Чтение онлайн

на главную

Жанры

Чарадзейныя яблыкі

Татаринов Юрий Аркадьевич

Шрифт:

Невядома, які працяг атрымала б гэтая размова, калі б яе не перапыніла нечаканая падзея. Белыя дзверы Сталовай залы раптам расчыніліся, і агромністага росту гайдук Дземянцей укаціў у залу каляску, у якой сядзеў дваццацігадовы князь Іржык. Здаровыя чорныя валасы прыдуркаватага юнака былі ўскудлачаны, а ў круглых мутнаватых вачанятах блішчэла страсць. Панічу хацелася сваволіць. Ён падкаціў да стала, ударыўся аб яго і закрычаў, нібыта дзікі звер. Прадбачлівы Дземянцей ухапіў яго за плечы, каб перашкодзіць яму залезці на стол.

У панны Марыі нешта сціснулася ў грудзях. Есці яна ўжо

не магла. Паводзіны і выгляд ідыёта выклікалі ў яе грэблівасць і страх.

Між тым Іржык працягнуў рукі наперад і пачаў штосьці гнюсавіць, пускаючы сліну. Відаць, пабачыўшы ежу, ён патрабаваў, каб яго хутчэй накармілі. Заўважыўшы князя Станіслава, ён з хвіліну ўглядаўся ў яго, імкнучыся прыпомніць, хто гэта перад ім, потым знянацку па-ідыёцку засмяяўся і захлопаў у далоні. Слугі, каб адцягнуць яго ўвагу, паставілі перад ім талерку з супам. Вылавіўшы мяса, Іржык паспешліва сунуў яго ў рот. Дземянцей хацеў падсунуць бліжэй да яго талерку. Але ў адказ пачулася такое грознае бурчанне, нібыта перад прысутнымі сядзеў не чалавек, а здзічэлы кот. Праглынуўшы мяса, Іржык перакуліў талерку і пацягнуўся да салаты. Дземянцею нарэшце ўдалося павязаць яму сурвэтку на грудзі.

Не жадаючы бачыць такое баляванне ідыёта, князь падняўся і, перахрысціўшыся, выйшаў з залы. А за ім — панна Марыя і княгіня…

У калідоры панна Марыя паглядзела на княгіню са спачуваннем. Ёй раптам стала яе шкада. На некаторы час яна забылася пра розныя страшныя расказы прыслугі. Ёй захацелася выслухаць няшчасную. Не дамаўляючыся, абедзве завярнулі ў бліжэйшы пакой.

Яны ўселіся ў крэслы каля высокага, упрыгожанага ў верхняй частцы вітражамі акна. У вачах старой княгіні блішчэлі слёзы, але яна была занадта ганарыстай, каб жаліцца.

— Вось так, мая мілая, — пасля доўгай паўзы казала яна. — Цяпер ты ведаеш, які ў мяне сын. Што рабіць?.. — Яна выцерла слёзы, затым працягвала: — Дактары сцвярджаюць, што ён нармальны. Толькі недастаткова развіты. Бачыш, ён паводзіць сябе зусім, як дзіця. Таму што ніхто з самага нараджэння не займаўся па-сапраўднаму яго выхаваннем. Князь заўсёды рабіў выгляд, быццам бы нічога не ведае. А што я магла? Хлопчык дрэнна чуе. Акрамя таго ў яго слабыя ногі. Канечне, ён мог бы хадзіць, ды лянуецца. Ён прадастаўлены самому сабе: што захоча, тое і робіць. Слугі цягаюць яго то на паляванне, то на катанні. І ён задаволены!

Яна замоўкла так нечакана, як і пачала сваю споведзь. Гора, якое здавалася ёй некалі неверагодным і, безумоўна, адклала на яе характары сваю адмеціну, даўно ўжо прытупілася. Яна ўсё яшчэ верыла ў тое, што пройдзе цяжкі ўзрост, і яе сын набудзе розум і важнасць. Гэта наіўная вера зыходзіла з абсалютна замкнутага вобраза жыцця княгіні: яна рэдка прымала гасцей і амаль нікуды не выязджала сама. Яна, як той малюск: зачынілася ў сваім доме і выношвала ў самой сабе і сваё гора, і свае надзеі.

У гэты дзень, дзень іх знаёмства, панна Марыя пашкадавала яе.

III

Мітуслівы і напружаны дзень нарэшце скончыўся. Новая служанка Агнешка дапамагла панне Марыі распрануцца, паправіла агарак свечкі і, пажадаўшы гаспадыні добрай ночы, пайшла ў суседні пакой.

Панначка ўладкавалася

зручней у ложку, раскрыла кнігу і збіралася пачытаць. Праз прыадчыненае акно даносілася стракатанне конікаў. Нягледзячы на стомленасць, заснуць на новым месцы было цяжка. Панну Марыю мучыла незразумелая трывога: то перад ёй паўставаў твар княгіні, з вялікай і непрыемнай радзімкай на шчацэ, то ўспамінаўся свавольнік, які так нечакана з'явіўся сягоння ў Сталовай зале. Яго рэзкі — быццам крык сарокі — голас да гэтага часу стаяў у вушах. Ад гэтых успамінаў рабілася моташна. Не першы раз начавала яна ў замку. Але калі раней яна ведала, што праз дзень-другі пакіне замак, то цяпер страшнае прадчуванне, што больш не ўбачыць роднага дома, не давала ёй спакою.

У пакоі было душна. Да таго ж не давалі спакою яшчэ і люстэркі. Яны былі размешчаны такім чынам, што панна Марыя, знаходзячыся ў ложку, бачыла сябе ў кожным з іх. Дастаткова было паварушыцца, як адразу ж уздрыгвалі ўсе яе адлюстраванні. Да гэтай малпавай мімікі сцяны ёй яшчэ належыла прывыкнуць.

Адчуваючы, што сон не прыходзіць, яна саскочыла з ложка і, узяўшы са століка свечку, падышла да акна. Ёй захацелася паглядзець на возера. Агеньчык свечкі сляпіў вочы. З адчыненага акна павявала прахалодаю. У цемры гладзь возера бачылася агромністаю пустэчай, і толькі лёгкае пагойдванне белаватых суднаў падказвала, што там — вада…

Кароткая прагулка — ад пасцелі да акна і наадварот — крыху супакоіла панну Марыю. Ёй нарэшце захацелася спаць. Яна задзьмула свечку, скруцілася абаранкам і заплюшчыла вочы.

І толькі яна пачала засынаць, як раптам пачула недзе ў далечыні выццё… Яно было нямоцным, ледзь чуваць, і здзіўляла сваім тэмбрам: у ім адчуваўся вялікі адчай. Здавалася, нехта зваў да сябе, жадаючы падзяліцца сваім горам. Часам выццё заціхала, але праз якую хвіліну яно пачынала гучаць ізноў, прычым мацней за ранейшае. І тады здавалася, што галосіць нехта на калідоры… Халадзеючы ад жаху, панна Марыя саскочыла з ложка.

— Агнешка, Агнешка! — напалоханая цемрай і гэтым выццём ускрыкнула яна. — Дзе ты? Адгукніся!

— Я тут, — адазвалася з цемры маладая служанка і падбегла да яе: — Што з вамі, ваша міласць?

Замест адказу панна Марыя жэстам запрасіла прыслухацца. З хвіліну яны стаялі ў абсалютнай цішыні. Выццё паўтарылася… Недзе ў аддаленым пакоі стагнаў чалавек.

— Што гэта? — спытала панначка.

— Я… не ведаю, — няўпэўнена адказала Агнешка.

Панна Марыя адчула, што служанка нешта ўтойвае ад яе.

— Кажы, — ціха, але патрабавальна загадала яна. Агнешка апусціла вочы долу, маўчала. Панна Марыя падступіла да яе бліжэй і раптам пачула, што служанка ўсхліпвае.

— Агнешка, мілая! — ласкава загаварыла панначка. — Я не хацела цябе пакрыўдзіць! Што з табою?

Яна абняла служанку, пагладзіла яе па плячы.

— Я не магу… не магу гаварыць. Мне не дазволена, — патлумачыла сваё непаслушэнства Агнешка. — Калі я скажу, мяне пакараюць. Я баюся…

— Я не выдам цябе, — заверыла яе панна Марыя. — Пагадзіся са мной, павінна ж я ведаць праўду. Хто гэта стогне? Можа, камусьці патрэбна дапамога? Чаму б нам не пайсці цяпер і не дапамагчы таму няшчаснаму?..

Поделиться:
Популярные книги

Игра топа. Революция

Вяч Павел
3. Игра топа
Фантастика:
фэнтези
7.45
рейтинг книги
Игра топа. Революция

Кровь на эполетах

Дроздов Анатолий Федорович
3. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
7.60
рейтинг книги
Кровь на эполетах

Темный Охотник

Розальев Андрей
1. КО: Темный охотник
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Охотник

Измена. Мой заклятый дракон

Марлин Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.50
рейтинг книги
Измена. Мой заклятый дракон

Император поневоле

Распопов Дмитрий Викторович
6. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Император поневоле

Восход. Солнцев. Книга V

Скабер Артемий
5. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга V

Пограничная река. (Тетралогия)

Каменистый Артем
Пограничная река
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
9.13
рейтинг книги
Пограничная река. (Тетралогия)

Гром над Империей. Часть 2

Машуков Тимур
6. Гром над миром
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.25
рейтинг книги
Гром над Империей. Часть 2

Идеальный мир для Лекаря 7

Сапфир Олег
7. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 7

Адепт. Том второй. Каникулы

Бубела Олег Николаевич
7. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.05
рейтинг книги
Адепт. Том второй. Каникулы

Здравствуй, 1985-й

Иванов Дмитрий
2. Девяностые
Фантастика:
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Здравствуй, 1985-й

Вечный. Книга V

Рокотов Алексей
5. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга V

Внешники такие разные

Кожевников Павел
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Внешники такие разные

Возвышение Меркурия. Книга 8

Кронос Александр
8. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 8