Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў

Лепешаў Іван Якаўлевіч

Шрифт:

Галасаваць (прагаласаваць) абедзвюма рукамі за кого, за што. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. голосовать обеими руками, укр. голосувати обома руками). З вялікай ахвотай і поўнасцю падтрымліваць каго-, што-н. — Палешукі абедзвюма рукамі галасуюць за Саветы, — адказаў Галавін, — аднак баяцца, што адна Беларусь не выстаіць супраць белапольскіх легіянераў (І. Гурскі. Вецер веку).

Утвораны па аналогіі з ужо існуючым фразеалагізмам хапацца абедзвюма

рукамі за што (гл.). У аснове фразеалагізма — гіпербалізаваны вобраз.

Галопам па еўропах. Запазыч. з руск. м. (галопом по европам). Павярхоўна, не сур’ёзна, не ўдаючыся ў дэталі (рабіць што-н.). Аўтар нават не перагарнуў падручнікі, не кажучы ўжо пра тое, каб прайсціся па іх хоць бы ў сваёй манеры «галопам па еўропах» (Р. Шкраба. Супраць нігілізму і дылетанцтва ў літаратуразнаўстве).

Паходзіць ад назвы апублікаванага ў 1928 г. артыкула рускага паэта А. А. Жарава. У артыкуле апісваецца кароткая паездка аўтара па краінах Еўропы.

Ганяць гусей. Уласна бел. Ужыв. у дачыненні да п’янага са значэннем ‘ісці хістаючыся’. Лядзяш, ацяжэлы, лічы, віснуў на Алесевым плячы і, як кажуць, ганяў гусей — хістаўся ўбакі, гроб нагамі зямлю, падаў (Г. Далідовіч. Гаспадар-камень).

Склаўся на аснове аднайменнага свабоднага словазлучэння ў выніку яго метафарызацыі. Пастух, гонячы чараду гусей, мусіць ісці ўслед за імі не па прамой, а па ламанай лініі.

Гарадзіць плот. Уласна бел. Выкручваючыся ў размове, гаварыць глупства, выдумляць што-н. Янка, Янка! Што віляеш? Каго за нос водзіш? Ці мяне за дурня маеш? Што ты плот гародзіш? (Я. Колас. Як Янка забагацеў).

Выраз генетычна каламбурнага характару. Склаўся ў выніку адначасовай рэалізацыі прамога і пераноснага значэнняў дзеяслова гарадзіць (‘ставіць што-н.: паркан, плот і пад.’ і ‘гаварыць бяссэнсіцу, выдумляць’) з далейшым дапаўненнем каламбурна выкарыстанага дзеяслова экспрэсіўным дадаткам плот.

Гарачая галава. Калька з франц. (t^ele сhаudе) ці ням. (еіn hіtzіgеr Корf) м. Нястрыманы, неразважлівы чалавек, які захапляецца, дзейнічае паспешліва. Хто пра іх паклапоціцца, абароніць ад такіх гарачых галоў, як ротмістр Ягашын? (І. Шамякін. Першы генерал).

Абодва кампаненты сэнсава суадносяцца з такімі ж словамі свабоднага ўжывання ў пэўных іх перыферыйных значэннях ці адценнях: гарачы — са значэннем ‘запальчывы, нястрыманы’: «Юра гарачы, упарты» (Я. Бяганская); галава — з адценнем ‘чалавек як носьбіт якіх-н. уласцівасцей, якасцей’: «Букрэй быў вядомы ў батальёне як адважная, смелая, камбінатарская галава» (Я. Колас). Дарэчы, у ням. м. прыметнік hіtzіg абазначае ‘гарачы, запальчывы’, а складаны назоўнік Ніtzkорf — ‘запальчывы чалавек’.

Гарматнае мяса. Калька з франц.

м. (сhаіr а сапоп). Салдацкая маса, асуджаная на знішчэнне, на пагібель. Гарматнае мяса скуплялі вярбоўшчыкі ўсюды ў цёмных прытонах зямлі (П. Панчанка. Да ганебнага слупа!).

Крылаты выраз належыць франц. пісьменніку Ф. Шатабрыяну, які ў памфлеце «Пра Банапарта і Бурбонаў» (1814) пісаў, што пры Напалеоне пагарджалі чалавечым жыццём і Францыяй, а «навабранцаў называлі сыравінай і гарматным мясам».

