Чтение онлайн

на главную

Жанры

Літоўскі воўк

Наварыч Алесь

Шрифт:

4. Я — ёсць

Ясь выцягнуў паперку, затуліўся за тоўстую сасну, разгарнуў паперку і ўважліва прачытаў літары. Ніякага сэнсу. І не па-польску, і не па-французску. Хм. Стаў чытаць уголас. Прачытаў… І тут быццам кіпнем абдало! Схапіўся за галаву. Ён не паверыў уласным вачам! Можа, ён памыліўся. Яшчэ раз прачытаў. Цяпер не ўголас, моўчкі.

Выходзіла! Так! Цыдулка была напісана… на ягонай роднай мове. У гэтае немагчыма было паверыць! Ён

чытаў і чытаў чатыры кароценькія словы, упершыню ў жыцці бачыў родную мову, напісаную лацінскімі літарамі, і ў душы нараджалася шалёная радасць, міласць, натхненне. Як проста і як цудоўна! Яся ахапіла млявасць, ён пахіснуўся, прашаптаў:

— Божа несмяротны! Я — ёсць!

Дагэтуль ён чытаў па-расейску, па-польску, крыху па-французску, але на сваёй роднай мове — ні разу. Выходзіла, што расейцы меліся, палякі былі, французы — і тыя існавалі, а яго, Яся, Іяана Кавальца, як і не было. Гэта так проста і так геніяльна — узяць пярыну, умакнуць у чарніла і напісаць па-свойму, па-роднаму, як гаворыш! Скажам, усяго два словы, шэсць літар: «Я — ёсьць!» Па-свойму, па-наску! На родненькай мове!

Ясю падалося, што адразу, у адзін міг ён атрымаў усе скарбы, якія ёсць на свеце. Быццам быў сляпы, а то стаў відушчы.

Ды што лацінка! А калі напісаць гэтыя словы рускімі, царкоўнымі, кірылічнымі літарамі?

Пісаць не было чым. Тады стаў вадзіць пальцам у паветры літары. І словы выходзілі! І гэта ж можна напісаць любое слова! Любы сказ!

Ясь аж падскочыў ад радасці. Які ж ён някемлівы, калі не дадумаўся да гэткай простай рэчы — пісаць на сваёй мове. Ён жа не француз які, і не паляк, і не масковец, каб, адпаведна, пісаць па-французску, ці па-польску, ці наламвацца на маскоўскі манер. Не, браце, у яго сваё гаварэнне ёсць, свая мова, свая душа, свае трызненні, радасці, прымхі, свае людзі, у рэшце рэшт… А галоўнае — Бог! Гэта ж і да Бога так можна звяртацца на пісьме.

Юнак адчуў сябе нечувана магутным. Радасць распірала грудзі. Але што ж гэта ён? Прачытаў чужую цыдулку, даведаўся пра сакрэт (не, не пра той, праз які ў ёй было напісана, а пра сакрэт мовы, роднай пісьмовай мовы) і ідзе з разгорнутай цыдулкай праз панскі парк да афіцыны, як апошні дурань. А як Аксана ўбачыць?!

Хуценька схаваў цыдулку, уздыхнуў… Гэта ж і Аксане не раскажаш, не падзелішся гэткай радасцю. Адразу скеміць, што цыдулку чытаў. Можа, як час пройдзе, прызнацца? Эх, які ж ён таўкач, калі не дадумаўся сам пісаць на сваёй, роднай мове.

Аксана! Калі да яе пішуць (і хто піша — свой, наскі чалавек, і не пісар павятовы які, але вайсковы лекар, чалавек, які вучыўся ў самім Пецярбургу! — Артур Буевіч), дык і яна, пэўна, піша. Хутчэй да яе, хутчэй… Яны, гэтыя людзі, пішуць на роднай мове!

Ясь прыспяшаўся да афіцыны, на хадзе, як у гарачцы, прышэптваючы:

— Мы — людзі, мы ёсць, мы — народ…

5. У Аксаны

Ні ў парку, ні каля афіцыны нікога не было. У эканоміі ўсе займаліся кожны сваёй работай. Розных прыдзвернікаў, лёкаяў, халуёў Урбановіч цярпець не мог.

Ясь агледзеў

боты, атрапаў сурдут, памацаў гузікі, цыдулку ў кішэні, якую дастаў з гаманца, каб было зручней перадаваць, і пагрукаў у дзверы.

Адчыніла пакаёўка, маладая дзяўчына з румянымі выпнутымі шчочкамі і маленькім ротам. Поўныя грудзі напіналі крам сукенкі.

— Здароў, Ганно! — сказаў Ясь дзяўчыне, падміргнуў ёй і плячом хацеў праціснуцца ў вітальню.

Ганна ўхапіла Яся за плячо, каб сілай спыніць, але Ясь не паддаўся, палез напралом.

