Чтение онлайн

на главную

Жанры

Чарадзейныя яблыкі

Татаринов Юрий Аркадьевич

Шрифт:

— Большасць дарожак будуць сыходзіцца вось тут, у вадаспада. Апошні ў сваю чаргу створыць асаблівы шумавы фон, дзякуючы якому парк будзе мець свой твар. Алея, якую вы параўналі з хвастом каметы, абыходзіць па датычнай некалькі палян. На адной, — Ян паказаў на малюнак, — вось у гэтым месцы, будуць высаджаны секвоі. А вось тут, дзе дарожка ўздымаецца да старой каплічкі, прапаную пабудаваць гранітныя прыступкі. Той, хто будзе падымацца па іх, будзе адчуваць урачыстасць, глыбокую пашану, нібы ён узнімаецца да дзвярэй нябеснага храма.

Князь слухаў не перапыняючы. Ён глядзеў на садоўніка і, здавалася,

бачыў новы парк яго вачамі… Парк падабаўся яму. Падабаўся тым, што аўтар яго па-майстэрску і натхнёна расказваў пра свае задумкі. Князь уяўляў вадаспад, гранітныя прыступкі, якія вядуць да каплічкі, услухоўваўся ў шум падаючай вады, маўклівасць секвой… Ён з упэўненасцю думаў, што недарэмна аддаў грошы за навучанне падданых. Ад думкі, што паступіў так дальнабачна, яму было прыемна.

— Ну што ж, добра, добра, пан садоўнік, — пахваліў князь Яна, калі той закончыў.— Мне паказаўся сімпатычным твой праект. Дастаткова і фантазіі, і мудрасці. Прадумана кожная паляна, кожнае дрэва. Спадзяюся, новы парк будзе натхняць не толькі мяне, але і маіх нашчадкаў… Пакінь твой праект. Я дам паглядзець яго мастаку. Спадзяюся, ужо з наступнага тыдня можна будзе разварочваць работу.

Князь уважліва паглядзеў на суразмоўца. Ён выказаўся, і цяпер яго цікавіла ўжо не справа, а яго аўтар.

Агледзеўшы Яна з галавы да ног і, відаць, застаўшыся задаволеным ім, ён прызнаўся:

— Здаецца, недарэмна я патраціў паўгода на тваё навучанне, з цябе павінен атрымацца сапраўдны майстар.

Ян нізка пакланіўся і адказаў:

— Ваша надзея на гэта — стымул для мяне. Не павярніся ўсё так, не зведаць мне і сапраўднай радасці. У знак удзячнасці за ўсё тое, што вы зрабілі для мяне, буду старацца яшчэ больш. Можаце быць упэўнены, ваша міласць. — І ён зноў пакланіўся.

— Ну што ж, твая вернасць толькі ўзвышае цябе, — сказаў князь. — Да сённяшняга дня ты быў галоўным складальнікам праекта. А сягоння я афіцыйна аб'яўляю цябе галоўным садоўнікам. Пагадзіся, не часта атрымоўваюць такі давер у дваццаць гадоў. З сённяшняга дня, будзь ласкавы, прымі справу і ўсіх, каго я накірую да цябе ў падначаленыя.

Ян не разгубіўся. Наадварот, распараджэнне князя дадало яму ўпэўненасці.

— Ваш новы парк, — сказаў ён, — будзе такім жа прыгожым, як і ўсе тыя лепшыя, якія бачыў я за час вучобы. Абяцаю вам, ваша міласць.

Князю было прыемна гэта чуць.

— Ты, здаецца, з маёнтка маёй пляменніцы? — нечакана спытаў ён.

— Так, з Кляціхі, ваша міласць, — з павагай адказаў Ян.

— Ну што ж. Ёй будзе прыемна даведацца, які варты ў яе слуга. Князь кіўнуў, даючы зразумець, што размова скончана.

Ян пакланіўся ў трэці раз і выйшаў. Усё той жа лакей праводзіў яго да параднай лесвіцы.

Калі Ян спусціўся да выхада, нехта дагнаў яго і крануўся пляча. Садоўнік азірнуўся. Перад ім стаяла служанка панны Марыі.

— Люцыйка! — з радасцю ўсклікнуў Ян.

Ён хацеў было звярнуцца да яе з пытаннямі, але дзяўчына нечакана прыставіла палец да вуснаў, даючы зразумець, каб ён маўчаў.

— Ідзі за мной, — чамусьці азіраючыся, ціха сказала яна.

— Што здарылася? — здзівіўся Ян.

— Ідзі і ні пра што не пытайся, — патрабавальна паўтарыла Люцыя.

Яна паспешліва накіравалася па калідоры. Ян следам пайшоў за ёй. Люцыя,

азіраючыся і ўздрыгваючы ад нязначнага гуку, літаральна бегла. Яе хваляванне вельмі хутка перадалося садоўніку. Калі, нарэшце, яны апынуліся ў нейкім пакоі, Ян не вытрымаў і спытаў:

— Куды ты вядзеш мяне?.. Ты можаш растлумачыць? Мне дазволена бываць толькі ў бібліятэцы! Ты хочаш, каб у мяне былі непрыемнасці?

