Чтение онлайн

на главную

Жанры

Збор твораў у двух тамах. Том 1. Паэзія

Гениюш Лариса Антоновна

Шрифт:

1971

* * *
Мой род стары – як вырубаны лес. Пянькі і тыя войны загаралі. Даўно ўсе спачываюць у зямлі, адныя – тут, другія – за гарамі. І хоць мяне ўжо клічуць на спачын, жыццё яшчэ не адпускае. Рана. Скажы, жыццё, за чый, за чый правін мне многа так цярпець наканавана?..

1978

* * *
Імя Тваё – як паветра глыток, хлуснёю каб не захлынуцца. За імя Тваё чую ўсюды папрок, і слёзы жывіцаю льюцца. Імя Тваё – бы ў пустыні вада, агні родных сёлаў уночы. Імя Тваё і тады не аддам, як прыйдзецца ўпасці аднойчы. Будзе лунаць і жыць вечна па нас, З волі і велічных чынаў імя Тваё – сівых продкаў наказ, дарагая мая Айчына!

1978

* * *
Сытасць, сытасць – жывёлаў мэта. Спраў ніякіх – пад’еў і ў хлеў. А на свеце ёсць крылы ветру, устрывожаны гоман дрэў, чар зімовы і вецер весні, месяц, быццам срэбны лямеш, а
ў народа такія песні,
што паслухаеш – не заснеш…
Боль і крыўда і поруч – радасць. Шлях надзейны ў вачах мігціць. Ёсць на свеце такая праўда, для якое ўсё ж варта жыць!
* * *
Пяро маё, цяжкое ад адчаю, са мной, як вязень, закавана ў лёд. Пяро маё, табе я даручаю пісаць, кахаць і славіць мой народ. Пяро маё, якога не зламалі, маленькае, будзь прыкладам другім, з цярпень, змагань, з гартованае сталі, далей пішы зямлі дастойны гімн. Пяро маё, шыбуй вышэй аблокаў, спяшы да абяздоленых людзей. Спявай хвалу зямельцы яснавокай, Айчыну песняй вольнай абнадзей. Пяро маё, будзь па-геройску дужым, пішы без фальшу, боль умей стрываць. Надзейнае, о будзь маім аружжам, умей, як я, над прорвай устаяць. Пяро маё, прад сільнымі не гніся. Душа у бедных гордая, свая. Зямлі, народу, продкам пакланіся, іх мужнасці, як кланяюся я. Пяро маё – мой шчыт і крыж магільны, жыццё маё, хоць косці будуць тлець, пакінь мой след, ахвярны і нязмыльны, – як для Айчыны жыць і як цярпець! Пяро маё – мой паж адзіны верны, з усіх сяброў адзін надзейны друг. Ішло са мной ты праз крыжы і церні – удзельнік бою, сведка маіх мук. Пяро маё, пілуючае краты, трывалае ў марозе і агні, мой меч двусечны, скарб мой небагаты, жыві, мой боль, пасля мяне жыві.
* * *
Адна ёсць толькі ў свеце Беларусь, адна ёсць толькі маці ў чалавека, адно ў нас сэрца, што на часткі рвуць, і Край адзін, для нашых сэрцаў – Мекка! Адзіны чэсны беларускі твар, адно ў нас чалавечае сумленне, адна ёсць праўда і адзін алтар, народ адзін, і мы ў ім – пакаленне. Адна ў нас мова, продак што данёс, адна крыніца, із каторай выйшлі, адна сям’я мы і адзін наш лёс – ў палацах мы ці зноў на папялішчах. Адна зямелька – там, дзе продкі спяць, адна Пагоня, што нам сэрцы будзіць, адно памкненне – людзям шчасце даць, адно жыццё – другога ў нас не будзе! Вось вырасце юнак з цяжкіх нягод, да вышыні праб’ецца ў свеце нейкай, і скажуць людзі: пазнаем наш род, то з нашай беларускае сямейкі! Наш Караткевіч – скажуць, – наш Клімук, Купала наш і наш Кастусь харобры, і Танк, і Брыль, і Быкаў, і Гаўрук, і наша, толькі наша Вольга Корбут! Адныя ў пушчы слаўныя зубры, адзіны толькі ў крывічоў Скарына, адныя ў нашым сэрцы “Песняры”, як спеў наш непаўторны і адзіны. Ратуем мову мы цаной жыцця, ратуем Край, хоць нам пакутай грозяць. Той нам не брат, каму наш боль няўцям, з такімі нам ісці не па дарозе. Адно ў нас сэрца і адна сям’я, нядарам вораг цэліць нам у сэрца. Харошая Крывіцкая зямля у рукі злыдням лёгка не даецца! Нам выстаяць адзін ля аднаго, нам вытрываць, ад ранаў не упасці, не адлятаць усім з гнязда свайго, калі народ зняволены