Чтение онлайн

на главную

Жанры

Тры таварышы

Ремарк Эрих Мария

Шрифт:

— Благаславі вас бог, Фрыда, — сказаў я. — Уранку часта я з вас нацешыцца не магу. Ці не маглі б вы прымусіць сябе згатаваць і мне каву?

Яна нешта буркнула і пайшла, пагардліва віхляючы задам. Яна гэта ўмела. Яна была адзіная істота, у якой атрымлівалася так выразна.

Хасэ чакаў. Мне раптам стала сорамна, калі я павярнуўся і ўбачыў, як аддана і ціха ён зноў стаіць каля мяне.

— Праз гадзіну-дзве вы, напэўна, пазбавіцеся сваіх турбот, — сказаў я і падаў яму

руку.

Ён мне сваю не падаў, а толькі глядзеў дзіўным позіркам.

— Ці не пашукаць нам яе? — ціха спытаў ён.

— Але ж вы не ведаеце, дзе яна.

— Магчыма, яе варта было б пашукаць, — паўтарыў ён. — Калі б мы паехалі на вашай машыне… я, вядома, за ўсё заплачу… — хутка дадаў ён.

— Не ў гэтым справа, — адказаў я. — Проста… не мае сэнсу. Куды мы паедзем? Яна ж не будзе ў гэты час хадзіць па вуліцы.

— Не ведаю, — сказаў ён тым самым ціхім голасам. — Я толькі думаю, што яе можна было б пашукаць.

Фрыда вярнулася з пустым падносам.

— Мне трэба ісці, — сказаў я. — Мне здаецца, што вы дарма турбуецеся. Нягледзячы на гэта, я ахвотна дапамог бы вам, але фройляйн Хольман неўзабаве ад'язджае, і мне хацелася б сёння пабыць з ёй. Магчыма, гэта — апошняя яе нядзеля тут. Гэта вы, пэўна, можаце зразумець.

Ён кіўнуў галавой.

Мне было шкада яго. Але не цярпелася хутчэй пайсці да Пат.

— Калі ўсё ж вам хочацца зараз паехаць, то ўнізе вы можаце ўзяць таксі, — сказаў я. — Але я вам не раю. Лепш крыху пачакайце яшчэ, тады я патэлефаную свайму сябру Ленцу, і ён пашукае з вамі.

Мне здавалася, што ён нават не слухае.

— Вы яе сёння раніцай не бачылі? — раптам спытаў ён.

— Не, — здзіўлена адказаў я. — Інакш я даўно вам сказаў бы.

Ён зноў кіўнуў і пайшоў у свой пакой з адсутным выглядам, не сказаўшы ні слова.

Пат ужо пабыла ў маім пакоі і знайшла ружы. Яна сустрэла мяне вясёлым смехам.

— Робі, — сказала яна. — Я ўсё-такі даволі наіўная. Толькі Фрыда растлумачыла мне, што свежыя ружы ў нядзелю раніцай пахнуць крадзяжом. Яна ж і падказала мне, што такі сорт не прадаецца ў крамах.

— Думай, што хочаш, — адказаў я. — Галоўнае, каб у цябе была радасць.

— Цяпер яна ў мяне яшчэ большая, мілы. Ты ж зведаў небяспеку, рабуючы іх.

— Яшчэ якую! — Я прыпомніў пастара. — Але чаму ты так рана ўстала?

— Не магла больш спаць. Ды яшчэ нешта сасніла. Штосьці нядобрае.

Я ўважліва паглядзеў на яе. Выгляд у яе быў змораны, пад вачыма ляжалі цені.

— З якіх пор ты бачыш такія сны? — сказаў я. — Мне здавалася, што гэта мой канёк.

Яна пахітала галавой.

— Ты заўважыў, што на дварэ восень?

— У нас гэта называецца бабіным летам, —

адказаў я. — Яшчэ цвітуць ружы. Ідзе дождж, вось і ўсё, што я бачу.

— Ідзе дождж, — паўтарыла яна. — Занадта задажджыла, каханы. Бывае, ноччу, калі прачнуся, мне здаецца, што я пахаваная пад бясконцым дажджом.

— Прыходзь ноччу да мяне, — сказаў я. — Тады ў цябе не будзе такіх думак. Наадварот, так хораша быць разам у цемры і пад дажджом.

