Чтение онлайн

на главную

Жанры

Уліс з Прускі

Гніламёдаў Уладзімір

Шрифт:

— За мной дзеўкі самі бегаюць! — пахваліўся Гамон і ў доказ паспрабаваў абняць Гэльку. — Плявільна, Гэлька?

— Ой, не чапіся ты! — вырвалася ад яго дзяўчына.

— Запрасіла б у клуню, то, пэўна, пабег бы, — блазнаваў Трахімка.

— Усё б яму жыраваць! — упікнула яго Волька.

Па беразе набліжаўся да вогнішча хлопец з гармонікам пад рукой, па-кавалерску кучаравы, худы, цыбаты, як певень.

— А вось і Аляксей! — першым згледзеў яго Гамон.

Гэта быў Аляксей Шаўчук з Бранавіч.

Ён весела павітаўся з гуртам і адразу ж зайграў, а дзяўчаты распеўна зацягнулі:

Купалінка-а, Купалінка-а…

Піліпко

спрабаваў падыграць на сваім гармоніку, але ў яго не вельмі выходзіла, ніяк не мог навучыцца, хоць гэта песня апошнім часам часта чулася ў прускаўскім наваколлі.

Цёмная-я но-очка… —

звонка разлегліся над ракой дзявочыя галасы.

— Э-эх, гітары няма, а то я б вам падыграў,— уздыхнуў кавалёў Цішка, — без гітары не па мне, я гітару люблю!

Трахімка зноў выкрыквае частушку — яго моцны барытон перакрывае ўсе астатнія галасы:

Я Марусі сёе-тое, Маруся не хоча… Я Марусю — за цыцусі, Маруся рагоча!..

Ліха, хоць і без асаблівага ладу наярваў на бубне Павал Гальяш.

Заспявала яго дваюрадная сястра Луша:

Я на кладачку ступіла, Кладачка зыбнулася, Верна, мілы ўспамянуў, Лёганька ікнулася-я…

Лоўка засвістаў, стараючыся паўтарыць мелодыю, Аляксей Галёнка. Добра пахваліцца перад дзяўчатамі. Піліпко стараўся патрапіць на гармоніку, але не змог. Выручыў Аляксей з Бранавіч, які, па ўсім відаць, у гэтай справе меў больш спрыту.

Пачаліся скокі цераз касцёр.

— Хто вышэй скочыць? — падаў думку Трахімка.

Хлопцы, паддаючы адзін аднаму ахвоты, спаборнічалі паміж сабой. Вось разагнаўся, крывячы шыю, Гамон, але залішне высока ўзяў і ўваліўся ў вогнішча. Добра, што з краю. Зноў па рацэ пракаціўся дружны рогат. Оргій Відэрка нечакана спатыкнуўся на купіне.

— Каб ведаў, што ўпадзеш, саломы падаслаў бы, — засмяяўся Грышка Латушка.

…Здалёк пазіралі на купальскае вогнішча, выйшаўшы з хаты ў сад, айцец Глеб з матушкай. Адтуль добра быў відаць купальскі касцёр і мітуслівыя вакол яго цені.

— Скамарохі, кудзейнікі, глумцы! — злаваўся айцец Глеб. — Грэшнікі!

— Бамбізы праклятыя! — у тон бацюшку адгукалася матушка, стоячы крыху ззаду.

— Скачуць…

— Скачуць, каб мужыка не хацелася…

— А можа, каб хацелася…

…Немагчыма заснуць у купальскую ноч. Тым больш калі ты ў вясёлым гурце, сярод такіх жа юнакоў і дзяўчат, як і сам. Нават і думка пра сон не з'яўляецца. Вакол — скокі, смех, гамана. Але нарэшце дзяўчаты, крыху супакоіўшыся, паселі вакол вогнішча на траву. Трава мяккая — мурог. Агонь свеціць і грэе, праганяе мараў і зло. Трашчыць, нібы злуючы на кагосьці, сушняк. Задзівіліся на агонь і хлопцы. Лявонка кінуў у касцёр некалькі галінак, і паляцелі ў неба, вышэй галоў, зыркія іскры. Паляцелі, але, не

адолеўшы вышыні, атухлі і зніклі, растварыўшыся ў густым цемрыве ночы.

Гурт аціх, аднак ненадоўга.

— Ужо ж поўнач хутка! — занепакоілася Гэлька.

Звычайна бліжэй да поўначы дзяўчаты ідуць да ракі пускаць на ваду вянкі. Традыцыйны звычай.

Ускочыла са свайго месца Луша:

— Ну што, пабеглі?

— Пабеглі! — азваліся сяброўкі, пабраўшы вяночкі. Жаночая палавіна гурту са смехам і жартамі памкнулася да таго месца, дзе бераг быў ніжэйшы і дзе зручней было апусціць на ваду вяночак.

