Чтение онлайн

на главную

Жанры

Белы Бім Чорнае вуха

Троепольский Гавриил Николаевич

Шрифт:

Так, пасярод вуліцы, перад родным домам, ужо недалёка ад тых самых дзвярэй, Бім быў шчаслівы ад надзеі, якая зноў узнікла.

Але раптам ён убачыў страшнае: з аркі дома выйшла Цётка! Бім сеў, вылупіўшы ад жаху вочы і дрыжучы ўсім целам. Цётка папусціла ў яго цаглінаю. Бім паспешна адышоў на супрацьлеглы тратуар.

Людзей на вуліцы ў такую рань не было, нават дворнікі яшчэ не выходзілі з мяцёлкамі. Адна толькі Цётка ды Бім глядзелі адно на аднаго. Яна яўна рашыла стаяць і не пускаць, яна нават паставіла ногі шырэй, абмацавалася, як помнік, упёршыся рукамі ў бакі; на Біма яна глядзела звысоку, пагардліва і знішчальна, з гонарам, з усведамленнем

свае вартасці, перавагі і праваты. Бім жа быў бездапаможны, але ў яго заставаліся цалкам надзейныя толькі адны зубы, таксама страшныя ў перадсмяротнай хватцы. Ён гэта ведаў, ён пра гэта не забыўся, таму нават чуць прыгнуўся і прыпадняў верхнюю губу, паказаўшы пярэднія зубы. Чалавек і сабака глядзелі адно на аднаго не адводзячы вачэй. Хвіліны здаваліся Біму доўгія.

…Пакуль чалавек і жывёліна, не адводзячы вачэй, цікавалі за кожным рухам адно аднаго, вернемся да Цёткі, хоць крыху мы яе і ведаем з папярэдніх гісторый пра Біма. Цётка была зусім вольная жанчына: вольная ад эксплуатацыі капіталіста, ад якіх-небудзь самых аддаленых паняццяў пра свой абавязак перад сацыялізмам, вольная ад працы. Але яна ўсё-такі заставалася рабою страўніка, не адчуваючы гэтага ярма. Яна ўставала, напрыклад, раней за ўсіх жыхароў мнагалюднага дома, яшчэ досвіткам. Сваім першым абавязкам яна лічыла наступнае: прасачыць, хто чужы выйшаў світаннем з таго ці іншага пад'езда; у каго гарыць у вокнах святло, калі ўсе спяць моцным здаровым сном; хто паехаў на рыбалку ці на паляванне і з кім; хто першы, яшчэ прыцемкам, панёс нешта на памыйку. Потым яна паглядзіць і вызначыць, што здарылася, мяркуючы па памыйцы: бутэлькі калі — значыць, ад жонкі хаваў; старое непатрэбнае паліто — значыць, скнара, хаваў непатрэбную анучу, прытухлае мяса выкінута — значыць, гаспадыня размазня, і гэтак далей. Калі ж дзяўчына прыйдзе дадому досвіткам, то Цётцы гэта было — цераз верх радасці. Сабак і іх гаспадароў яна ненавідзела, таму назіранне за імі было адно з самых важных Цётчыных мерапрыемстваў, пры гэтым яна кідала ім услед непатрэбныя словы, запас якіх у яе быў бясконцы, а гэта гаварыла і пра вялікую памяць і эрудыцыю.

Усё гэта было істотна неабходнае для штодзённае інфармацыі, калі яна разам з некалькімі, таксама вольнымі жанчынамі, будзе доўга сядзець на клапатліва пафарбаваных лавачках і даносіць, хто ёсць хто; і тут ужо ніхто не будзе забыты і нішто не будзе забыта. Талент! Падобны недрукаваны бюлетэнь яна выпускала штодня рэгулярна. І гэта, яна лічыла, яе другі абавязак перад грамадствам. Такая дасведчанасць датычылася і міжнародных падзей (сама чула: вайна вось-вось, крупамі трэба запасціся, соллю); чутка ішла далей пры судзеянні суседзяў, падобных на яе, але ўжо са спасылкаю на «такога-то», а ён дацэнт і хлусіць не будзе, сам «слухаў».

Пры ўсім гэтым Цётка, як ужо вядома, называла сябе не інакш як «савецкая жанчына», ганарылася гэтым, цалкам перакананая, што гэта так, што яе цёмная сумленнасць не што іншае, а прыклад для пераймання. Каб было ў яе дзіця, які б выйшаў чалавечышча!

Але два дні ў тыдзень былі ў яе выхадныя: у нядзелю яна нешта купляла на базары ў калгаснікаў, а ў панядзелак прадавала тое ж самае. Таму, не маючы агарода, курэй, рыбалоўных сетак, яна прадавала яйкі, саміх курэй, памідоры, свежую рыбу і ўсё, што патрэбна чалавеку, каб жыць. Дзякуючы такому, трэцяму абавязку (у выхадныя дні!) Цётка мела ашчадную кніжку і жыла нябедна, таму ніколі і нідзе не працавала. Існавала ж яна ў кватэры з выгодамі, якія адпавядалі яе высокай культуры (дзве шафы на адзенне, тры люстры, карціна з базара

«Дзяўчына і лебедзь», вялікі гліняны арол і кветкі з габлюжак, халадзільнік, тэлевізар). Усё ў яе было, што трэба, і нічога непатрэбнага…

Такім чынам, Цётка стаяла пасярод аркі, і абысці яе Бім не мог. Трэба было яму пайсці прэч, але ён не мог адысці ад роднага дома. Ён вырашыў чакаць з выскаленымі зуамі, чакаць, пакуль не пойдзе вораг, чакаць, колькі б на гэта ні трэба было часу. Хто — каго?