ў няшчасці. Ці лёгка нам, ці доля – як цяжар, нам трэба тое памятаць заўсёды, што наш народ – то наш уласны твар, і кожны з нас – ёсць твар свайго народа! Што ж, вырадкі здараюцца, на жаль, якім чужое больш засмакавала. Такія браццяў рэжуць без нажа, ім крыўд зямлі і слёзаў нашых мала. Такі ў бядзе не ўстане ў цэлы рост і подласцям чужым не запярэчыць, ад жалю піскне, падабраўшы хвост – ні чорту качарга, ні Богу свечка. Паціху, шэптам, толькі з-за вугла заные часам пра сваю “народнасць” без спачування ў сэрцы, без цяпла – такая вось казённая гаротнасць. І за такое каецца сто раз і скажа, што няволя – дасягненне, і скажа, што прыйшоў “шчаслівы час”, хоць ён без волі, праўды і сумлення. Калі наўкола ўсё для нас не так, і крыўдна, цяжка нашаму народу, ён ціхенька хіхікне у кулак, і тым, і гэтым добранькі заўсёды. Нат мову родную ён для гасцей з гарэлкаю падасць у хаце ветла і адвучацьме ад яе дзяцей – нявыгадна, хай нос трымаюць з ветрам. Адказнасць час на нашы плечы ўсклаў. Турма пакуль за бой наш – нагарода. I ўсё ж няма для нас вялікшых спраў, чым лёс і доля ўласнага народа! Адзіны чэсны беларускі твар, адно ў нас чалавечае сумленне. Адна ёсць праўда і адзін алтар, адзін народ, і мы ў ім – пакаленне!
Мой дом
Мой родны дом, мой зруб звычайны – ў ім сіла бацькавай рукі. Бярвенняў, высечаных дбайна, цяжар прылёг на вушакі. Стаіць, як звон, прапах жывіцай, на летнім сонейку прасох. Між бэлькаў ветру не прабіцца – ляжыць там туга шэры мох. Мой дом – і сені, і святліца – да ўсіх прыветлівы, з цяплом. Тут можа кожны прыпыніцца, хто ў нашу хату йдзе з дабром. Хлеб пад абрусам хатні, свежы, і мёд, што ў брылу загусцеў. Ахвотна нож акрайцы рэжа і мажа мёдам для гасцей. Мой дом – сляды дзядоў на лаве, дыван з-пад матчыных красён. За абразамі пахнуць травы, цвітуць юргіні пад вакном. Мой дом, мой двор, мая сяліба, к суседу сцежкі шчыры бег, засеяная хлебам скіба айчынных ніў ад веку ў век. Зямельцы – мір, сям’і – апека, чалу жанчыны быць без хмар. Мой родны Край, мой дом навекі, і я удома – гаспадар!
У Вільні
Ля застыглых сцен Гедыміна дух мне трывожыць, спыняе мінуласць старая ліцвінная продкаў
маіх і Краю.
Замка ўладар, устань жа, часу парві аковы. Веру – ты нас прывітаеш россыпам роднае мовы. З гэтых зямель ты сільны, з гэтых людзей – магутны. Славу нашу скасілі і памяць – хлуснёй атрутнай. Мову нашу стапталі, мову, якую дбайна у каралеўскія залі ўнёс з нашых пушчаў Ягайла. Ноч цягнулася доўга. Недруг ведаў замовы. Нас абакралі з роду, цяпер абкрадаюць з мовы. Замка твайго руіны. След наш стары тут рэхам. Імя народа гіне ворагам на пацеху. Мы – да цябе на параду, продак, пачуй з магілы, дай нам меч свой – за праўду, у боі адчайным – дай сілы!
* * *
На двары стыне позняя восень. Цені сноўдаюць каля дзвярэй. Колькі ж кропляў яшчэ засталося на дне чары жыццёвай маей? Ужо віхры свавольныя змоўклі. Мерзлай сцежкай ідзе лістапад. А лёс цэдзіць і цэдзіць па кроплі на садызме настоены яд. Толькі смага на вуснах заўсёды. Жыць бы нам, як і людзі жывуць, і напіцца нектару свабоды і на поўныя грудзі ўздыхнуць. Край у смутнай, асенняй трывозе. Вецер блытае голле дрэў. Мо, таму, што зіма на парозе, небасхіл над зямлёй пасумнеў. Вы не клічце мяне ў сталіцу. Мала ў свеце так страшных месц, якіх памяць мая баіцца, так халодных, чужых, як Менск. Мне не трэба сяброў, забаваў, не хачу аб прызнанні чуць. Маю волю, а з ёй і права горад гэты ў жыцці абмінуць. Я была там. Сустрэлі годна, з парай шэрых, лютых сабак. Я цярпела ў турме халоднай – не памог ні адзін зямляк. Значыць, іх не было на свеце, значыць, сэрца ніхто не меў. Я ж калісьці хацела памерці, каб свабодай наш Край квітнеў! Мне сплывалі ракою слёзы, і малітвы плылі ўначы. Але ў час, ад мучэнняў грозны, мне ніхто не схацеў памагчы. Менск – прыгожы, і Менск – сталіца, і чужы там, і свой натоўп. Для мяне Менск – мая цямніца з адзіночкаю, быццам гроб... Менск паэтаў, працоўных слава, для усіх, хто ня наш, – прыпын. Для мяне Менск – гэта Цанава і страшнейшы за ўсіх грузін...