— А хто зловіць мой вяночак? — са смехам крыкнула Ганна, смела зірнуўшы на хлопцаў, сярод якіх стаяў і Лявонка, і кінула свой вяночак далей ад берага.

Усе ўважліва сачылі, як яны плылі, адзін за адным, павольна гушкаючыся на хвалях. Ганнін вянок даплыў амаль да Прыдушні (так называлася месца, дзе ў Лосьну ўпадала Пліса і дзе вада была асабліва глыбокая), пакруціўся на вірах і, зачапіўшыся за бераг, стаў.

— Бачыш — стаў…— паказала рукой Гэлька.

Іншыя вянкі ўсё больш аддаляліся па плыні ракі, хаваючыся за паваротам. Дзяўчаты пазіралі ўслед цікаўнымі вачыма. Некаторыя сумна заўздыхалі. Але хіба дазволяць прускаўскія хлопцы сумаваць дзяўчатам у купальскую ноч! Трахімка, не доўга думаючы, залавіў Грушу, атуліў сваёй світкай і павёў, абняўшы за плечы, кудысьці ўздоўж берага. Над ракою клубілася густая пара, ахутвала лес, лазовыя кусты, кралася ўверх, да гасцінца, да крайніх хат. Дзесьці ўдалечыні, чутно было, гукала сава. Спяваў-цёхкаў салавей, ды так залівіста і звонка, быццам хацеў, каб яго чула ўсё наваколле.

Лявонка раптам смела — салавей таму прычынай, ці што? — падышоў да Ганны, узяў за руку:

— Хадзі, нешта скажу…

Гэта заінтрыгавала дзяўчыну. Яны ціха адышліся на некалькі крокаў.

— Што?

— Чуеш? — ён прыслухоўваўся да нечага. — Русалкі спяваюць… Дзядуля наш кажа, што тут, у рацэ, русалкі жывуць.

— Што ты маніш! Я ж не маленькая.

Яны ўслухаліся ў начную ціш: чуліся як бы нейкія галасочкі.

— Сапраўды… — узрушана зашаптала дзяўчына, нібы дакрануўшыся да нейкай таямніцы.

Пад берагам хлюпала вада. Цененька папісквалі камары ці яшчэ якія боскія стварэнні. Ён яшчэ мацней сціснуў Ганніну руку:

— Зараз выскачыць якая ды казытаць пачне!

Ганна міжвольна прыхінулася да яго плечука.

— Русалак баюся!

— Не палохайся. Яны цяпер у жыце. У жыце спяваюць.

— А што — тут іх няма?

— У жыце яны. З імі лепш не сустракацца, бо заказычуць.

Унізе, пад ценню высокага берага, чарнела рачное прадонне. Лявонка паглядзеў у вадзяны змрок. У глыбіні рачной тоні мігцела і нібыта пасміхалася, пакалыхваючы сваімі сярэбранымі промнямі, прыгожая зялёная зорка.

— Глянь!

Дзяўчына паглядзела пад бераг, куды паказваў Лявонка.

— Нічога не бачу!

— Вунь, на самым дне гайдаецца, скрозь хвалі відаць, — паказаў ён рукой.

— Што — гайдаецца?

— Зорка!

— Зорка?

— А хіба не бачыш? Вунь яна — прыгожая, зеленаватая, і промні вакол яе мігцяць…

Ён ніколі не ўмеў гаварыць з дзяўчатамі, а тут адкуль і мова знаходзілася. Не пазнаць было хлопца.

— Можа, ужо якая русалка цябе казытнула, Лявонка? Бо надта прыгожа гаворыш…

Поделиться:
Популярные книги

Я снова не князь! Книга XVII

Дрейк Сириус
17. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я снова не князь! Книга XVII

Газлайтер. Том 15

Володин Григорий Григорьевич
15. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 15

Идеальный мир для Лекаря 5

Сапфир Олег
5. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 5

Вперед в прошлое 6

Ратманов Денис
6. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 6

Идеальный мир для Лекаря 13

Сапфир Олег
13. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 13

Менталист. Конфронтация

Еслер Андрей
2. Выиграть у времени
Фантастика:
боевая фантастика
6.90
рейтинг книги
Менталист. Конфронтация

Земная жена на экспорт

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Земная жена на экспорт

Ищу жену для своего мужа

Кат Зозо
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.17
рейтинг книги
Ищу жену для своего мужа

Девятый

Каменистый Артем
1. Девятый
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
9.15
рейтинг книги
Девятый

Бальмануг. (Не) Любовница 2

Лашина Полина
4. Мир Десяти
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. (Не) Любовница 2

Подаренная чёрному дракону

Лунёва Мария
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.07
рейтинг книги
Подаренная чёрному дракону

Лорд Системы 7

Токсик Саша
7. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 7

Чехов. Книга 3

Гоблин (MeXXanik)
3. Адвокат Чехов
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чехов. Книга 3

Семья. Измена. Развод

Высоцкая Мария Николаевна
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Семья. Измена. Развод