— Магчыма, — адказала яна і прыхілілася да мяне.

— Я вельмі люблю, калі ў нядзелю ідзе дождж, — сказаў я. — Тады неяк лепш адчуваеш утульнасць жыцця. Мы — разам, у нас выдатны цёплы пакой. Нас чакае вольны дзень… Думаю, што гэта вельмі шмат.

Яе твар засвяціўся.

— Праўда, мы жывём утульна?

— Мне здаецца, што мы жывём цудоўна. Калі я падумаю, што было раней… божа мой! Я і не спадзяваўся, што буду так добра жыць…

— Як хораша, калі ты так кажаш… Тады я адразу веру. Гавары такія словы часцей.

— Ці ж я не часта іх гавару?

— Не.

— Можа быць, — сказаў я. — Мне здаецца, я не вельмі пяшчотны. Не ведаю чаму, але я проста не ўмею. А мне вельмі хацелася б…

— І не трэба, мілы. Я і так цябе разумею. Але часам усё роўна хочацца пачуць такія словы.

— З сённяшняга дня буду гаварыць увесь час. Нават калі сам сабе буду здавацца дурнем.

— Што такое дурасць? — спытала яна. — У каханні не бывае дурасці.

— Дзякуй богу, што не бывае… А так невядома, што сталася б з чалавекам.

Мы паснедалі разам, і Пат зноў легла ў пасцель. Так рэкамендаваў Жафэ.

— Ты пабудзеш яшчэ? — спытала яна, лежачы пад коўдрай.

— Калі ты хочаш, — сказаў я.

— Мне хацелася б, але калі табе трэба…

Я прысеў каля ложка.

— Я не пра тое. Я проста ўспомніў, што ты раней не любіла, каб на цябе сонную глядзелі.

— Раней было… а цяпер часам баюся, адна…

— Такое было і са мной, — сказаў я. — У шпіталі пасля аперацыі. Я тады баяўся спаць ноччу. Я ляжаў і чытаў ці думаў пра нешта. Толькі калі світала, я засынаў. Але гэта праходзіць.

Яна прытулілася шчакой да маёй рукі.

— Боязна, што не вернешся назад, Робі…

— Так, — сказаў я. — Але вяртаешся, і ўсё праходзіць. Ты ж бачыш па мне. Заўсёды вяртаешся на тое самае месца.

— У тым якраз і справа, — прамовіла яна, ужо засынаючы, з прыплюшчанымі вачыма. — Я гэтага таксама баюся. Але ж ты сочыш за мной, праўда?

— Я сачу, — сказаў я і пагладзіў яе па лбе і па валасах, якія здаліся мне таксама зморанымі.

Яе дыханне зрабілася глыбейшым. Яна павярнулася на бок. Праз хвіліну яна моцна заснула.

Поделиться:
Популярные книги

Ненаглядная жена его светлости

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.23
рейтинг книги
Ненаглядная жена его светлости

Кодекс Крови. Книга IХ

Борзых М.
9. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IХ

В теле пацана 6

Павлов Игорь Васильевич
6. Великое плато Вита
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
В теле пацана 6

Кодекс Охотника. Книга XV

Винокуров Юрий
15. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XV

Брак по-драконьи

Ардова Алиса
Фантастика:
фэнтези
8.60
рейтинг книги
Брак по-драконьи

Горькие ягодки

Вайз Мариэлла
Любовные романы:
современные любовные романы
7.44
рейтинг книги
Горькие ягодки

Идеальный мир для Лекаря 6

Сапфир Олег
6. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 6

Эксперимент

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
4.00
рейтинг книги
Эксперимент

В теле пацана

Павлов Игорь Васильевич
1. Великое плато Вита
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
В теле пацана

Кодекс Крови. Книга III

Борзых М.
3. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга III

Шестое правило дворянина

Герда Александр
6. Истинный дворянин
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Шестое правило дворянина

Третий. Том 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 3

Боги, пиво и дурак. Том 3

Горина Юлия Николаевна
3. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 3

Live-rpg. эволюция-4

Кронос Александр
4. Эволюция. Live-RPG
Фантастика:
боевая фантастика
7.92
рейтинг книги
Live-rpg. эволюция-4