Чтение онлайн

на главную

Жанры

Літоўскі воўк

Наварыч Алесь

Шрифт:

Пан звярнуўся да шляхты:

— А вам, панове, не сорамна абражаць паветра брыдкімі словамі?

Шляхта маўчала, казубілася, адварочвалася.

— У святую нядзельку параспускалі языкі? Гжэчныя людзі толькі з касцёла, з царквы ідуць, а панове, выбачайце, ужо ў карчму паспелі зазірнуць…

Кавалец прыйшоў да памяці, агледзеўся. Дык жа пан — бацька Людовіка, пан Бароўскі. Раней Ясю кніжкі даваў чытаць, а Ясь яму, вялікаму заўзятару прыроды, лавіў снегуроў, шчыглоў.

— Эх, панове, панове… І мужыку недаравальна, а вы — шляхта! Ці даўно сяляне

вас дручылі за языкі? Ці даўно спраўнік кару накладваў? Не языкі, а джалы пчаліныя, стрыклы асіныя…

Ясь пачырванеў, засароміўся і ад таго, што не пазнаў адразу пана Дамініка, і ад таго, што ён, пан Дамінік, пра яго гэтак сказаў — «мужыку недаравальна». Усё ж не, Бароўскі пан з прыстойных, хоць і не такі заможны. Добра, што ў час ён тут апынуўся.

— Падстрэліць на паляванні ён цябе, ой падстрэліць, пане Пратасавіцкі, — сказаў Бароўскі. — Цюкне проста ў адтуліну ў носе… І ведаць не будуць, ад чаго сканаў… Пэўна, васпан не ў курсе, што гэты хлопец здымае качку за сто сажняў? Не? Ну дык ведай…

— Ой, злякаўся! — рэкнуў Пратасавіцкі.

— А ты, Ясю? Што надумаў? — пан Дамінік звярнуўся да Кавальца. — Ідзі за мной…

З гэтымі словамі пан Дамінік узяў Яся за руку, як дзіця, як цацунка [4] якога.

— Яны мяне… абразілі… — усё яшчэ задыхаючыся ад гневу, вымавіў Ясь. — Мужыком, хлопам абазвалі… А я ж… Вы ж ведаеце…

— Entre nous, c'est un homme perdu [5] , — сказаў Бароўскі, не выпускаючы Ясеву руку, быццам хлопец папускаўся біцца.

4

Цацунок — выпестак, распешчанае дзіця.

5

Паміж намі, гэта згублены чалавек (фр.).

— Паўтараю: entre nous, c'est un homme perdu, — зноў сказаў Бароўскі і моцна тузануў Яся за рукаў.

Ясь глядзеў на гладка паголены твар пана Дамініка, чмыхаў носам, варушыў пялёсткамі ноздраў, астываў.

— Зразумеў? — не адставаў Бароўскі. — Ты ж вучыў французскую мову…

Ясь кіўнуў, паддаўся, адышлі ўбок.

— Схамяніся, чалавеча, — сказаў пан Бароўскі. — З кім намерыўся біцца? Адно смеху было б. Я ж кажу — гэта не высакародныя людзі, гэта чэрнь. Горшыя за мужыкоў.

То была праўда — акрамя смеху, нічога не выйшла б. Натаўкла б шляхта яго за мілую душу. Ці заступіўся б хто з мужыкоў.

— Ганарысты, як правадыр чырванаскурых… А фанабэрыя, браце, загана. Слухай, Людовік прывёз новую кніжку… Пра амерыканскіх індзейцаў… Цікавая, братка, кніга, на пачытай…

Ясь утаперыўся ў кніжку.

— Ніколі не звязвайся з імі, — павучаў пан Дамінік. — У цябе свая дарога ў жыцці, у іх — свая. Ты ганарыся, што ў цябе бацька мужык. Увогуле, усё гэта глупства, саслоўныя забабоны. Злаві мне лепей…

— Не буду я вам нічога лавіць…

— Бачыш,

які ты нявыхаваны… — Пан Дамінік павярнуў Яся тварам да сябе. — Ты павінен падзякаваць мне, што ад бяды адвёў, а ты колешся, як ёрш.

— Я… Я дзякую пану…

— Во, так весялей, — Бароўскі абрадаваўся. — Я з табой даўно шукаю сустрэчы. Ты як выдатны птушкалоў маніўся злавіць мне…

— Я вам, васпане, усё, што можна было, палавіў…

— Не перабівай старэйшых, Ясю. Я вось што прашу. Кажуць, недзе ў Графскай пушчы, на балотах, ёсць востраў, на якім зверына хаваецца… Вось што мяне цікавіць…

— А я гэтага не ведаю, васпане, дзе тая прошча.