* * *
Дзень сінялобы стукае ў акно халодным пальцам – трэба прачынацца. Снуюцца сны, як тое палатно, што вечарамі доўга будзе ткацца. Снуюцца думы зрэб’ем на краснох, пратканыя чарнейшым успамінам. Дзе вы былі, як на аленні мох мне слёзы падалі і расплаўлялі льдзіны? Дзе вы былі? Той самы быў талант і тая ж святасць Беларусі ў сэрцы. Чыя заслуга, хто быў вінават, што кінулі ў абдымкі белай смерці? Так можна заўтра песняў жменю ўзяць, што выраслі з душы непакананай, і на пасмешышча, як душу маю, даць, ці так, як рукі, – закаваць ў кайданы. I будзе зноў маўчаць нямы народ, як тыя сосны у падцятым лесе. А вы, забыўшыся, паедзеце ўпярод па лаўры й званні новыя ў экспрэсе. Ізноў праложыце мне цяжкі шлях у бель начэй, у цемень дзён паўночных. I, як калісьці, з торбай на плячах, пайду з сабакамі ў цяні штыкоў я моўчкі. Я салаўём пяяць вам не магу і боль гаіць душы сваёй крыніцай. Іначай навучылася ў пургу, што выла ў ноч раз’юшанай ваўчыцай. Цяжкія хвоі на плячах цягнуць, біць мерзлату кіркой да адурэння пра роднае дзіця гады не чуць, глядзець кругом на тысячы мучэнняў. Не, не кранайце набалелых ран, а то прыпомніцца бяздольны плач дзяцінны, і з сэрца вырвецца нястрыманы вулкан караючай і вогненнай лавінай!
* * *
Не затрымаць цябе, вясна, ў далонях, ўсё мусіць быць — асенні ўсхліп і дождж, ліствы жывой чырвоная агонія, і лістапад, і восеньская ноч. I дзерава няма, каб аж – да неба, і птах вышэй, чым можа, не ўзляціць, Так, кожнаму – сваё, вось так і трэба. Шкада, вясна, што ты адна ў жыцці.
* * *
Каб бярозу гэтак сціналі, палівалі яе атрутай, каб галіны на ёй ламалі ці спынялі яе путамі, дык памерла б тая бяроза, засохла б на роднай ніве, звалілася б на барозны са стогнам ціхім, шчымлівым. А паэт стаіць, не хістаецца, раны ў сэрцы, раны на целе. На калені другія валяцца, а паэт снуе летуценні. Бачыць сэрцам людзям нябачнае, чуе тое, што людзі не чуюць. Далі сілу яму у спадчыну продкі мужныя з сэрцам чулым. Не, бярозанька, не паваліцца чалавек, гэта твор трывалы. А паэты сапраўдныя славяцца сілаю дужаю, небывалай. Стрэлы ў сэрца — лівень атручаны слоў варожых, злыдні лютуюць. Схамянецца паэт замучаны, сілу слова свайго адчуе. I не ўпадзе да ног, не зваліцца, закрывае сабой мільёны, што за плечы яго хаваюцца, за цярнёвай яго каронай.
* * *
Край мой любы, птушка падбітая, больш магілаў тут, чым калыскаў. Край мой з ранамі незажытымі, не загояць іх абеліскі. Змыла неба дажджамі-злівамі след ахвярнай крыві гарачай, толькі дрэвы па-над магіламі яшчэ й сёння маўчаць і плачуць. Зарастае, кулямі зворана, ніва з помнікам на узмежку. Па ёй маткі, як галкі чорныя, да сыноў пратапталі сцежку. Неба хіліцца долу, хмарнае, кропіць дожджык густыя травы. Па-чужацку пяюць над ахвярамі пра геройства, пасмертную славу. Граюць гімны чужым начальнікам, звоняць грудзі іх медалямі. Толькі маткі плачуць адчайна над магіламі, над крыжамі… Лёгка славу зваць несмяротнаю, патаптаўшы боль чалавечы. Толькі словы болю гаротнага, жалю ў сэрцах нам не залечаць.
Поделиться:
Популярные книги

