Чтение онлайн

на главную

Жанры

Уліс з Прускі

Гніламёдаў Уладзімір

Шрифт:

— Маладзец! Добра б'еш — аж ток стогне… — пахваліў гаспадар Павала.

— Дзядзьку Міхаль, было б што! А ў вас, я гляджу, урадзіла.

Міхаль ссунуў шапку на патыліцу:

— Так, як і ў вас, аднолькава.

— Не, у нас менш.

— Гэта табе так здаецца, — Міхаль выкрасаў агню, распаліў цыгарку.

Павал павярнуўся да сябра:

— Лявонка, а як там у вас у вычылішчы? — Яму было цікава даведацца пра сябруковы справы.

— Вучымся, — няпэўна адказаў той, а потым, быццам успомніўшы

нешта, прагаварыў: — Ведаеце, а наш настаўнік Станіслаў Арцёмавіч казаў, што блізкасць да зямлі ачышчае чалавека, робіць яго прасцей і мудрэй. Так сцвярджае Леў Талстой.

На гэта ніхто нічога не адказаў. Міхаль, зацягнуўшыся цыгаркай, нават з трывогай нейкай паглядзеў на сына, які ў яго вачах станавіўся як бы іншым чалавекам. Вось што значыць вучоны!

— Бацька і мяне абяцаў сёлета аддаць у вучылішча! — пахваліўся Павал.

— Ад зямлі адарвешся, а неба не дасягнеш… — як бы ў адказ яму прамовіў Міхаль, зацягваючыся дымам.

— Вунь, — сказаў Павал, — наш Фама Фаміч гаворыць, што мы ў цэнтры Еўропы жывём, у самай сярэдзіне, а граматных у нас ой як мала…

Усе ведалі, што ў Фамы Фаміча было адно дзіўнае захапленне. Ён чамусьці быў упэўнены, што цэнтр Еўропы знаходзіцца якраз у Прусцы. Узброіўшыся лінейкай і цыркулем ён цэлымі вечарамі гнуўся над картай, вымяраючы адлегласці ад Прускі ва ўсе бакі свету.

— Дык вось, ці не ад вялікай граматы блазнам стаў! — азваўся Міхаль, з крэктам беручы цэп.

Аднак хлопцы, відаць было, не падзялялі Міхалёвых жартаў. У іх — сваё.

— Ці пойдзеш з гвяздай? Такую прыгожую на гэты раз зрабілі! І свечку ўставілі — нават пры ветры гарыць! — ажыўлена расказваў Павал.

— Чаму ж не? Пайду, калі возьмеце! — загарэўся Лявонка.

…Абмалочанае збожжа веялі, ачышчаючы яго з дапамогай драўлянай лапаты ад асцюкоў і мякіны. Правеянае зерне ссыпалі ў мяшкі. Міхаль падмятаў ток. К вечару торп у застаронку, як адзначыў хлопец, на пару снапоў паніжэў.

VIII

Каляда і Ражство пачыналіся пасля зімовага сонцавароту. Каляда дбала пра людскі дабрабыт і — як на сялянскі розум — павінна была паспрыяць удачы.

Марыля гатавала святочную вячэру — куццю, калядны боршч. Мужчыны клапаціліся пра гаспадарку, асабліва пра жывёліну. Хрыстос у хляве нарадзіўся, дык жывёле на Ражство трэба асабліва дагадзіць. Кірыла не скупіўся ні на подсціл, ні на корм. Орліка ён пакарміў сечкай з бульбай, перасыпаўшы іх аўсом. Ланьцы (гэта — карова) у яслі паклаў мешанкі (сена з саломай), як звычайна, але ў дадатак яна атрымала яшчэ і бульбы. Калі свята, дык для ўсіх. На дзвярах і вушаках крэйдай намаляваў крыжыкі. Гэткім чынам гаспадары аганяліся ад чарцей-хлевавікоў, якія маглі прычыніць шкоду скаціне.

Вечарам нікуды не разыходзіліся, сабраліся

ў хату, куды Кірыла ўжо прынёс невялічкую вязаначку сена і сноп абмалочанага жыта. Гэтага патрабаваў старадаўні звычай. Сноп стаў у покуці, пад абразамі, а сена тоненька разаслалі па стале, накрылі святочным настольнікам. І будзе стаяць гэты жытні снапок тут, у покуці, ажно да Вадохрышча.

