Чтение онлайн

на главную

Жанры

Літоўскі воўк

Наварыч Алесь

Шрифт:

— Ангельцу? — здзіўлена шапнуў Стасік.

— А то не. Ды і які ён ангелец? Ён такі ангелец, як я… іракез. Ты чуў, як ён «р» гаворыць?

— Таксама мне знаток ангельскай мовы, — не згаджаўся Стасік. — Маўчаў бы лепей — гэта ангелец чыстай вады. Я на ўласныя вочы бачыў ягоны пашпарт. Ён Фогелю, капітану, паказваў.

— Такіх пашпартоў я табе надрукую на ўсю губерню. Кожнаму сабаку.

Адзін Кавалец маўчаў. Скрынка вайсковай зброі азначала адно — закалат. А разам з ім — страшэнную небяспеку. З жандарамі, колькі іх там ёсць, яшчэ можна справіцца, але цар нашле сюды такое войска, што стануць

у лесе каля кожнай бярэзіны. Ён бачыў Маскву і ўяўляў, якая колькасць людзей у расейцаў можа быць. А гэта страшна, калі каля кожнай сасны ў бары, каля кожнага куста паставяць аднаго ўзброенага маскаля. Кавалец адчуваў сябе ўтульна, бяспечна толькі ў лесе, калі яго ніхто не бачыў і ён ведаў, што яго ніхто не бачыць.

Гімназісты таксама думалі кожны пра сваё. Людовік меркаваў, што ў краі рыхтуецца без іхняга, моладзі, юнакоў, ведама нешта надзвычайнае. Цяпер яны, хлопцы, зрабіліся саўдзельнымі гэтаму надзвычайнаму. Стасік падлічваў, якіх грошай можа каштаваць скрынка зброі і адкуль такія грошы ў брата. У кожнага ў вушах стаялі апошнія словы Буевіча-старэйшага: «Эўропа нам паможа…»

4. Радаводнае дрэва

Поўня залівала нізкарослыя альховыя кусты бледна-зялёным, быццам мёртвым, святлом, часам хавалася за хмаркі, і тады рабілася цёмна і страшна. Конік адчуў, што хутка будзе канец ягоным пакутам, і ступаў спрытней. І сапраўды, праз якую гадзіну забрахалі сабакі, з'явіліся шэрыя ў дасвецці стрэхі хат. Ясь свіснуў пугай, сабакі змоўклі, і неўзабаве, праехаўшы невялікую вёску, вазок уехаў на гаспадарчы двор маёнтка памешчыка Буевіча, Стасевага бацькі.

У двары звыклы беспарадак — там і там стаялі вазы з паднятымі аглоблямі, паўсюль шапацела пад нагамі салома, шмыгалі туды-сюды шматлікія каты і сабакі, цяжка ўздыхалі валы, якія ляжалі каля выдзеўбанага з дрэва карыта.

Людовік злез з вазка яшчэ ў вёсцы, пайшоў пешкі дахаты — маёнтачак Бароўскіх за вярсты чатыры. Змораны Стасік, не развітваючыся, — вядома, нацягаўся цяжкай скрыні, — пайшоў у дом, недзе ў свой пакой, падрыхтаваны да ягонага прыезду.

Кавалец пахадзіў па двары, паслухаў, як жавалі жуйку валы. Вось у доме запалілася святло, пачуліся галасы. Але ніхто не выйшаў, не паклікаў яго, Яся Кавальца, ні павячэраць, ні спаць.

Поўня схавалася за кучавыя воблакі, зазвінелі камары — навалакала на дождж.

Ясь крыўдзіцца не стаў. Што з таго, што гаспадар маёнтка — пан Буевіч — ягоны дзядзька? Адпаведна — Ясева маці стрыечная сястра пана Буевіча. Ейнай доляй было з шляхты выйсці замуж за мужыка. Вядома, страціла шляхецтва. Буевіч абяцаўся ўсынавіць Яся, каб карыстаўся прывілеямі шляхетнага стану. А ці патрэбны яму, Ясю, тыя прывілеі? Гэта ягонаму зводнаму брату, матчынаму сыну ад першага шлюбу, цяперашняму манкевіцкаму аканому, тыя прывілеі вой як прыгадзіліся. Яго ўсынавіў колішні муж пані Цэцылі, цяпер ужо нябожчык — пан Урбановіч. Усынавіў, прозвішча даў, царства яму нябеснае…

Ежы вучыўся, калі з'явіўся на свет Ясік. Ежы стаў служыць, выслужыўся, змог ад самога менскага губернатара дамагчыся пасады распарадчыка казённай эканоміі. Ежы хацеў дапамагаць Ясю, калі той згодзіцца, каб яго ўсынавіў пан Буевіч, але Ясь

не хацеў і слухаць, што стане яшчэ нечым сынам — ён сын Кавальца, мешчанчука, нядаўняга селяніна, і ўсё тут. Не адварочвацца ж ад роднага бацькі!

Калі ў доме пагасла святло, дастаў з заўсёднай паляўнічай кайстры падсохлую лусту хлеба, умалоў, папіў са студні вады, якая патыхала балотам, нацягаў у вазок саломы, зашыўся нагамі, накрыўся сурдутам. У вазку звыклей, прасцей. Зрэшты, пасцелю ў маёнтку Буевічаў яму зроду не прапаноўвалі.

