Чтение онлайн

на главную

Жанры

Порт у тумане (на белорусском языке)
Шрифт:

– А маржовы тлушч?

Капiтан аж вочы вылупiў.

– А гэта нашто?..

– Не ведаю...

– Не! Судны кабатажнага плавання перавозяць заўсёды амаль адно i тое ж: гароднiну, асаблiва цыбулю - у Ангельшчыну, вугаль - у брэтонскiя парты, камень, цэмент, шыфер... Я гаманiў са шлюзаўшчыкамi наконт апошняга заходу "Сэн-Мiшэля". Шаснаццатага верасня ён прыйшоў з Кана якраз у канцы прылiву. Партавiкi збiралiся закончыць работу. Жарыс сказаў, што ў фарватэры мала вады, каб выходзiць у мора, асаблiва ў тумане. А капiтан дамогся ўсё ж такi свайго, i iм

дазволiлi прайсцi шлюз, каб яны маглi адплыць ужо на золку. Яны правялi ноч вось тут, у пярэдняй частцы порта, прышвартаваўшыся да паляў. У адлiў судна ледзь не села на водмель, i яны адплылi толькi а дзевятай гадзiне ранiцы...

– Брат Жулi быў на борце?

– Вядома! Iх усяго трое: капiтан, ён жа i гаспадар судна, i два матросы. Вялiкi Луi...

– Гэта мянушка катаржнiка?

– Але. А iмя - Луi. Ён ростам вышэйшы за вас i прыдушыць любога адной рукою...

– Небяспечны тып?

– Калi вы спытаеце пра яго ў мэра або ў iншага тутэйшага буржуа, вам скажуць, што небяспечны. Ну, а я ведаў яго да таго, як ён трапiў на катаргу. Нячаста ён тут i бывае. Магу адно сказаць, што ў Вiстрэаме ён глупстваў нiколi не рабiў. П'е, вядома... Цi пэўна п'е... цяжка сказаць... Заўсёды нейкi спляжаны... То з'явiцца, то знiкне... Накульгвае на адну нагу, галава i плечы ўсё роўна як крыху перакошаныя - вось i выглядае падазрона... Толькi капiтан "Сэн-Мiшэля" iм задаволены...

– I ён быў учора, калi адсутнiчала сястра?

Дэлькур адвярнуўся, не рашыўшыся зманiць. I Мэгрэ зразумеў, што ўсяе праўды яму тут нiколi не скажуць: усе гэтыя людзi мора былi звязаны нейкiм моцным духам еднасцi.

– Не адзiн ён.

– Што вы хочаце сказаць?

– А нiчога. Кажуць, што бачылi нейкага незнаёмага... Зрэшты, хто яго ведае...

– Хто яго бачыў?

– Не ведаю... Кажуць так некаторыя... Можа, вып'ем?..

Гэтым разам Мэгрэ ўвайшоў у шынок, пацiскаючы працягнутыя рукi.

– Хуценька ж яны ўправiлiся, пракуратуршчыкi!..

– Што будзеце пiць?

– Пiва.

За ўвесь дзень сонца нi разу не схавалася. Але памiж дрэвамi працягнулiся ўжо смугi туману, дый вада ў канале пачынала дымiцца.

– Зноў на ўсю ноч у гэтую вату!
– уздыхнуў капiтан.

I адразу ж завыла сiрэна.

– Гэта сiгнальны буй, там, пры ўваходзе ў фарватэр.

– Капiтан Жарыс часта хадзiў у Нарвегiю?
– спытаўся раптам Мэгрэ.

– Калi служыў у Ангельска-Нармандскай кампанii, дык нярэдка. Асаблiва адразу пасля вайны: не хапала дрэва. Паршывы груз, нiякай магчымасцi манеўраваць...

– Вы служылi ў адной кампанii?

– Нядоўга. Я больш служыў у бардоскай кампанii "Вормс". Хадзiў, як мы кажам, на "трамваi", гэта значыць па адным i тым самым маршруце: Бардо - Нант, Нант - Бардо... I так - васемнаццаць гадоў!

– Адкуль родам Жулi?

– Дачка рыбака з Порт-ан-Бэсэна... Зрэшты, якi там рыбак!.. Бацька нiколi сур'ёзнай справай не займаўся... Памёр у вайну... Мацi, напэўна, i сёння гандлюе на вулiцы рыбай, а больш п'е ў шынку.

I зноў, думаючы

пра Жулi, Мэгрэ ледзь прыкметна ўсмiхнуўся. Ён згадаў, як яна рашуча ўвайшла ў яго кабiнет у Парыжы, а потым, як сёння ранiцай спрабавала вырваць у яго з рук братаву цыдулку.

Жарысаў дом ужо знiкаў у тумане. Святла не было нi на другiм паверсе, адкуль забралi нябожчыка, нi ў сталовай - яно гарэла толькi ў калiдоры i, мабыць, на кухнi, дзе суседкi сядзелi з Жулi.

