Чтение онлайн

на главную

Жанры

Шрифт:

— Данік! Слухай! — сказаў Уладзімір Іванавіч, выціраючы хусцінкай акрываўлены твар. — Толькі што быў Пятро. Убачыў мяне, падумаў… Уяўляеш, што ён мог падумаць?.. «Прысмактаўся, кажа, сукін сын? Вайну выкарыстаў?» Расквасіў мне нос раней, чым я паспеў сказаць хоць адно слова, i пабег у лес… Значыцца, чалавек наш…

Саша ўстрапянулася, кінула на Лялькевіча позірк, поўны нянавісці.

— А вы думалі — паліцай. Думаеце, толькі вы…

Лялькевіч згорбіўся, быццам атрымаў удар, i не адказаў ёй.

— Я ўпэўнены,

далека ён не пабег. Сядзіць дзе-небудзь у кустах. На расе след… Пойдзеш з Сашай…

Яна падхапілася, вырвала руку, гатовая бегчы.

— Але прашу вас, не крычыце, не клічце… Падумайце пра дачку! — Саша ўздрыгнула. — Мы палаяліся, пабіліся — муж i жонка… Натуральна, Саша сышла з хаты. I ты, Данік, угаворваеш яе вярнуцца назад, памірыцца… Разумееш?

— Разумею, Уладзімір Іванавіч! — кіўнуў Данік, дрыжучы ад ранішняй прахалоды i хвалявання.

Саша пабегла. Калі яна пералазіла цераз пляцень, Лялькевіч памахаў кулаком i крыкнуў на ўвесь голас:

— Ну i бяжы! I чорт з табой! Дурніца! Вар'ятка!

Крыху счакаўшы, Данік назіркам рушыў за сястрой.

Вось ён, яго след, на роснай траве. Ён павярнуў направа, дзе кусты больш густыя. «Пеця! Родны мой, дзе ты? Дурны ты мой! Як ты мог падумаць пра мяне? Ніхто мне не патрэбны. Ніхто! Акрамя цябе, любы мой i неразумны. У нас жа дачка. Твая дачка. Як жа ты мог пабегчы? Няхай ты падумаў пра мяне бог ведае што… Няхай… Але ты ўсё роўна павінен быў пабачыць Ленку…» Зрабілася вельмі крыўдна ад думKi, што ён не захацеў убачыць дачкі. «Няўжо твая рэўнасць мадней за любоў? Няхай не да мяне… Да дачкі! Такое агіднае пачуццё заглушыла ў табе самае святое…»

Яна i раней вельмі часта вось так гаварыла з ім, шапталася па начах ці калі адна заставалася ў лесе, у полі. Але тады гэта было так, у марах… А цяпер след… Няўжо праўда гэта ішоў Пеця? Як ён апынуўся тут, калі быў так далека, на Поўначы? На нейкі момант ёй здалося ўсё гэта неверагодным. Ці не сніць яна? Ці не пажартаваў Лялькевіч? Ці не спатрэбілася яму для якой-небудзь канспіратыўнай мэты такая выдумка? У яго заўсёды таямнічасць i нечаканасць. Вось i след знік…

Знік таму, што скончылася трава, пачаўся сухі сасоннік. Але Саша ажно скаланулася і, спыніўшыся, паглядзела назад. Не, след ёсць. Яна, як бегла, не наступала на Пецеў след, каб не затаптаць яго, i цяпер на роснай траве цягнуцца дзве зялёныя сцежкі. Куды ісці далей? Дзе шукаць? Яна зноў гукнула:

— Пе-е-ця-а!

Адразу побач апынуўся Данік, схапіў за руку.

— Саша! Ты забылася, што сказаў Уладзімір Іванавіч!

Яна ўзлавалася:

— Пайшоў ты ca сваім Уладзімірам Іванавічам!

— Саша! Не жартуй з агнём! — сурова папярэдзіў Данік. — Ты падполыичыца. Клятву давала. А цяпер хочаш загубіць усю нашу справу з-за свайго Пеці? Глядзі!..

Гэта неяк адразу вярнула ёй усведамленне той небяспекі, якую яна можа наклікаць на сябе, на ўсю

сям'ю, на арганізацыю. Саша спалохалася. Павярнулася да брата, сказала з бол ем, як бы просячы спагады:

— Данік! Але зразумей ты мяне. Я маці. I вось… I вось… бацька Ленкі толькі што быў тут, у нашым двары, за два крокі… Дзе яго шукаць цяпер? Дзе?

Даніку стала шкада сястры. Ён параіў:

— Давай разыдземся, i ты гукай мяне… Быццам мы грыбы збіраем. Можа, ён пазнае твой голас.

