Збор твораў у двух тамах. Том 1. Паэзія
Шрифт:
* * *
Пасадзіла дрэўца на чужым загоне, каб яно квітнела, каб яно расло. А самую ў буру пад цяжкія стогны супраць белай смерці доляй панясло. Паміраць ад болю не давала сэрца, ў цяжкія хвіліны цешыла яно, што квітнее недзе дарагое дрэўца з цёплаю вясною, з сонцам заадно. Хай расце магутна і няхай красуе, налівае голле сокамі зямлі — марыла у путах у пургу ліхую маці, ад якое сына узялі... Жаль — не ў кожным дрэве выспявае сіла, і не ўсе малітвы выслухае Бог. Адшукалі дрэўца, корань атруцілі, і дубок у неба ўжо расці не змог. Толькі вецер з гора прыпаў да зарніцаў, вербы яго ў полі ўцешыць не маглі... Не
* * *
Слязьмі дажджы змылі дзявочы мой след, дзе птушкаю песня з гнязда узляцела. Сядзіба мая, дзе я ўбачыла свет… Ад ліку магілаў душа анямела. Роднаму вернасць, дзядоў запавет, руіны ж маўчаць, быццам мёртвае цела. Сядзіба мая, дзе я ўбачыла свет… Ад ліку магілаў душа анямела. * * *
Мацнеюць крылы ў барацьбе. Віхор змагання сілы будзіць. Так жыць, каб шанаваць сябе, каб шанавалі цябе людзі. Не гнуць галоваў, не слабець, другога ў нас жыцця не будзе. Так жыць, каб шанаваць сябе, каб шанавалі цябе людзі! З архіўнай сховані
* * *
Недруг шляхі нам да сонца закрыў, пахне вокал заплеснелай гніллю. Сільны не той, хто Бастыллю стварыў, сільны той, хто разбурыць Бастыллю! 1942
* * *
Дзіця маё, як Край наш, дарагое, харошае, як песні нашых ніў. Як сумна мне, што й гэтаю вясною садок твой дома без цябе адцвіў. Суровы вецер хіліць стан дзявочы, паволі цягнуцца ліхія дні. Перажыве душа расстання ночы, бо гартавалася ў цярпенні і агні. Магчыма, затужыў далёкі мілы, і часта сэрца юнае баліць, што не яго, а Край свой палюбіла дзяўчына з беларускае зямлі. Мая каханая, маленькімі рукамі і ты ўзялася смелым памагаць – хацела цяжкі, непасільны камень з грудзей Айчыны наймілейшай зняць. Бог бласлаўляе працу і навуку, і ціхі дом, і нівы, і лугі. Найбольш усё ж Ён бласлаўляе рукі, што путы рвуць і нішчаць ланцугі. 1955
* * *
Месяц рэжа неба на барозны, сее жытам-зоркамі ўначы. Так трывожна неяк і так грозна раненая Беларусь маўчыць. Бітвы, войны, страшныя пажары, як пабоішча – мая зямля. Колькі раз па ёй, як лівень з хмараў, кроў чужыя і свая плыла?! Хтосьці з пушчаў, з рэкаў край наш выткаў, пасяліў між імі цвёрды род. Чацвяртованыя вечна недабіткі, ажываем зноў каля балот. Глянеш вокал – кроў у жылах стыне, і душа знямелая баліць. Збіты край наш сёламі пустымі ў неба непагоднае глядзіць. Не з падзякай, не казённым хорам – сэрцы тут скрываўлена пяюць. Каміны ўгару глядзяць з дакорам – чорны жаль па тых, што не жывуць… * * *
Кахаць – я цябе не кахаю. Ці ж можна кахаць ланцугі? Калі аб табе запытаюць, скажу, што ты муж неблагі… Маўчы і жыві, як жывецца, святога ў душы не кранай. За здзекі – пагарда даецца, за мукі – праклёнаў чакай. Мне сёння жыцця не адужаць, збалелае сэрца дрыжыць. Мне цяжка назваць цябе мужам, як цяжка ў дні гэтыя жыць. * * *
Забралі нам мову зямлі нашай мілай, забралі гісторыю роднага краю. Каго рабом маці ў жыцці нарадзіла, хай недругаў славіць. Я іх праклінаю! * * *