— Гэтага быць не можа. — Бароўскі строга і адначасова ўмольна паглядзеў на Яся. — Знайдзі…

— Цімох, каторага з Манкевіцкага бровара прагналі, кажуць, ведае… А я — не.

— Калі ўбачыш у той прошчы невядомую, незвычайную птушку — злаві. Богам прашу… І табе, і Цімоху птушка даецца. Ад прыроды, ад натуры… Ну, слова? Добра?

Ясь даў слова, згадзіўся, але з чым, толкам не разумеў. Усе птушкі, якія насялялі навакольныя лясы, балоты і лугі, — ад самай малой да самай вялікай, — здаецца, ужо злоўлены і вызначаны. Хіба ў прошчы недзе на балотах за Графскай пушчай можна было што ўбачыць цікавага. Але дарогі туды Ясь не ведаў.

Раздзел VI. Няспраўджаны прынцып

1. Падбухторшчыкі

Калі Дамінік і Кавалец пайшлі, пан Пратасавіцкі падсунуўся да пана Кудліцкага:

— Што гэны пуляк па-французску праталалэхаў?

Кудліцкі пачухаў галаву і сказаў:

— Здэцца, абазваў цябе… Хіба васпан не чуў?

— Я пытаю ў васпана — як абазваў?

— Як? А так: падпускальнікам смердзюхоў… — з відавочным задавальненнем праказаў Кудліцкі.

— Бароўскі, жаба бязгубая… Пайду да спраўніка… — рашуча вымавіў Пратасавіцкі. — Я гэтага так не пакіну… Навучаць усялякую ахлямуздрыну французшчыне і выхваляюцца… Пшэкі фанабэрныя!

У той час калі на адным канцы кірмаша вялася такая гаворка, на другім, дзе ішоў гандаль лодкамі, нехта нешта гаварыў, і гаварыў так гучна, што на голас падцягваліся і падцягваліся людзі. Неўзабаве там сабралася цэлая гурма людзей. Гаварун даводзіў нешта сваё, яму супярэчылі ці выкрыквалі адабральнае. Часам натоўп узрываўся гучным рогатам.

— Што яны там сеймікуюць? — пацікавіўся пан Кудліцкі, становячыся на верхняе бервяно, каб угледзець, з-за чаго сабралася грамада.

— Мужыкі пра сваё лапочуць… — адказаў Пратасавіцкі. — Каб меней рабіць, каб болей на саломе спаць…

— І каб ніколі не ўмывацца! — падхапіў нехта з шляхцюкоў, і шляхта, задаволеная трапным, як ёй здавалася, жартам, зарагатала.

— Самыя… вы… па тры дні… не ўмываецеся, — прабурчэў загарынскі селянін. — Два паны — адны штаны!

— Што? — Падскочыла шляхта, але селянін пакрыўджана махнуў рукой і падаўся прэч.

Поделиться:
Популярные книги

Ученичество. Книга 1

Понарошку Евгений
1. Государственный маг
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ученичество. Книга 1

Идеальный мир для Лекаря 7

Сапфир Олег
7. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 7

Обыкновенные ведьмы средней полосы

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Обыкновенные ведьмы средней полосы

Треск штанов

Ланцов Михаил Алексеевич
6. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Треск штанов

Медиум

Злобин Михаил
1. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
7.90
рейтинг книги
Медиум

"Фантастика 2023-123". Компиляция. Книги 1-25

Харников Александр Петрович
Фантастика 2023. Компиляция
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Фантастика 2023-123. Компиляция. Книги 1-25

Гром над Тверью

Машуков Тимур
1. Гром над миром
Фантастика:
боевая фантастика
5.89
рейтинг книги
Гром над Тверью

Идеальный мир для Лекаря 11

Сапфир Олег
11. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 11

Совок

Агарев Вадим
1. Совок
Фантастика:
фэнтези
детективная фантастика
попаданцы
8.13
рейтинг книги
Совок

Табу на вожделение. Мечта профессора

Сладкова Людмила Викторовна
4. Яд первой любви
Любовные романы:
современные любовные романы
5.58
рейтинг книги
Табу на вожделение. Мечта профессора

Сонный лекарь 4

Голд Джон
4. Не вывожу
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Сонный лекарь 4

Огненный князь 4

Машуков Тимур
4. Багряный восход
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Огненный князь 4

Войны Наследников

Тарс Элиан
9. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Войны Наследников

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга вторая

Измайлов Сергей
2. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга вторая