Чтение онлайн

на главную

Жанры

Чарадзейныя яблыкі

Татаринов Юрий Аркадьевич

Шрифт:

— Што вы, што вы! — раптам запратэставала Агнешка. — Не ідзіце туды, ваша міласць! Гэта нядобрыя стогны!

— Чые ж яны?

Агнешка апусціла вочы. Потым азірнулася, каб упэўніцца, ці няма каго ў пакоі. Нарэшце яна зашаптала гаспадыні на вуха:

— Гэта… княгіня Ізабэла. Яна часта вось так… Амаль кожную ноч, — Служанка ўздрыгнула, ізноў азірнулася. Яна яўна хацела расказаць, на яе думку, нешта неверагоднае. — Д'яблы, панначка, адолелі яе! Усе ў гэтым замку ўпэўнены, што старая княгіня — вядзьмарка. Кажуць, яна можа перакінуцца ноччу ў воўка або ў саву. Сцвярджаюць, што нават бачылі, як робіць яна гэта ў сваёй спальні: напусціць дыму,

дзіка закрычыць. Слугі прыбягуць да яе, думаюць, што яна заве іх, — а яе ўжо і няма! Толькі сераю ды мышамі пахне. А потым, пад раніцу, з'яўляецца злосная, стомленая. Кладзецца і спіць да абеду. — Агнешка раптам апусцілася на калені, схіліла галаву. — Не загубіце, панначка, не выдавайце мяне! — маліла яна. — Не знасіць мне галавы, адсякуць яе разам з маім доўгім языком…

— Не хвалюйся, мілая, — ласкава адказала ёй панна Марыя. — Нікому не скажу. Ды і няма тваёй віны ў тым, што ты расказала. Ты паведала тое, пра што ведае ў замку кожны. Калі-небудзь я ўсё роўна пачула б пра гэта.

— Слугі ўпэўнены, — супакоіўшыся, працягвала Агнешка, — што княгіня звязалася з нячысцікамі пасля таго, як пахавала сваю маці-вядзьмарку. Перад смерцю тая нібыта перадала ёй чарадзейную сілу. Старыя слугі добра памятаюць тую яе страшэнную перамену.

— Няўжо нельга зняць з яе гэта д'ябальскае насланнё? — спытала панначка.

— Як знімеш? Сіла тая толькі са смерцю і адыходзіць…

— І шмат у яе грахоў?

— Ды столькі, колькі дзянёчкаў мінула з таго часу.

— Няўжо?

— Так, панначка. Грашыць яна начамі, грашыць днём. Дзе малое дзіцяці знойдуць без крывінкі, а дзе цэлая сям'я раптам знікне, калі дзверы ў хаце забылі заперці. Нібыта перакідвае яна людзей у ваўкалакаў, і тыя вымушаны бегчы ў лес… О, яна шмат зла ўчыняе! Б'е ўсякага, хто пападзе ёй пад руку, судзіць несправядліва. Падданыя баяцца яе, як ката. А дзеці, як убачаць яе экіпаж, бягуць куды вочы глядзяць. І кухара нашага забіла ні за што.

— Госпадзі, якія жахі ты гаворыш?!

Выццё спынілася. Адразу ж зменшыўся і страх панны Марыі. Яна ўжо не верыла байкам служанкі.

— Я расказала тое, што чула, — адказала Агнешка. — Нічога не дабавіла. Вось вам мой крыж. — І яна, пацвярджаючы сапраўднасць сваіх слоў, перахрысцілася. — Ды і як не верыць, ваша міласць, калі чэрава яе парадзіла такога вылюдка.

— Не кажы так! — строга загадала ёй панна Марыя. — Юродзівыя, калекі — боскія людзі! Не табе асуджаць іх!

— Ды які ён юродзівы! — шчыра запратэставала Агнешка. — Ён такі ж, як усе. Проста страшэнна распушчаны і лянівы. Ды ён у нас ніводнай дзяўчыны не прапусціць. Тыя ведаюць яго схільнасць да пралюбадзейства і абыходзяць яго за вярсту.

— Значыць, малады князь здаровы? — са здзіўленнем спытала панначка.

— А то як жа, — адказала Агнешка. — І разумны, як равін. Проста ў зман усіх уводзіць.

Напамінак аб вырадку падказаў панне Марыі нядобрае прадчуванне. Яна прамаўчала. Служанка адгадала яе думкі, заспяшалася яе суцешыць.

— Не хвалюйцеся, панначка, — ласкава сказала яна. — Павые д'ябал, дый перастане. Вось ужо і не чуваць. — І яна папрасіла:

— Кладзіцеся ўжо спаць. Ніхто вас не пакрыўдзіць. Спіце спакойна.

Яе ласкавы голас, а галоўнае — яе прысутнасць сапраўды хутка супакоілі панну Марыю. Яна ўсміхнулася і сказала:

— Дзякуй, Агнешка. Ты такая добрая.

— Цяпер ніхто не будзе перашкаджаць вам, — папраўляючы коўдру, сказала Агнешка. — Хіба толькі княжна Барбара.

— Княжна Барбара?

— О, не хвалюйцеся,

панначка. Шлёпанне яе босых ножак — цішэй ветра. І потым, вы ж ведаеце, яна — добрая.

Пра добры замкавы прывід — княжну Барбару — панначка чула неаднойчы. Кранаючая гісторыя далёкай сваячкі заўсёды засмучала яе… Выдадзеная замуж за караля, Барбара ў хуткім часе пасля вяселля была атручана бессардэчнай свекрывёю. Пазней душа княжны перасялілася ў родны замак. З таго часу кожную ноч княжна Барбара гуляла па калідорах замка. Іншы раз гарэзнічала: тушыла начнікі, стукала ў дзверы, нават пела. Яе жалобную песню многія прымалі за плач ветра на вуліцы. Тым не менш, Барбару не баяліся, бо былі ўпэўнены, што зла яна не прынясе…

— Так, так, — пагадзілася панна Марыя. Ёй хацелася верыць, што ў замку не так ужо і страшна, як ёй здавалася. — І ўсё-такі ты застанься, — папрасіла яна. І тут жа прызналася: — З табою мне будзе больш спакойна. — Паволі вейкі яе апускаліся долу, і яна адчувала, што засынае.

IV

На наступны дзень панна Марыя прачнулася рана. Апрануўшыся, яна выйшла на калідор другога паверха. У замку панавала рабочая мітусня: прыслуга займалася прыбіраннем. Да бляску націраліся падсвечнікі, паркет, чысціліся дываны. Нават тыя памяшканні, дзе гаспадарам даводзілася бываць хоць адзін раз у год, прыбіраліся, быццам перад вялікім святам. Неўзабаве панначка апынулася каля шырокай параднай лесвіцы, упрыгожанай масіўнымі разнымі парэнчамі. Унізе, у прыхожай і на самой лесвіцы, таксама кіпела работа.

Нечакана адчыніліся масіўныя дзверы, і ў прыхожай з'явіўся пан Гнезскі. Яго парык, які ўражваў сваімі памерамі, чымсьці сапраўды нагадваў грыву льва. Мастак быў бадзёры ад вулічнай прагулкі; на яго шчоках гарэў румянец. Заўважыўшы панначку, пан Гнезскі пакланіўся і сказаў:

— Добрай раніцы, панна Марыя.

Панначка адказала яму з усмешкай. Ёй сапраўды было прыемна бачыць тут гэтага чалавека. Той зрабіў некалькі крокаў уверх па лесвіцы і раптам спыніўся — утаропіўся здзіўленымі вачамі на панначку.

— Што з вамі? — усхвалявана спытала яго панна Марыя.

— Нічога, нічога, — адказаў Гнезскі і зрабіў яшчэ адзін крок. Яго зачаравала ўбачанае, сэнс і вартасць якога ведаў толькі ён адзін. — Стойце, не рухайцеся, — нечакана папрасіў ён.

Панна Марыя, трывога якой узмацнілася, моўчкі глядзела на мастака. Яна прачытала ў яго вялікіх чорных вачах здзіўленне. Здавалася, Гнезскі збіраўся сказаць: «Няўжо гэта сон?»

Нарэшце, апамятаўшыся, ён прагудзеў:

— О, прабачце прагнага шукальніка натхнення. Я працую да позняй ночы, рана прачынаюся. У мяне толькі адзін клопат: дзе ўзяць сілы для новых фантазій. А тут уваходжу — і на табе, падарунак ад Госпада — вы! Такая ясная, мілая, спакойная! Ну проста Джаконда!.. І потым, гэты дзіўны арэол промняў над вашай галавой! Ці паверыце, вашы валасы адсвечваюць?!

Яго ўрачыстая прамова, выразныя жэсты, якімі ён імкнуўся дапамагчы свайму расказу, хутка супакоілі панначку. Яна адчула, што ў гэтым магутным і высокім, як таполя, чалавеку, апранутым у вытанчаны бірузовы кафтан, тоіцца добрае і чыстае сэрца. Ёй захацелася пагаварыць з ім.

— Вы гулялі? — спытала яна.

— О так, — адказаў Гнезскі.— Узяў сабе за звычку рабіць пасля сну некалькі кругоў па замкавым вале. Гэта дадае бадзёрасці і жадання працаваць.

Кожная фраза мастака змянялася працяглай паўзаю. Гнезскага больш займалі назіранні, чым сама размова.

Поделиться:
Популярные книги

Идеальный мир для Лекаря 6

Сапфир Олег
6. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 6

Дракон с подарком

Суббота Светлана
3. Королевская академия Драко
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.62
рейтинг книги
Дракон с подарком

Темный Патриарх Светлого Рода 6

Лисицин Евгений
6. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 6

Падение Твердыни

Распопов Дмитрий Викторович
6. Венецианский купец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.33
рейтинг книги
Падение Твердыни

Сержант. Назад в СССР. Книга 4

Гаусс Максим
4. Второй шанс
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сержант. Назад в СССР. Книга 4

Измена. Право на сына

Арская Арина
4. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на сына

Метка драконов. Княжеский отбор

Максименко Анастасия
Фантастика:
фэнтези
5.50
рейтинг книги
Метка драконов. Княжеский отбор

На границе тучи ходят хмуро...

Кулаков Алексей Иванович
1. Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.28
рейтинг книги
На границе тучи ходят хмуро...

Ученичество. Книга 1

Понарошку Евгений
1. Государственный маг
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ученичество. Книга 1

Энфис 2

Кронос Александр
2. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 2

Не верь мне

Рам Янка
7. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Не верь мне

Вечная Война. Книга II

Винокуров Юрий
2. Вечная война.
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
8.37
рейтинг книги
Вечная Война. Книга II

Неудержимый. Книга III

Боярский Андрей
3. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга III

Энфис 6

Кронос Александр
6. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 6