Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

80000 кіламетраў пад вадой

Верн Жуль

Шрифт:

Заставалася яшчэ адна магчымасць дагаварыцца па-англійску. Можа гэтая мова — амаль міжнародная — будзе больш зразуметай. Я ведаў англійскую, таксама як і нямецкую, даволі добра, каб чытаць без слоўніка, але не настолькі, каб вольна гаварыць. А тут трэба было гаварыць як найлепей.

— Цяпер ваша чарга, — сказаў я гарпуншчыку. — Пачынайце, Нэд! Дастаньце з торбы вашу самую дасканалую англійскую мову і пастарайцеся дабіцца лепшых вынікаў, чым я!

Нэд зараз-жа паўтарыў па-англійску маё апавяданне. Вярней, ён перадаў сутнасць яго, але зусім змяніў форму. Канадзец гаварыў з вялікім палам. Ён рэзка пратэставаў супроць гвалтоўнага затрымання, якое супярэчыць,

казаў ён, чалавечым правам; пытаў, у сілу якога закона яго пасадзілі ў гэтую камеру, пагражаў судовым спагнаннем тым, хто пазбавіў яго волі, махаў рукамі, крычаў, і нарэшце выразным жэстам даў зразумець, што мы паміраем ад голаду.

Гэта была праўда, але мы на гэта амаль забыліся.

З вялікім здзіўленнем гарпуншчык пераканаўся, што і яго прамова таксама мала была зразумета, як і мая. Нашы наведвальнікі не міганулі і вокам. Відаць, яны ведалі мову Фарадэя [12] не больш, як мову Араго [13] .

Збянтэжаны няўдачай, вычарпаўшы свае філалагічныя рэсурсы, я не ведаў, што рабіць далей, калі Кансель звярнуўся да мяне.

— Калі гаспадар дазволіць, я раскажу тое самае па-нямецку.

12

Фарадэй — выдатны англійскі фізік.

13

Араго — вядомы французкі фізік і астраном.

— Хіба ты гаворыш па-нямецку? — ускрыкнуў я.

— Як кожны фламандзец, калі гэта цікава ведаць гаспадару.

— Цікава, цікава. Кансель. Гавары хутчэй!

І Кансель зусім спакойна трэці раз паўтарыў апавяданне аб усіх нашых прыгодах. Але, не гледзячы на дасціпнасць зваротаў і майстэрскія прыёмы апавядальніка, нямецкая мова таксама не мела поспеху.

Нарэшце, прыпёрты да сцяны, я сабраў у памяці абрыўкі школьных успамінаў і пачаў тое-ж апавяданне па-лацінску.

Цыцэрон [14] пэўна заткнуў бы сабе вушы і выгнаў-бы мяне на кухню, каб пачуў маю мову, але ўсё-ж я давёў сваю прамову да канца.

14

Цыцэрон — славуты рымскі прамоўца.

Вынік быў таксама нездавальняючы.

Пасля няўдачы гэтай апошняй спробы незнаёмцы абмяняліся некалькімі словамі на сваёй незразумелай мове і выйшлі, не адказаўшы нам нават супакойваючым жэстам, які аднолькавы ва ўсіх краінах і ва ўсіх народаў.

Дзверы зачыніліся за імі.

— Гэта подласць! — закрычаў Нэд Лэнд, дваццаты раз ускіпаючы ад абурэння. — Як! З імі, з гэтымі прахвостамі, гавораць па-французску, па-англійску, па-нямецку, па-лацінску і ніводзін з іх ні словам не адказвае!

— Супакойцеся, Нэд, — сказаў я ўсхваляванаму гарпуншчыку. — Гневам справе не дапаможаш.

— Але вы разумееце, прафесар, — адказаў узнерваваны канадзец, — што мы тут падохнем ад голаду, у гэтай жалезнай клетцы!

— Ну, — з філасофскім спакоем сказаў Кансель, — яшчэ не так хутка.

— Прыяцелі мае, — сказаў я, — не трэба прыходзіць у роспач. Мы прайшлі ўжо праз горшыя пакуты. Будзьце ласкавы, не спяшайцеся ганіць капітана і каманду гэтага карабля. Мы паспеем яшчэ скласці сабе думку аб іх.

— Мая думка ўжо склалася канчаткова, — заявіў Нэд Лэнд. — Гэта злыдні!

— Добра, але адкуль яны родам?

— З краіны злыдняў!

