Чтение онлайн

на главную

Жанры

Уліс з Прускі

Гніламёдаў Уладзімір

Шрифт:

— Будзем як-небудзь жыць, — няпэўна адказаў Кірыла.

Тры малодшыя сястрычкі — іх трэба дагадаваць, выправіць у жыццёвую дарогу. На Тоню ўсе любаваліся: дзеўчына расла, як лён. Бялявая, блакітнавокая. З выгляду сур'ёзная і, пасля смерці бацькі, не па гадах сумная. Куды дзелася ранейшая бесклапотнасць! І Фядорка ўдалая дзяўчына — вунь як аздабляюць тварык чорныя, прыгожа выгнутыя броўкі. За вушамі дзве чорныя касы, пераплеценыя чырвонымі стужкамі. Вось Барбарка яшчэ малая, яшчэ забаўляецца зробленымі з ануч лялькамі.

З гэтымі думкамі Лявонка выйшаў з хаты. Сталасць для хлопца наступіла неяк адразу. Трэба было брацца за гаспадарку. Яна, хоць і невялікая: конь, карова, пара парсюкоў, некалькі авечак, але патрабуе догляду.

Выйшаўшы

на падворак, агледзеўся. На чаромсе, што расла на той бок вуліцы, валтузіліся шпакі, ваюючы з вераб'ямі, кружыліся, пералётвалі на вярбу, свісцелі, ціўкалі і, відаць, перадражнівалі адзін аднаго. Погляд міжвольна спыніўся на хаце. Першае, што неабходна было зрабіць, — пабудаваць новую хату. Жыць у старой ужо не было як— пастарэла, згорбілася пад цяжкім саламяным дахам. Пара б і пра новую падумаць. Пра ўсё гэта аднойчы вечарам ён сказаў Кірылу і маці. «Гарачы ты залішне, таго, унучак, — пацмокаў языком Кірыла, — з Падгурскім за зямлю яшчэ не расплаціліся…» «Расплацімся, неяк жа яно будзе…» — узяла сынаў бок Марыля. Кірыла ўжо сядзеў на прызбе, грэўся на сонейку і, здавалася, з асалодай і ўдзячнасцю ўбіраў у сябе веснавое цяпло. У барадзе яго за апошні час добра-такі прыбавілася бела-курчавых нітак. Ён ажывіўся, убачыўшы ўнука:

— Гной пара вывозіць, — як бы самому сабе сказаў ён. — Карова ў хляве бэлькі хрыбтом дастае.

Лявонка ўздыхнуў — ён таксама думаў пра работу, якая, зразумела, не магла чакаць.

— Трэба, каб, таго, усё ў час паспець…

«Як бы я сам гэтага не разумею», — падумаў унук, а ўголас сказаў:

— Мусіць, за ярыну трэба брацца?..

— Ярыну будзем сеяць, калі зямля добра падапрэе, пад дождж.

Ён ужо прывык бачыць дзядулю ў пастаянным, але нязмушаным, як бы натуральным клопаце, які, аднак, не толькі не замінаў яму ў яго штодзённым існаванні, а наадварот — нават дапамагаў жыць. Кірыла добра ведаў, калі і што сеяць і дзе сеяць. Умеў ён дакладна прадказваць надвор'е, назіраючы за паводзінамі жывёл, птушак і нават за выглядам дрэў. Калі бяроза распускаецца роўна знізу даверху — будзе цёплае лета, калі толькі знізу — халоднае. Работа селяніна быццам бы і не складаная, але ўсё трэба ўмець. Умець узараць, забаранаваць, пасеяць. І больш за ўсё Кірыла марыў пра жалезны плуг. Сын Міхаль ставіўся да гэтай навінкі трохі насцярожана, аднак урэшце ўдалося пераканаць і яго, і такі плуг у гаспадарцы з'явіўся. Прывёз яго Міхаль з Камянца. Паўвёскі высыпала ў поле, на Малы Трыб, паглядзець, як ён будзе араць. Пракоп падвастрыў лемех. Араў Кірыла. Ён неяк адразу авалодаў гэтым уменнем. За плугам ён ішоў лёгка, без натугі, нават, па ўсім адчувалася, з асалодай ступаў босымі нагамі па свежай разоры. Ад бацькі навучыўся сын. Аднойчы Міхаль паставіў за плуг Лявонку, даў паараць. Ручкі плуга аказаліся высокімі, трымаць іх было нязручна. Ногі напачатку блыталіся, але потым усё пайшло як быццам добра. Роўна клаліся чорныя барозны. Па іх дзелавіта хадзілі гракі, нешта вышукваючы ў свежых пластах зямлі. Лявонка азірнуўся назад, і плуг выскачыў з разоры. І тут бацька сказаў — не то сыну, не то самому сабе: «Паклаўшы руку на плуг, не аглядайся». Не сказаць, каб сын адразу ўцяміў сэнс бацькавых слоў, але запомніў іх…

