Чтение онлайн

на главную

Жанры

Тры таварышы

Ремарк Эрих Мария

Шрифт:

Ён падышоў да пісьмовага стала і спыніўся. Ён здаваўся маленькім, ён пазіраў дзіўным позіркам, быццам ён згубіўся сярод буйной паліраванай мэблі.

— Мне ўжо скора будзе шэсцьдзесят, — сказаў ён, не гледзячы на мяне. — Але я так не змог бы. Я ўвесь час шукаў бы паратунку, увесь час, любой цаной, нават каб ведаў, што ўсё дарма.

Я маўчаў. Жафэ стаяў з такім тварам, быццам ён забыў пра ўсё на свеце. Потым ён зварухнуўся, і яго твар перамяніўся. Ён заўсміхаўся.

— Я ўпэўнены, што яна выдатна перазімуе там.

— Толькі

перазімуе? — спытаў я.

— Спадзяюся, што вясной зможа вярнуцца.

— Спадзявацца… — сказаў я. — Што гэта значыць — спадзявацца?

— Усё, — адказаў Жафэ. — Толькі спадзявацца. Цяпер я вам больш нічога сказаць не магу. Усё астатняе — магчыма. Трэба паглядзець, як пойдуць справы ў санаторыі. Але ў мяне цвёрдая надзея, што вясной яна вернецца.

— Напэўна?

— Напэўна.

Ён абышоў вакол стала і так моцна штурхнуў нагой высунутую шуфляду, што аж посуд зазвінеў.

— Д'ябал забяры! Зразумейце ж вы, дзівак, што і мне вельмі важна, каб яна вярнулася.

Увайшла сястра. Жафэ жэстам адаслаў яе. І ўсё-такі яна спынілася — прысадзістая, няўклюдная, з тварам бульдога і сівымі валасамі.

— Потым! — буркнуў Жафэ. — Прыйдзіце потым!

Сястра злосна павярнулася. Выходзячы, яна выключыла святло. У памяшканні ўжо быў шэра-малочны дзень. Твар Жафэ раптам аказаўся вельмі бледны.

— Старая вядзьмарка! — сказаў ён. — Ужо дваццаць гадоў я збіраюся прагнаць яе. Занадта старанная. — Потым ён павярнуўся да мяне: — Ну як?

— Мы выязджаем сёння, — сказаў я.

— Сёння?

— Сёння. Калі ўжо так трэба, то лепш сёння, чым заўтра. Я завязу яе. На некалькі дзён змагу адлучыцца.

Ён кіўнуў галавой і падаў мне руку.

Я пайшоў. Шлях да дзвярэй здаўся мне вельмі доўгім.

На вуліцы я спыніўся. Я заўважыў, што пісьмы ўсё яшчэ трымаю ў руцэ. Дождж забарабаніў па паперы. Я выцер пісьмы і паклаў у нагрудную кішэнь. Потым азірнуўся. Перад домам якраз спыніўся аўтобус. Ён быў поўны, з яго вывалілася куча людзей. Некалькі дзяўчат у чорных бліскучых плашчах з вясёлым смехам размаўлялі з кандуктарам. Ён быў малады, белыя зубы асвятлялі яго смуглявы твар. «Гэта ж ненармальна, — думаў я. — Гэтага не можа быць! Столькі жыцця, а Пат павінна памерці!»

Кандуктар даў званок, і аўтобус паехаў. З-пад яго колаў пырснула вада на тратуар. Я пайшоў, каб расказаць пра ўсё Кёстэру і купіць білеты.

Аполудні я прыйшоў дадому. Усе справы былі вырашаны. Я нават даў тэлеграму ў санаторый.

— Пат, — сказаў я адразу ад парога, — ты можаш да вечара ўпакаваць усё?

— Трэба ехаць?

— Трэба, — сказаў я. — Трэба, Пат.

— Адной?

— Не. Мы паедзем разам. Я завязу цябе.

Твар яе пасвятлеў.

— Колькі ў мяне часу на зборы? — спытала яна..

— Цягнік адпраўляецца ў дзесяць вечара.

— А ты яшчэ пойдзеш з дому?

— Не. Я тут буду да ад'езду.

Яна

глыбока ўздыхнула.

— Тады ўсё вельмі проста, Робі, — сказала яна. — Пачнём?

— Час яшчэ ёсць.

— Я хачу пачаць зараз жа. Каб раней закончыць.

— Добра.

Я хутка ўпакаваў у чамаданы некалькі рэчаў, якія трэба было ўзяць з сабой, і праз паўгадзіны справіўся. Потым я пайшоў да фраў Залеўскі і сказаў ёй, што мы ўвечары едзем. Я з ёй дамаўляўся, што з першага лістапада ці нават раней яна зможа здаваць пакой. Яна хацела ўцягнуць мяне ў працяглую размову, але я хутка пайшоў.

