Чтение онлайн

на главную

Жанры

Тры таварышы

Ремарк Эрих Мария

Шрифт:

— Ну, малыш Робі, — сказаў ён і ляпнуў мяне па плячы. — Што з табой здарылася?

— Нічога, Фердынанд, — адказаў я. — І гэта дрэнна.

Хвілінку ён узіраўся ў мяне.

— Нічога? — сказаў ён потым. — Нічога? Гэта шмат! Нічога — гэта люстэрка, праз якое пазнаеш свет.

— Брава! — крыкнуў Ленц. — Надзвычай арыгінальна, Фердынанд!

— Супакойся, Готфрыд, — Фердынанд павярнуўся да яго магутнай галавой. — Такія рамантыкі, як ты, — толькі патэтычныя конікі, што скачуць па краі жыцця. Яны разумеюць яго няправільна, і ўсё для іх сенсацыя. Што ты ведаеш пра НІЧОГА,

ты — легкавагавая істота?

— Ведаю тое-сёе. І гэтага дастаткова, каб любіць сваю вагу, — заявіў Ленц. — Прыстойныя людзі паважаюць НІЧОГА, Фердынанд. Яны не корпаюцца ў ім, як краты.

Граў утаропіўся ў яго.

— Будзь здароў, — сказаў Готфрыд.

— Будзь здароў, — адказаў Фердынанд. — Будзь здароў, корак.

Яны выпілі да дна.

— Хацеў бы я быць коркам, — сказаў я і таксама выпіў сваю чарку. — Каб, што ні зробіш, усё атрымлівалася як трэба. Хоць бы нядоўга.

— Здрада! — Фердынанд так гоцнуўся на крэсле, што яно затрашчала. — Хочаш стаць дэзерцірам? Здрадзіць нашаму братэрству?

— Не, — адказаў я. — Я не хачу здраджваць. Але мне хочацца, каб у нас нічога не крышылася.

Фердынанд нахіліўся да мяне. Яго вялізны дзікаваты твар перасмыкнуўся.

— Ты — член аднаго ордэна, брат, ордэна няўдалых, няўмелых, з іх бязмэтнымі жаданнямі, з іх сумам, што не прыносіць карысці, з каханнем без будучыні, з адчаем, што не мае сэнсу. — Ён усміхнуўся. — Ты — з таго братэрства, члены якога лепш загінуць, чым зробяць кар'еру, лепш прайграюць жыццё, пусцяць яго на вецер, згубяць, чым забрудзяць альбо забудуць недасягальны вобраз — той вобраз, брат, які яны носяць у сэрцы, які непагасна гарыць у гадзінах, днях і начах, дзе нічога няма, акрамя аднаго: голага жыцця і голай смерці.

Ён падняў чарку, звяртаючыся да Фрэда за стойкай:

— Дай мне выпіць.

Фрэд прынёс бутэльку.

— Завесці яшчэ патэфон? — спытаў ён.

— Не трэба, — сказаў Ленц. — Выкінь свой патэфон і прынясі большыя чаркі. А потым выключы палову святла, пастаў на стол некалькі бутэлек і знікні ў сваім кабінеце.

Фрэд кіўнуў галавой і выключыў верхняе святло. Засталіся гарэць толькі лямпачкі пад пергаментнымі абажурамі са старых геаграфічных картаў. Ленц наліў у шклянкі.

— Будзьце здаровы, дзеці! Вып'ем за тое, што жывыя! За тое, што дыхаем! За тое, што мы так моцна адчуваем жыццё, што нават не ведаем, што з ім рабіць!

— Сапраўды, — сказаў Фердынанд. — Толькі няшчасны ведае, што такое шчасце. Шчаслівы — як манекен. Ён толькі дэманструе шчасце жыцця. Ён ім не валодае. Святло не свеціць на святле. Яно свеціць у змроку. За змрок! Хто хоць раз перажыў навальніцу, той разумее, што такое электрычны разрад. Да д'ябла навальніцы! Няхай будзе блаславёна наша кароткае жыццё! Любячы яго, мы не закладзём яго пад працэнты! Мы скарыстаем яго самі! Піце, дзеці! Ёсць зоркі, што свецяць кожную ноч, хоць яны пагаслі ўжо дзесяць тысяч светлавых гадоў назад! Піце, пакуль ёсць час! Няхай жыве няшчасце! Няхай жыве змрок!

Ром стукнуў мне ў галаву. Я ціха ўстаў і пайшоў да Фрэда ў кабінет. Ён спаў. Я разбудзіў яго і папрасіў заказаць тэлефонную размову з санаторыем.

— Пачакайце, —

сказаў ён. — У гэты час хутка даюць.

Праз пяць хвілін тэлефон зазваніў.

— Я хачу пагаварыць з фройляйн Хольман, — сказаў я.

— Хвілінку, я звяжу вас з дзяжурнай.

Мне адказала старшая сястра:

— Фройляйн Хольман ужо спіць.

— У яе пакоі няма тэлефона? — Вы не можаце разбудзіць яе?

Голас павагаўся.

