Чтение онлайн

на главную

Жанры

Тры таварышы

Ремарк Эрих Мария

Шрифт:

— Вось яна, — сказаў лекар і выпрастаўся. Ён выцер кулю і аддаў яе чыноўніку.

— Такая ж самая. З той самай зброі, праўда?

Кёстэр нахіліўся і пачаў уважліва разглядаць маленькія, з матавым бляскам, кулі, якія качаліся на далоні паліцэйскага чыноўніка.

— Так, — сказаў ён.

Чыноўнік загарнуў іх у паперку і схаваў у кішэнь.

— Папраўдзе, гэта не дазволена, — сказаў ён праз нейкі час, — але калі вы хочаце ўзяць яго дадому… састаў злачынства высветлены, ці не так, доктар? — Лекар кіўнуў. — Вы ж і судовы лекар, — працягваў чыноўнік, — ну тады… як хочаце… вам

толькі трэба… можа здарыцца, што заўтра з'явіцца яшчэ адна камісія…

— Я ведаю, — сказаў Кёстэр. — Мы ўсё пакінем, як было.

Чыноўнікі пайшлі.

Лекар ізноў закрыў і заклеіў раны Готфрыда.

— Што вы хочаце рабіць? — спытаў ён. — Вы можаце ўзяць з сабой насілкі. Толькі вярніце іх сюды заўтра да вечара.

— Добра, дзякуй, — сказаў Кёстэр. — Пайшлі, Робі.

— Я дапамагу вам, — сказаў санітар.

Я пахітаў галавой.

— Справімся.

Мы паднялі насілкі, вынеслі іх і ўладкавалі на два левыя сядзенні, якія ўтварылі плоскасць з адкінутымі спінкамі. Санітар і лекар выйшлі і назіралі, што мы робім. Мы накрылі Готфрыда яго плашчом і паехалі. Праз некалькі хвілін Кёстэр павярнуўся да мяне.

— Мы потым яшчэ раз праедзем па той вуліцы. Я ўжо раз быў там. Але было зарана. Магчыма, яны паявяцца.

Паволі пайшоў снег. Кёстэр вёў машыну амаль нячутна. Ён часта выціскаў счапленне і выключаў запальванне. Ён не хацеў, каб нас чулі, хоць чацвёрка, якую мы шукалі, не ведала, што ў нас ёсць машына. Бясшумна, як белы прывід, мы плылі праз снег, які падаў усё гусцей. Я дастаў з інструментаў малаток і паклаў каля сябе, каб нечакана выскачыць з машыны і ўдарыць. Мы ехалі па вуліцы, на якой адбылася трагедыя. Пад ліхтаром яшчэ можна было бачыць чорную крывавую пляму. Кёстэр выключыў святло. Мы ехалі каля самага бардзюра і сачылі за вуліцай. Нікога не было бачна. Толькі з асветленага шынка чуліся галасы.

Кёстэр спыніўся на скрыжаванні.

— Застанься тут, — сказаў ён, — я зазірну ў шынок.

— Пойдзем разам, — не згадзіўся я.

Ён кінуў на мяне позірк, які я запомніў з таго часу, калі ён адзін хадзіў у разведку.

— У шынку я нічога ўсчынаць не буду, — сказаў ён. — Ён можа ўлізнуць ад мяне. Я толькі гляну, ці ёсць ён там. Мы тады пачакаем яго. Застанься тут каля Готфрыда.

Я згодна кіўнуў, і ён знік у завірусе. Сняжынкі білі мне ў твар і раставалі. Мне раптам зрабілася не па сабе, што Готфрыд закрыты, як быццам ён ужо не з намі, і я адкінуў плашч з твару. Цяпер снег падаў яму на твар, на вочы, на вусны, але не раставаў. Я ўзяў сваю хусцінку, абцёр яго і зноў накінуў на яго плашч.

Вярнуўся Кёстэр.

— Няма?

— Не, — адказаў ён.

Ён сеў у машыну.

— Мы праедзем цяпер па іншых вуліцах. У мяне такое пачуццё, што мы яго вось-вось сустрэнем.

Матор зароў, але тут жа сцішыўся. Мы паціху ехалі праз белую завірушную ноч, з вуліцы ў вуліцу, на паваротах я прытрымліваў Готфрыда, каб ён не з'ехаў. Час ад часу мы спыняліся, ад'ехаўшы метраў сто ад якога-небудзь шынка, і Кёстэр шырокімі крокамі бег назад, каб зазірнуць у яго. Ён быў апантаны змрочным, халодным шаленствам. Ён не думаў пра тое, што спачатку трэба завезці Готфрыда. Двойчы ён памыкаўся зрабіць гэта, але потым зноў вяртаўся,

бо яму здавалася, што якраз у гэты момант можа з'явіцца чацвёрка.

Раптам далёка наперадзе на пустой доўгай вуліцы мы ўбачылі цёмную групу людзей. Кёстэр адразу ж выключыў запальванне, і мы бясшумна, выключыўшы фары, пад'ехалі да іх. Тыя нас не пачулі. Яны размаўлялі паміж сабой.