Мне несці крыж і ўпасці з крыжам Радзімы змучанай мае. Я не з рабоў, што руку ліжуць, якая іх штодзённа б’е. Цярпень
1956
Лісічка
Калі я пачынала расці, такой была невялічкай, і мама – мой друг у жыцці – мяне называла лісічкай. Я і сёння – загнаны звярок. Сто ваўкоў – супроць іх адна я. Не дзівіцеся, што незнарок я дарогі свае пятляю. * * *
Жыццё маё – сок беластвольных бярозаў, зямля яго людзям сасмяглым дае. Смех бестурботны, пякучыя слёзы, ружы на цернях, дзянёчкі мае! Думы ў блакіце, віры пад нагамі. Стаю там, дзе брацця мае не змаглі. Жыццё маё – лётаць сваімі шляхамі, упэўнена, цвёрда хадзіць па зямлі. Сэрца ў жыцці не дзялю напалову, заўсёды з табою ў цяжкую пару. І хоць маё болем пранізана слова, у ім не пагасне, як зніч, – Беларусь! * * *
Сонца ў блакіце сумуе і цешыць. Травам схіляцца і дрэвам цвісці. Вецер павеяў як быццам цяплейшы, жаль, што халодны дзьмуў у жыцці. Прыйдзе пара – расквітнеюць палеткі, і засінее прыветлівы лён, і зацвісці не апозняцца кветкі, і захвалюецца жытні загон. Юнае смеласці віхар адчайны зерняты сее, чакае пары. Дні нашай мовы дарма падлічаюць – прыйдзе вясна, пацяплеюць вятры! * * *
З палудня ўжо. Халодныя праменні кладуцца ў полі скупа і наўскось. Дзьме вецер схаладнелы і асенні, пранізвае мне вопратку наскрозь. Я слухаю адвечныя напевы, іду шляхоў пратоптаных наўзбоч. Рабрысты гай, расхрыстаныя дрэвы, далёкі шлях, і у дарозе ноч. Нялёгкі шлях, ды я з яго не збочу, і халадку да сэрца не дастаць. Прайду адна бязбоязна і ноччу, я дачакаюся – пачне світаць! * * *
Беларусь мая ў наквеці пышнай, край вясняны, прыбраны ў красу, – мая сумная песня і крыж мой, што па шляху жыццёвым нясу. * * *
О акупанты, жах народных мук! Мы ў сябе – пчолы, вы заўсёды – трутні. З крывавых вашых і праклятых рук і Божы хлеб становіцца атрутны. О акупанты, з цемры вы і зла, вы ў нашых слёзах, у крыві па вушы, без праўды розум, сэрцы без цяпла, без дабрыні шакалавыя душы!
Поделиться:
Популярные книги
Свет во мраке
8. Изгой
Фантастика:
фэнтези
7.30
рейтинг книги
Целитель. Книга вторая
2. Целитель
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мое ускорение
5. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Инферно
2. Легенда
Фантастика:
фэнтези
8.57
рейтинг книги
Тринадцатый
1. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.80
рейтинг книги
Шведский стол
3. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Объединитель
8. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Кровь и Пламя
7. Изгой
Фантастика:
фэнтези
8.95
рейтинг книги
Герцогиня в ссылке
2. Магия стихий
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Столичный доктор. Том II
2. Столичный доктор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Последний попаданец 11. Финал. Часть 1
11. Последний попаданец
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Новый Рал
1. Рал!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.70
рейтинг книги
Горькие ягодки
Любовные романы:
современные любовные романы
7.44
рейтинг книги
Разведчик. Заброшенный в 43-й
Героическая фантастика
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.93