Чтение онлайн

на главную

Жанры

Уліс з Прускі

Гніламёдаў Уладзімір

Шрифт:

— Толькі што пачула. На базары… — Малка нават рукой паказала ў той бок, дзе быў базар.

Лейка з мужам, аказваецца, жылі ў Берасці, працавалі ў кравецкай майстэрні. Пра ўсё гэта Малка распавяла мужу.

Нохім уважліва выслухаў яе і сказаў, як бы падагульняючы:

— Усіх чакае апраметная, як кажа Штрыкман.

— Апраметная, апраметная — толькі і чуеш! — Не такой, відаць, рэакцыі чакала Малка ад мужа. Яна мітусліва захадзіла па пакоі.

— Але ж што б ні было, а жыць, пане муй, трэба, — уздыхнуў Нохім і накіраваўся ў куток, дзе знаходзіўся яго шавецкі варштат.

— Заладзіў сваё: апраметная, апраметная. Пра дзіця сваё не хочаш думаць…

— Чаму вы лічыце, што ўсіх чакае апраметная? Айцец

Нікадзім кажа, што праведнікі трапяць у рай, — асмеліўся падаць голас Лявонка, які чуў размову гаспадароў.

— Чаму гэта яны трапяць у рай? А якая розніца ўрэшце? — пытаннем на пытанне адказаў Нохім, не жадаючы на гэты раз заглыбляцца ў магчымыя лёсы праведнікаў і грэшнікаў.

…Вечарам Нохім з Малкай запалілі свечы ў падсвечніку і павячэралі фаршырованай рыбай з булкай, якую называлі халай. Да суботы гаспадары рыхтаваліся яшчэ ў пятніцу. У пятніцу вечарам мястэчка замірала — нават па ваду ніхто не хадзіў. У суботу, з самай раніцы, Нохім апрануў талес і маліўся. «Мы будзем ляжаць, а ты, Лявон, печ растопіш», — наказаў свайму пастаяльцу. Потым гаспадары залезлі пад пярыны і ляжалі, чакаючы, калі зойдзе сонца, каб устаць і перадыхнуць ад доўгага ляжання. Лявонка спачуваў ім, разважаючы, што не так і лёгка вытрымаць цэлы дзень пад цяжкаю пярынай, ды яшчэ і моўчкі, бо нават размаўляць не дазвалялася. Але ж нічога дзіўнага — у суботу шабас. У кутку на вузкім стале ціха гарэла суботняя свечка, ледзь рассоўваючы асенні морак пакоя. Вядома было, што ў суботу яўрэяў наведваюць патрыярхі Аўраам і Якаў, таму трэба глядзець, каб дзверы былі адчыненыя, а то раптам прыйдуць, а ўвайсці не змогуць — зачынена. Пакрыўдзяцца! Лявонка дзівіўся, што людзі гэтак моцна, упарта трымаюцца свайго, здавён заведзенага. Аб працы ў шабас не можа ісці нават гаворкі. Субота — святая. Кожную пятніцу прыходзіў малочнік Арон Штрыкман — абмяняцца навінамі, пагутарыць. Арон — чалавек надта набожны. Нездарма ён быў пастаянным наведвальнікам сінагогі. У суботу Лявонка ўсім ім паліў печы, насіў Нохіму і суседзям ваду з калодзежа, за вядро давалі паўкапейкі. Быў, прасцей кажучы, папіхачом. Гаспадары аказаліся людзьмі ціхімі, сціплымі, працавітымі. Кожнаму стараліся дагадзіць. Лявонку здавалася, што яны ўвесь час нечага баяцца.

Урокі трэба было вучыць да змроку, каб не паліць агню — шкада газы. Ён гэтак і рабіў, затым клаўся на свой тапчан, спаў. Уставаў рана…

Набліжалася Ражство, а з ім і зімовыя канікулы.

