Чтение онлайн

на главную

Жанры

Лісце забытых алеяў

Цвірка Кастусь

Шрифт:

Магілу Яна Чачота знайсці было зусім няцяжка. Прайшлі туды, дзе былі старыя могілкі, і праз колькі часу блукання на іх убачылі акуратна агароджаны з усіх бакоў сціплы, але даволі прыстойны чатырохвугольны помнік, на якім здалёку кінулася ў вочы выбітае залатымі літарамі прозвішча Яна Чачота. І — як тут было не здзівіцца, не ўзрадавацца? — на магіле паэта я ўбачыў слоік са свежымі гваздзікамі! Ды ўжо дзеля аднаго гэтага можна было сюды ехаць!

На фасадным баку помніка зусім добра яшчэ чыталіся выбітыя 136 гадоў назад вельмі прачулыя і вельмі дакладныя радкі верша на польскай мове Антонія Эдуарда Адынца, філарэта, малодшага сябра Яна Чачота і Адама Міцкевіча:

Сваю маладосць прысвяціў ён навукам і цноце, Век сталы ён мужна пражыў у няспынных цярпеннях. Любоў
да сяброў і да Бога — істоты яго была зместам.
Цяжкое жыццё яго ўсё — да збавення дарогай. Імя яго злучана будзе навекі ў айчыне З Адамам Міцкевічам і Томашам Занам. Хто ведае іх, перад каменем гэтым схіліся, Падумай, ўздыхні і за ўсіх іх траіх памаліся. (Пераклад М. Танка)

Сцяжыны Яна Чачота... Многа яшчэ на іх нязведанага, схаванага ад нас заслонай часу. У сваіх, можа быць, трохі раскіданых нататках я, вядома ж, не мог раскрыць ва ўсёй паўнаце гэту вельмі прывабную постаць у гісторыі нашай літаратуры і культуры ў цэлым. Шматбаковая дзейнасць Яна Чачота, паэта, фалькларыста, этнографа, мовазнаўцы, грамадскага дзеяча, яшчэ чакае свайго ўдумлівага, сур'ёзнага даследчыка, таго, кажучы купалаўскімі словамі, «новага., а мудрага гісторыка», які, зняўшы густыя напластаванні часу, ва ўсёй велічы высвеціць перад намі гэты яркі вобраз аднаго са слаўнай кагорты сейбітаў разумнага, добрага, вечнага.

1983—1991

Дарогамі Тамаша Зана
МЯСАТА

У Мясату я падбухторыў з'ездзіць са мною Генадзя Каханоўскага. А ехаць туды, як выявілася, вельмі проста — і мне, мінчуку, і яму, маладзечанцу: Мясата ж — адзін з прыпынкаў электрычкі «Мінск — Маладзечна». Значыць, мы з двух канцоў дарогі — я з Мінска, Генадзь з Маладзечна — можам там і з'ехацца. Нам трэба было толькі выбраць час «сустрэчы на Эльбе».

Час гэты падабраў Генадзь, а калі казаць дакладней, дык яго знаёмая настаўніца беларускай мовы і літаратуры Мясацкай дзевяцігодкі, актывістка краязнаўства Яўгенія Васільеўна Костачка, якой ён — відаць, па тэлефоне — расказаў пра нашу задуму. Яўгенія Васільеўна, адразу ж ухапіўшыся за намер двух літаратараў наведаць Мясату, папрасіла зрабіць гэта першага верасня: яна хацела, каб мы выступілі ў школе на ўрачыстым адкрыцці новага навучальнага года і правялі першы ўрок, прысвечаны 500-годдзю Францішка Скарыны. Калі Генадзь сказаў мне па тэлефоне пра такую просьбу, я, не вагаючыся, адразу даў згоду: што ж, урок той — а намячаўся ён роўна на дзевяць гадзін раніцы — пэўне ж, зойме не шмат часу, пасля яго застанецца яшчэ ўвесь белы дзень, і мы паспеем як след пазнаёміцца з Мясатой і яе ваколіцамі.

