Магия чистых душ

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.40
рейтинг книги
Магия чистых душ

Релокант. По следам Ушедшего

Ascold Flow
3. Релокант в другой мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Релокант. По следам Ушедшего

(Не) Все могут короли

Распопов Дмитрий Викторович
3. Венецианский купец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.79
рейтинг книги
(Не) Все могут короли

Изгой Проклятого Клана. Том 2

Пламенев Владимир
2. Изгой
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Изгой Проклятого Клана. Том 2

(Бес) Предел

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.75
рейтинг книги
(Бес) Предел

Отверженный VIII: Шапка Мономаха

Опсокополос Алексис
8. Отверженный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный VIII: Шапка Мономаха

Её (мой) ребенок

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
6.91
рейтинг книги
Её (мой) ребенок