Чтение онлайн

на главную

Жанры

Тры таварышы

Ремарк Эрих Мария

Шрифт:

— Што ў яго было? — спытала яна нерухомымі вуснамі.

— Ён памёр раптоўна, — сказаў я.

Яна не слухала. Яна ўзіралася на свае рукі.

— Што я цяпер буду рабіць? — мармытала яна. — Што мне цяпер рабіць?

Я крыху пачакаў. Я адчуваў сябе агідна.

— Нехта ж ёсць у вас, да каго вы можаце пайсці, — нарэшце сказаў я. — Вам лепш тут не заставацца. Ды вы і не хацелі заставацца тут.

— Цяпер усё змянілася, — адказала яна, не гледзячы на мяне. — Што ж мне цяпер рабіць…

— У вас жа,

напэўна, нехта ёсць, хто чакае вас. Пайдзіце да яго і абмяркуйце ўсё з ім. А потым, пасля каляд, схадзіце ў паліцыю. Там усе дакументы і банкаўскія чэкі таксама. Вам трэба з'явіцца туды. Тады вы зможаце атрымаць грошы.

— Грошы, грошы, — прамармытала яна. — Якія грошы?

— Даволі шмат. Тысячу дзвесце марак прыблізна.

Яна ўзняла галаву. Раптам у яе вачах бліснула вар'яцтва.

— Не, — зашыпела яна, — гэта няпраўда!

Я не адказаў.

— Скажыце, што гэта няпраўда, — прашаптала яна.

— Магчыма, гэта няпраўда. Але магчыма, што ён патаемна адкладваў на чорны дзень.

Яна ўстала. Яна раптам зусім змянілася. Яе рухі сталі аўтаматычнымі. Яна наблізіла свой твар да майго.

— Так, гэта праўда, — прашаптала яна. — Я адчуваю, што гэта праўда! Нягоднік! О, які нягоднік! Прымушае мяне пайсці на такое — і на табе! Але я вазьму іх і выкіну ўсё ў адзін вечар, проста на вуліцу, каб нічога ад іх не засталося. Нічога! Нічога!

Я маўчаў. З мяне хапіла. Пачатак яна перажыла, яна ведала, што Хасэ нежывы, а з астатнім няхай спраўляецца сама. Магчыма, яна яшчэ раз скаланецца, калі даведаецца, што ён павесіўся, але гэта — яе справа. Вярнуць ёй Хасэ — немагчыма.

Цяпер яна заплакала. Яна залівалася слязьмі. Яна галасіла тоненькім жалобным голасам, як дзіця. Гэта цягнулася даволі доўга. Я шмат заплаціў бы за магчымасць запаліць. Я не мог трываць чужыя слёзы.

Нарэшце яна перастала, выцерла твар, механічна дастала пудраніцу і пачала пудрыцца без люстэрка. Потым зноў схавала срэбную пудраніцу, але забылася закрыць сумачку.

— Я нічога больш не ведаю, — сказала яна надламаным голасам. — Я больш нічога не ведаю. Ён, мусіць, быў добры чалавек.

— Так, ён быў добры.

Я сказаў ёй яшчэ адрас паліцэйскага ўчастка і што сёння ён ужо зачынены. Мне здавалася, што ёй лепш не ісці туды адразу. На сёння — дастаткова.

Калі яна выйшла, са свайго салона паказалася фраў Залеўскі.

— Няўжо тут, акрамя мяне, ніводнай жывой душы? — спытаў я, злуючыся на самога сябе.

— Толькі пан Георгі. Дык што яна сказала?

— Нічога.

— Тым лепей.

— Як паглядзець. Бывае, што не лепей.

— У мяне няма спачування ёй, — заявіла фраў Залеўскі энергічна. — Ні кропелькі.

— Спачуванне — самая бескарысная рэч на свеце, — злосна сказаў я. — Гэта адваротны бок зларадства, каб вы ведалі. Колькі зараз часу?

— Без

чвэрці сем.

— Я хачу ў сем гадзін пагаварыць па тэлефоне з фройляйн Хольман. Але без сведак. Можна?

— Нікога няма, акрамя пана Георгі. Фрыду я ўжо адаслала. Калі хочаце, можаце сесці ў кухні. Проваду хопіць.

— Добра.

Я пастукаў у дзверы да Георгі. Я ўжо даўно ў яго не быў. Ён сядзеў за пісьмовым сталом, і выгляд у яго быў вельмі дрэнны. Вакол яго ляжалі кучы парваных папер.

