Чтение онлайн

на главную

Жанры

Порт у тумане (на белорусском языке)
Шрифт:

На гэтым фоне Жарысаў твар здаваўся яшчэ больш жоўтым, бадай, нават зялёным - немагчыма было разабраць, што гэта за колер, настолькi ён не адпавядаў звычайным уяўленням пра чалавечае цела.

Рукi i ногi ў капiтана выгiналiся i торгалiся, у той час як твар заставаўся спакойны i нерухомы, вочы нiбы застылi, утаропiўшыся ў сцяну.

Доктар трымаў руку на капiтанавым запясцi, сачыў, як слабеў пульс. Нарэшце ён вачыма даў знаць Мэгрэ: "Зараз... зараз..."

У гэты момант здарылася нешта зусiм нечаканае.

Пэўна, няшчасны апрытомнеў на якоесь iмгненне. Твар у яго зморшчыўся, усё адно як у дзiцяцi, што зараз заплача, склаўся ў жаласную грымасу пакутнiка, якi не можа больш цярпець невыноснага болю... Па шчоках кацiлiся дзве буйныя слязiны...

I тут - прыглушаны доктараў голас:

– Усё. Кончана.

Неверагодна, але слёзы цяклi па твары ў самы момант смерцi.

Яны яшчэ жылi, гэтыя слёзы, сцякалi на падушку, а капiтан ужо быў мёртвы.

На лесвiцы пачулiся крокi. Унiзе гучна ўсхлiпвала Жулi. Яе абступiлi жанчыны. Мэгрэ выйшаў на пляцоўку i паволi вымавiў:

– У спальню не ўваходзiць.

– Ён...
– пачаў быў нехта.

– Але!
– адно i сказаў камiсар, перапыняючы пытанне.

I адразу ж вярнуўся ў залiты сонцам пакой. Доктар рыхтаваў шпрыц, збiраючыся зрабiць Жарысу ўкол у сэрца, - бадай што, толькi дзеля таго, каб выканаць да канца свой абавязак.

А на садовым муры сядзела зусiм белая кошка.

II. СПАДЧЫНА

Недзе ўнiзе, мабыць, на кухнi, у акружэннi суседак гучна рыдала Жулi.

Праз адчыненае акно Мэгрэ ўбачыў, што з гарадка iшлi i беглi людзi жанчыны з дзецьмi на руках, мужчыны ў сабо... Хлопчыкi ехалi на роварах. Гэты стракаты ўсхваляваны натоўп дасягнуў моста, перавалiў праз яго i рушыў да капiтанавага дома, нiбы ўсiх там чакала прадстаўленне вандроўнага цырка або аўтамабiльная аварыя.

Неўзабаве на дварэ быў ужо такi гвалт, што Мэгрэ зачынiў акно. Муслiнавыя шторы змякчалi сонечнае святло, i камiсар адчуў сябе ў пакоi ямчэй, вальней. Агледзеўся.

Ружовыя шпалеры, светлая, начышчаная мэбля. На камiне - ваза з кветкамi.

Мэгрэ вярнуўся да доктара, якi разглядваў на святло шклянку i графiн, што стаялi на начным столiку. Доктар памачыў палец у вадзе ў шклянцы i лiзнуў яго.

– Атрута?

– Але. Мабыць, капiтан меў звычку пiць ноччу ваду. Калi я не памыляюся, ён пiў гадзiны ў тры ночы. А чаму не паклiкаў нiкога - не разумею.

– Ды таму, што не мог гаварыць, нават гуку вымавiць быў няздольны, здзiўлена паглядзеў на доктара Мэгрэ.

Ён паклiкаў палявога вартаўнiка i адправiў яго папярэдзiць мэра i пракурора ў Кане. Чуваць было, як унiзе ўсё яшчэ ўваходзiлi i выходзiлi людзi. На дарозе яны збiралiся ў групкi. Некаторыя, каб было ямчэй чакаць, садзiлiся на траву.

Пачынаўся прылiў, мора затапляла пясчаныя водмелi каля ўвахода ў порт. На гарызонце вiднеўся дым парахода, якi чакаў моманту, каб падысцi да шлюза.

– У вас ужо ёсць якiя-небудзь меркаваннi?
– пачаў быў доктар, але змоўк, убачыўшы, што Мэгрэ заняты. Камiсар адчынiў сакрэтнiк з чырвонага дрэва, якi стаяў памiж вокнамi, i з уласцiвай яму ў такiя моманты засяроджанасцю разглядваў змесцiва скрынак. Цяпер Мэгрэ каму хочаш здаўся бы грубым. Паволi зацягваючыся, ён палiў велiзарную люльку i бесцырымонна перабiраў тоўстымi пальцамi кожны прадмет.