— Не. Сёння ёй ужо нельга ўставаць.

— Штосьці здарылася?

— Нічога. Толькі ў гэтыя дні ёй трэба паляжаць.

— Сапраўды нічога не здарылася?

— Не, не, спачатку заўсёды так. Яна павінна паляжаць у пасцелі і адаптавацца.

Я павесіў слухаўку.

— Запозна? — спытаў Фрэд.

— Што ты маеш на ўвазе?

Ён паказаў на свой гадзіннік.

— Ужо дванаццатая гадзіна.

— Сапраўды, — сказаў я. — Не трэба было тэлефанаваць.

Я вярнуўся і выпіў яшчэ.

У дзве гадзіны мы сабраліся ісці. Ленц завёз на таксі Валянціна і Фердынанда дамоў.

— Пайшлі, — сказаў мне Кёстэр.

Ён завёў «Карла».

— Я магу прайсці некалькі крокаў пехатой, Ота.

Ён глянуў на мяне.

— Мы выедзем за горад.

— Добра. — Я сеў у машыну.

— Садзіся за руль, — сказаў Кёстэр.

— Глупства, Ота. Я не магу кіраваць, я — п'яны.

— Кіруй! На маю адказнасць.

— Пабачыш, — сказаў я і сеў за руль.

Матор зароў. Руль задрыжаў у маіх руках. М'атляючыся, праляталі вуліцы міма, дамы хісталіся, ліхтары моклі пад дажджом.

— Не атрымліваецца, Ота, — сказаў я. — Я дзесьці ўрэжуся.

— Цісні, — адказаў ён.

Я зірнуў на яго. Твар быў светлы, напружана-спакойны. Я сціснуў зубы і прыжмурыўся. Паволі дарога стала бачыцца выразна.

— Куды, Ота? — спытаў я.

— Наперад. За горад.

Мы даехалі да ўскраіны і выскачылі на шашу.

— Уключы фары, — сказаў Кёстэр.

Светла-шэрая бетонка блішчала. Дождж быў ужо невялікі, але кроплі білі мне ў твар, як градзіны. Вецер налятаў рэзкімі парывамі, хмары плылі нізка, над самым лесам яны віселі шматамі, а паміж імі свяцілася серабро. Туман спаў з маіх вачэй. Шум матора праз рукі перадаваўся ва ўсё цела. Я адчуваў машыну і яе сілу. Выхлапы ў цыліндрах праганялі тупую анямеласць маёй галавы. Поршні нібы пампавалі маю кроў. Я паддаў газу. Машына ляцела па шашы.

— Хутчэй, — сказаў Кёстэр.

Шыны засвісталі. Дрэвы і тэлеграфныя слупы з гудам праляталі міма. Прамільгнула нейкая вёска. Я канчаткова працверазеў.

— Больш газу, — сказаў Кёстэр.

— А ці ўтрымаю я машыну? Дарога мокрая.

— Убачыш. Перад паваротамі пераключай на трэцюю хуткасць, не збаўляючы газу.

Матор зароў. Паветра ўдарыла мне ў твар. Я прыгнуўся за ветравым шчытком. І раптам праваліўся ў гул матора, цела злілося з машынай у адзіным напружанні, у з'яднанай высокай вібрацыі. Я адчуваў колы пад нагамі, я адчуваў зямлю, шашу, хуткасць; адным штуршком нешта раптам стала на месца, ноч раўла і свістала, яна выбіла з мяне ўсё, вусны сціснуліся, рукі зрабіліся як абцугі, і я ператварыўся ў шалёную язду, да беспрытомнасці абыякавы і бязмежна ўважлівы.

Поделиться:
Популярные книги

Ретроградный меркурий

Рам Янка
4. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ретроградный меркурий

Я еще не барон

Дрейк Сириус
1. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще не барон

Полковник Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Безумный Макс
Фантастика:
альтернативная история
6.58
рейтинг книги
Полковник Империи

Бремя империи

Афанасьев Александр
Бремя империи - 1.
Фантастика:
альтернативная история
9.34
рейтинг книги
Бремя империи

Инферно

Кретов Владимир Владимирович
2. Легенда
Фантастика:
фэнтези
8.57
рейтинг книги
Инферно

Адмирал южных морей

Каменистый Артем
4. Девятый
Фантастика:
фэнтези
8.96
рейтинг книги
Адмирал южных морей

Защитник

Астахов Евгений Евгеньевич
7. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Защитник

Я – Орк. Том 3

Лисицин Евгений
3. Я — Орк
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 3

Мир-о-творец

Ланцов Михаил Алексеевич
8. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Мир-о-творец

Кодекс Крови. Книга II

Борзых М.
2. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга II

Я – Орк. Том 4

Лисицин Евгений
4. Я — Орк
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 4

Хозяйка лавандовой долины

Скор Элен
2. Хозяйка своей судьбы
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Хозяйка лавандовой долины

Разбуди меня

Рам Янка
7. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
остросюжетные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Разбуди меня

Курсант: назад в СССР 9

Дамиров Рафаэль
9. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР 9