Чтение онлайн

на главную

Жанры

Чарадзейныя яблыкі

Татаринов Юрий Аркадьевич

Шрифт:

Князь Станіслаў усміхнуўся незнаёмцу. Спыніўшыся, ён сказаў:

— Дазволь, маё сонейка, прадставіць табе майго мастака. Пан Гнезскі. Прашу любіць і шанаваць. Гэта менавіта той, хто зрабіў роспісы ў нашым касцёле…

Пакуль князь гаварыў, твар мастака мяняўся. Ён глянуў на панну Марыю — і з таго імгнення ўжо не мог адарваць ад яе позірку. Здавалася, ён збянтэжыўся ад нечаканасці, ва ўсякім разе было зразумела, што князя ён не чуе. Замест таго каб пакланіцца панначцы пасля прадстаўлення, пан Гнезскі па-ранейшаму тарашчыў на яе свае вочы. Ён ужо чуў аб прыездзе госці, але не ўяўляў сабе, што панна

Марыя незвычайнай прыгажосці. Адчуўшы нарэшце, што сваім позіркам бянтэжыць панначку, ён нізка пакланіўся і ледзь чутна вымавіў:

— Рады пазнаёміцца з вамі, яснавяльможная панна. — І тут жа шчыра прызнаўся: — Прабачце, аслеплены…

— А-а, папаўся, — паціраючы рукі, усміхнуўся князь. — Вось і злавіўся першы карась на нашу вуду! — І самазадаволена дадаў: — Ужо хто-хто, а пан Гнезскі ў прыгажосці толк ведае!

Пан Гнезскі прапусціў міма вушэй і гэтыя словы князя. Ён, не адрываючыся, прагна глядзеў на прыезджую. Верагодна, ён мог дазволіць сабе заставацца дастаткова незалежным, хоць і знаходзіўся на службе такога знакамітага вяльможы.

— Вельмі прыемна, — усміхаючыся, адказала панна Марыя. Ёй спадабалася шчырае прызнанне Гнезскага. Яна адчула, што гэты чалавек не ліслівіць ёй.

— У нашай галерэі захоўваецца некалькі партрэтаў работы пана Гнезскага, — працягваў рэкамендаваць мастака князь.

Ён хацеў штосьці дадаць, але Гнезскі нечакана звярнуўся да яго:

— Ваша міласць, спадзяюся, вы не будзеце пярэчыць, калі я прапаную папоўніць вашу калекцыю… партрэтам вашай пляменніцы?

— О не, не! — узрадаваўся князь. — Добрая ідэя! Больш таго, я прашу вас зрабіць гэты партрэт! Лічыце, што я даў вам заказ!

На тым яны і разышліся.

Пасля князь завёў пляменніцу ў бібліятэку, дзе пазнаёміў яе з высокім лысаватым чалавекам у круглых жалезных акулярах, панам Кржышам, старэйшым замкавым бібліятэкарам.

Нарэшце яны зайшлі ў пакоі, якія былі ёй адведзены. У адзін з іх ужо былі занесены куфры. Служанкі раскладвалі ў шафы сукенкі і бялізну. Большую частку спальні займаў высокі ложак; адна сцяна пакоя была люстраная; асобныя дзверы выходзілі на калідор. Увайшоўшы ў спальню, панна Марыя, паддаючыся інстынкту свабоды, у той жа час памкнулася да акна, адкуль прасціралася панарама блакітнага возера. Каля прыстані стаяла некалькі невялікіх суднаў з ветразямі. Гэтае незвычайнае відовішча на імгненне прымусіла яе забыць пра тое, дзе яна знаходзіцца.

— Які цуд! — усклікнула яна.

Князь наблізіўся да яе, пацалаваў руку. Яму не было патрэбы глядзець у акно, бо ён кожны дзень бачыў тое, што робіцца каля сцен яго замка. Сёння яго займала куды большае «відовішча» — яго госця. Ён любаваўся яе вачамі, у якіх можна было прачытаць непадробнае здзіўленне, яе голасам і гладка зачасанымі бялявымі валасамі.

— Выслухай мяне, маё сонейка, — сказаў ён.

— Так-так, я слухаю, — адказала панна Марыя і павярнулася тварам да князя.

Заўважыўшы, што завалодаў увагаю пляменніцы, гаспадар замка сказаў:

— Твая радасць, якую я чытаю на тваім мілым тварыку, для мяне найбольш гаючая, чым усякі бальзам. Гляджу на цябе — і нібыта маладзею. — Ён азірнуўся ў бок возера, туды, куды толькі што глядзела госця, і, уздыхнуўшы на поўныя грудзі, дадаў: — Дзіўна! Толькі цяпер, здаецца, зразумеў, у чым

сапраўднае прызначэнне жыцця!

Упершыню за апошнія дваццаць гадоў ён адчуваў сябе шчаслівым…

II

Сярод падданых пра княгіню Ізабэлу хадзілі самыя неверагодныя чуткі. Казалі, нібыта ноччу яна перакідваецца ў саву і, лятаючы па замку, палохае ўсіх сваім крыкам. Успаміналі і страшныя начныя стогны, прычыну якіх таксама звязвалі са злашчаснай гаспадыняю замка.