5. Буяны пан

Раніцай Ясь прачнуўся ад уладнага воклічу:

— Гэй, Цімох! Дзе людзі?

Ясь высунуў галаву з-пад сурдута. Даўно развідняла, сонца паспела добра абсушыць расу. Валы пайшлі на пашу, дваровыя сноўдаліся паміж крывабокіх свірнаў.

— Цімох, дурная твая галава, дзе людзі?

Крычаў сам пан Буевіч. Ён стаяў на ганку дома, жываглядна раскудлачаны, у малінавым атласным халаце, у турэцкай фесцы. Пан панам.

— Чаму людзі не прыйшлі? — зноў равянуў гаспадар маёнтка.

З-пад свірна — спаў там — паказаўся Цімох, якога Буевіч нядаўна прызначыў за распарадчыка. Аканома ў Буевіча не было — чым аканомстваваць, калі гаспадарка зводзілася. Уласна, гаспадар з Цімоха ніякі — стрэльбачку любіў, а разам з ёй і чарачку. Ніхто не ведаў, за якія заслугі валацуга Цімох абласканы панам. Падазравалі нават, што гэты прайдзісвет ці не ачмуціў гаспадара.

— Каму казаў склікаць сялян? — пагрозліва спытаўся Буевіч. — Дзе людзі?

На Кавальца Буевіч не звяртаў увагі, рыхтык яго і не было. Цімох ішоў да ганка і на хаду выбіраў салому з барады. Перад самым ганкам згорбіўся, уціснуў галаву ў плечы, аблавушку скамячыў у руках і прасільна-прыніжаным тонам праказаў:

— Ласкавы пане, з бліжэйшых вёсак прыйшлі, а з далёкіх — на падыходзе.

Насамрэч з-за пабудоў паныла вызіралі некалькі сялян.

— Як не прыйдуць — галавой адкажаш! — прыгразіў пан, пачухаў пад пашкамі, паглядзеў на неба, павярнуўся і знік у доме.

— Атаву людзі косяць, а ён маніфестацыю ўздумаў, — гучна прабурчэў Цімох і рашуча насунуў на лабэшнік шапку.

Буевіч зноў паказаўся ў дзвярах.

— Гэй, ты. Скажы Мікіту, каб квасу прынёс!

Цімох зноў сарваў аблавушку.

— І каб болей прынёс, — дабавіў Буевіч. — Надта ў яго квас хвайны…

Цімох насунуў шапку, павярнуўся.

— Свой трэба мець, а то ўсё Мікіта ды Мікіта, — прабурчэў ён, калі праходзіў каля Ясевага вазка. — Прасіць сорамна.

Тут позірк Буевіча ўрэшце зачапіўся за вазок і Яся ў ім.

— О! Каго ж я бачу! — радасна крыкнуў памешчык. — Гляджу, думаю — дваровы… А гэта ты, Ясечка!

Буевіч шырока расставіў рукі і пайшоў да Яся.

— Дарагі сваяк, радак! Кроў! — крычаў ён, падыходзячы да вазка. Пантофлі ў пана з форсам, таксама турэцкія, з загнутымі ўверх насамі. — Ну вылазь ты са сваёй бярлогі, ну абдыміся з дзядзькам…

Ад Буевіча пахла сівухай.

— Які ты малайчына, дай я цябе пацалую… А нос які, а бровы! А як раздаўся ў плячах… Як жэ ж — наша парода, наша. Ты чаго дзядзьку абмінаеш, га? Нягоднік ты гэткі! Чаму не прыедзеш каторы дзень? Я цябе гады ў рады бачу!

Поделиться:
Популярные книги

Сердце Дракона. Том 19. Часть 1

Клеванский Кирилл Сергеевич
19. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.52
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 19. Часть 1

Последняя Арена 10

Греков Сергей
10. Последняя Арена
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 10

Идеальный мир для Лекаря 21

Сапфир Олег
21. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 21

Звезда сомнительного счастья

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Звезда сомнительного счастья

Live-rpg. эволюция-4

Кронос Александр
4. Эволюция. Live-RPG
Фантастика:
боевая фантастика
7.92
рейтинг книги
Live-rpg. эволюция-4

Девятое правило дворянина

Герда Александр
9. Истинный дворянин
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Девятое правило дворянина

Муж на сдачу

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Муж на сдачу

Para bellum

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Фрунзе
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.60
рейтинг книги
Para bellum

Егерь

Астахов Евгений Евгеньевич
1. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
7.00
рейтинг книги
Егерь

Вечная Война. Книга VII

Винокуров Юрий
7. Вечная Война
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
5.75
рейтинг книги
Вечная Война. Книга VII

Я снова не князь! Книга XVII

Дрейк Сириус
17. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я снова не князь! Книга XVII

Ваантан

Кораблев Родион
10. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Ваантан

Идущий в тени 4

Амврелий Марк
4. Идущий в тени
Фантастика:
боевая фантастика
6.58
рейтинг книги
Идущий в тени 4

Мятежник

Прокофьев Роман Юрьевич
4. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
7.39
рейтинг книги
Мятежник