Порт у тумане (на белорусском языке)
Шрифт:
Мэгрэ выдатна яго разумеў. Ён правёў у чысцюткiм доме Жарыса, дзе ўсё так i патыхала добрым буржуазным парадкам, некалькi гадзiн. А цяпер бачыў заўзятых наведнiкаў шынка, людзей нашмат прасцейшых за нябожчыка. Яны, напэўна, прапускалi тут чарку за чаркаю. Гамонка рабiлася ўсё больш гучная, вольная, нязмушаная.
– Жарыс шмат выпiў у той вечар?
– Ён нiколi не пiў больш аднае чаркi, - сказаў таможнiк, якому, як было вiдаць, не цярпелася далучыцца да гаворкi.
– I не палiў!
– Ну, а... скажыце... у яго з Жулi...
Усе пераглянулiся.
– Цяжка сказаць... Жарыс кляўся, што не... Толькi...
У гаворку зноў уступiў таможнiк:
– Жарыс заходзiў сюды толькi, каб пагуляць трохi ў карты. Нiколi не расказваў пра сваё прыватнае жыццё i iшоў дамоў пасля першай чаркi.
– Жулi ўжо каля васьмi гадоў жыве ў яго доме... Тады, як ён яе ўзяў да сябе, ёй было шаснаццаць... Была простая вясковая дзяўчына, лiчы, смаркатая, кепска адзетая...
– А цяпер...
Падышла афiцыянтка, хоць яе нiхто i не клiкаў, i зноў налiла рому ў шкляначкi, на дне якiх засталося крыху кавы. Мабыць, гэта таксама ўваходзiла ў рытуал.
– А цяпер вунь яна якая... Ну, вось... На вячорках яна нiколi не танцуе абы з кiм... Калi хто ў краме з ёй па-простаму, дык яна ўжо сярдуе... А хто ты такая, калi ўжо на тое пайшло?.. А вось брат у яе...
– Брат?..
Механiк паглядзеў таможнiку ў вочы. Але Мэгрэ перахапiў гэты позiрк.
– Камiсар усё роўна дазнаецца пра яго!
– сказаў таможнiк, якi, вiдаць, прапусцiў сёння ўжо каторую добрую шкляначку.
– Яе брат адбыў на катарзе восем гадоў... Неяк напiўся вечарам з сябрамi ў Анфлёры, ну, i нарабiлi на вулiцы гвалту... Падаспела палiцыя, i хлопец так прыклаўся да аднаго палiцэйскага, што той праз месяц памёр.
– Ён - марак?
– Раней хадзiў у дальнiя рэйсы, а потым вярнуўся сюды. Плавае цяпер на шхуне "Сэн-Мiшэль" з Пэнполя.
Капiтан Дэлькур занерваваўся.
– Хадзем!
– сказаў ён, устаючы.
– Пара ўжо...
– Параход яшчэ ў шлюз не ўвайшоў, - уздыхнуў таможнiк - гэты не надта спяшаўся.
– "Сэн-Мiшэль" бывае тут хоць калi?
– Але, заходзiць...
– Ён быў тут шаснаццатага верасня?
Таможнiк, усё роўна як апраўдваючыся, сказаў суседу:
– Ён бы ўсё адно даведаўся пра гэта з партовага журнала!.. Быў ён тут... З-за туману яны нават правялi на ўваходзе ў порт ноч i адплылi толькi на золку...
– Куды?
– У Саўтхэмптан. Дакументы правяраў я... Яны везлi з Кана будаўнiчы камень.
– А больш брата Жулi тут не бачылi?
Цяпер таможнiк завагаўся. Уздыхнуў, дапiў ром.
– Трэба спытаць у тых, хто кажа, што бачыў яго ўчора... Асабiста я яго не сустракаў.
– Учора?