Раніца першага верасня была светлая, з халадком. Я сеў у электрычку недзе каля сямі гадзін — у самую бадзёрую пару. І вось за акном — узгорыстая Маладзечаншчына. Любуючыся свежымі жаўтавымі ржэўнікамі з параскіданымі каткамі саломы, сіратлівымі, у быльнягу прысадамі пакінутых хутарскіх астраўкоў, каляіністымі пясчанымі дарогамі, што губляліся ў падступных лясах-пералесках, я перад кожным прыпынкам «вастрыў» вуха, каб разабраць прыглушаны дынамікам голас машыніста з яго аб'яўкамі: хаця б не прапусціць «маёй» Мясаты.

Мясата... Для большасці пасажыраў, што едуць у Маладзечна, гэтая назва, пэўне ж, нічога не кажа: ці мала якія ёсць у нас вёскі! Для мяне ж яна — не са звычайных. Яна выклікае ў мяне цэлы рой добрых думак, адразу пераносячы ў адшумелае XIX стагоддзе. Мясата ж — радзіма Тамаша Зана.

Імя Тамаша Зана стала шырока вядомым пасля гучнага працэсу над філаматамі і філарэтамі ў 1823-1824 гадах у Вільні, з якога людзі даведаліся аб выдатна арганізаваных і даволі прадстаўнічых тайных згуртаваннях беларускай моладзі, накіраваных супраць царызму. Па сутнасці яны былі блізкія сваімі задачамі і ідэямі дзекабрысцкім арганізацыям, якія ўзніклі якраз у гэты час у Расіі і на Украіне. Філаматы ўжо наладжвалі з імі кантакты. Выкрыццё віленскіх згуртаванняў моладзі перашкодзіла больш цесным іхнім сувязям. Можна смела сказаць: калі б Таварыства філаматаў не было ліквідавана царскімі ўладамі, яно знайшло б спосаб падтрымаць паўстанне на Сенацкай плошчы Пецярбурга ў снежні 1825 года. Зрэшты, тыя з філаматаў, якім удалося выбавіцца з кіпцюроў царскіх паслугачоў

і пазбегнуць турмы і высылкі «ў аддаленыя губерні Расіі», і праўда падтрымалі выступленне дзекабрыстаў. Адзін з іх, блізкі сябар Тамаша Зана, Яна Чачота і Адама Міцкевіча філамат Міхал Рукевіч прычыніўся да выступлення раскватараванага на Беласточчыне Літоўскага асобнага корпуса царскіх войск супроць самога Мікалая ў тым жа снежні 1825 года, яскрава выказаўшы гэтым самым сваю салідарнасць з рускімі рэвалюцыянерамі. І, відаць жа, нездарма адбываў філамат-дзекабрыст Міхал Рукевіч ссылку ў Сібіры разам са сваімі рускімі сябрамі па няволі Мікітам Мураўёвым, Сяргеем Валконскім, Сяргеем Трубяцкім, братамі Бястужавымі. Дарэчы, дзякуючы М. А. Бястужаву захаваўся зроблены ім у ссылцы партрэт нашага славутага земляка.

Тамаш Зан быў галоўным арганізатарам радыкальных згуртаванняў моладзі ў Вільні. Якраз ён разам з Адамам Міцкевічам і Юзафам Яжоўскім быў ініцыятарам стварэння Таварыства філаматаў, якое стала ядром усіх іншых прагрэсіўных арганізацый на Беларусі. Ён жа арганізаваў і больш шырокае, разгалінаванае згуртаванне — Таварыства прамяністых (тых, хто быццам бы выпраменьвае высокую духоўнасць), легальную арганізацыю, якую неўзабаве ён змушаны быў пераўтварыць у тайную пад назвай Таварыства філарэтаў (сяброў дабрачыннасці), стаўшы яго кіраўніком (прэзідэнтам). Ад першапачатковай назвы гэтага таварыства, якую Тамаш таксама прыдумаў сам, яго празвалі «архіпрамяністым» (самым прамяністым). Тамаш Зан быў сапраўдным кумірам моладзі, якая заўсёды хінулася да яго, брала з яго прыклад мужнасці, арганізаванасці. Ён мэтанакіравана рыхтаваў моладзь да будучай бітвы з царскім самаўладдзем, за вызваленне роднай яму Беларусі ў рамках былой Рэчы Паспалітай ад дэспатызму.

