Чтение онлайн

на главную

Жанры

80000 кіламетраў пад вадой

Верн Жуль

Шрифт:

Нэд Лэнд па-ранейшаму быў упарты ў сваім недавер’і. Ён нават знарок не глядзеў на мора ў гадзіны, вольныя ад вахты, або калі не было відаць кіта. Гэта было прыкра, бо яго выключна зоркія вочы маглі саслужыць вялікую службу экспедыцыі. Але ўпарты канадзец лічыў за лепшае шаснаццаць гадзін з дваццаці чатырох праводзіць у сваёй каюце, сплючы, або чытаючы. Я сто разоў дакараў яго за такую абыякасць.

— Гэта лішняе, прафесар, — адказваў ён мне. — Перш за ўсё наогул нічога няма, а каб нават і існавала якая-небудзь жывёла, то колькі ў нас шансаў натыкнуцца на яе? Мы-ж гонімся за ёю наўздагад. Дапускаю, што нейкі карабель сапраўды сустрэў гэтую няўлоўную жывёліну ў Ціхім акіяне. Але-ж з такога часу мінула ўжо каля двух месяцаў, а тое, што нам вядома аб характары гэтага нарвала, гаворыць, што ён не любіць доўга боўтацца на адным месцы. Вы самі прызнаеце, што ён здольны перамяшчацца з надзвычайнаю хуткасцю, і я думаю, вы згодзіцеся са мною, што прырода не стала-б надзяляць непаваротлівае па натуры стварэнне здольнасцю імчацца з хуткасцю ветру, каб яно не мела ў гэтым патрэбы. Выходзіць, што калі гэтая жывёла існуе, яна ўжо далёка адгэтуль!

Супраць гэтага разважання ніяк нельга было пярэчыць. Мы сапраўды плылі наўздагад. Але што нам заставалася рабіць? Нэд Лэнд быў правы: нашы шансы на сустрэчу з страшыдлам былі нязначныя. І тым не менш ніхто не сумняваўся ў канчатковым поспеху, і ніводзін матрос не пайшоў-бы ў заклад, што нарвал хутка не з’явіцца.

Дваццатага ліпеня мы другі раз перасеклі тропік Казерога пад 105° даўгаты, а 27 таго-ж месяца перайшлі экватар пад 110° даўгаты. У той-жа дзень фрэгат узяў курс на захад, да цэнтральнага басейна Ціхага акіяна. Капітан Фарагут правільна лічыў, што больш шансаў на сустрэчу было ў глыбокаводных зонах, далей ад кантынентаў і астравоў, прыбліжацца да якіх страшыдла да гэтага часу ўхілялася, «мабыць таму, што там мора невыстарчальна глыбокае для яго», як тлумачыў наш боцман.

Фрэгат такім чынам мінуў астравы Паўмоту, Маркізскія, Сандвічавы, перасек тропік Рака пад 132° даўгаты і накіраваўся ў Кітайскае мора.

Нарэшце мы дабраліся да месца, дзе апошні раз было спаткана страшыдла! Усе сэрцы біліся з такою шпаркасцю, што на фрэгаце пэўна павінны былі шырока распаўсюдзіцца сардэчныя хваробы. Уся каманда была занята неадчэпнаю ідэяй. Людзі не спалі, не елі па цэлых тыднях. Па дваццаць разоў на дзень памылкі зроку выклікалі выбухі радасці, і гэтае кожны раз ашуканае чаканне трымала каманду ў стане такога нервовага напружання, якое не абяцала нічога добрага.

І сапраўды, рэакцыі не прыйшлося доўга чакаць. На працягу трох месяцаў — трох месяцаў, кожны дзень якіх цягнуўся цэлы век! — «Аўраам Лінкальн» аб’ехаў удоўж і ўпоперак усю паўночную частку Ціхага акіяна, кідаючыся наўздагон за заўважанымі кітамі, робячы раптоўныя павароты з галса на галс, раптам спыняючыся, то ўзмацняючы, то змяншаючы пару з рызыкай папсаваць машыну, і не пакінуў не абследванай ніводнай кропкі ад берагоў Японіі да Амерыканскага кантынента. Але дарма! Зусім нічога не ўдалося знайсці ў велізарным даследваным прасторы! Нічога, што хоць крыху напамінала-б гіганцкага нарвала, або падводны астравок, або абломак крушэння, ці рухаючыйся рыф, або іншага якога-небудзь д’ябла! Нічога!

Адбылася рэакцыя. Роспач працярэбіла шлях нявер’ю. Адно пачуццё авалодала ўсімі: яно складалася з трох дзесятых сораму і сямі дзесятых крыўды. Кожнаму было сорамна, што ён застаецца ў дурнях, паверыўшы бязглуздай байцы, і яшчэ больш за сорам было крыўдна. Горы довадаў, што складаліся на працягу цэлага года, разбурыліся ў адзін дзень, і цяпер кожны думаў толькі пра тое, як нагнаць у гадзіны сна і яды так бязглузда патрачаны час.

З уласцівай чалавечаму розуму нясталасцю, людзі з адной крайнасці кінуліся ў другую. Самыя гарачыя прыхільнікі экспедыцыі сталі яе самымі лютымі ворагамі. Нявер’е хваляю заліло ўвесь фрэгат ад трумаў да кают-кампаніі, і каб капітан Фарагут не выявіў нейкай незразумелай упартасці, то «Аўраам Лінкальн» адразу павярнуў-бы носам на поўдзень.

Але гэтыя бескарысныя пошукі не маглі працягвацца бясконца. «Аўрааму Лінкальну» не было ў чым папракаць сябе — карабель зрабіў усё, ад яго залежачае, каб паспяхова выканаць даручэнне. Ніколі яшчэ каманда амерыканскага карабля не праяўляла такой стараннасці і доўгага цярпення. Менш за ўсё яна заслужыла дакору ў непаспяховасці экспедыцыі. Відаць, нічога не заставалася рабіць, як вярнуцца.

Капітану Фарагуту была зроблена адпаведная заява. Ён не паддаўся.

Матросы не ўтойвалі свайго нездавальнення, і дысцыпліна на судне аслабла. Я не хачу сказаць, што на судне пачаўся бунт, але пасля некаторага супраціўлення капітан Фарагут, як у свой час Калумб, папрасіў у каманды тры дні цярпення: калі на працягу гэтых трох дзён страшыдла не будзе знойдзена, «Аўраам Лінкальн» паверне назад.

Гэта абяцанне было дадзена 2 лістапада. Яно адразу ўзняло настрой каманды. Людзі зноў пачалі ўглядацца ў хвалі з новаю ўвагаю. Біноклі і падзорныя грубы зноў былі пушчаны ў ход. Гэта было апошнім выклікам гіганцкаму нарвалу, і, здавалася, ён не мог цяпер не прыняць запрашэння паказацца…

Так мінулі два дні. «Аўраам Лінкальн» ішоў малым ходам. Каманда прыдумвала тысячы спосабаў, каб прыцягнуць увагу нарвала, або вывесці яго з стану апатыі, калі толькі ён знаходзіцца недалёка.

Вялізныя кавалкі сала кідаліся за борт, на вялікую радасць акулам, што натоўпамі суправаджалі фрэгат. Шлюпкі фрэгата шнырылі па моры ва ўсіх кірунках, даследуючы кожны квадратны метр яго паверхні. Але прышоў ужо вечар 4 лістапада, а падводная тайна па-ранейшаму заставалася нераскрытай.

На наступны дзень, 5 лістапада, апоўдні канчаўся вызначаны тэрмін. З апошнім ударам дванаццаці гадзін капітан Фарагут, верны свайму слову, павінен быў загадаць павярнуць на паўднёвы ўсход і канчаткова пакінуць паўночную частку Ціхага акіяна.

Фрэгат знаходзіўся ў гэты час пад 31°15' паўночнай шыраты і 136°42' усходняй даўгаты. Японія была менш як у двухстах мілях пад ветрам. Надыходзіла ноч. Склянкі прабілі восем гадзін. Густыя хмары завалаклі вузкі серп месяца, які толькі што ўступіў у сваю першую квадру. Мора павольна гойдала фрэгат.

Я стаяў у гэтую хвіліну на штырборце, абапёршыся на парэнчы палубы. Кансель быў побач са мною і безуважна глядзеў уперад. Матросы, паўзлазіўшы на рэі, апошнімі позіркамі аглядалі гарызонт, які ўсё больш і больш вузеў ад надыходзячай цемры. Афіцэры даследвалі паверхню мора праз начныя біноклі. Час ад часу прамень месячнага святла, прабіваючыся праз заслону воблакаў, кідаў свой срэбрысты бляск на хвалі, але зараз-жа хмары завалоквалі прасвет — і зноў усё знікала ў цемрадзі.

Паглядзеўшы ўважліва на Канселя, я рашыў, што ўпершыню за ўвесь час гэты абыякавы чалавек заразіўся агульным хваляваннем. Прынамсі так здалося мне ў тую хвіліну.

— Што, Кансель, — спытаў я яго, — апошні раз знайшоўся выпадак зарабіць дзве тысячы долараў?

— З дазволу гаспадара, я ніколькі не разлічваў на гэтую прэмію, — адказаў Кансель. — Урад Злучаных штатаў мог з такім-жа поспехам паабяцаць прэмію ў сто тысяч долараў, і ён не пабяднеў-бы ад гэтага.

— Ты маеш рацыю, Кансель. Нарэшце, гэта — бязглуздая забава, і я паступіў легкадумна, улезшы ў гэтую справу. Колькі дарэмна страчана часу, колькі нерваў гэта каштавала! Мы-б ужо шэсць месяцаў, як вярнуліся ў Францыю…

Популярные книги

Отмороженный

Гарцевич Евгений Александрович
1. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный

Недомерок. Книга 3

Ермоленков Алексей
3. РОС: Недомерок
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Недомерок. Книга 3

Сумеречный Стрелок 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 4

Я все еще не князь. Книга XV

Дрейк Сириус
15. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще не князь. Книга XV

Лорд Системы 13

Токсик Саша
13. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 13

Дорогой Солнца. Книга вторая

Котов Сергей
2. Дорогой Солнца
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Дорогой Солнца. Книга вторая

Совершенный: пробуждение

Vector
1. Совершенный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Совершенный: пробуждение

Внешняя Зона

Жгулёв Пётр Николаевич
8. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Внешняя Зона

Совок 5

Агарев Вадим
5. Совок
Фантастика:
детективная фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.20
рейтинг книги
Совок 5

Последняя Арена 11

Греков Сергей
11. Последняя Арена
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 11

Кодекс Охотника. Книга XXIV

Винокуров Юрий
24. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIV

Неожиданный наследник

Яманов Александр
1. Царь Иоанн Кровавый
Приключения:
исторические приключения
5.00
рейтинг книги
Неожиданный наследник

На границе империй. Том 3

INDIGO
3. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
5.63
рейтинг книги
На границе империй. Том 3

Отверженный VII: Долг

Опсокополос Алексис
7. Отверженный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный VII: Долг