Больш за ўсё было фатаграфiй - толькi паспявай разглядваць. На многiх сябры ў марской форме, амаль усе Жарысавага ўзросту. Вiдаць было, што капiтан падтрымлiваў сувязь з таварышамi па марской школе ў Брэсце. Яны пiсалi яму з усiх канцоў свету. Фатаграфii цi не ўсе з паштоўку, з аднолькава банальнымi, ледзь не стандартнымi надпiсамi, адкуль бы яны нi прыходзiлi, з Сайгона цi з Сант'яга: "Прывiтанне ад Анры!" або "Нарэшце трэцяя лычка! Салют! Эжэн!".

Большасць гэтых фотакартак высланы на адрас: "Кан. Ангельска-Нармандская кампанiя, судна "Дыяна", капiтану Жарысу".

– Вы даўно знаёмы з капiтанам?
– спытаўся Мэгрэ ў доктара.

– Некалькi месяцаў. З тае пары, як ён служыў у порце. Да таго ён дваццаць восем гадоў плаваў капiтанам на судне мэра.

– Судне мэра?

– Але, пана Эрнэста Гранмэзона, дырэктара Ангельска-Нармандскай кампанii. I ўладальнiка ўсiх яе адзiнаццацi суднаў...

Яшчэ адна фатаграфiя: Жарыс у дваццаць пяць гадоў. Ужо тады ён быў каржакаваты, i ўсмешка, вiдаць, часта з'яўлялася на яго шырокiм, троху ўпартым твары. Сапраўдны брэтонец!

I нарэшце, у палатнянай папцы - дакументы, ад школьнага атэстата да дыплома капiтана гандлёвага флоту... Розныя афiцыйныя паперы, метрыка, ваенны бiлет, пашпарт...

На падлогу ўпаў канверт - ужо крыху пажаўцелы. Мэгрэ падняў яго, выняў аркуш паперы.

– Завяшчанне?
– спытаўся доктар, якi, закончыўшы тут свае справы, чакаў прадстаўнiкоў пракуратуры.

Мусiць, капiтан поўнасцю давяраў Жулi: канверт нават не быў запячатаны. На аркушы было напiсана прыгожым почыркам натарыуса:

"Я, што нiжэй падпiсаўся, Iў-Антуан Жарыс, нарадзiўся ў Пэнполi, марак па прафесii, пакiдаю ўсю рухомую i нерухомую маёмасць маёй ахмiстрынi Жулi Легран, у знак удзячнасцi за шматгадовую верную службу.

Абавязваю яе перадаць:

кацер - капiтану Дэлькуру; кiтайскi фарфоравы сервiз - яго жонцы; кульбаку з разьбянай слановай косцi..."

Не быў забыты амаль нiхто з партовых служачых, якiх Мэгрэ сустрэў ноччу. Нават шлюзаўшчык, якому капiтан адпiсаў "трайную рыбацкую сетку, што пад адлевам".

У гэты момант Жулi, скарыстаўшыся тым, што жанчыны пакiнулi яе адну, каб згатаваць ёй для падтрымання сiлы грог, узбегла па лесвiцы, адчынiла дзверы ў капiтанаву спальню, кiнулася да ложка, выдаючы ўсiм сваiм выглядам на вар'ятку, i адразу ж адступiлася, спалохаўшыся мерцвяка, грымнулася на дыван i стала крычаць нешта неразборлiвае.

Можна было ўгадаць: "немагчыма... Мой бедны гаспадар... мой... мой..."

Мэгрэ паволi падышоў да яе, дапамог устаць i адвёў дзяўчыну, як тая нi супрацiўлялася, у яе пакой. Там усё было ў беспарадку: на ложку валялася адзежа, на падлозе стаяў тазiк з мыльнай вадою.

Популярные книги

На границе империй. Том 10. Часть 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 3

Гримуар темного лорда III

Грехов Тимофей
3. Гримуар темного лорда
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Гримуар темного лорда III

Инферно

Кретов Владимир Владимирович
2. Легенда
Фантастика:
фэнтези
8.57
рейтинг книги
Инферно

Если твой босс... монстр!

Райская Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Если твой босс... монстр!

Кодекс Охотника. Книга XXV

Винокуров Юрий
25. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.25
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXV

Неудержимый. Книга VIII

Боярский Андрей
8. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга VIII

Случайная свадьба (+ Бонус)

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Случайная свадьба (+ Бонус)

Сын Петра. Том 1. Бесенок

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Сын Петра. Том 1. Бесенок

Мой любимый (не) медведь

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
7.90
рейтинг книги
Мой любимый (не) медведь

Великий князь

Кулаков Алексей Иванович
2. Рюрикова кровь
Фантастика:
альтернативная история
8.47
рейтинг книги
Великий князь

Шесть тайных свиданий мисс Недотроги

Суббота Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
7.75
рейтинг книги
Шесть тайных свиданий мисс Недотроги

Штурм Земли

Семенов Павел
8. Пробуждение Системы
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Штурм Земли

Портал на тот свет. Часть 2

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.25
рейтинг книги
Портал на тот свет. Часть 2

Мама из другого мира. Делу - время, забавам - час

Рыжая Ехидна
2. Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Фантастика:
фэнтези
8.83
рейтинг книги
Мама из другого мира. Делу - время, забавам - час