Паміж "А" і "Б"
Шрифт:
Я памахаў яму рукой.
— А, гэта ты! — крыкнуў Гарох. — Зараз спушчуся.
— Я згодны, — сказаў я, калі Гарох падбег да мяне.
— Малайчына, Валерка, — ад радасці заззяў Гарох. — Дай пяць.
Мы паціснулі адно аднаму рукі.
— Цягнік ідзе ў 8.30, - сказаў Гарох. — Не праспіш?
— Не.
— Будзь здаровы. Паесці захапі з сабой. Зразумеў?
Залаты дзянёк
— А навошта партфель узяў? — спытаў
— Проста так, — я памахаў партфелем. — Каб мама не заўважыла, ёй сёння ў другую змену.
— Канспірацыя, — зарагатаў Гарох. — Не дрэйф, крыгаход варты таго, каб школу прапусціць. Адвячоркам вернешся, маці нічога і не даведаецца.
Грошай на білет нам хапіла толькі “туды”.
— Назад “зайцамі” паедзем, — не журыўся Гарох. — Умееш “зайцам” ездзіць?
— Усею, — схлусіў я.
У тралейбусе я катаўся іншым разам бясплатна, а ў цягніках яшчэ не выпадала.
Вагон аказаўся вельмі старэнькі, усё ў ім бразгала і стукала.
У Гароха быў выдатны настрой. Ён мурлыкаў “Чорнага ката” і раз-пораз пазіраў у акно.
— Паглядзі, дзянёк жа які, а? Залаты дзянёк… — проста не дзянёк, а ўваскрэсенне!
Мяне таксама захапіла наша паездка.
Я забыў, што павінен зараз сядзець у школе і слухаць тлумачэнні настаўнікаў. Я глытаў паветра, як газіраваную ваду, і ў мяне казытала ў носе. А Гарох гаварыў незмаўкальна:
— А ты не хацеў ехаць, а?
Калі мы сышлі на станцыі, першае, што я ўбачыў, было неба. Яно было вялізным і блакітным. Я ніколі яго такім не бачыў. Дамы мне ў горадзе яго заміналі ўбачыць такім або што іншае, а толькі я стаяў, задзёршы галаву, і глядзеў у неба, пакуль вочы не стаміліся.
— Хадзем на раку, — паклікаў мяне Гарох.
І мы па вытаптанай сцяжыне пакрочылі да ракі.
Гарох ішоў наперадзе і крычаў:
— Глядзі, бярозкі якія белыя!
— Глядзі, снег які сіні!
Я толькі паспяваў круціць галавой. І раптам Гарох сказаў: “Ціха”, - і замёр. Спыніўся і я.
— Чуеш? — спытаў ён шэптам.
Я кіўнуў. Недзе наперадзе і ўнізе чуўся шум, трэск, быццам дзесяткі грузавікоў буксавалі на адным месцы. Або быццам сланы вялізным статкам, бок у бок, прабіраліся па цясніне.
Мы выбеглі на абрыў. І я ўбачыў крыгаход. Крыгі плылі, як дзесяткі яшчэ не загарэлых плыўцоў. Рака здавалася агромністай.
— А?! — крычаў Гарох. — А?! бачыш?
Я не ведаю, колькі мы стаялі, напэўна, вельмі доўга, таму што я змерз.
— Давай паходзім, — сказаў я Гароху.
— Азяб? — спытаў Гарох.
— Трохі, - сказаў я.
Я ўжо даўно заўважыў, што Гарох пачаў гаварыць дзіўнымі для яго совамі — “азяб”, “залаты дзянёк”. І наогул здавалася, што са мной іншы чалавек, а не Гарох.
Мы ішлі па лесе і бачылі, як стаяць па калена ў вадзе бярозкі. Гарох гаварыў:
— Хутка бярозавы сок пойдзе. Ты піў бярозавы сок?
— Не, — прызнаўся я.
— Гэта такая асалода! — Гарох нават вочы зажмурыў.
Потым мы прымасціліся на пяньках на лапіку рудой зямлі. А яе ішла цёплая пара. Мы елі, што прыхапілі з сабой з дома. Гарох еў спакойна, няспешна. Ён ужо не хіхікаў, а ўсміхаўся дабрадушна і весела.
— Ты ведаеш, я ў маленстве жыў у вёсцы.
— Ды ну? — здзівіўся я.
— А ў горадзе мне нудна, не ведаю чаму.
Мы памаўчалі.
— Слухай, Коля, — назваў я раптам Гароха па імені, - а вось праўду кажуць, што змяя сваіх дзяцёнкаў есць?
— Праўда, — ажывіўся Гарох. — Я сам бачыў.
— Раскажы, — папрасіў я.
— Пайшлі мы ў арэхі. Набралі ўжо багата. Раптам я бачу — на адным дрэве галінка варушыцца. Прыгледзеўся, а гэта змяя. І тут нечакана адзін за адным з яе сталі выскокваць змеяняты. Яна — цап аднаго і злопала, а потым і другога праглынула, а трэці паспеў уцячы. Упаў на траву і імгненна знік. Я стаяў як адурэлы. Ніколі такога не бычыў.
— Ого! — вымавіў я.
— Я шмат цікавых гісторый ведаю, — ганарліва сказаў Гарох. — Калі захочаш, распавяду. А зараз нам пара на станцыю. Цягнік праваронім.
Мы заспяшаліся да станцыі. Па дарозе я ўлез у яму з вадой і замачыў ногі.
— Пераабуйся, — сказаў Гарох.
Ён дастаў з-за пазухі белыя шарсцяныя шкарпэткі.
— Захапіў на ўсякі выпадак, — падміргнуў ён мне.
Я выліў з чаравікаў ваду. Трымаючыся за Гароха, пераабуўся.
— Цяплей? — спытаў Гарох.
Я кіўнуў.
— А цяпер — бягом на станцыю.
На цягнік мы ледзь паспелі. Ужо было зусім цёмна, калі прыехалі ў горад.
Дома я паглядзеў на сябе ў люстэрка і ўбачыў, што парадкам загарэў.
Стомлены, я непрабудна заснуў.
Ніводнага ўрока на заўтра я не зрабіў, але засынаў шчаслівы.
Уначы мне снілася, быццам мы з Гарохам перабягаем з крыгі на крыгу і Гарох крычыць: “А?! Дзянёк жа які? А?!”
“А вы — да дырэктара”
6 “А” булькатаў, як забыты на пліце чайнік. Гэта я адчуў адразу, як толькі ўвайшоў і са спакойнай усмешкай сеў за сваю парту.
— Ён яшчэ ўсміхаецца, — абуралася Галка. — Паглядзіце на яго, ён яшчэ ўсміхаецца!
— А што мне — плакаць? — недарэчна пажартаваў я.
І паглядзеў на Іру, яна сядзела хмурная. У Сёмкі быў разгублены выгляд. “Зноў уліп, Валерка, паспрабуй выблытацца”, - гаварыла яго няшчасная фізіяномія.
— Дык вось што мы вырашылі, - грозна сказала Галка. — Годзе з табой нянькацца. Мы пойдзем да Кацярыны Майсееўны і папросім, каб цябе перавялі ў іншы клас. З табой нам ніколі не стаць найлепшым класам у школе.