Чтение онлайн

на главную

Жанры

Чарадзейныя яблыкі

Татаринов Юрий Аркадьевич

Шрифт:

— Класіцызм, — гаварыў немец, — стаў антычны традыцый. Яму прысушч ч'ёткасць, яснасць і поўны заверш'ённасць.

Ён быў крыху дзіваком, гэты Штэрн. Ён мог, напрыклад, нечакана перапыніць сваё тлумачэнне і, ткнуўшы пальцам на каго-небудзь з вучняў, спытаць:

— Што я сказаў? Паўтарыце.

Ян, у якога быў абсалютны музыкальны слых і добрая памяць, запамінаў не столькі сэнс сухіх фраз лектара, колькі інтанацыю яго голасу. На ёй ён потым дакладна ўзнаўляў сказанае, здзіўляючы не толькі сяброў, але і, галоўнае, немца.

Вельмі часта, у вольны ад заняткаў час, Ян успамінаў дом, родную вёску. Іншы раз яму раптам бачыўся палымнеючы касцёр, пры гэтым заўсёды ён адчуваў побач панну Марыю. Тая сядзела на траве, падагнуўшы ногі і прыціснуўшыся спіной да яго грудзей, і глядзела на язычкі

полымя. Ён дыхаў ёй у патыліцу і млеў ад жадання пагладзіць яе светлыя валасы.

З асабліваю сілай падобнае бачанне ахоплівала яго вечарамі, калі ён заставаўся ў пакоі адзін. Калі яму рабілася вельмі сумна, ён браў скрыпачку і пачынаў іграць. Іграў, не запальваючы святла, у цемры. Спачатку для размінкі выконваў лявоніху або польку. Потым спрабаваў іграць пачутыя аднойчы на канцэрце, куды вадзіў іх князь, менуэты і паланезы. І толькі пасля гэтага пераходзіў да асабістых сачыненняў. Пачуўшы музыку, у пакой уваходзілі сябры. Музыка Яна гаварыла іх сэрцу пра многае. Слухаючы, яны ўспаміналі знаёмае ім з дзяцінства: галасы птушак, шэлест ліствы, завыванне ветра за акном у зімовы час. У такія хвіліны гэты вялікі і мнагалюдны горад пачынаў казацца ім чужбінай, і ўсе яны, быццам згаварыўшыся, пачыналі марыць аб адным і тым жа: як бы хутчэй вярнуцца дамоў.

Падобныя вечары збліжалі хлопцаў. А гэта ў сваю чаргу не магло дадатна не ўплываць на іх вучобу. Маладыя юнакі стараліся вучыцца не толькі дзеля таго, каб не прагнявіць князя, але і па ўласнай ахвоце. Ім хацелася ведаць асновы сваёй будучай прафесіі, каб, вярнуўшыся, дабавіць славы сваёй радзіме. Яны ўжо цяпер думалі пра славу сваіх будучых паркаў.

На экзаменах, якія праходзілі напярэдадні Калядаў, князя ніхто не падвёў. Самым лепшым аказаўся Ян. Адказваючы, ён нават пераймаў акцэнт лектараў.

Асабліва паспяхова адказваў ён па прадмету пана Штэрна:

— Для рэгулярнага парка характэрна строгая геаметрычнасць пасадак, газоны, фігурная стрыжка дрэў і кустарнікаў,— без запінкі адказваў ён на экзаменах. — Асаблівае месца ў такім парку займаюць скульптуры. Іх белыя сілуэты адцяняюць сакавітасць лістоты. За шпалерамі хаваюць ліхтары, каб у вячэрні час падсвяціць скульптуры…

У пана Штэрна нават загарэліся шчокі. Яшчэ б! Яго вучань паўтараў сказанае ім слова ў слова! Пасля такога бліскучага адказу немец не сумняваўся, што з гэтага вучня атрымаецца сапраўдны садоўнік і што, калі прадаставіцца такая магчымасць, ён, гэты садоўнік, створыць парк, пра які загаворыць уся Еўропа!

Выдатна адказаў Ян і па батаніцы. Па лісцях гербарыя яму трэба было назваць дрэвы. Экзаменуемы ні разу не памыліўся. Пан Штэрн адклаў убок указку, сказаў з захапленнем:

— Карашо, ошэнь карашо. Вы падгатовлен на самый высокій баль. І я сам скажу аб этом ваш кнейзе.

Ян пакланіўся пану Штэрну.

Перад ад'ездам князь распарадзіўся выдаць кожнаму з вучняў па невялікай суме грошай. Сабраўшы ўсіх у зале свайго варшаўскага дома, ён сказаў:

— Удзячны вам за старанне. Спадзяюся, у вас хопіць яго, каб паспяхова завяршыць вучобу. — І, перадаўшы грошы, дадаў: — А гэта вам на свята.

Напярэдадні Калядаў грошы былі вельмі дарэчы. Моладзь наладзіла на іх гулянку.

