Чтение онлайн

на главную

Жанры

Порт у тумане (на белорусском языке)
Шрифт:

Гадзiны ў тры дня прадстаўнiкi пракуратуры закончылi агляд дома нябожчыка, выйшлi на двор, адчынiлi садовую брамку i накiравалiся да сваiх машын, каля якiх сабралася нямала вiстрэамцаў.

– Мабыць, тут багата качак!
– сказаў пракурораў намеснiк мэру, акiнуўшы позiркам наваколле.

– Сёлета не вельмi... А вось летась...

Мэр кiнуўся да першае машыны, якая кранулася з месца.

– Спынiмся на хвiлiнку ў мяне, добра? Жонка чакае нас...

Мэгрэ застаўся на вулiцы адзiн, i мэр, хочучы здавацца ветлiвым, сказаў яму:

Едземце з намi. Вам трэба пабыць трохi з гэтымi людзьмi.

У капiтанавым доме засталiся толькi Жулi i дзве жанчыны, а каля дзвярэй палявы вартаўнiк чакаў фургон, якi павiнен быў забраць нябожчыка ў Кан.

У машынах размовы ўжо дужа выдавалi на тыя, што нярэдка здараюцца пасля пахавання i заканчваюцца ў люднай кампанii вельмi i вельмi весела. Мэгрэ ўладкаваўся не лепшым чынам: сядзеў на адкiдным крэсле. Мэр гаварыў з пракуроравым намеснiкам:

– Калi б гэта залежала ад мяне аднаго, я жыў бы тут увесь год. Але жонцы вёска не вельмi даспадобы, таму i жывём больш у нашым доме ў Кане... Цяпер яна вярнулася з Жуан-ле-Пэн, дзе адпачывала месяц з дзецьмi...

– Колькi гадоў старэйшаму?

– Пятнаццаць.

Партовыя служачыя глядзелi на машыны, што праехалi акурат мiма iх, з вiдавочнай цiкаўнасцю.

Неўзабаве пад'ехалi да мэравай вiлы. Стаяла яна каля дарогi на Лiён-сюр-Мэр. Гэта быў вялiкi дом, пабудаваны ў нармандскiм стылi. Вакол яго былi газоны з белымi агароджамi i фаянсавымi фiгуркамi звяркоў.

У вялiкай прыхожай гасцей сустрэла панi Гранмэзон, у сукенцы з цёмнага шоўку. Яна стрымана ўсмiхалася, як i належыць даме з вышэйшага свету. Дзверы ў гасцёўню былi адчыненыя. На стале было поўна лiкёраў i скрыначак з цыгарамi.

Усе добра ведалi адно аднаго: тут сабралася цяпер цi не ўся канская элiта. Служанка ў белым фартуху прымала палiто i капелюшы.

– Пан суддзя, вы напраўду не былi нi разу ў Вiстрэаме, хоць i жывяце ў Кане столькi гадоў?..

– Дванаццаць гадоў, панi... Бог ты мой, а вось i мадэмуазель Жызэль...

Да гасцей выйшла пакланiцца дзяўчынка гадоў чатырнаццацi, якая здавалася ўжо дзяўчынаю, асаблiва манераю трымацца, вельмi свецкай, як i ў яе мацi. Мiж тым пазнаёмiць Мэгрэ з гаспадыняю дома забылiся.

– Мяркую, пасля таго што вы ўбачылi, вы ахвотней вып'еце чарачку лiкёру, а не гарбаты... Трошкi каньяку, пан намеснiк пракурора? Ваша жонка ўсё яшчэ ў Фантэнбло?..

Гаварылi з усiх бакоў разам. Мэгрэ лавiў абрыўкi фраз.

– Не!.. Дзесятак качак за ноч - сама болей... Клянуся, зусiм не холадна... Будан уцеплены...

З iншага боку:

– ...вялiкiя маюць страты ад крызiсу ў фрахтаваннi?..

– Усё залежыць ад кампанii. Тут гэта не адчуваецца. Нiводнага судна не паставiлi на прыкол. Але дробныя суднаўладальнiкi, асаблiва тыя, у каго толькi маленькiя кабатажныя шхуны, ужо ў накладзе... Можна сказаць, у прынцыпе ўсе шхуны мэтазгодна прадаць: яны сябе не акупляюць...

– Не, мадам, - шэптам тлумачыў непадалёк пракурораў намеснiк.
– Не трэба нiчога баяцца. Тайна гэтага забойства,

калi яна iснуе, хутка будзе разгадана. Цi ж не так, пан камiсар?.. Але... Дарэчы, вас пазнаёмiлi?.. Камiсар Мэгрэ, адзiн з выдатных кiраўнiкоў нашай крымiнальнай палiцыi...

Мэгрэ ўсё роўна як застыў на месцы, твар у яго быў абсалютна абыякавы. Ён неяк дзiўна зiрнуў на Жызэль, якая падавала яму талерку з пiрожнымi.

