Чтение онлайн

на главную

Жанры

Чарадзейныя яблыкі

Татаринов Юрий Аркадьевич

Шрифт:

За год княгіня не змянілася: тая ж упэўненасць у тоне, той жа драпежны і, здавалася, прабіраючы да самай глыбіні душы позірк. Панна Марыя навучылася не заўважаць яе. Тую рану, якую нанесла ёй княгіня, нельга было, па перакананні панначкі, загладзіць ніякай дабрадзейнасцю. Тым не менш, яна ні разу за ўвесь час не папракнула яе. Часам ёй нават здавалася, што княгіня сама раскайваецца ва ўчыненым. І што ж, варта было зноў панначцы пачуць яе голас, як да яе вярнулася ранейшая непрыязь да гаспадыні замка…

— Не! — Яна нават уздрыгнула, быццам нехта дакрануўся

яе спіны халоднай рукой. — Я здарова і не маю патрэбы ў дапамозе доктара!

— Зразумела, зразумела, — паспрабавала супакоіць яе княгіня. — Я не настойваю. Проста хачу дапамагчы.

За сталом усталявалася маўчанне. Але па тым, як працягвала паглядваць на яе княгіня, панна Марыя здагадалася, што сумненні старой не развеяліся.

Гэтая размова выклікала ў душы панначкі трывогу. У той дзень яна не выйшла да абеду. А вечарам паслала за Янам…

Апошнія месяцы яна і садоўнік сустракаліся амаль кожны дзень. Панна Марыя адчувала патрэбу ў такіх сустрэчах. Ян валодаў нейкай невытлумачальнай здольнасцю ўздзейнічаць на яе. Ці то яго голас, ці то разважанні былі для яе сапраўдным цудатворным бальзамам. У гэты раз Ян з'явіўся, калі на дварэ сцямнела. Люцыя запаліла ў пакоі пані свечкі і выйшла.

— Мне ўсё цяжэй хаваць цяжарнасць, — паскардзілася панна Марыя. — Княгіня, здаецца, здагадваецца. Сягоння яна нават параіла звярнуцца да доктара… Што рабіць? Не далёка той дзень, калі я павінна буду нешта сказаць ёй.

— Папрасіце, каб яна адпусціла вас на некаторы час у Кляціху, — параіў садоўнік. — Там вам будзе спакайней. Па нейкай прычыне затрымайцеся там. А калі народзіцца дзіця, я прыму меры, каб схаваць немаўлятку.

Ён сказаў гэта так упэўнена, як быццам ужо не раз сутыкаўся з падобнымі цяжкасцямі. Панна Марыя са здзіўленнем паглядзела на яго і адказала:

— Згоды на ад'езд яна не дасць. Аднак нават калі здарыцца, што я і паеду, ад чутак мне не схавацца.

Ян не адказаў. Ён быў згодзен з яе довадам. Яны даўно разважалі над тым, як вырашыць гэту праблему, але выйсця пакуль не знаходзілі.

— Я павінен пайсці і ва ўсім прызнацца, — раптам паўтарыў ён ужо знаёмае.

Гэта ідэя заўсёды нервавала панначку. Вось і на гэты раз у яе вачах у той жа момант задрыжэлі слёзы.

— Ад цябе, Ян, я менш за ўсё чакала такога глупства, — заўважыла яна. І дадала: — Няўжо дапаможыш ты мне тым, што дазволіш адсячы сабе галаву?

— Не думаю, каб у княгіні Ізабэлы зусім не было сэрца, — адказаў Ян.

— Я таксама некалі так думала. І памылілася. Яна здзекавалася з мяне, як хацела. Каварным чынам выдала замуж за сына-вырадка. Потым патурала яго нячыстым дзівацтвам, учыніўшы нада мной страшэннае насілле. Ты яе не ведаеш! Яе самаўпэўненасць, каварства прачынаюцца на другі дзень пасля ад'езду князя. Загадаўшы забіць цябе, а потым і мяне, яна прыдумае тлумачэнне, па якому мы самі ж будзем вінаватымі ў сваёй смерці! З ёй нельга з адкрытым сэрцам. І калі ўжо мы змаглі быць асцярожнымі да сённяшняга дня, то павінны прыдумаць нешта, каб трымацца так і надалей. Бо на карту пастаўлена наша жыццё.

Ян падняўся

і, прыпаўшы на калена перад панначкай, пацалаваў руку любай.

— Не думайце пра мяне, панна Марыя, — сказаў ён. — Падумайце пра сябе і пра таго, хто народзіцца ад вас. Пагаварыце з княгіняй. Дамагайцеся таго, каб паехаць у Кляціху. Там на час родаў я знайду вам надзейнае сховішча.