Пра ролю Тамаша Зана ў згуртаванні прагрэсіўных сілаў грамадства Беларусі і Літвы, пра тое, якую вялікую надзею ўскладвала на яго як свайго прызнанага лідэра перадавая моладзь краю, выразна кажа Ян Чачот у вершы «У дзень урачыстасці ў гонар Тамаша Зана 29 мая 1821 года»:

Не трэба тужыць... Новай славы праменне Азорыць яшчэ нашых прадзедаў цені — Хай знаюць, што й сёння іх родныя нівы, Дзе колісь паказвалі мужнасці дзівы, Усё ж нараджаюць сыноў яшчэ годных... Да дзеяў рыхтуемся высакародных Мы сёння, дух будзячы ўсюды ў краіне — Хоць цемра навокал, усё ж ён не згіне... О брацці! Нам Заўтра шчаслівае ззяе! Яго перад намі Тамаш расчыняе. Ён першы, яго паказаўшы ясноты, Павёў нас да славы дарогаю цноты — Мы з ім палюбілі свой гурт і ў забавах Задумалі разам вялікую справу...*

Сенатар Мікалай Навасільцаў, якога царскія ўлады прыслалі ў Вільню для расследавання дзейнасці тайных арганізацый, адразу ўбачыў у асобе Тамаша Зана самага актыўнага завадатара моладзі, надзвычай небяспечнага для рэжыму рэвалюцыянера. У рапарце ў Варшаву царскаму намесніку вялікаму князю Канстанціну ён даносіў, што якраз Тамаш Зан быў заснавальнікам прадстаўнічага Таварыства філарэтаў, «тайнай мэтай» якога мелася быць «рэвалюцыя ў думках». І нездарма ж складзеная самім царом Аляксандрам І камісія, у якую ўвайшлі сенатар Навасільцаў, міністр асветы Шышкоў і генерал Аракчэеў, самы суровы прысуд з усіх двухсот пакараных філарэтаў вынесла якраз яму, Тамашу Зану, «як стваральніку і кіраўніку ўсяго таварыства»: цэлы год крэпасці ў Арэнбургу і пасяленне там без права вяртання на радзіму. Цар Аляксандр І зацвердзіў гэты прысуд.

На працэсе над філаматамі і філарэтамі Тамаш Зан паказаў сапраўдную мужнасць і высакароднасць. Каб выгарадзіць сваіх сяброў па арганізацыі, ён усю віну за яе дзейнасць узяў на сябе. Вельмі добра расказаў пра гэта Адам Міцкевіч у сваіх славутых «Дзядах», дзе побач з іншымі філаматамі намаляваў прывабны вобраз Тамаша Зана пад яго ж імем. Вось якія словы ўкладае вялікі паэт у вусны Тамаша (падаю іх у перакладзе на рускую мову В. Левіка):

Один лишь путь у нас к спасенью остается: Кому-то на себя принять вину придется И, выручая всех, погибнуть одному. Я в нашем обществе главою был, а значит, Я должен пострадать за вас, мои друзья...
Поделиться:
Популярные книги

Кодекс Крови. Книга VIII

Борзых М.
8. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VIII

Камень

Минин Станислав
1. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
6.80
рейтинг книги
Камень

Партиец

Семин Никита
2. Переломный век
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Партиец

Он тебя не любит(?)

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
7.46
рейтинг книги
Он тебя не любит(?)

Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Измайлов Сергей
1. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Хозяйка брачного агентства или Попаданка в поисках любви

Максонова Мария
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка брачного агентства или Попаданка в поисках любви

Возрождение Феникса. Том 1

Володин Григорий Григорьевич
1. Возрождение Феникса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
6.79
рейтинг книги
Возрождение Феникса. Том 1

Релокант. Вестник

Ascold Flow
2. Релокант в другой мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Релокант. Вестник

Книга пяти колец. Том 3

Зайцев Константин
3. Книга пяти колец
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.75
рейтинг книги
Книга пяти колец. Том 3

Идеальный мир для Лекаря 8

Сапфир Олег
8. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
7.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 8

Идеальный мир для Социопата 6

Сапфир Олег
6. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
6.38
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 6

Камень. Книга 3

Минин Станислав
3. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
8.58
рейтинг книги
Камень. Книга 3

Прометей: повелитель стали

Рави Ивар
3. Прометей
Фантастика:
фэнтези
7.05
рейтинг книги
Прометей: повелитель стали

Неудержимый. Книга XIX

Боярский Андрей
19. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIX