Чтение онлайн

на главную

Жанры

80000 кіламетраў пад вадой

Верн Жуль

Шрифт:

Якая пагоня! Не, я не магу апісаць свайго хвалявання. Я ўвесь дрыжаў ад узбуджэння.

Нэд Лэнд стаяў на носе з гарпуном у руцэ.

Некалькі разоў жывёла дазваляла наблізіцца да сябе.

— Даганяем! Даганяем! — крычаў канадзец.

Але ў тую хвіліну, калі ён заносіў руку, каб кінуць гарпун, жывёла раптам адплывала з хуткасцю прынамсі трыццаць міль у гадзіну. Мала таго, у той час як мы ішлі з максімальнай хуткасцю, яна, нібы здзекуючыся з нас, апісала вакол нас шырокі круг.

Крык шаленства

вырваўся ва ўсіх з грудзей.

Апоўдні мы былі на такой-жа адлегласці ад нарвала, як і а восьмай гадзіне ўранні.

Тады капітан Фарагут рашыў пусціць у ход іншыя сродкі.

— Ах, так! — ускрыкнуў ён. — Гэтая жывёла плыве хутчэй, як «Аўраам Лінкальн»? Што-ж, паглядзім, ці абгоніць яна канічную бомбу. Боцман! Кананіра да насавой гарматы!

Гармата была мігам зараджана і наведзена. Раздаўся стрэл, але снарад праляцеў на некалькі футаў вышэй нарвала, які знаходзіўся на паўмілі ўперадзе.

— Другога наводчыка, больш спрытнага! — крыкнуў капітан. — Пяцьсот долараў узнагароды таму, хто трапіць у гэтае праклятае стварэнне!

Стары кананір з сівою барадою — я і цяпер выразна бачу яго спакойны позірк і халодны твар — падышоў да гарматы і старанна прыцэліўся. Раздаўся гул стрэлу, да якога адразу-ж далучыўся магутны крык «ура».

Снарад трапіў у цэль і ўдарыў жывёлу. Але, замест чаканага эфекту, ён слізгануў удоўж яго закругленай паверхні і адляцеў далёка ў мора.

— Ах, чорт! — ускрыкнуў раз’юшаны стары кананір. — Няўжо ў гэтага гада шасціцалевая браня?

— Пракляцце! — ускрыкнуў капітан Фарагут.

Пагоня прадаўжалася.

Падышоўшы да мяне, капітан сказаў:

— Я буду прадаўжаць праследванне да таго часу, пакуль фрэгат не ўзляціць у паветра.

— Правільна, — адказаў я. — Так і трэба!

Можна было спадзявацца, што рана ці позна, жывёла зморыцца, не вытрымаўшы спаборніцтва з няўтомнай паравой машынаю. Але покуль што гэтага нельга было заўважыць. Гадзіна мінала за гадзінай, а жывёла не праяўляла ніякіх адзнакаў зморы.

Да гонару «Аўраама Лінкальна» трэба сказаць, што ён працягваў праследванне з непахіснаю ўпартасцю. Па маіх разліках ён прайшоў не меней пяцісот міль у гэты злошчасны дзень 6 лістапада. Але зноў спусцілася ноч і ахутала цемрай бурнае мора.

Я рашыў у гэтую хвіліну, што наша экспедыцыя закончана і што мы болей ніколі не ўбачым фантастычную жывёлу. Але я памыліўся.

А 10 гадзіне 50 хвілін вечара электрычны бляск зноў з’явіўся ў трох мілях ад фрэгата.

Нарвал здаваўся нерухомым. Можа, змарыўшыся за дзень, ён спаў цяпер, гойдаючыся на хвалях. Трэба было скарыстаць гэты шанс, і капітан рашыў паспрабаваць шчасця.

Ён аддаў распараджэнні. «Аўраам Лінкальн» пасунуўся ціхім ходам наперад, каб не разбудзіць жывёлу. У акіяне нярэдка можна сустрэць кітоў, якія спяць глыбокім сном, і Нэд Лэнд загарпуніў не аднаго з іх іменна ў час сну. Канадзец зноў заняў свой пост на носе.

Фрэгат бясшумна падышоў на два кабельтовы да жывёлы і, спыніўшы машыну, рухаўся па інерцыі.

На борце ўсе затоілі дыханне. Мёртвая цішыня была на палубе. Мы знаходзіліся бадай на сто крокаў ад ззяючага авала, і святло яго сляпіла нас.