У хаце панавала адчуванне нейкай урачыстай таямнічасці. Супакоілася нават Барбарка, лежачы ў калысцы з адкрытымі вачанятамі.

Вячэраць Кужалі селі, калі ўзышла першая зорка. Адзін толькі Лявонка не ўседзеў — пабег недзе з сябрукамі «гвязду» насіць.

— Марыля, — напомніў свёкар, — талерак пастаў ды лыжку пакладзі, а раптам хто з нашых завітае…

Кот, седзячы на лаўцы, умываў лапкамі мыску.

— Бачыце? — Марыля паказала на ката. — Гасцей трэба чакаць.

Звычайна гасцей на куццю не запрашалі, бо свята лічылася сямейным, але калі хто прыходзіў, былі радыя. Пад вокнамі нехта якраз і пратупаў, і тут жа ў воблаку пары, як аднекуль з неба, ускочыў у хату невялічкі чалавечак, увесь абсыпаны снегам.

— Кузёмка? — здзівіўся Міхаль.

— Ён, — счакаўшы, пацвердзіў госць.

Патупаўшы ля парога, ён абмёў венікам боты, і тыя раптам заблішчэлі, асабліва ў халявах, як бы толькі што наваксаваныя. Кузёмку часта пазнавалі перш за ўсё па ботах. Такія боты ў Прусцы з павагай называлі «афіцэрамі», бо бачылі, мусіць, на афіцэрах. Перад тым, як павітацца, госць зняў шапку-магерку, павярнуўся да покуці, размашыста перахрысціўся і голасна абвясціў:

— Добры вечар у хату!

Гаспадары ўбачылі на Кузёмкавых вуснах звычайную яго, крыху дзіўнаватую ўсмешку.

— Добры вечар! — тут жа азваліся Кірыла з Міхалём.

«От, на табе, прыпоўз, калі яго не клікалі,— падумала Марыля, — валацуга гэты…» Яна недалюблівала Кузёмку.

— Іду з Высокага ў Камянец, дай, думаю, зайду, праведаю.

— Дадому, ці што? — пацікавіўся Міхаль.

Вядома было, што дадому Кузёмка вяртаўся позняй зімой, астатні час бавіў, бадзяючыся па свеце, і так цягнулася гадамі. «Бедалага», — шкадавалі яго, хто ведаў лёс гэтага вандроўніка.

— Правільна зрабіў! Распранайся! — падбадзёрыў яго Кірыла.

— Не, мне мусова трэба ў Камянец! — сказаў Кузёмка.

— Куды ён дзенецца — Камянец твой! — супакоіў госця Міхаль.

— Распранайся!

— Ну, яно-то вядома!

Кузёмка, відаць, хацеў, каб яго яшчэ і папрасілі.

— Заставайся, заставайся! — падала голас Марыля.

— Ну і дзьме, аднака! — скрушна цмокнуў языком прышэлец, здымаючы свой падбіты ветрам кажушок. — Вельмі проста мог бы заблудзіцца! Калі б не прысады абапал дарогі, напэўна б, заблудзіўся.

— Дзе — у нашых мясцінах? — падзівіўся Міхаль.

Поделиться:
Популярные книги

Возрождение Феникса. Том 2

Володин Григорий Григорьевич
2. Возрождение Феникса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
6.92
рейтинг книги
Возрождение Феникса. Том 2

Вперед в прошлое 3

Ратманов Денис
3. Вперёд в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 3

Сумеречный Стрелок 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 4

Аномалия

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Аномалия

Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг

Ланцов Михаил Алексеевич
Десантник на престоле
Фантастика:
альтернативная история
8.38
рейтинг книги
Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг

Диверсант

Вайс Александр
2. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Диверсант

Кодекс Охотника. Книга XVI

Винокуров Юрий
16. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVI

Дело Чести

Щукин Иван
5. Жизни Архимага
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Дело Чести

Граф

Ланцов Михаил Алексеевич
6. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Граф

Я Гордый часть 2

Машуков Тимур
2. Стальные яйца
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я Гордый часть 2

Начальник милиции 2

Дамиров Рафаэль
2. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции 2

Авиатор: назад в СССР 10

Дорин Михаил
10. Покоряя небо
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР 10

Курсант: Назад в СССР 11

Дамиров Рафаэль
11. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 11

Адепт. Том 1. Обучение

Бубела Олег Николаевич
6. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
9.27
рейтинг книги
Адепт. Том 1. Обучение