Свет во мраке

Михайлов Дем Алексеевич
8. Изгой
Фантастика:
фэнтези
7.30
рейтинг книги
Свет во мраке

Целитель. Книга вторая

Первухин Андрей Евгеньевич
2. Целитель
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Целитель. Книга вторая

Мое ускорение

Иванов Дмитрий
5. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Мое ускорение

Инферно

Кретов Владимир Владимирович
2. Легенда
Фантастика:
фэнтези
8.57
рейтинг книги
Инферно

Тринадцатый

NikL
1. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.80
рейтинг книги
Тринадцатый

Шведский стол

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Шведский стол

Объединитель

Астахов Евгений Евгеньевич
8. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Объединитель

Кровь и Пламя

Михайлов Дем Алексеевич
7. Изгой
Фантастика:
фэнтези
8.95
рейтинг книги
Кровь и Пламя

Герцогиня в ссылке

Нова Юлия
2. Магия стихий
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Герцогиня в ссылке

Столичный доктор. Том II

Вязовский Алексей
2. Столичный доктор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Столичный доктор. Том II

Последний попаданец 11. Финал. Часть 1

Зубов Константин
11. Последний попаданец
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Последний попаданец 11. Финал. Часть 1

Новый Рал

Северный Лис
1. Рал!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.70
рейтинг книги
Новый Рал

Горькие ягодки

Вайз Мариэлла
Любовные романы:
современные любовные романы
7.44
рейтинг книги
Горькие ягодки

Разведчик. Заброшенный в 43-й

Корчевский Юрий Григорьевич
Героическая фантастика
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.93
рейтинг книги
Разведчик. Заброшенный в 43-й