— Добры дзень, Георгі, — сказаў я. — Чым тут займаешся?

— Інвентарызацыяй, — адказаў ён з ледзь прыкметнай усмешкай. — Добры занятак на куццю.

Я нахіліўся і ўзяў шматок паперы. Гэта былі канспекты з хімічнымі формуламі.

— Навошта? — спытаў я.

— Больш не мае сэнсу, Робі.

Ён амаль свяціўся ўвесь. Вушы здаваліся васковымі.

— Што ты сёння еў? — спытаў я.

Ён адмахнуўся.

— Усё роўна. Справа не ў гэтым. Не ў ежы. Але я проста не магу больш. Трэба кідаць.

— Няўжо так дрэнна?

— Дрэнна, — сказаў ён.

— Георгі, — прамовіў я спакойна, — зірні на мяне. Няўжо ты думаеш, што я не хацеў таксама быць чалавекам, а не піяністам у гэтым бардаку, кавярні «Інтэрнацыяналь»?

Ён сціскаў і расціскаў кулакі.

— Я ведаю, Робі. Але мне ад гэтага не лягчэй. Для мяне, акрамя вучобы, нічога не існавала. Цяпер я ўбачыў, што няма сэнсу. Нічога не мае сэнсу. Дарэчы: навошта чалавек жыве?

Я не стрымаўся, каб не засмяяцца, хоць і недарэчы: такі ён быў варты жалю, так горка яму было.

— Вослік! — сказаў я. — Думаеш, што зрабіў адкрыццё? Няўжо табе здаецца, што толькі ты гэткі вялікі мудрэц? Вядома, сэнсу няма. І жывуць людзі не дзеля нейкай мэты. Аднак не ўсё так проста. Апранайся, пайшлі. Пойдзеш са мной у «Інтэрнацыяналь». Адсвяткуем: ты стаў мужчынам. Дагэтуль ты быў школьнік. Праз паўгадзіны я зайду па цябе.

— Не, — сказаў ён.

Ён зусім скіс.

— Зайду, — сказаў я. — Ты зробіш мне ласку. Мне сёння не хочацца быць аднаму.

Ён, вагаючыся, зірнуў на мяне.

— Ну добра, — сказаў ён потым нерашуча. — Зрэшты, усё роўна.

— Вось бачыш, — сказаў я. — Для пачатку — нядрэнны дэвіз.

У сем гадзін я заказаў тэлефонную размову з Пат. З гэтага часу плата зніжалася напалову, і я мог пагаварыць у два разы даўжэй. Я сеў на стол у прыхожай і пачаў чакаць. Ісці ў кухню мне не хацелася. Там стаяў пах зялёных бабоў, і я не хацеў, каб ён неяк звязваўся з Пат, нават у час тэлефоннай размовы. Праз чвэрць гадзіны далі санаторый. Пат ужо была каля тэлефона. Пачуўшы так блізка яе цёплы, прыглушаны, крыху няўпэўнены голас, я так расхваляваўся, што амаль не мог вымавіць слова. Гэта былі нейкія дрыжыкі, бурленне крыві, ад якога не было ніякага ратунку.

Поделиться:
Популярные книги

Ретроградный меркурий

Рам Янка
4. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ретроградный меркурий

Я еще не барон

Дрейк Сириус
1. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще не барон

Полковник Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Безумный Макс
Фантастика:
альтернативная история
6.58
рейтинг книги
Полковник Империи

Бремя империи

Афанасьев Александр
Бремя империи - 1.
Фантастика:
альтернативная история
9.34
рейтинг книги
Бремя империи

Инферно

Кретов Владимир Владимирович
2. Легенда
Фантастика:
фэнтези
8.57
рейтинг книги
Инферно

Адмирал южных морей

Каменистый Артем
4. Девятый
Фантастика:
фэнтези
8.96
рейтинг книги
Адмирал южных морей

Защитник

Астахов Евгений Евгеньевич
7. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Защитник

Я – Орк. Том 3

Лисицин Евгений
3. Я — Орк
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 3

Мир-о-творец

Ланцов Михаил Алексеевич
8. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Мир-о-творец

Кодекс Крови. Книга II

Борзых М.
2. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга II

Я – Орк. Том 4

Лисицин Евгений
4. Я — Орк
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 4

Хозяйка лавандовой долины

Скор Элен
2. Хозяйка своей судьбы
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Хозяйка лавандовой долины

Разбуди меня

Рам Янка
7. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
остросюжетные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Разбуди меня

Курсант: назад в СССР 9

Дамиров Рафаэль
9. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР 9