Зірнуўшы ў гэтую хвіліну на Нэда Лэнда, я ўбачыў, што ён выцягнуў руку са сваёю страшнаю зброяй.

Фрэгат падплыў яшчэ бліжэй да нерухомай жывёлы — толькі дваццаць крокаў аддзялялі нас ад яе.

Раптам рука Нэда Лэнда з сілаю апісала ў паветры паўкруг, і гарпун паляцеў. Я пачуў звонкі стук нібы ад удару аб цвёрдае цела.

Электрычны бляск адразу пагас, і два велізарных слупы вады раптам паляцелі на палубу фрэгата, збіваючы з ног людзей і руйнуючы ўсё на сваім шляху.

Раздаўся страшны штуршок, і, не паспеўшы ўхапіцца за парэнчы, я вылецеў за борт.

Не гледзячы на поўную неспадзяванасць гэтага падання, я захаваў выразны ўспамін аб усіх сваіх адчуваннях.

Спачатку я пагрузіўся ў ваду.

Я добра плаваю, хоць, вядома, не магу раўняцца ў гэтым майстэрстве з такімі матросамі, як Байрон і Эдгар По; я не замяшаўся пры нечаканым пагружэнні. Двума сільнымі штуршкамі ног я ўсплыў на паверхню акіяна.

Першым чынам я пачаў шукаць вачыма фрэгат. Ці заўважылі там маё знікненне? Ці спусціў ужо капітан Фарагут шлюпку на ваду, каб шукаць мяне? Ці магу я спадзявацца на выратаванне?

Раздзел сёмы

Кіт невядомага віду

Не гледзячы на цемру, я разглядзеў на ўсходзе нейкую чорную масу, якая, мяркуючы па размяшчэнню апазнавальных агней, аддалялася. Гэта быў фрэгат.

Вопратка перашкаджала мне. Намокнуўшы, яна прыліпала да цела і паралізавала рукі. Я задыхаўся. Мяне цягнула на дно…

— Памажыце!

Гэта быў мой апошні крык. Я ў роспачы забоўтаўся, адчуваючы, што мяне цягне на дно.

Раптам моцная рука схапіла мяне за каўнер і адным штуршком выцягнула на паверхню вады.

Я пачуў наступныя словы, сказаныя над самым маім вухам:

— Калі гаспадар не пагрэбуе абаперціся на маё плячо, яму будзе куды ямчэй плысці!

Я схапіў за руку вернага Канселя.

— Гэта ты? — ускрыкнуў я. — Гэта ты?

— Я самы, — адказаў Кансель, — гатовы да паслуг гаспадару.

— Значыцца, штуршок скінуў цябе ў мора таксама, як і мяне?

— Зусім не! Знаходзячыся на службе ў спадара прафесара, я палічыў сваім абавязкам паследваць за ім.

Шаноўнаму дзецюку гэты ўчынак здаваўся звычайным.

Поделиться:
Популярные книги

Ветер перемен

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ветер перемен

LIVE-RPG. Эволюция 2

Кронос Александр
2. Эволюция. Live-RPG
Фантастика:
социально-философская фантастика
героическая фантастика
киберпанк
7.29
рейтинг книги
LIVE-RPG. Эволюция 2

Идеальный мир для Социопата 5

Сапфир Олег
5. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.50
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 5

Proxy bellum

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Фрунзе
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.25
рейтинг книги
Proxy bellum

Ваантан

Кораблев Родион
10. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Ваантан

Архил...?

Кожевников Павел
1. Архил...?
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Архил...?

Восьмое правило дворянина

Герда Александр
8. Истинный дворянин
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восьмое правило дворянина

Шипучка для Сухого

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
8.29
рейтинг книги
Шипучка для Сухого

Шатун. Лесной гамбит

Трофимов Ерофей
2. Шатун
Фантастика:
боевая фантастика
7.43
рейтинг книги
Шатун. Лесной гамбит

Бальмануг. (Не) Любовница 2

Лашина Полина
4. Мир Десяти
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. (Не) Любовница 2

Курсант: Назад в СССР 7

Дамиров Рафаэль
7. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 7

Книга пяти колец. Том 2

Зайцев Константин
2. Книга пяти колец
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Книга пяти колец. Том 2

Идеальный мир для Лекаря 7

Сапфир Олег
7. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 7

Отмороженный 6.0

Гарцевич Евгений Александрович
6. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 6.0