Але тут у шэраватай халоднай імгле паказаўся аўтафургон і неспадзявана спыніўся паміж Цёткаю і Бімам. Фургон быў цёмна-шэры, абабіты бляхаю, без вокан. З яго выйшлі двое і пакіраваліся да Цёткі. Бім уважліва назіраў за імі, не кранаючыся з месца.

— Чый сабака? — спытаўся вусаты, паказваючы на Біма.

— Мой, — надменна адказала Цётка, не задумваючыся.

— А чаго не забіраеш? — спытаўся другі, малады хлопец.

— Паспрабуй забяры. Бачыш, канец вяроўкі на шыі — перагрыз і кусае кожнага. Ускруціўся, сволач. Сапраўды ўскруціўся.

— Прывяжы, — сказаў вусаты, — а то ж забяром.

— Я сама пісала заяву. І хадзіла, і прасіла — забярыце. Дзе там! Бюракрат на бюракраце! — Яна ўжо закрычала: — Душу дасталі, бюракраты.

— Давай, — сказаў вусаты да бязвусага.

Той узяў з аўтамабіля малакаліберку, а вусаты дастаў замацаваную збоку на фургоне доўгую жэрдку з абручом на канцы і сеткаю, быццам сачок лавіць матылькоў, ростам з авечку. Першы падышоў той, з вінтоўкаю, за ім другі, падрыхтаваўшы сачок.

Бім убачыў стрэльбу, завіляў хвастом: «Стрэльба! Стрэльба! Ведаю стрэльбу!»

— Лашчыцца, — сказаў хлопец. — Ніякі ён не кручаны. Заходзь.

Вусаты выйшаў наперад. Бім пачуў, што ад яго пахне сабакамі.

«Ну, вядома ж, вы добрыя людзі!» — гаварыў ён усім выглядам.

Але тут раптам у фургоне праскуголіў сабака, безнадзейна, і горка. Бім усё зразумеў: падман! Нават стрэльба — падман. Усё — падман! Ён шарахнуўся было ўбок, але… позна: сачок накрыў яго. Бім скочыў угору і апынуўся ў сетцы, цяпер перкінутай ім самім цераз край абруча…

Бім грыз вяроўкі, скрыгатаў зубамі, неўтаймавана хрыпеў і кідаўся, кідаўся сутаргава, быццам прыпадачны. Ён скора патраціў на гэта апошнюю сілу і заціх. Сабакаловы ўсунулі сачок у дзверы аўтафургона і вытраслі Біма на падлогу.

Дзверы зачыніліся.

Вусаты сказаў нечакана павесялеўшай Цётцы:

— Чаго выскалілася? Не ўмееш сабаку трымаць, дык і не мучыла б. Сама нажрала жабіну пысу, а сабаку давяла, што жудасна глядзець: на сабаку не падобны. (Ён быў назіральны: апушчаныя куткі вялікіх губ, пляскаты нос і вылупленыя вочы Цёткі нагадвалі і сапраўды «жабіна рыла».)

— Мяне, савецкую жанчыну, ты, смярдзючы сабачнік, гад! — і пайшла, пайшла, не саромеючыся выбіраць, як і заўсёды. Словы, якія нельга пісаць на паперы, выскаквалі з яе лёгка і проста, неяк нават плаўна і вольна, бо яны, відаць, былі запраграміраваны: націснуў на кнопку, і вось яны, тут як тут.

— Ты не хулігань! — крыкнуў ёй хлопец. — А то накрыю падсакам і ў жалезную скрыню. Такіх, як ты, трэба было б хоць на тыдзень у год садзіць у такі вось фургон. — Ён і сапраўды схапіў жэрдку з абручом і ступіў да яе.

Цётка пабегла пісаць скаргу за тое, што зняважылі. І напісала яе да старшыні гарсавета, пры гэтым вінаваціла яго не меней, чым сабакаловаў. Яна ні за што не несла адказнасці, ні за што не адказвала перад грамадствам, але затое ад усіх патрабавала адказнасці. Апошняе таксама было часткаю яе абавязкаў, як і ў кожнага паразіта грамадства.

Поделиться:
Популярные книги

Безумный Макс. Поручик Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Безумный Макс
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
7.64
рейтинг книги
Безумный Макс. Поручик Империи

Черный Маг Императора 10

Герда Александр
10. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 10

Академия

Сай Ярослав
2. Медорфенов
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Академия

Шведский стол

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Шведский стол

Болотник

Панченко Андрей Алексеевич
1. Болотник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.50
рейтинг книги
Болотник

Свои чужие

Джокер Ольга
2. Не родные
Любовные романы:
современные любовные романы
6.71
рейтинг книги
Свои чужие

Законы Рода. Том 6

Flow Ascold
6. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 6

Кодекс Охотника. Книга XIII

Винокуров Юрий
13. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIII

Черный дембель. Часть 5

Федин Андрей Анатольевич
5. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 5

Невеста на откуп

Белецкая Наталья
2. Невеста на откуп
Фантастика:
фэнтези
5.83
рейтинг книги
Невеста на откуп

Совершенный: охота

Vector
3. Совершенный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Совершенный: охота

Никто и звать никак

Ром Полина
Фантастика:
фэнтези
7.18
рейтинг книги
Никто и звать никак

Третье правило дворянина

Герда Александр
3. Истинный дворянин
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Третье правило дворянина

Убивать чтобы жить 2

Бор Жорж
2. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 2