Успаміны перарваў Кірылаў голас:

— Вось Орлік нешта занядужаў.

— А што такое?

Яны разам пайшлі ў хлеў, дзе стаяў конь.

Адна бяда, як кажуць, не ходзіць, а вядзе за сабой другую. Следам за гаспадаром пайшоў і конь — як бы сумна яму стала без Міхаля. Яшчэ адно няшчасце абрынулася на Кужалёў. Кірыла бачыў недамаганні каня і разам з унукам хацеў неяк паправіць справу.

— Конь, братка, таго, такі ж разумны, як і чалавек, толькі што не гаворыць, — не раз казаў ён унуку.

Кармілі жывёліну не блага — і сена давалі, і сечкі, і аўса. У нядзелю Лявонка з ведама Кірылы намяшаў Орліку ў сечку сырой бульбы, і, можа, зашмат. Думаў падтрымаць жывёліну (гэта быў ужо немалады конь), але — не. У панядзелак Кірыла не пазнаў каняку. Орлік узмакрэў і дрыжаў сваімі худымі,

але распёртымі і ўздутымі бакамі.

— Каб хоць пасеяць ён нам даў,— з трывогай глядзеў на каня Кірыла.

Аднак конь ужо не паднімаўся. Кінуліся шукаць хоць якога паратунку — клікнулі суседзяў. Мужчыны прасунулі пад Орліка вяроўкі і дапамаглі беднаму каню ўстаць на ногі. Той, здавалася, падбадзёрыўся, нават ступіў колькі крокаў, але капыты яго ўжо не трымалі, і ён усімі чатырма нагамі абрынуўся на дол.

— Насланнё нейкае, — загаласіла Марыля і ўсплёснула рукамі. Жанчына зайшлася ад слёз.

Жаласліва глядзеў і Кірыла. «Не памірай, конік, хутка лета прыйдзе», — казалі яго вочы. Прайшло колькі часу. Орлік ляжаў нерухома і ўжо, відаць, паспеў акалець. Кірыла разам з Лявонкам узялі ў Хомкі кабылу і, прывязаўшы Орліка за шыю, адцягнулі яго за клуню і закапалі.

— Без каня надта не нагаспадарыш… — услых падумаў Лявонка.

— Без каня не жыццё, — згадзіўся і Кірыла.

Больш за ўсіх перажывала Марыля: што ж цяпер будзе? Давядзецца, мабыць, Ланьку прадаваць ды купляць каня, каб поле араць… Мужчынам нічога не заставалася, як згадзіцца з гаспадыняй.

— Прададзім Ланьку ды пазычым яшчэ колькі рублёў, бо за адну карову каня не купіш.

— Эх, багаты мы, як той казаў, беднасцю, — сумна пажартаваў Кірыла.

— А можа, дзядзька Хведар дапаможа? — выказаў меркаванне Лявонка.

У цяжкую хвіліну яны заўсёды звярталіся да дзядзькі Хведара, Марылінага брата.

Спачувалі і вяскоўцы.

На Юр'я, калі выгналі на пашу, на ранішнюю расу, скаціну, Лявонка ўбачыў Ганну Васілішыну — яна стаяла каля сваёй каровы. Цікава было глядзець, як каровы абнюхвалі адна адну, як бы не пазнаючы, шумна ўбіралі ў ноздры паветра, круцілі пысамі, азіраючыся па баках, шукаючы цялят. Пахла маладая крапіва, што паспела ўжо зазелянець і прыгрэцца пад заімшэлымі прускаўскімі платамі. Але ўсе пахі перабіваў гаркаваты водар прэлага лісця, нагадваючы пра той кругаваротны ўзаемаабмен паміж жывым і нежывым, які неадменна, спрадвеку існаваў у прыродзе.