— Няўдзячны! — гучным шэптам адказала яму Люцыя. — Каб ты ведаў, куды я цябе вяду, ты б нёс мяне на руках!

— Не гавары загадкамі.

— Зараз усё будзеш ведаць. Я выконваю не сваю волю.

Яна падышла да дзвярэй пакоя і пастукала. Адразу ж шчоўкнула засаўка, дзверы адчыніліся, і на парозе перад Янам стаяла панна Марыя!.. Ад здзіўлення Ян застыў на месцы, і Люцыі давялося літаральна ўкінуць яго ў пакой пані…

Ян убачыў, як панна Марыя зачыніла дзверы на засаўку.

— Навошта?.. — спытаў ён, адчуваючы, што пачынае хвалявацца мацней ранейшага.

Але панна Марыя не адказала — не пачула, аб чым ён яе спытаў. Як ні рыхтавалася яна да гэтай сустрэчы, хвалявання свайго стрымаць не змагла. Цяпер, калі Ян быў побач, яно вырасла яшчэ больш. Усе апошнія дні і ночы, пасля таго як яна даведалася пра яго вяртанне, яна жыла мроямі. Часам яна магла яўна пачуць яго голас, убачыць яго твар і нават адчуць яго дотык. Ночы для яе сталі больш пакутлівымі: іншы раз яна гатова была крычаць, выклікаючы жаданага. У такія хвіліны ёй здавалася, што печ натоплена вельмі горача; яна круцілася ў ложку, змінаючы прасціну, але так і не знаходзіла зручнай позы. Яна ведала, была ўпэўнена, што толькі ён — яе жаданы — здольны быў вярнуць ёй сапраўдны спакой…

Панна Марыя прыблізілася да Яна. Гледзячы яму ў вочы, яна хацела ўбачыць у іх тое, што так хвалявала яе самую.

Ян баяўся паварушыцца. Час юнацкага пакланення для яго скончыўся. Ён бачыў панну Марыю ўжо іншымі вачыма. У яго нараджалася да яе новае, да гэтага незнаёмае яму пачуццё — больш глыбокае і патрабавальнае, чым ранейшае.

— Панна Марыя! — выклікнуў ён.

Яму хацелася так многа сказаць ёй: і аб тым, што ён пастаянна думае пра яе, і аб тым, што яму дрэнна спіцца. Але панначка закрыла яму рот далонькай. У расшыраных яе вачах чыталася чаканне шчасця. Яна палажыла яму на грудзі сваю галаву. Адчуўшы трапятанне яе цела, пачуўшы перарывістае дыханне, Ян узяў панначку на рукі — і пацалаваў. Яму захацелася выказаць ёй сваё нечаканае, дзіўнае пачуццё…

VIII

З некаторага часу жыццё панны Марыі атрымала невядомае дагэтуль зачараванне. Ян быў не проста яе марай, яе шчасцем, ён быў яе Богам. Яна думала пра яго пастаянна.

Сустракаліся яны не так часта. На тое былі свае прычыны. Але чаканне сустрэч і асабліва тайна, якою былі ахутаны гэтыя сустрэчы, рабілі іх каханне па-сапраўднаму ўзнёслым. Кожны з іх рызыкаваў. І калі панна Марыя рызыкавала гонарам, то Ян — сваім жыццём. Тым не менш, яны радаваліся жыццю, як двое матылькоў, якія толькі што пакінулі кукалку і адправіліся ў свой палёт да жаданага і ўсёпажыральнага агню. Блаславенне старога псаломшчыка бачылася ім важкай і дастатковай абаронай ад боскага гневу. Па сутнасці, яны будавалі сваё апраўданне на эфемерным, не маючым ніякай законнай сілы, падмане.

Поделиться:
Популярные книги

Неудержимый. Книга XII

Боярский Андрей
12. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XII

Мастер 5

Чащин Валерий
5. Мастер
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 5

Идущий в тени 5

Амврелий Марк
5. Идущий в тени
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.50
рейтинг книги
Идущий в тени 5

Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.14
рейтинг книги
Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Проклятый Лекарь. Род II

Скабер Артемий
2. Каратель
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Проклятый Лекарь. Род II

Вальдиры миры. Кроу-3

Михайлов Дем Алексеевич
3. Кроу
Фантастика:
фэнтези
рпг
8.38
рейтинг книги
Вальдиры миры. Кроу-3

Новый Рал 8

Северный Лис
8. Рал!
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 8

Приручитель женщин-монстров. Том 7

Дорничев Дмитрий
7. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 7

Системный Нуб

Тактарин Ринат
1. Ловец душ
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Системный Нуб

Объединитель

Астахов Евгений Евгеньевич
8. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Объединитель

Жребий некроманта. Надежда рода

Решетов Евгений Валерьевич
1. Жребий некроманта
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
6.50
рейтинг книги
Жребий некроманта. Надежда рода

Мимик нового Мира 7

Северный Лис
6. Мимик!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 7

Академия

Кондакова Анна
2. Клан Волка
Фантастика:
боевая фантастика
5.40
рейтинг книги
Академия

Приручитель женщин-монстров. Том 2

Дорничев Дмитрий
2. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 2