Збор твораў у двух тамах. Том 1. Паэзія
Шрифт:
* * *
Йду па Менску, нідзе сваёй мовы не чую. Можа, сцішана б’ецца пад сэрцам яна? Крывічам хочуць праўду падкінуць чужую, але ж праўда ў народа адвеку адна! За душою адныя мы маем багацці, нашых продкаў сярмяжных не зблытаць ні з кім. Гаварыце ж на мове, што чулі ад маці. Беларусь – Маці нашая – перад усім! * * *
Топчуцца коні тэўтонаў па землях адвечных прусаў. Захопнікам не ўсё роўна – прусам жыць пад прымусам. Пярун ім не
* * *
Снег пластом. Паімчаліся сані, коні ў шэрым, у белым сады, родны край, і шляхі тыя самыя, і палі. Ды не тыя гады... Куды едзем? – А блізка ўжо вечар, боль нясцерпны, і слёзы, як град. Там, дзе дом наш, даўно ўжо пустэча, заварочвайце коней назад. Мгла былога, дымок успамінаў міражы залатыя плятуць. Ажываюць сляды ў каляінах дзён мінулых, якіх не вярнуць... * * *
Разліся, мова, як мора, мова народа, паэтаў. Досыць нямой пакоры, цесна ў сялянскім гета! Можна змяніць кашулю, туфелькі ці пальчаткі. Нельга мяняць матулі, бацькавай роднай хаты. Нельга шляхі Скарыны сцежкай змяніць інакшай. Нельга сям’і зубрынай долі шукаць не нашай. * * *
Маўчыць зямля, маўчаць у ёй магілы, схаваны ў землю боль людскі маўчыць. Няма магіл, якія б гаварылі, за іх жывыя мусяць гаварыць. Пакуль ёсць праўды хоць зярнё пад сонцам, не згіне след мучэнняў і пакут. Няхай дрыжаць крывавыя забойцы – народ над імі свой учыніць суд! * * *
Чало у поце, далоні – ў працы, у сэрцы – туга. На душах нашых, як на сабацы, след ланцуга. Ланцуг, што душы сціскаў вякамі, пара скідаць! А ён – жалезны, яго й клыкамі не разарваць… Чорныя брацця – Гвінея, Гана – ў свабоды час з тугой у сэрцах, ўжо раскаваных, глядзяць на нас. Мова народа ў аковах гіне – годзе душыць! Калі іх з рук нам ніяк не скінуць – скіньма з душы! * * *
Прыляцела
* * *
Вершы мае, захаваныя ў сэрцы на сто замкоў. Вершы мае, закаваныя за праўду і за любоў. Вершы мае вы, шэрыя птушкі з-пад аблакоў. Песні мае вы, верныя скарбам маіх дзядоў, спадчыне неацэненай, мудрасці, глыбіні, выбеленыя цярпеннямі, гартованыя ў агні. Вершы – як доля зрэбная, як мроіва на зары, голас мой, сцюжай цярэблены, зломаны без пары. Песні на поўнач гнаныя, песні з-пад ланцугоў, песні непрадаваныя, песні – цярпення кроў. Вершы мае падбітыя, водгулле маіх дум. Вы, як і я, забытыя, крыкі мае ў бяду. Дзе пазбіраць разгубленых, як у вянок сплясці... Песні – мой хорам, зрублены з родных бярвён у жыцці. * * *
Памёр паэт сягоння ціхай ноччу – з вачэй народа слёзы паплывуць. А халуі вось паміраць не хочуць, а халуі свой век другі жывуць. Згарае той, каму агонь даступны, і ўвысь ляціць, хто прэч адкінуў страх. Той не згарыць, хто поўзае на пупе і ліжа бот, ён у жыцці ўжо – прах. Хто гне хрыбет, хто поўзае – той слізкі, не папаўзе за ім дастойны брат, адкіне ён, як гадзіну, падлізу, а на падлізаў родны край багат… Паэты мруць, а плодзяцца такія, якім вачэй да сонца не падняць, што між братоў – сляпыя і глухія, ім толькі бот скрываўлены лізаць… * * *
Я ідалам ні дарам, ні за грошы блюзнерскіх песняў-гімнаў не пяю і мовы роднае ў ахвяру не прыношу. Адна стаю. У сцюжу нават, перад смерцю белай святых у муках не зраклася праўд. Маё чало чамусь мінаюць стрэлы. Такі загад? Адна стаю, не час яшчэ ў магілу, мой лук і меч – цярпенне і любоў. А прыйдзецца – за лёс Радзімы мілай аддам я да апошняй кроплі кроў! * * *
Сонца. Надзейны і праведны шлях. Дзень мой слязою не затуманены. Мысляў свабодных адчайны размах над Краем, пакуль закайданеным. Вартыя, слаўныя тыя ў жыцці, хто – з годнасцю чалавечай. Лозам згінацца, змеям паўзці, людзям – выпростваць плечы! * * *
Зацвітаюць чаромхаю вёсны, бродзіць лугам туман палявы. Людзі крылы ўздымаюць у космас, людзі бродзяць нагамі ў крыві. Сталі ўсе мы крылатыя раптам – многа сіл, многа дум, цесна жыць. Запрагаем маленечкі атам неакелзанай волі служыць. Хвалявання людскога прыбоі, Магеланаў да зор караблі… Сэрцу цесна, крыві неспакойна на маленькім арэшку Зямлі.
Поделиться:
Популярные книги
Свет во мраке
8. Изгой
Фантастика:
фэнтези
7.30
рейтинг книги
Целитель. Книга вторая
2. Целитель
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мое ускорение
5. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Инферно
2. Легенда
Фантастика:
фэнтези
8.57
рейтинг книги
Тринадцатый
1. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.80
рейтинг книги
Шведский стол
3. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Объединитель
8. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Кровь и Пламя
7. Изгой
Фантастика:
фэнтези
8.95
рейтинг книги
Герцогиня в ссылке
2. Магия стихий
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Столичный доктор. Том II
2. Столичный доктор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Последний попаданец 11. Финал. Часть 1
11. Последний попаданец
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Новый Рал
1. Рал!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.70
рейтинг книги
Горькие ягодки
Любовные романы:
современные любовные романы
7.44
рейтинг книги
Разведчик. Заброшенный в 43-й
Героическая фантастика
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.93