— Трэба ўсё абдумаць, — паддаючыся яго ўпэўненаму тону, адазвалася панна Марыя. — Куды схаваць немаўлятку, як знайсці карміцельку…

— Бяру гэта на сябе. Галоўнае цяпер — паехаць. Паехаць!

Панна Марыя не вытрымала кінулася ў абдымкі Яну, дала волю слязам.

— Любы! — ускрыкнула яна. — Няўжо нам вечна прыйдзецца жыць пад страхам! Дык мы ж падманваем сябе! Паедзем! Паедзем за мяжу!

— На вялікі жаль!.. Куды і як?.. Куды б мы ні адправіліся, нас чакае насільны зварот. Ад княжацкіх дружыннікаў ніхто не схаваецца ні клеймаваны раб, ні святоша. Я гатовы паехаць хоць на край свету, толькі, каб вы не адчувалі страху. Аднак навошта нам такое неспакойнае шчасце! Мы не хлусы і не беглыя катаржнікі. Ці не лепш паспрабаваць зацвердзіць наша каханне законным шляхам! Я не гаварыў вам, таму што не быў упэўнены. Але цяпер я ведаю: Пахомій Лагафет жывы і вяртаецца са святых мясцін. Яго ўжо бачылі. Ён павінен быць у горадзе з дня на дзень. Айцец Пахомій — сведка нашага яднання. Наша надзея! Вернецца князь — і мы абвясцім, што мы заручаны!

Наіўны летуценнік, ён цешыў сябе думкай, быццам князь блаславіць іх заручыны.

— Спадзяюся на Пахомія, — працягваў ён. — Стары хрысціў мяне. Блаславіў на шчасце. Хто, як не ён, можа даць мне добрую параду?

Слухаючы Яна, панне Марыі хацелася верыць у тое, што з вяртаннем старога псаломшчыка шмат чаго для іх пераменіцца да лепшага.

— Дай Бог, каб ён як мага хутчэй вярнуўся, — пажадала яна следам за Янам.

Гэта навіна як быццам крыху прыглушыла яе душэўную муку.

X

Чутка пра вяртанне Пахомія Лагафета не была нечай выдумкай. Стары сапраўды напраўляўся дадому. На Паповай горцы ён з'явіўся нечакана.

Аднойчы ў восеньскі вечар, калі ўжо сцямнела і ліў нудны дождж, дзверы былога прытулку адчыніліся і ў памяшканне ўвайшоў рыжабароды шыракаплечы стары. Ён быў босы. Галава і плечы яго былі закручаны ў палінялы, вынашаны плашч. Стары пакланіўся маладым, сказаў: «Бог з вамі» — і расхінуў плашч. З яго адзення цякло, як з ручая. Ян паспешліва выбраўся са свайго кутка, усклікнуў з радасцю:

— Айцец Пахомій!

Потым яны доўга стаялі абняўшыся, быццам сын і бацька пасля доўгай разлукі. Нарэшце Ян пасадзіў Пахомія каля печы і, загадаўшы яму раздзецца, даў новае адзенне са свайго куфра…

Крыху пазней, павячэраўшы разам з іншымі, яны ўселіся ў кутку і завялі размову. І таму і другому было пра што расказаць. Год змяніў у іх жыцці шмат чаго. Ян паведаміў пра паездку ў Варшаву. Не ўтоіў ён ад старога і расказаў пра свае адносіны з паннай Марыяй. Спавядаючыся, ён спадзяваўся пачуць добрую параду.

Поделиться:
Популярные книги

Неудержимый. Книга XII

Боярский Андрей
12. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XII

Мастер 5

Чащин Валерий
5. Мастер
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 5

Идущий в тени 5

Амврелий Марк
5. Идущий в тени
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.50
рейтинг книги
Идущий в тени 5

Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.14
рейтинг книги
Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Проклятый Лекарь. Род II

Скабер Артемий
2. Каратель
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Проклятый Лекарь. Род II

Вальдиры миры. Кроу-3

Михайлов Дем Алексеевич
3. Кроу
Фантастика:
фэнтези
рпг
8.38
рейтинг книги
Вальдиры миры. Кроу-3

Новый Рал 8

Северный Лис
8. Рал!
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 8

Приручитель женщин-монстров. Том 7

Дорничев Дмитрий
7. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 7

Системный Нуб

Тактарин Ринат
1. Ловец душ
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Системный Нуб

Объединитель

Астахов Евгений Евгеньевич
8. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Объединитель

Жребий некроманта. Надежда рода

Решетов Евгений Валерьевич
1. Жребий некроманта
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
6.50
рейтинг книги
Жребий некроманта. Надежда рода

Мимик нового Мира 7

Северный Лис
6. Мимик!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 7

Академия

Кондакова Анна
2. Клан Волка
Фантастика:
боевая фантастика
5.40
рейтинг книги
Академия

Приручитель женщин-монстров. Том 2

Дорничев Дмитрий
2. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 2