Таможнiк пацiснуў плячыма. У акно было вiдаць, як праходзiць паволi мiж муроў шлюза, узвышаючыся над усiм портам, велiзарны чорны параход - яго труба плыла над старымi дрэвамi ўздоўж канала.
– Мне трэба iсцi...
– Мне таксама...
– Колькi з нас, прыгажуня?
– спытаўся Мэгрэ.
– Заплацiце другiм разам. Гаспадынi цяпер няма...
Людзi,
Гэта быў чалавек высокага росту, гадоў прыкладна сарака пяцi пяцiдзесяцi, ружовашчокi, трохi цяжкаваты. На iм быў шэры строй паляўнiчага, на нагах - гетры. Мэгрэ падышоў да яго.
– Пан Гранмэзон? Камiсар Мэгрэ, з крымiнальнай палiцыi.
– Вельмi прыемна, - машынальна вымавiў мэр i паглядзеў на шынок. Потым зiрнуў на Мэгрэ - i зноў на шынок, нiбыта кажучы: "Дзiўнаватая кампанiя для такой персоны!"
Ён iшоў да шлюза, цераз якi трэба было перабрацца, каб выйсцi да Жарысавага дома.
– Кажуць, Жарыс памёр?
– Кажуць, - адказаў Мэгрэ, якому мэраў тон не прыйшоўся даспадобы.
Звычайна так паводзяць сябе местачковыя "шышкi", якiя ўяўляюць, што яны пуп зямлi. Апранаюцца, як вясковыя арыстакраты, i аддаюць данiну дэмакратыi, пацiскаючы на хаду, бы мiжволi, рукi грамадзянам, кiдаюць iм пры гэтым два-тры нязначныя словы, а зрэдку нават распытваюць збольшага пра дзяцей.
– I вы ўжо знайшлi забойцу?.. Як я разумею, гэта вы прывезлi Жарыса i... Прабачце, калi ласка...
Мэр падышоў да iнспектара рыбааховы, якi, вiдаць, прыслугоўваў яму на паляваннi, бо Гранмэзон сказаў яму цяпер:
– Увесь чарот злева трэба выпрастаць... Адна з падсадных качак нiкуды не вартая, сёння ўранку была ледзь жывая...
– Добра, пан мэр.
Гранмэзон вярнуўся да Мэгрэ. Па дарозе паспеў пацiснуць руку начальнiку порта, спытаўшыся:
– Як тут у вас?
– Нармальна, пан мэр.
– Дык пра што, камiсар, мы гаварылi?.. Колькi праўды ва ўсiх гэтых расказах пра зашыты чэрап, вар'яцтва i ўсё такое?..
– Як вы ставiлiся да капiтана?
– Ён служыў у мяне дваццаць восем гадоў. Слаўны чалавек, бездакорны на службе.
– Сумленны?
– Яны тут амаль усе сумленныя.
– Колькi ён зарабляў?
– Па-рознаму, вайна ж усё пераварушыла... Аднак дастаткова, каб купiць дамок. Iду ў заклад, што ў банку ў яго было сама меней тысяч дваццаць пяць.
– А можа, больш?
– Не думаю. Ну, хiба што тысяч на пяць, але не больш.
У гэты час адчынiлi верхнiя вароты шлюза, i судна выходзiла ў канал, а другое, што прыйшло з Кана, рыхтавалася заняць яго месца ў шлюзе, каб выйсцi пасля ў адкрытае мора.
Стаяла цiшыня. Людзi сачылi вачыма за камiсарам i мэрам. З палубы ангельскага карабля матросы абыякава пазiралi на натоўп, не забываючыся манеўраваць.
– Што вы думаеце пра Жулi Легран, пан мэр?
Пан Гранмэзон прамаўчаў, пасля адказаў:
– Дурнiца, якой ускружыла галаву занадта пачцiвае Жарысава далiкацтва... Думае пра сябе... немаведама што... ва ўсякiм выпадку, зусiм не тое, што яна ёсць на самой справе...