— Чацвёра, — шапнуў я Кёстэру. У той самы момант машына зараўла, імгненна праляцела апошнія дзвесце метраў, амаль заскочыла на тратуар і з віскам, ледзь не перакуліўшыся, спынілася не больш чым за метр ад чатырох, якія спуджана ўскрыкнулі. Кёстэр павіс, нахіліўшыся з машыны, яго цела напружынілася, як сталёвы лук, ён быў гатовы выскачыць. Яго твар зрабіўся няўмольны, як смерць.

Мы ўбачылі чатырох бездапаможных пажылых людзей. Адзін з іх быў п'яны. Яны пачалі лаяцца. Кёстэр нічога не адказаў. Мы паехалі далей.

— Ота, — сказаў я, — мы сёння не знойдзем яго. Я не думаю, што ён адважыцца выйсці на вуліцу.

— Можа, і так, — адказаў ён праз нейкі час і павярнуў машыну. Мы паехалі да дома, дзе жыў Кёстэр. У яго пакой быў асобны ўваход, так што нікога не трэба было будзіць. Калі мы выйшлі з машыны, я сказаў:

— Чаму ты не захацеў гаварыць паліцыі, як той выглядаў? Нам дапамаглі б знайсці яго. А мы ж яго разгледзелі даволі добра.

Кёстэр зірнуў на мяне.

— Таму што мы самі з ім разлічымся, без паліцыі. Няўжо ты думаеш… — яго голас зноў прыціх, ён быў прыглушаны і жахлівы, — што я аддам яго паліцыі? Каб ён атрымаў некалькі гадоў турмы? Ты ж ведаеш, чым канчаюцца ўсе гэтыя працэсы. Гэтыя малойчыкі ведаюць, што знойдуцца добранькія суддзі! Гэтага не будзе! Кажу табе: калі б яго нават злавіла паліцыя, я заявіў бы, што гэта не той, каб ён сам трапіў мне ў рукі. Готфрыд мёртвы, а той — жывы? Гэтага не будзе!

Мы знялі насілкі з сядзенняў і праз завіруху і вецер унеслі іх у пакой, і мне здалося, што мы зноў у Фландрыі нясём забітага таварыша з акопаў у тыл.

Мы купілі труну і месца на могілках. Яго хавалі ў ясны сонечны дзень. Мы самі закрылі труну і знеслі яе ўніз па лесвіцы. Працэсія была невялікая. Фердынанд, Валянцін, Альфонс, бармен Фрэд, Георгі, Юп, фраў Штос, Густаў, Стэфан Грыгаляйт і Роза.

Каля варотаў могілак мы вымушаны былі пачакаць. Перад намі былі яшчэ дзве працэсіі. Аднаго нябожчыка прывезлі на чорным катафалку, другога — на карэце, у якую былі запрэжаны коні, упрыгожаныя чорным і срэбным крэпам. За карэтай цягнулася бясконцая працэсія жалобнікаў, якія ажыўлена размаўлялі паміж сабой.

Мы знялі труну з машыны і самі апусцілі яе на вяроўках. Магільшчыку гэта было па душы, бо яму і без таго хапала работы. Мы запрасілі святара. Мы, праўда, не ведалі, што на гэта сказаў бы Готфрыд, але Валянцін настояў на сваім. Ва ўсякім разе мы папрасілі святара не гаварыць прамовы. Няхай ён толькі прачытае з Бібліі. Святар быў стары і блізарукі. Калі ён падышоў да магілы, то спатыкнуўся і ледзь не ўваліўся ў яе, — добра, што Кёстэр і Валянцін падхапілі і ўтрымалі яго. Але падаючы, ён выпусціў з рук Біблію і згубіў акуляры, якія хацеў надзець. Яны ўпалі ў магілу. Святар разгублена пазіраў уніз.

Поделиться:
Популярные книги

Санек 2

Седой Василий
2. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Санек 2

Князь Мещерский

Дроздов Анатолий Федорович
3. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.35
рейтинг книги
Князь Мещерский

Без Чести

Щукин Иван
4. Жизни Архимага
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Без Чести

Безродный

Коган Мстислав Константинович
1. Игра не для слабых
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
6.67
рейтинг книги
Безродный

Огненный князь

Машуков Тимур
1. Багряный восход
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Огненный князь

Ваше Сиятельство 4т

Моури Эрли
4. Ваше Сиятельство
Любовные романы:
эро литература
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 4т

Вторая невеста Драконьего Лорда. Дилогия

Огненная Любовь
Вторая невеста Драконьего Лорда
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.60
рейтинг книги
Вторая невеста Драконьего Лорда. Дилогия

Кодекс Крови. Книга V

Борзых М.
5. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга V

Девятое правило дворянина

Герда Александр
9. Истинный дворянин
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Девятое правило дворянина

Цеховик. Книга 1. Отрицание

Ромов Дмитрий
1. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.75
рейтинг книги
Цеховик. Книга 1. Отрицание

Скрываясь в тени

Мазуров Дмитрий
2. Теневой путь
Фантастика:
боевая фантастика
7.84
рейтинг книги
Скрываясь в тени

Убивать чтобы жить 2

Бор Жорж
2. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 2

Идеальный мир для Лекаря 3

Сапфир Олег
3. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 3

Под маской, или Страшилка в академии магии

Цвик Катерина Александровна
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.78
рейтинг книги
Под маской, или Страшилка в академии магии