Чтение онлайн

на главную

Жанры

80000 кіламетраў пад вадой

Верн Жуль

Шрифт:

— У маленькую кватэрку гаспадара, — падхапіў Кансель, — у яго музей. І я размеркаваў-бы па класах выкапні з нашай калекцыі, і аленні кабан-бабірус, прывезены гаспадаром, займаў-бы клетку ў зоалагічным садзе і прыцягваў-бы да сябе цікавых з усіх канцоў Парыжа.

— Усё гэта акурат так і было-б, Кансель. А цяпер звыш усіх няўдач, з нас яшчэ будуць смяяцца…

— Бясспрэчна, — спакойна пацвердзіў Кансель, — я ўпэўнены, што з гаспадара будуць кпіць. Не ведаю, ці варта гаварыць…

— Гавары, гавары, Кансель.

— Але я думаю, што гэтыя кпіны заслужаныя гаспадаром.

— Ты так думаеш?

— Калі чалавек мае гонар быць такім выдатным вучоным, ён не павінен

рызыкаваць…

Кансель не скончыў свайго камплімента. Гучны голас пачуўся ў навакольнай цішыні.

Гэта быў голас Нэда Лэнда.

Канадзец крыкнуў:

— Гэй! Гэтая штука тут, пад ветрам супраць нас!

Раздзел шосты

На ўсіх парах

Пры гэтым крыку ўся каманда кінулася да гарпуншчыка — капітан, афіцэры, матросы, юнгі, нават інжынеры і механікі, пакінуўшыя свае машыны, нават качагары, пакінуўшыя свае топкі.

Капітан загадаў спыніць фрэгат.

Ноч была самая цёмная, і хоць я ведаў, што ў канадца выключны зрок, я пытаў сам у сябе, як і што ён мог угледзець у такой цемры. Сэрца маё білася з такою сілаю, што пагражала разарвацца.

Але Нэд Лэнд не памыліўся. Хутка ўсе мы ўбачылі тое, на што ён паказваў рукою.

За два кабельтовы ад «Аўраама Лінкальна», за штырбортам, мора здавалася асветленым знутры. Гэта не магло быць звычайным фасфарычным свячэннем — у гэтым не было сумнення. Страшыдла, пагружанае на некалькі футаў пад паверхню вады, давала яркае і дзіўнае ззянне, пра якое казалі ў сваіх справаздачах многія капітаны. Гэтае свячэнне павінна было выклікацца нейкаю дужа яркаю крыніцаю. Асветлены ўчастак акіяна меў форму доўгага авала. У цэнтры гэтага авала свячэнне было вельмі яркім, а далей яно слабела.

— Гэта проста злучэнне фасфарасцыруючых малекул! — ускрыкнуў адзін з афіцэраў.

— Не, вы памыляецеся! — адказаў я. — Ні ў якім разе камнеточцы або сальпы не маглі-б даваць такога яркага святла. У гэтага вылучэння бясспрэчна ёсць нейкая электрычная крыніца… Але глядзіце… Глядзіце! Яно рухаецца ўзад і ўперад. Яно накіроўваецца да нас.

Крык вырваўся з грудзей усіх, хто быў на палубе.

— Маўчаць! — скамандаваў капітан Фарагут. — Лева руля! Поўны ход назад!

Усе кінуліся на свае месцы. Загад быў адразу-ж выканан, і «Аўраам Лінкальн», апісаўшы поўкруг, падаўся на некалькі метраў назад.

— Права руля! Поўны ход наперад! — загадаў капітан Фарагут.

Вінт зноў запрацаваў, і фрэгат пачаў хутка аддаляцца ад крыніцы святла.

Я памыліўся: фрэгат хацеў аддаліцца, але незвычайная жывёла набліжалася да яго ў два разы хутчэй, як ён адступаў.

Мы затоілі дыханне і замерлі ў нерухомасці, не вымаўляючы ні слова не столькі ад страху, колькі ад здзіўлення. Жывёла, жартуючы, даганяла нас. Яна абагнула фрэгат, які імчаўся з хуткасцю чатырнаццаці вузлоў, і асвяціла яго сваімі электрычнымі праменнямі, нібы бліскучым пылам. Потым яна адплыла на дзве ці тры мілі, пакінуўшы за сабою фасфарасцыруючы след, падобны на клубы дыму, што адкідае назад імклівы лакаматыў экспрэса. І раптам з цемры, у якую яно адступіла для разгону, страшыдла кінулася на «Аўраама Лінкальна» з жахлівай хуткасцю і таксама раптоўна спынілася на адлегласці дваццаці футаў ад яго і… пагасла. Яно не схавалася ў ваду — у такім выпадку яркасць святла змяншалася-б паступова, а яно згасла адразу, нібы крыніца, што дае гэты паток святла, адразу вычарпалася. Праз хвіліну страшыдла зноў з’явілася з

другога боку фрэгата, ні то абагнуўшы яго, ні то праплыўшы пад кілем «Аўраама Лінкальна».

Кожную секунду магла адбыцца сутычка, якая немінуча павінна была мець для нас жудасныя вынікі.

Мяне дзівілі манеўры фрэгата. Ён ратаваўся, уцякаючы, а не ўступаў з страшыдлам у бойку. Фрэгат, пасланы для праследвання страшыдла, сам апынуўся ў становішчы праследуемага. Я зрабіў гэтую заўвагу капітану Фарагуту.