У шынок увайшлi памочнiкi шлюзаўшчыкоў. Каб не замiнаць камiсару i капiтану, яны селi за столiк у глыбiнi шынка i пачалi партыю ў дамiно. У порце запалiлi маяк.

– Паўтарыце!
– сказаў капiтан афiцыянтцы, паказваючы на чаркi.
– Цяпер я частую, - зноў павярнуўся ён да Мэгрэ.

А той спытаў у яго нечакана мяккiм голасам:

– А дзе б ён цяпер быў, Жарыс, калi б быў жывы? Тут?..

– Не! Сядзеў бы ў сябе дома ў пантофлях!

– У сталовай? У спальнi?

На кухнi... чытаў бы газету, потым садовую кнiгу... З нейкага часу ён захапiўся кветкамi... Паглядзiце! Позняя восень, а ў яго поўны сад кветак...

Астатнiя наведнiкi шынка засмяялiся. Але, вiдаць, iм было крыху нiякавата ад таго, што яны марнуюць час тут, а не маюць якога-небудзь вартага захаплення, накшталт кветак, як у Жарыса...

– Ён не хадзiў на паляванне?

– Зрэдку... Хiба што калi яго хто запрашаў...

– З мэрам?

– I такое бывала... Калi качак было багата, яны разам палявалi з будана...

Святло ў шынку было такое слабае, што ў тытунёвым дыме амаль не было вiдаць гульцоў у дамiно. I паветра было спёртае: увесь час палiлi ў печцы. На вулiцы была поўная цемра, але ў тумане яна рабiлася мутная - нечым нездаровым патыхала ад яе. Па-ранейшаму выла сiрэна. Люлька ў Мэгрэ патрэсквала.

Адкiнуўшыся на крэсле i прыплюшчыўшы вочы, ён спрабаваў злучыць асобныя дэталi справы, пакуль яшчэ нiчым мiж сабою не звязаныя.

– Жарыс знiк на паўтара месяцы i вярнуўся з разбiтым i залатаным чэрапам!
– сказаў ён, не прыкмецiўшы, што думае ўголас.
– А ў дзень вяртання яго чакала тут атрута. I толькi на ранiцу Жулi знайшла цыдулку ад брата!

Мэгрэ цяжка ўздыхнуў i прамармытаў, нiбы рабiў выснову:

– Урэшце, яго спрабавалi забiць! Пасля вылечылi. А потым усё ж такi забiлi! Калi толькi...

Гэтыя тры падзеi нiяк не звязвалiся ў адно. I тут раптам у галаву прыйшла дзiўная думка - настолькi дзiўная, што нават спалохала яго.

"Калi толькi першы раз яго спрабавалi не забiць, а проста зрабiць iдыётам..."

Хiба парыжскiя медыкi не казалi, што аперацыю зрабiў майстар сваёй справы?

Але няўжо, каб зрабiць чалавека непаўнацэнным, трэба раскраiць яму чэрап?

I потым, што гаворыць за тое, што Жарыс страцiў розум?

На Мэгрэ глядзелi ў пачцiвым маўчаннi. Хiба што таможнiк паказаў адзiн раз афiцыянтцы на чаркi:

– Тое ж самае...

Усе сядзелi, ёмка ўладкаваўшыся на крэслах, разамлелыя ад цяпла i задуменныя. I думкi гэтыя, i без таго не надта ясныя, рабiлiся зусiм цьмяныя.

Поделиться:
Популярные книги

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2

Ардова Алиса
2. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.88
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2

Самый лучший пионер

Смолин Павел
1. Самый лучший пионер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.62
рейтинг книги
Самый лучший пионер

Отмороженный 6.0

Гарцевич Евгений Александрович
6. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 6.0

Промышленникъ

Кулаков Алексей Иванович
3. Александр Агренев
Приключения:
исторические приключения
9.13
рейтинг книги
Промышленникъ

Законы Рода. Том 9

Flow Ascold
9. Граф Берестьев
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
дорама
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 9

Возвышение Меркурия. Книга 2

Кронос Александр
2. Меркурий
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 2

На границе империй. Том 10. Часть 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 3

Бракованная невеста. Академия драконов

Милославская Анастасия
Фантастика:
фэнтези
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Бракованная невеста. Академия драконов

На распутье

Кронос Александр
2. Лэрн
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
стимпанк
5.00
рейтинг книги
На распутье

Новый Рал

Северный Лис
1. Рал!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.70
рейтинг книги
Новый Рал

Черный маг императора

Герда Александр
1. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный маг императора

Отвергнутая невеста генерала драконов

Лунёва Мария
5. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Отвергнутая невеста генерала драконов

Сотник

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сотник

Студиозус 2

Шмаков Алексей Семенович
4. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Студиозус 2