– Дзякую, не трэба.

– Вы не любiце пiрожных?

– Ваша здароўе!

– За здароўе нашай мiлай гаспадынi!

Судовы следчы, высокi хударлявы чалавек гадоў пяцiдзесяцi, якi вельмi дрэнна бачыў, хоць i насiў акуляры з тоўстымi лiнзамi, адвёў Мэгрэ ўбок.

– Вядома, я даю вам поўную свабоду дзеяння. Але тэлефануйце мне кожны вечар i трымайце ў курсе. Што вы пра ўсё гэта думаеце? Забойства з мэтаю рабунку, праўда?..

I паколькi да iх падыходзiў Гранмэзон, ён загаварыў гучней:

Вам пашанцавала з мэрам: ён аблегчыць вашу задачу... Цi ж не, мой мiлы сябар?.. Я казаў камiсару, што...

– Калi ён таго пажадае, мой дом будзе i яго домам... Мне здаецца, вы спынiлiся ў гатэлi?

– Але. Дзякую за запрашэнне, толькi там мне блiжэй да порта.

– I вы мяркуеце, што падступiцеся да разгадкi ў шынку?.. Асцярожней, камiсар!.. Вы не ведаеце Вiстрэама!.. Падумайце, чаго толькi не забяруць у галаву людзi, што днямi сядзяць у шынку!.. Ды яны на бацьку нагавораць, на мацi, абы языкамi пачасаць...

– Давайце не будзем болей пра гэта, - прапанавала панi Гранмэзон, лагодна ўсмiхаючыся.
– Пiрожнае, камiсар?.. Няўжо?.. Вы праўда не любiце салодкага?..

Другiм разам! Гэта ўжо лiшне! Мэгрэ ледзь не выцягнуў з кiшэнi сваю велiзарную люльку.

– Дазвольце развiтацца... Мне трэба разабрацца ў некаторых дэталях справы...

Нiхто i не спрабаваў яго трымаць. Зрэшты, яго прысутнасцю тут не даражылi, як i сам ён не адчуваў асалоды ад кампанii гэтых людзей. На вулiцы ён набiў люльку i пайшоў паволi ў порт. Камiсара тут ужо ведалi. Знаючы, што ён прапусцiў з партавiкамi ў шынку, некаторыя здароўкалiся з iм, як з добрым знаёмым.

Калi ён падыходзiў да пiрса, машына, якая забрала цела капiтана Жарыса, кацiла ўжо ў бок Кана. За акном на першым паверсе дома нябожчыка можна было разгледзець твар Жулi, якую жанчыны спрабавалi вывесцi на кухню.

Каля рыбацкага баркаса, якi вярнуўся толькi што з уловам, стаяла некалькi чалавек. Два матросы перабiралi рыбу. Таможнiкi, абапершыся на парапет моста, бавiлi доўгiя гадзiны дзяжурства.

– Мне толькi што пацвердзiлi, што "Сэн-Мiшэль" прыбывае заўтра, - сказаў капiтан, падыходзячы да Мэгрэ.
– Ён прастаяў тры днi ў Фекане на рамонце бушпрыта...

– Скажыце, ён перавозiць калi-небудзь сушоную трасковую iкру?

– Трасковую iкру? Не. Яе прывозяць з Нарвегii на скандынаўскiх шхунах цi параходзiках... Але яны не заходзяць у Кан, а iдуць адразу да портаў, у раёнах якiх ловяць сардзiны, - у Канкарно, Сабль-д'Алон, Сэн-Жандэ-Люз...

Поделиться:
Популярные книги

Камень

Минин Станислав
1. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
6.80
рейтинг книги
Камень

Огненный князь 4

Машуков Тимур
4. Багряный восход
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Огненный князь 4

Путь Чести

Щукин Иван
3. Жизни Архимага
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.43
рейтинг книги
Путь Чести

Неудержимый. Книга XIX

Боярский Андрей
19. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIX

Физрук 2: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
2. Физрук
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Физрук 2: назад в СССР

Камень. Книга шестая

Минин Станислав
6. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.64
рейтинг книги
Камень. Книга шестая

Para bellum

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Фрунзе
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.60
рейтинг книги
Para bellum

Девятое правило дворянина

Герда Александр
9. Истинный дворянин
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Девятое правило дворянина

Делегат

Астахов Евгений Евгеньевич
6. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Делегат

Шериф

Астахов Евгений Евгеньевич
2. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
6.25
рейтинг книги
Шериф

Мимик нового Мира 14

Северный Лис
13. Мимик!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 14

Черный Маг Императора 9

Герда Александр
9. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 9

Темный Лекарь 4

Токсик Саша
4. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 4

Возвышение Меркурия. Книга 14

Кронос Александр
14. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 14