Чтение онлайн

на главную

Жанры

Літоўскі воўк

Наварыч Алесь

Шрифт:

Падышоў да бярвенняў і Кавалец. Стаў пры боку, каб асабліва не лезці шляхце ў вочы. Ведаў — шляхцюкі жывы не будуць, каб не падкусіць. Надта смачна ім кусацца, бо ведаюць, якая ў жылах Кавальца кроў, але носіць сярмягу.

Якраз пан Пратасавіцкі і пан Кудліцкі, аматары памалоць языкамі, некага абмяркоўвалі.

— У яе грудзі? У яе дві сорочыны яйці… — гарачыўся пан Кудліцкі, шалоцячы на тутэйшы манер. — Як з дзяцінства кохвіем затруцілі…

«Пра каго гэта ён так?» — падумалася. І зразумеў, гутарка ішла пра дачок загарынскай пані Цэцыліі Ўрбановіч.

— А

ногі? Праз яе ногі сабака праскочыць. Купалася раз, бачылі… Сарочка аблепленая была… Бачылі, якія ў яе ногі… Няма ў яе ног. Ці яна жала калі, ці снапы вязала? Не! Два крывыя дрыны, а не ногі. Вунь пані Ўрбановіч, Аксанка Вабішчэвічава, выбачайце, — Кудліцкі на паўтону знізіў голас, — тая і жала, і вязала, і касіла нават, сам бачыў… То ў яе і хвігура! Як у таго гіпсавага статуя, што ў васпана Шаламіцкага пасярод саду. І хвігура, і цыцкі, і ногі — усё як трэба.

— У Аксаны ногі е… О, Аксана. Каб не спяшалася, а васпана Штыхецкага пачакала з Мазыра, то сшлюбавалася б з сапраўдным дваранінам. А то аканом які дваранін? Пісаў, пісаў, каб даказаць дваранства, ды і, грэц яму, ні фігі не дапісаўся. Дарма што аканом… Каб не нябожчык Урбановіч…

— Цар не любіць гэткай шляхты, як вы, панове, — перабіваў шляхцюкоў нейкі загарынскі селянін з чорнай барадой. — Цару мужык любы, бо на мужыка адна спадзеўка.

Ні Кудліцкі, ні хто іншы са шляхты не звярталі на словы селяніна, ды яшчэ загарынскага, увагі. Звычайна яны, палешукі з-за ракі, былі не тое што малога росту — недаростачкі. Як дзеці, а на дзяцей у кампаніі дарослых ці звяртаюць увагу.

— Хто, васпане, яго, цара, корміць? — тым не меней надрываўся, ледзь не выкрыкваў словы, селянін. — І цара і енералаў ягоных? Мужык харчуе, ці не так? А тут раптам усе панамі захочуць быць? І я прадам зямлю, зараблю грошай, падкуплю каго трэба, і я — пан, куплю сурдут, кожны дзень буду чарку мець, нос у табацы, пра палітыку балбатаць — і я пан?!

— Ты панам станеш? — не вытрымаў Кудліцкі. — Цьху!

І адвярнуўся ад селяніна. Наўмысна працягнуў сваю гаману:

— Не… Наша Аксанка — зграбная, як яшчурка. Аканому не па губе сала дасталося. Каб не Ўрбановіч-нябожчык, то як бы ён сваё шляхецтва давёў?

— Цішэй, меншанькі Кавалец стаіць…

— Ну і што? Хай сабе стаіць… У яго свой бацька… — азваўся на гэта Пратасавіцкі — другі пан. Шляхцюкі заўжды стараліся бараніць адзін аднаго. — Я і пры ім, Ясіку, скажу, што пан Ежы Ўрбановіч — птушка невысокага палёту. Што ўжо я з фанабэрыяй, — Пратасавіцкі крыху панізіў голас, — а ён-то зусім г… напханы.

— Не абгаворвайце брата, — рэкнуў Кавалец. Яму было непрыемна, што гаварылі пра аканома і ягоную жонку.

— О тах-тах! Брата абразілі… Якое тваё дзела?! Ты — мужык, свінячае вуха…

Шляхта загыгыкала. Ясь сціснуў вусны. Тросся жывот у пана Таўкача, што сядзеў за Столінскім борам, падрыгвала казліная барада ў пана Заціркі, што меў шмат лесу.

— Так, я мужык, але… Але… — Кавалец выступіў з-за штабеля дошак. — Але і я чалавек, і пан Урбановіч таксама чалавек. Што ж яго абражаць?

— Чалавек?

Паляшук ты, а не чалавек, — рагатнуў пан Пратасавіцкі. — Як усе гэтыя, — паказаў на мужчыну з чорнай барадой.

Кавалец зачмыхаў ад гневу. Гатовы быў біцца. Але ж грэх і смех звязвацца з засцянковымі панамі.

— Яны спяць покатам на саломе… Мужчыны і бабы іхныя! Ты, Яська, скажы, мужык ты ці не?