VII

За ім заехаў сусед — Назар Хомка, які прыязджаў на базар. Світка на ім латаная-пералатаная. Назар маўчаў, адно толькі кашляў. Лявонка пачуў, як ад яго дыхнула халодным полем, і ўзрадаваўся, што трэба збірацца дадому. Зрэшты, якія там зборы — яго клуначак заўсёды напагатове.

…Сані ехалі роўна, як плыве човен па ціхай вадзе. У небе вісела вялікае шэрае воблака, падобнае на Нохімаву пярыну, якой ён акрываўся, калі клаўся спаць. Па баках рассцілаліся па-зімоваму анямелыя палі, над якімі лёталі чароды галодных варон. Снег рыпеў пад палазамі, адзываўся на розныя лады — як жывы. Незвычайнай белізной ён аздабляў усё наваколле. Пульхная снежная навісь прыгнула дадолу лапы ельнікаў, хмызнякі.

Лявонка любіў снег. Праехаўшы Мікалаева, ён не ўтрымаўся, узяў у жменю снегу, скамячыў яго і паднёс да вуснаў, лізнуў. Назар паглядзеў на яго, пасміхаўся.

— Дзядзьку, а што там у вас новага?

Словы «дзядзьку» і «цітку» (дзядзька, цётка) тут здаўна ўжываліся пры звароце да старэйшага чалавека, і неабавязкова родзіча, і гэта лічылася выяўленнем ветлівасці і прыязнасці. Прускаўцы, як і ўсе ў наваколлі, захавалі даўняе, радавое адчуванне сваёй крэўнасці.

Назар доўга маўчаў, азадачаны Лявонкавым пытаннем, а потым адказаў:

— А-а, нічога.

— А Кузёмка больш не прыходзіў?

— Не,

не чутно было.

«Нагаварыў устурбаваў людзей і знік», — падумаў Лявонка.

Падняліся на Бабіцкую гару. Лявонку, як і самому Хомку, давялося саскочыць з санак і памагаць каню ўсцягнуць іх наверх.

— Дзядзьку, а як вы без набэдрыка з'ехалі з гэтай гары?

— Рукамі, братачка, санкі прытрымліваў!

Прайшло яшчэ колькі часу. Падарожнікі маўчалі. «Гэта не тое, што дзядуля, той бы ўсю дарогу гаманіў, расказваў бы нешта…» Назар — каларытны прускаўскі тып: маўчун, двух слоў не выціснеш. Паспрабуй даведайся, пра што ён думае… Хацелася, каб хутчэй дадому. Каб маці пабачыць, сястрычак… Конь, нібы ўведаўшы яго нецярплівасць, пабег трушком. Халодны вецер пранікаў хлопцу пад ясёнку, хапаў за плечы. З холаду бралі дрыжкі. Над гарызонтам, з левага боку, вісела вялікае, круглае зімовае сонца. Снег блішчэў пад яго скупымі прамянямі, мігатліва адсвечваў блакітнымі іскрамі.

Дзесяць вёрст — няшмат. За пагоркам, удалечыні, ужо меліся паказацца дзве высокія ліпы, што раслі на прускаўскай вуліцы, і саламяныя стрэхі клуняў. Не цярпелася як найхутчэй убачыць блізкіх. Лявонка адчуваў, што яго любяць дома і чакаюць — маці, бацька, дзед, сястрычкі, і гэта яму падабалася.

І вось нарэшце вёска. Якая яна прыгожая ў гэту калядную пару! «Вот моя деревня, вот мой дом родной», — успомніліся радкі з верша, які праходзілі яшчэ ў школе. У срэбраную красу прыбраліся дрэвы на прускаўскай вуліцы. Чысціня і цішыня, якую парушае хіба што толькі птушыны піск. Птушкі бліжэй ціснуцца да чалавечага жылля: тут лепш ратавацца ад бяскорміцы. Па намёрзлых галінах скачуць-пырхаюць снегіры з ружова-чырвонымі грудкамі. Іх цэлая чародка — ажно снег ляціць з-пад тонкіх ножак.

Вось і родны падворак. Лявонка злез з санак, падзякаваў дзядзьку Назару і пакіраваў да хаты. Хата — ад таго, што на ёй і вакол ляжалі гурбы снегу, — яшчэ больш пакасілася і прыхінулася да зямлі. Яму стала яе чамусьці шкада. Замітусіўся пад паветкай Курцік, закруціў ад радасці куртатым хвосцікам. Вокны ў хаце замерзлі, але яго ўбачылі. Не паспеў пераступіць парог, як кінуліся абдымаць Тоня з Фядоркай:

— Лявонка, Лявонка, брацік!..

Лявонка любіў сясцёр, асабліва Тоню. Яна была старэйшая і смялейшая за Фядорку. Бой-дзеўка, усё ўмела рабіць, пра ўсіх клапацілася.

— Ой, схуднеў ён як! — занепакоілася яна, аглядаючы госця.

Прыйшлі з клуні Міхаль з дзедам. Абняліся з госцем. Лявонка пасталеў. Рысамі твару стаў яшчэ больш падобны на бацьку. Ростам таксама невысокі і з цела худы, шчуплы, як і Міхаль. Бацька — Лявонка нядаўна, здаецца, бачыў яго — выглядаў пастарэлым. Хоць дзеці звычайна не заўважаюць, як старэюць дарослыя, але ж гэта адразу кінулася ў вочы.

— Тоня, пакалышы малую! — прасіла Марыля, завіхаючыся ля печы.

Тоня — першая матчына памочніца: і Барбарку пакалыша, і гаспадарку дагледзіць. Фядорка таксама дапамагае — бульбу абабраць, дроў прынесці. Фядорка спакайнейшая. Марыля не магла нацешыцца дочкамі. Самая малодшая ў сям'і Барбарка. У яе яшчэ няма ніякіх абавязкаў. Наадварот нават — усе ёй прыслугоўваюць. На маленькую Барбарку цікава паглядзець — валосікі залацістыя, а вачаняты чорныя, як вугалькі.

Марыля пачала збіраць на стол. Госць прыехаў! Сабралася ўся сям'я, распытвалі пра вучылішча. Усе ведалі, што вучыцца Лявонка добра. Маці не магла на сына наглядзецца.

— Ты, відаць, там самы малы?..

Ён пасміхнуўся з наіўнасці матчыных слоў:

— Не, ёсць каторыя і меншыя за мяне.

Марыля паставіла на стол саганок бульбы, паліўшы яго падсмажаным салам, прынесла міску квашанай капусты. Кірыла парэзаў хлеб.

— Учора Ганна Васілішына пыталася, калі ты прыедзеш? — уставіла сваё слова Тоня, якой даўно карцела пра гэта сказаць. Сказала і ўбачыла, як брат апусціў галаву, шчокі заружавелі.

Поделиться:
Популярные книги

Возрождение Феникса. Том 2

Володин Григорий Григорьевич
2. Возрождение Феникса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
6.92
рейтинг книги
Возрождение Феникса. Том 2

Вперед в прошлое 3

Ратманов Денис
3. Вперёд в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 3

Сумеречный Стрелок 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 4

Аномалия

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Аномалия

Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг

Ланцов Михаил Алексеевич
Десантник на престоле
Фантастика:
альтернативная история
8.38
рейтинг книги
Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг

Диверсант

Вайс Александр
2. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Диверсант

Кодекс Охотника. Книга XVI

Винокуров Юрий
16. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVI

Дело Чести

Щукин Иван
5. Жизни Архимага
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Дело Чести

Граф

Ланцов Михаил Алексеевич
6. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Граф

Я Гордый часть 2

Машуков Тимур
2. Стальные яйца
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я Гордый часть 2

Начальник милиции 2

Дамиров Рафаэль
2. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции 2

Авиатор: назад в СССР 10

Дорин Михаил
10. Покоряя небо
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР 10

Курсант: Назад в СССР 11

Дамиров Рафаэль
11. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 11

Адепт. Том 1. Обучение

Бубела Олег Николаевич
6. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
9.27
рейтинг книги
Адепт. Том 1. Обучение