Калі статак апынуўся за панскім садам, Ганна сама падышла да яго. Колькі хвілін маўчала. Валасы ў Ганны, як звычайна, заплецены ў касу, што віднелася з-пад белай хусцінкі, у канец касы ўвіты чырвоны каснічок. Толькі над ілбом уецца непакорлівая пасмачка. Ганна лёгкім узмахам рукі адкінула яе з ілба наверх, далучыўшы да астатніх валасоў. Яму падабаўся гэты яе нязмушана-прывычны рух.

— Я гляджу, ты і пасвіць не ўмееш, — пажартавала яна як бы замест прывітання.

— У цябе, калі што, падвучуся, — адказаў ён жартам на жарт.

— Ой, Лявонка, што ж цяпер будзеце рабіць? — шчыра паспачувала яна, і ён убачыў, як раптам паніклі тонкія дужкі яе бровак, спахмурнеў прывабны, як вясенняя раніца, тварык.

— Нешта ж будзем… — няпэўна адказаў хлопец і злёгку кашлянуў.— Можа, у дзядзькі Хведара пазычым каня.

Побач цвіў лазовы корч.

— Рана сёлета лаза зацвіла, — сказаў ён, каб перавесці размову на іншае.

Ганна таксама залюбавалася на пяшчотныя лазовыя коцікі. Яе тонкія ружовыя ноздры ўздрыгнулі і заварушыліся, адчуўшы густы водар лазовай кары. Чутно было, як у балоце за вёскай пачыналі квакаць жабы. Іх у балоце, у жырыле, шмат: карычневыя, зялёныя, чырванаватыя.

— Жабы ажылі, бо ўчора ўжо грымела, — растлумачыла Ганна. — Як загрыміць, дык яны ажываюць.

— Учора нават і дождж крыху накрапаў, цёплы такі,— згадзіўся Лявонка. Яму падабаліся яе простасць, і наіў, і спачуванне, якое раптам дыхнула на яго нейкай чалавечай цеплынёй і сімпатыяй.

Парывам ветру здула з лазовых коцікаў жоўты пыл. Падумалася: «Калі Ганна гэтак ставіцца да мяне, значыць я не горшы за іншых, нешта для яе значу». Неўсвядомлена, як бы па нейкім паху, адчуў, што пасля зімы абуджаецца яе дзявочае цела. Гэтай вясной ён і сябе пачуваў дужэйшым, ужо не падлеткам, — з'явілася сіла ў руках і нагах. Цяпер, калі ён стаяў побач з Ганнай, хацелася даць ёй нейкі важкі, неабвержны доказ свайго пачуцця, але не ведаў, як гэта зрабіць…

Поделиться:
Популярные книги

Восход. Солнцев. Книга XI

Скабер Артемий
11. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга XI

Газлайтер. Том 5

Володин Григорий
5. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 5

Темный Охотник

Розальев Андрей
1. КО: Темный охотник
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Охотник

Гром над Тверью

Машуков Тимур
1. Гром над миром
Фантастика:
боевая фантастика
5.89
рейтинг книги
Гром над Тверью

Кодекс Крови. Книга II

Борзых М.
2. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга II

Безродный

Коган Мстислав Константинович
1. Игра не для слабых
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
6.67
рейтинг книги
Безродный

Черный Маг Императора 6

Герда Александр
6. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 6

Счастливый торт Шарлотты

Гринерс Эва
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Счастливый торт Шарлотты

На три фронта

Бредвик Алекс
3. Иной
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
На три фронта

На границе империй. Том 7. Часть 3

INDIGO
9. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.40
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 3

Возвышение Меркурия. Книга 2

Кронос Александр
2. Меркурий
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 2

Измена. Право на счастье

Вирго Софи
1. Чем закончится измена
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на счастье

Мастер Разума V

Кронос Александр
5. Мастер Разума
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума V

"Фантастика 2023-123". Компиляция. Книги 1-25

Харников Александр Петрович
Фантастика 2023. Компиляция
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Фантастика 2023-123. Компиляция. Книги 1-25