— Даражэнькі Нэд, гэтая краіна не зусім дакладна адзначана на геаграфічнай карце, таму, прызнаюся, мне цяжка вызначыць нацыянальнасць гэтых людзей. Можна толькі з упэўненасцю сказаць, што яны не англічане, не французы і не немцы. Аднак у мяне ўражанне, што начальнік і яго спадарожнік нарадзіліся ў краіне, якая ляжыць пад нізкімі градусамі шыраты — штосьці паўдзённае ёсць у іх выглядзе. Але расавыя асаблівасці ў іх не так яскрава выражаны, каб можна было з упэўненасцю сказаць, што яны — іспанцы, туркі, арабы, ці індусы. Мова іх мне зусім невядомая.

— Вось як дрэнна не ведаць усіх моў, — заўважыў Кансель. — Але лепш было-б, каб існавала адна міжнародная мова.

— Гэта ні да чаго не прывяло-б, — скаваў Нэд Лэнд. — Хіба вы не бачыце, што ў іх свая асобная мова, выдуманая для таго, каб даводзіць да шаленства сумленных людзей, якія просяць есці? Ва ўсіх краінах усяго света разумеюць, што азначае расчынены рот, ляскаючыя зубы, руханне сківіц. У Квебеку, у Парыжы, на Паумото, у антыподаў [15] — усюды гэты жэст азначае адно і тое-ж: я галодны, дайце мне есці!

15

Антыподы — жыхары заемна процілеглых краін зямнога шара.

— О, — спакойна адказаў Кансель, — ёсць такія някемлівыя людзі…

У гэты момант расчыніліся дзверы, і ў пакой увайшоў сцюард [16] . Ён прынёс нам вопратку — курткі і штаны, зробленыя з нейкай невядомай мне тканіны.

Я хутка апрануўся. Мае таварышы паследвалі гэтаму прыкладу.

Тым часам сцюард — нямы, а можа і глухі — паставіў на стол тры прыборы.

— Вось гэта іншая рэч! — сказаў Кансель. — Гэта прыемны пачатак.

— Паглядзім, — прабурчэў злапамятны гарпуншчык. — Уяўляю сабе, чым тут кормяць! Трэсковаю пячонкаю, акунёвым філе, і біштэксам з марскога сабакі?

16

Сцюард — слуга на караблі.

— Мы хутка даведаемся пра гэта, — адказаў Кансель.

Накрытыя срэбнымі накрыўкамі блюды былі сіметрычна расстаўлены на скацерцы. Мы паселі за стол. Бясспрэчна, мы знаходзіліся сярод цывілізаваных людзей, і каб не электрычнае святло, можна было-б падумаць, што мы ў сталовай у якім-небудзь гатэлі Адэльфі ў Ліверпулі, або ў Гранд-гатэлі ў Парыжы.

Між іншым, трэба адзначыць, што хлеба і віна не было зусім. Вада была свежая, празрыстая, але гэта была толькі вада, што прыйшлося не да густу Нэду Лэнду.

У ліку паданых на абед страў я пазнаў па смаку некалькі адменна прыгатаваных рыбных блюд. Але затое пра астатнія я не мог-бы нават сказаць, да якога прыроднага царства — расліннага ці жывёльнага — яны належаць.

Абедзены сервіз быў беззаганна элегантны і прыгожы. На кожнай лыжцы, вілцы, талерцы, сарвэтцы і г. д. быў выгравіраваны наступны дэвіз:

Рухомы ў рухомым асяроддзі! Гэты дэвіз цалкам падыходзіў падводнаму караблю. Літара «Н», відаць, была, ініцыялам таямнічага падводнага капітана.

Поделиться:
Популярные книги

Светлая ведьма для Темного ректора

Дари Адриана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Светлая ведьма для Темного ректора

Замуж второй раз, или Ещё посмотрим, кто из нас попал!

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Замуж второй раз, или Ещё посмотрим, кто из нас попал!

Ученичество. Книга 1

Понарошку Евгений
1. Государственный маг
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ученичество. Книга 1

Прометей: каменный век

Рави Ивар
1. Прометей
Фантастика:
альтернативная история
6.82
рейтинг книги
Прометей: каменный век

Темный Патриарх Светлого Рода 4

Лисицин Евгений
4. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 4

Мимик нового Мира 4

Северный Лис
3. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 4

Энфис 6

Кронос Александр
6. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 6

Дворянская кровь

Седой Василий
1. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Дворянская кровь

Физрук: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
1. Физрук
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Физрук: назад в СССР

Дракон с подарком

Суббота Светлана
3. Королевская академия Драко
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.62
рейтинг книги
Дракон с подарком

Измена. За что ты так со мной

Дали Мила
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. За что ты так со мной

Ратник

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
7.11
рейтинг книги
Ратник

Заход. Солнцев. Книга XII

Скабер Артемий
12. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Заход. Солнцев. Книга XII

Изменить нельзя простить

Томченко Анна
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Изменить нельзя простить