Яго звычайна спакойны твар выражаў цяпер крайняе здзіўленне.

— Бачыце, прафесар, — адказаў ён мне, — я не ведаю, з якім вялізным зверам я маю справу, і не хачу рызыкаваць сваім фрэгатам у гэтай непрагляднай цемры. Як атакаваць невядомае, як ад яго абараняцца? Пачакаем, пакуль развіднее, тады ролі зменяцца.

— Капітан, ці ёсць у вас яшчэ сумненні наконт прыроды гэтай істоты?

— Не, прафесар. Відаць, гэта гіганцкі нарвал, але нарвал электрычны.

— Можа да яго таксама небяспечна набліжацца, як на гімнота [11] або плывучай міны?

— Зусім магчыма, — згадзіўся капітан. — І калі ён, акрамя ўсяго іншага, зараджаны электрычнасцю, дык ён сапраўды самая небяспечная жывёла ў свеце. Таму я і рашыў трымацца асцярожна.

Каманда фрэгата не зачыняла вачэй усю ноч. Ніхто не зыходзіў з палубы… «Аўраам Лінкальн», пераканаўшыся ў немагчымасці цягацца з нарвалам у хуткасці, зменшыў ход. З свайго боку і нарвал, гледзячы на фрэгат, плаўна калыхаўся на хвалях і, здавалася, не збіраўся пакінуць поля бойкі.

11

Гімнот — электрычны вугар.

Каля поўначы аднак ён знік, або — каб быць больш дакладным — згас, як вялікі святляк. Ці ўцёк ён? Гэтага трэба было больш баяцца, як жадаць. Але ў гадзіну без сямі хвілін пасля поўначы пачулася аглушальнае сіпенне, падобнае на шум вады, якая пад вялікім ціскам вырываецца з вузкай адтуліны.

Капітан Фарагут, Нэд Лэнд і я былі ў гэты час на палубе. Мы прагна ўглядаліся ў навакольную густую цемень.

— Нэд Лэнд, — спытаў капітан, — ці часта вам даводзілася чуць шум, які робіць кіт?

— Часта, капітан, але дагэтуль я не сустракаў яшчэ кітоў, адзін выгляд якіх прынёс-бы мне дзве тысячы долараў.

— Сапраўды вы заслужылі прэмію. Але скажыце мне, ці падобны гэты гук на шум вады, што выкідае кіт з ноздраў?

— Гук падобны, толькі мацнейшы за звычайны. Але сумнявацца не прыходзіцца — перад намі несумненна кітападобнае, і з вашага дазволу капітан, — дадаў гарпуншчык, — заўтра на зорку я скажу яму пару слоў.

— Калі толькі ён палічыць патрэбным выслухаць вас, Нэд, — заўважыў я. — Але я не дужа ўпэўнены ў гэтым.

— Калі мне ўдасца падыйсці да яго на адлегласць пачацвяронай даўжыні гарпуна, — адказаў канадзец, — яму прыдзецца пазнаёміцца са мною.

— Але-ж для гэтага прыдзецца даць вам шлюпку? — спытаў капітан.

— Вядома.

— І рызыкаваць жыццём грабцоў?

— Таксама, як і маім, — проста адказаў гарпуншчык.

Каля двух гадзін пасля поўначы электрычны бляск, не менш яркі, як раней, зноў з’явіўся з наветранага боку ў пяці мілях ад «Аўраама Лінкальна». Не гледзячы на значную адлегласць, шум ветру і мора, выразна былі чуваць усплёскі вялізнага хваста жывёлы і яго перарывістае дыханне. Молена было падумаць, што калі нарвал выходзіць на паверхню, каб падыхаць, паветра ўрываецца ў яго лёгкія з такою-ж сілай, як пара ў цыліндры двухтысячасільнай машыны.

Поделиться:
Популярные книги

Протокол "Наследник"

Лисина Александра
1. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Протокол Наследник

Сердце Дракона. Том 9

Клеванский Кирилл Сергеевич
9. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.69
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 9

Дайте поспать! Том II

Матисов Павел
2. Вечный Сон
Фантастика:
фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Дайте поспать! Том II

Драконий подарок

Суббота Светлана
1. Королевская академия Драко
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.30
рейтинг книги
Драконий подарок

Сумеречный Стрелок 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 3

Возвращение

Кораблев Родион
5. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
6.23
рейтинг книги
Возвращение

Восход. Солнцев. Книга VIII

Скабер Артемий
8. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга VIII

Идеальный мир для Лекаря

Сапфир Олег
1. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря

На границе империй. Том 7

INDIGO
7. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
6.75
рейтинг книги
На границе империй. Том 7

Кодекс Крови. Книга V

Борзых М.
5. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга V

Адмирал южных морей

Каменистый Артем
4. Девятый
Фантастика:
фэнтези
8.96
рейтинг книги
Адмирал южных морей

Возвышение Меркурия. Книга 15

Кронос Александр
15. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 15

Измена

Рей Полина
Любовные романы:
современные любовные романы
5.38
рейтинг книги
Измена

Эффект Фостера

Аллен Селина
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Эффект Фостера