— Пачэкай… — фанабэрна, але найграна сказала пакаёўка, быццам яна гаспадыня тут. — Куды пнешся, як мядзведзь… Я паклічу…

Ясь абняў яе, пацягнуўся вуснамі да яе рота, быццам сілай хацеў пацалаваць. У вачах у дзяўчыны заблішчэў гарэзлівы агеньчык, яна стала шчыпаць Яся за бокі. Ясь мацней прыціснуў яе.

— Пусці… — сказала яна. — Барсук няўклюдны. Не злавіў, а ўжо скубеш.

Ясь выпусціў дзяўчыну. Ну і дзеўчына. Маладзіца, як агонь. Не дзіва, што Ежы ўзяў Ганну ў пакаёўкі. Местачковыя распускаюць чуткі, быццам у манкевіцкага аканома дзве маладыя жонкі. Ну, гэта лухта: Ганна не з тых, хто згодзіцца быць палюбоўніцай. Ды і Аксана ні за што не сцерпіць мужа-юрліўца.

Ганна, Аксана… З гэтымі дзяўчатамі гэтулькі бавіў час, як былі меншымі. У ягады хадзілі ў пушчу, на вячорках сядзелі… А колькі работы разам перароблена! Эх, дзяўчаты, дзяўчаты… Мілыя, каханыя… У паненкі выбіліся, пазаможнелі, счужанелі да яго, мужычага сына… Не, трэба сціснуць пачуцці ў кулак, не расслабляцца, не даваць нават знаку, што ў яго на сэрцы… Прыйдзе час, і ён у людзі выб'ецца.

У вітальні Ясь нечакана (ну не хацелася яму яго бачыць!) угледзеў аканома. У роце адразу стала сохнуць. Без ламентацый не абыдзецца. Пан аканом такі правільны, што ажно аскоміна забірае. А тут яшчэ Артураву цыдулку ўхітрыцца перадаць Аксане. Ад адчування строгасці і віны перад братам Ясь нават падумаў, ці не аддаць брату тую цыдулку?!

Пан Ежы сядзеў у глыбокім фатэлі і чытаў «Кур'ер віленскі». Ага, свежы нумар прыйшоў. Аканом суха павітаўся не паварочваючыся. Што за навіна? Куды падзелася ягоная прыкрая гжэчнасць? Нешта здарылася? Не глянуў нат, быццам Ясь не тое што не брат, не чалавек нават. Зрэшты, чалавек, але — шэрая костка, можа і пры парозе пастаяць.

— Ясік! — пачуўся чысты, напоўнены радасцю голас.

Гэта Аксана, цяпер пані Аксана. Выйшла ў вітальню вяльможнай паненкай: у ранішняй сукенцы, на нагах не якія вышываныя лапцікі-коты, а чаравічкі. Прывыкла тут і да чаравікаў. Штодня ходзіць… І не ціснуць яны ёй.

Селі, пагаварылі пра прачытаныя кнігі. Ясь расказаў пра здарэнне на кірмашы. Расказваў і пазіраў на Ўрбановіча, які быццам не слухаў, а сядзеў, унураны ў газету. І навіна, што на кірмашы лавілі падбухторшчыка, агітатара, яго ані не ўзрушыла, не падняла з крэсла.

— Прыстаў страляў са сваёй пукаўкі! — гучна паўтарыў Ясь. — У агітатара. Ніколі такога не было…

— Падбухторшчыкі, канечне, шляхцічы? — спытала Аксана.

«Прызнавацца, хто яны?» — мільганула думка ў Кавальца.

— А як правільней казаць, — спытаўся Ясь, — шляхціч ці шляхціц?

Поделиться:
Популярные книги

Темный Лекарь 2

Токсик Саша
2. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 2

Бремя империи

Афанасьев Александр
Бремя империи - 1.
Фантастика:
альтернативная история
9.34
рейтинг книги
Бремя империи

Кодекс Охотника. Книга XIX

Винокуров Юрий
19. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIX

Попытка возврата. Тетралогия

Конюшевский Владислав Николаевич
Попытка возврата
Фантастика:
альтернативная история
9.26
рейтинг книги
Попытка возврата. Тетралогия

70 Рублей - 2. Здравствуй S-T-I-K-S

Кожевников Павел
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
70 Рублей - 2. Здравствуй S-T-I-K-S

Око василиска

Кас Маркус
2. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Око василиска

"Искажающие реальность" Компиляция. Книги 1-14

Атаманов Михаил Александрович
Искажающие реальность
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
киберпанк
рпг
5.00
рейтинг книги
Искажающие реальность Компиляция. Книги 1-14

Чужая дочь

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Чужая дочь

Повелитель механического легиона. Том III

Лисицин Евгений
3. Повелитель механического легиона
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Повелитель механического легиона. Том III

Доктора вызывали? или Трудовые будни попаданки

Марей Соня
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Доктора вызывали? или Трудовые будни попаданки

Боги, пиво и дурак. Том 3

Горина Юлия Николаевна
3. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 3

Механический зверь. Маленький изобретатель

Розин Юрий
1. Легенда о Лазаре
Фантастика:
героическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Механический зверь. Маленький изобретатель

Тринадцатый II

NikL
2. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый II

Законы Рода. Том 4

Flow Ascold
4. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 4