Яны ўглыбіліся ў лес, i Саша раз-пораз гукала:

— Да-ані-ік! Дані-іл-а-а!

Брат зрэдку адгукаўся:

— А-а-у-у!

Пасля падбег да яе ўзрушаны — пошукі захапілі яго.

— Там, у балацянцы, зноў след на траве. Ён пайшоў на луг. Бежымо туды. На лузе зноў будуць відаць сляды, i мы дагонім яго.

Яны пабеглі што ёсць сілы па рэдкім сасняку. Сухадолы, крутыя ўзгоркі, сукаватыя з самага камля, каржакаватыя сосны — такі тут лес, пасаджаны некалі дзядамі на прырэчных пясчаных заносах, каб спыніць наступление пяску на палі.

Саша задыхалася. Сэрца рвалася наперад, гатовае выскачыць з грудзей. Сэрца, яно, напэўна, знайшло б адразу таго, па кім столькі часу балела, калі б сапраўды яму даць волю.

«Сэрца мае! Каханне мае! Вядзі ж мяне правільна! Пеця! Пеця! — крычала яна бязгучна. — Спыніся! Пачакай! А то я не даганю цябе. Я ўпаду…»

Нарэшце сасняк расступіўся i адкрыўся шырокі прастор прысожскага лугу. Мільярды малюсенькіх вясёлак зіхацелі на маладой атаве — узыходзіла сонца. Праменні яго адбіваліся ад нерухомага люстра старыка, i на густым лазняку павісла самая сапраўдная вясёлка, няяркая, як бы засланая пялёнкай туману, але ўсё адно непаўторна прыгожая. Сашы было не да гэтага хараства, аднак i яна звярнула ўвагу на такі цуд прыроды.

Яны спыніліся на пясчаным узгорку. Стала лягчэй дыхаць. Данік ведаў: партызан (а ён не сумняваўся, што Пятро партызан) не пойдзе ўдзень па адкрытым месцы. Але ўсё роўна пільна агледзеў наваколле — як акінуць вокам. Луг — не раўніна. Старыкі, азярыны, ямы, зараснікі, раучакі перасякаюць яго ўдоўж i ўпоперак. Але гэта не перашкаджае адчуванню надзвычайнай шырыні i прастору, ажно сапраўды тут заўсёды лягчэй дыхаецца.

Раптам Данік пацягнуў Сашу за руку да сябе:

— Вунь!.. Бачыш? На ўзгорку, дзе тры дубы… Бачыш?

Бляск расы сляпіў вочы, i Саша не адразу разгледзела постаць чалавека, што павольна ішоў да ракі.

Можа, дагэтуль яна не адчувала яшчэ ўсёй істотай сваёй, што Пеця так блізка, бо не бачыла яго сама, a толькі пачула ад Лялькевіча. A ўбачыла далёкую постаць i адчула менавіта так, усёй істотай: ён, Пеця, тут, наяве, а не ў сне, жывы, здаровы.

Яны пабеглі з Данікам яшчэ шпарчэй, наўпрасткі. Не скідаючы адзення, перайшлі ўброд старык, лезлі праз калючыя мокрыя кусты, абдзіраючы твар i рукі. Калі Саша адставала,

Поделиться:
Популярные книги

Наваждение генерала драконов

Лунёва Мария
3. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Наваждение генерала драконов

Средневековая история. Тетралогия

Гончарова Галина Дмитриевна
Средневековая история
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.16
рейтинг книги
Средневековая история. Тетралогия

Прогрессор поневоле

Распопов Дмитрий Викторович
2. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прогрессор поневоле

Тайный наследник для миллиардера

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.20
рейтинг книги
Тайный наследник для миллиардера

Лорд Системы 4

Токсик Саша
4. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 4

Вперед в прошлое 5

Ратманов Денис
5. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 5

Энфис 4

Кронос Александр
4. Эрра
Фантастика:
городское фэнтези
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 4

Князь

Мазин Александр Владимирович
3. Варяг
Фантастика:
альтернативная история
9.15
рейтинг книги
Князь

В теле пацана

Павлов Игорь Васильевич
1. Великое плато Вита
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
В теле пацана

Авиатор: назад в СССР

Дорин Михаил
1. Авиатор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР

Сонный лекарь 7

Голд Джон
7. Сонный лекарь
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Сонный лекарь 7

Я снова граф. Книга XI

Дрейк Сириус
11. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я снова граф. Книга XI

Огни Эйнара. Долгожданная

Макушева Магда
1. Эйнар
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Огни Эйнара. Долгожданная

Я – Орк. Том 3

Лисицин Евгений
3. Я — Орк
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 3