Слугі былі ўпэўнены, што іх пані — вядзьмарка. Яе радзімку на левай шчацэ яны прымалі за адмеціну д'ябла. Яшчэ казалі, што іншым разам вечарамі княгіня перакідвалася ў маленькую шэрую кошачку. Прабегчы па каменнай агароджы, а адтуль — па парэнчах адкіднога моста, тая, маўляў, выходзіць за межы замка і спяшаецца ў бок лесу, на балота. Жалобным голасам яна зазывае якога-небудзь спадарожніка. Той зварочвае з дарогі, каб дапамагчы чалавеку, які заблудзіўся. І чым бліжэй ён падыходзіць, тым жаласней ведзьміны зазыванні. Усё заканчваецца тым, што спадарожнік правальваецца ў балота і патанае… Падобныя аповеды нараджаліся зусім не выпадкова. У характары княгіні галоўнымі былі дзве злаўмысныя якасці: хітрасць і прага зрабіць нешта дрэннае бліжняму. Над чэляддзю яна здзеквалася, а з людзьмі свайго ўзроўню паводзіла сябе ласкава, але ад яе ласкавасці веяла халадком.

У дзень прыезду панны Марыі сям'я Эрдзівілаў, упершыню пасля доўгага перапынку, вымушана была сесці за абедзенны стол разам. Для прыслугі гэта было незвычайнаю з'яваю. Падаючы на стол, тыя, і без таго нябачныя і нячутныя, у гэты дзень былі асабліва ўважлівыя і кемлівыя. Князь сядзеў, высока ўзняўшы падбародак. Ён амаль што не дакранаўся да яды — глядзеў, не адрываючыся, на пляменніцу. Ён ніяк не мог звыкнуцца з думкаю, што ў яго доме пасялілася такая прыгажуня. Княгіня, апранутая ў сваю любімую, манаскага фасону, сукенку, паглядвала на госцю скоса, з падазрэннем. Па выразу яе мужападобнага твару можна было падумаць, што яе патурбавалі ў той момант, калі яна менш за ўсё гэтага жадала. Яе злавала тое, што князь быў у добрым настроі. Даўно ўжо яна не бачыла яго такім.

Княгіня і панна Марыя пазнаёміліся. Сумятня першых хваляванняў уляглася. Цяпер княгіня намагалася прыдумаць тэму для бяседы.

— Спадзяюся, мілая, табе ў нас спадабаецца. Канечне, тут не так, як у Кляцісе. Тут усё патрабуе правілаў, заведзеных яшчэ ў глыбокую даўніну. — Хлопнуўшы нечакана слугу па руках, які шчыраваў ля стала, яна працягвала: — Табе не давядзецца, напрыклад, размаўляць і бавіць час з халопамі. На гэта ў нас табу. Эрдзівілы заўсёды мелі справу толькі з роўнымі сабе, або — тут яна крадком зіркнула на князя Станіслава — з Усявышнім. Род гэты не мае чорных плямаў.

Князь раптам насмешліва заўважыў:

— Вы так баіцеся плямаў?

— Проста не выношу бруду, — адазвалася княгіня. Узняўшы відэлец, яна сказала: — Калі гэты прыбор недастаткова блішчыць, я шпурляю яго. — І яна, нібы ў адплату за насмешку князя, рэзка кінула відэлец на дыван. — І так ва ўсім.

Слуга паспешліва падняў прыбор і змяніў на новы. Убачанае вельмі ўразіла госцю. Яна забыла пра ежу, недаўменна паглядзела на князя. Той сядзеў, апусціўшы вочы. Яму было сорамна за выпад жонкі…

Поделиться:
Популярные книги

Игра топа. Революция

Вяч Павел
3. Игра топа
Фантастика:
фэнтези
7.45
рейтинг книги
Игра топа. Революция

Кровь на эполетах

Дроздов Анатолий Федорович
3. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
7.60
рейтинг книги
Кровь на эполетах

Темный Охотник

Розальев Андрей
1. КО: Темный охотник
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Охотник

Измена. Мой заклятый дракон

Марлин Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.50
рейтинг книги
Измена. Мой заклятый дракон

Император поневоле

Распопов Дмитрий Викторович
6. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Император поневоле

Восход. Солнцев. Книга V

Скабер Артемий
5. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга V

Пограничная река. (Тетралогия)

Каменистый Артем
Пограничная река
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
9.13
рейтинг книги
Пограничная река. (Тетралогия)

Гром над Империей. Часть 2

Машуков Тимур
6. Гром над миром
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.25
рейтинг книги
Гром над Империей. Часть 2

Идеальный мир для Лекаря 7

Сапфир Олег
7. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 7

Адепт. Том второй. Каникулы

Бубела Олег Николаевич
7. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.05
рейтинг книги
Адепт. Том второй. Каникулы

Здравствуй, 1985-й

Иванов Дмитрий
2. Девяностые
Фантастика:
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Здравствуй, 1985-й

Вечный. Книга V

Рокотов Алексей
5. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга V

Внешники такие разные

Кожевников Павел
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Внешники такие разные

Возвышение Меркурия. Книга 8

Кронос Александр
8. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 8