Пат стаяла, укленчыўшы над чамаданам, усюды звісалі яе сукенкі, на ложку ляжала бялізна. Цяпер яна пакавала абутак. Мне ўспомнілася, што калі яна пераехала сюды і распакоўвалася, то гэтаксама стаяла на каленях, і мне здалося, што гэта было бясконца даўно і быццам учора. Яна ўскінула на мяне позірк.

— Ты бярэш серабрыстую сукенку? — спытаў я.

Яна кіўнула галавой.

— А што мы зробім з астатнімі рэчамі, Робі? З мэбляй?

— Я ўжо перагаварыў з фраў Залеўскі. Усё, што можна, я перанясу ў свой пакой. Што застанецца, мы перададзім на захаванне. Забяром, калі ты вернешся.

— Калі я вярнуся, — сказала яна.

— Так, — пацвердзіў я. — Калі ты вернешся вясной, уся загарэлая.

Я дапамог ёй пакаваць рэчы, і пад вечар, калі ўжо пачало цямнець, мы былі гатовы. Дзіўна: усе прадметы стаялі на тых самых месцах, толькі шафы апусцелі, і ўсё роўна пакой здаўся мне пустым і сумным. Пат села на свой ложак. Выгляд у яе быў змораны.

— Уключыць святло? — спытаў я.

Яна адмоўна пахітала галавой.

— Пакуль што не трэба.

Я прысеў каля яе.

— Хочаш цыгарэту?

— Не, Робі. Толькі крыху пасядзець.

Я ўстаў і пайшоў да акна. Прыцемненыя дажджом, ліхтары трывожна мігцелі. У дрэвах корпаўся вецер. Унізе няспешна прайшла Роза. Яе высокія боты блішчалі. Пад пахай яна несла скрутак. Яна ішла ў бок «Інтэрнацыяналя». Магчыма, яна несла з сабой вязанне, каб звязаць дачцэ нешта цёплае: Следам за ёй ішлі Фрыцы і Марыон. Абедзве былі апрануты ў новыя белыя прыталеныя плашчы, а праз нейкую хвіліну за імі, нібы крадком, адзінокая і змораная, пратэпала Мімі.

Я адвярнуўся. Сцямнела так, што я не бачыў Пат. Я толькі чуў яе дыханне. За дрэвамі могілак няспешна і цьмяна паўзлі ўверх агні рэклам. Чырвоны радок рэкламы цыгарэт цягнуўся над дамамі, нібы стракатая ордэнская стужка, заіскрыліся сінія і смарагдава-зялёныя кругі вінаробчых фірмаў, загарэліся светлыя контуры рэкламы швейных вырабаў. Іх бляклае размытае святло пранікала праз вокны на сцены і столь, яно мігатліва перамяшчалася, і пакой раптам здаўся мне закінутым вадалазным каўпаком на дне мора, вакол якога шумяць дажджавыя хвалі, а зверху, праз тоўшчу вады прабіваецца слабы водбліск стракатага свету.

Поделиться:
Популярные книги

Дракон с подарком

Суббота Светлана
3. Королевская академия Драко
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.62
рейтинг книги
Дракон с подарком

Государь

Кулаков Алексей Иванович
3. Рюрикова кровь
Фантастика:
мистика
альтернативная история
историческое фэнтези
6.25
рейтинг книги
Государь

Новая мама в семье драконов

Смертная Елена
2. В доме драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Новая мама в семье драконов

Прорвемся, опера!

Киров Никита
1. Опер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прорвемся, опера!

Офицер-разведки

Поселягин Владимир Геннадьевич
2. Красноармеец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Офицер-разведки

Провинциал. Книга 3

Лопарев Игорь Викторович
3. Провинциал
Фантастика:
космическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Провинциал. Книга 3

Мимик нового Мира 5

Северный Лис
4. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 5

Убивать чтобы жить 3

Бор Жорж
3. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 3

Мама для дракончика или Жена к вылуплению

Максонова Мария
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Мама для дракончика или Жена к вылуплению

Кодекс Охотника. Книга XVI

Винокуров Юрий
16. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVI

Ученик

Первухин Андрей Евгеньевич
1. Ученик
Фантастика:
фэнтези
6.20
рейтинг книги
Ученик

Сопротивляйся мне

Вечная Ольга
3. Порочная власть
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
6.00
рейтинг книги
Сопротивляйся мне

Сам себе властелин 4

Горбов Александр Михайлович
4. Сам себе властелин
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
попаданцы
6.09
рейтинг книги
Сам себе властелин 4

Полковник Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Безумный Макс
Фантастика:
альтернативная история
6.58
рейтинг книги
Полковник Империи