Належала вытрымаць і гэтую абразу. Ці варта агрызацца, паказваць зубы.

— То ніц, што твая маці шляхцянка, — патлумачыў Пратасавіцкі. — Якая з яе шляхта, калі выйшла за мужыка. А як твой бацька мужык, хлоп, то і ты — хлоп. Таму стой і маўчы. Стой і не адзывайся.

Паны з шляхты самаўпэўнена ўсміхаліся. Добра Пратасавіцкі дае выспятка мужычаму сыну. Ясь збялеў, потым чырвоная, ледзь не малінавая барва пачала заліваць яму шыю, шчокі. Ён адчуў, што шалее. Яшчэ міг — кіне біцца. Яго абазвалі хлопам. Каб яшчэ селянінам — паўбяды, а то — хлопам.

— Ну, паны-браточкі, — сказаў пан Зацірка, якога стары Кавалец не раз браў высочваць барсукі. — Кавалец з даўніх баяр, скажу я вам… Колішнія дзяды іхнія біліся збройна з палком Валконскага, што з маскалёў першы на Прыпяць прыйшоў. Ім пажалавана было баярства…

— А дзе гэта напісана? — насупіўся Пратасавіцкі.

— Шукаць трэба…

— Шукаць? Дык адзін з Кавальцоў паехаў жа ў Пецярбург шукаць сваё баярства… І гужаедам стаў…

Гужаеды — была мянушка Кавальцоў. Адзін з Ясевых дзядзькоў — бацькаў брат Сцяпан — і напраўду паехаў у паўночную сталіцу імперыі, але ніякай праўды — без грошай, без падтрымкі — не дабіўся. Пазнаў ліха. Мусіў быць гарадскім фурманам, якіх на той час дражнілі гужаедамі. Пабедаваў там, пакуль на капейку ўзбіўся — назад вярнуцца. Прыехаў і каб маўчаў, то ніц не было б, а то стаў хваліцца, што цара самога бачыў. Ад зайздрасці людзі і прыляпілі гужаеда.

За Ўрбановіча можна сцярпець, але за дзядзьку Сцяпана — не. Нельга было змаўчаць, тут ужо мацуйся не мацуйся.

Ясь падышоў да Пратасавіцкага. Немалады, тоўсты, з абвіслымі вусамі, тлустым носам і тонкімі вуснамі шляхцюк фанабэрна пазіраў на хлопца. А Яся аж калаціла ад гневу.

— Ну што, гужаед?! — з выклікам сказаў Пратасавіцкі. — Біцца надумаў? Давай, атрымаеш пэндаля пад сракоўе!

Ён не раз браў чарку з тутэйшым спраўнікам, таму нічога не баяўся. Што было далей, Ясь не памятае: кроў закіпела ў ім, у вушах зашумела, і ён кінуўся на Пратасавіцкага з кулакамі.

5. Пан Дамінік

Ясь, пэўне, дастаў бы морды гэтага плюгкага шляхціца, калі б яго не ўхапіла за плячо нечая моцная рука. Азірнуўся — і адразу не пазнаў адзетага ў чорны, зашпілены на ўсе гузікі сурдут высокага пана. Хто такі?

Пан ціха, але цвёрдым голасам прамовіў, сціскаючы юнакова плячо:

— Дай сабе, хлопча, спокуй!

Ясь адступіўся, скіргітнуў зубамі, ледзь спыніўся — у вачах усё яшчэ было цёмна.

Поделиться:
Популярные книги

Ученичество. Книга 1

Понарошку Евгений
1. Государственный маг
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ученичество. Книга 1

Идеальный мир для Лекаря 7

Сапфир Олег
7. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 7

Обыкновенные ведьмы средней полосы

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Обыкновенные ведьмы средней полосы

Треск штанов

Ланцов Михаил Алексеевич
6. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Треск штанов

Медиум

Злобин Михаил
1. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
7.90
рейтинг книги
Медиум

"Фантастика 2023-123". Компиляция. Книги 1-25

Харников Александр Петрович
Фантастика 2023. Компиляция
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Фантастика 2023-123. Компиляция. Книги 1-25

Гром над Тверью

Машуков Тимур
1. Гром над миром
Фантастика:
боевая фантастика
5.89
рейтинг книги
Гром над Тверью

Идеальный мир для Лекаря 11

Сапфир Олег
11. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 11

Совок

Агарев Вадим
1. Совок
Фантастика:
фэнтези
детективная фантастика
попаданцы
8.13
рейтинг книги
Совок

Табу на вожделение. Мечта профессора

Сладкова Людмила Викторовна
4. Яд первой любви
Любовные романы:
современные любовные романы
5.58
рейтинг книги
Табу на вожделение. Мечта профессора

Сонный лекарь 4

Голд Джон
4. Не вывожу
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Сонный лекарь 4

Огненный князь 4

Машуков Тимур
4. Багряный восход
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Огненный князь 4

Войны Наследников

Тарс Элиан
9. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Войны Наследников

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга вторая

Измайлов Сергей
2. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга вторая