Геркулесавы слупы чаго. Ужыв. ва ўсходнесл., польск. і некаторых іншых мовах са значэннем ‘вышэйшая, крайняя ступень, мяжа чаго-н.’. Тры арыфметычныя дзеянні — складанне, адыманне і множанне — з’яўляліся геркулесавымі слупамі яго [Дамініка Ануфрыевіча] пісьменнасці (В. Івашын. Янка Купала).

Выток фразеалагізма — грэч. міфалогія, міфы пра подзвігі Геркулеса. Першапачаткова геркулесавымі слупамі называлі дзве скалы на супрацьлеглых берагах Гібралтарскага праліва — «край свету», паводле ўяўлення старажытных грэкаў. Паставіў гэтыя слупы нібыта Геркулес, які прайшоў усю Афрыку і дасягнуў «канца зямлі».

Гісторыя з геаграфіяй. Агульны для ўсходнесл. м. Нечаканы ход падзей, непрадбачаныя абставіны. — Слухай, Свіст, а завошта ты ў лагер трапіў? — Ах, гэта доўгая гісторыя. Гісторыя з геаграфіяй. Была справа, ага (В. Быкаў. Жураўліны крык).

Даўней у школах царскай Расіі выкладаўся прадмет «гісторыя з геаграфіяй». Ад гэтай назвы і ўзнік фразеалагізм, які будуецца на каламбурным сутыкненні і адначасовым выкарыстанні двух значэнняў слова гісторыя: ‘вучэбная дысцыпліна’ і ‘здарэнне, выпадак’.

Глухая цяцера. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. глухая тетеря, укр. глуха тетеря). Ужыв. у дачыненні як да жанчыны, так і да мужчыны і абазначае ‘чалавек, які кепска чуе’. I так, відаць, Хвядосу было прыемна валтузіцца з возам, што ён не пачуў, калі падышла Насця. Яна пабаялася, каб хоць не злякаць гэтую глухую цяцеру, і яшчэ за колькі метраў моцна кашлянула: — Кхе-кхе! (В. Гардзей. Жыта ганьбу не заслоніць).

Утварыўся на аснове фразеалагізма глухі цецярук (гл.).

Глухі цецярук. Агульны для ўсходнесл. м. (руск. глухой тетерев, укр. глухий тетерук). Мужчына, які кепска чуе. [Макрына: ] Тады сядзі на печы і не швэндайся па хатах!.. [Мікола: ] Але ў латах! Увесь у латах… ведама, бедны!.. [Макрына: ] Ото, глухі цецярук!.. (У. Галубок. Краб).

Склаўся на аснове назіранняў за паводзінамі цецерука ў часе такавання. Будучы вельмі асцярожнай і чуткай птушкай, цецярук на такавішчы, распусціўшы крылле, «песняю выклікае, падзывае сваю сяброўку» (А. Бялевіч) і тады нічога не чуе і не бачыць. У гэты час да яго можна лёгка падысці паляўнічаму.

Поделиться:
Популярные книги

Бывшие. Война в академии магии

Берг Александра
2. Измены
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.00
рейтинг книги
Бывшие. Война в академии магии

Мама из другого мира. Чужих детей не бывает

Рыжая Ехидна
Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Фантастика:
фэнтези
8.79
рейтинг книги
Мама из другого мира. Чужих детей не бывает

Младший сын князя

Ткачев Андрей Сергеевич
1. Аналитик
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Младший сын князя

Мастер Разума V

Кронос Александр
5. Мастер Разума
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума V

Измена. Вторая жена мужа

Караева Алсу
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Вторая жена мужа

Все не так, как кажется

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
7.70
рейтинг книги
Все не так, как кажется

Аватар

Жгулёв Пётр Николаевич
6. Real-Rpg
Фантастика:
боевая фантастика
5.33
рейтинг книги
Аватар

Para bellum

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Фрунзе
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.60
рейтинг книги
Para bellum

Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор - 2

Марей Соня
2. Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.43
рейтинг книги
Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор - 2

Приручитель женщин-монстров. Том 8

Дорничев Дмитрий
8. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 8

Найди меня Шерхан

Тоцка Тала
3. Ямпольские-Демидовы
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.70
рейтинг книги
Найди меня Шерхан

Хозяйка старой усадьбы

Скор Элен
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.07
рейтинг книги
Хозяйка старой усадьбы

Камень Книга одиннадцатая

Минин Станислав
11. Камень
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Камень Книга одиннадцатая

Великий князь

Кулаков Алексей Иванович
2. Рюрикова кровь
Фантастика:
альтернативная история
8.47
рейтинг книги
Великий князь