У той вечар у сталовай іх флігеля, дзе яны жылі, гарэла мноства свечак. Стол быў застаўлены рознымі стравамі, бутэлькамі… За акном завывала, нібы воўк на месяц, снежаньская завіруха, а ў флігелі Эрдзівіла, дзе было цёпла і ўтульна, гучалі песні. Моладзь пела пра тое, што было вядома ім з дзяцінства. Сумныя песні змяняліся вясёлымі. І наадварот. Кожны куплет паўтаралі па некалькі разоў. Перавага аддавалася ўсё-такі сумным песням. Кожная з іх была патаемная і доўгая, як і зімовая ноч. Пелі і ўспаміналі родную старонку:

Прыехалі тры казакі ў госці… Першы кажа: «Я Марусю люблю!» Другі кажа: «Я Марусю вазьму!» Трэці кажа: «Зеллейка дастану, Я з Марусяй… на ручнічку стану! Белым канём поле пераеду, …Сівым канём за мора даеду, Чорным канём зеллейка
дастану».
Адзін конік, як лебедзь бяленькі, Другі конік, як голуб сівенькі. Трэці конік, як воран чарненькі…

Напамінак пра каня, які недзе чакае іх, пра дзяўчыну, якая, можа, і не ведае, што пра яе думаюць і сумуюць, абуджала ў юнакоў шчымлівае пачуццё настальгіі. Іх цягнула да маці, братоў, сяброў. Гэтае жаданне, узмоцненае ўздзеяннем выпітага перарастала ў патрабаванне. Маладыя хлопцы гатовы былі адправіцца ў дарогу дамоў у гэты ж час, пешшу па снезе. І толькі музыка Яна ўціхамірыла іх гарачыя галовы. Яна валодала дзіўнай, амаль чарадзейнай уласцівасцю ўсяляць цярпенне. У гэты вечар Ян іграў доўга: іграў знаёмае і зусім новенькае, штосьці падслуханае на вуліцы ў катрыншчыка або з акенца якой-небудзь спявачкі-служанкі. Нарэшце ён зайграў сваю мелодыю — тую, што іграў летам, каля кастра, напярэдадні ад'езду панны Марыі. За гэтыя гады ён ускладніў яе, упрыгожыў пераходамі і імправізацыямі. Мелодыя гучала сапраўдным аркестрам, гучала ўпэўнена і ўрачыста. Здавалася, у ёй была сканцэнтравана цэлая гама пачуццяў: туга па радзіме, любоў, пяшчота. Адначасова яна падкупляла нейкай загадкай: яна, як песня салаўя, то гучала, то раптам перарывалася. Яе хацелася слухаць і слухаць. І юнакі слухалі да самазабыцця. Ім здавалася, што гэта натхнёная музыка гучыць не толькі ў іх флігелі, але і за яго межамі, гучыць над усім Божым светам. Гэтыя хвіліны давалі ім запас энергіі на доўгі час вучобы ў чужым горадзе.

IV

Прайшло тры месяцы. Наступіла вясна. На палях яшчэ ляжаў снег, рэкі і сажалкі былі скаваны льдом, але ўсё ж адчувалася набліжэнне цяпла: прыгравала сонца, раставаў снег і маленькія ручайкі цяклі па дарогах.

З Варшавы вярнуўся князь.

Неяк раніцай панна Марыя адправілася ў парк. Пайшла адна. Снег на палянах, друзлы і пацямнелы, быў неглыбокі. Пад дрэвамі, высока ўзняўшы дзюбы, пахаджалі гракі. Сваім крыкам яны перапалохалі ўсё наваколле. Панна Марыя ішла і глядзела ва ўсе бакі вачамі здзіўленага дзіцяці. Ад ствалоў зыходзіў ледзь прыкметны пар. Блішчэлі то там, то сям валуны. Снег, што ляжаў вакол іх, растаў, і таму здавалася, быццам яны стаяць у ямінах. На галоўнай алеі працавалі слугі: прыбіралі драўляныя каркасы з мармуровых скульптур.

Панначка дабралася да мосціка праз адводны роў і раптам пачула недзе ўдалечыні гукі скрыпкі. Гучала да болю знаёмая ёй мелодыя!.. Панначка паспешліва перайшла мосцік, мінула старожку і, нарэшце, спынілася.

Перад ёй распасціралася бязмежнае заснежанае поле. Праз яго ў бок капліцы праходзіла вузкая сцяжынка. Тонкія гукі скрыпкі даносіліся аднекуль з боку дома, які знаходзіўся побач з каплічкай. Да панны Марыі падышоў вартаўнік і, зняўшы шапку, нізка пакланіўся. Панначка не адказала яму. Душа яе цягнулася туды, на Папову горку. Яе клікала мелодыя, што гучала. Менавіта так сірэны зазываюць да сябе на востраў прывязанага да мачты Адысея… Паразважаўшы з хвілінку, яна пабегла па сцяжынцы да каплічкі.

Знаёмая мелодыя гучала ўсё мацней і мацней. Панна Марыя была ўпэўнена, што гэта іграе Ян. Яна не задавала сабе пытання, чаму ён апынуўся тут, і бегла, больш паддаючыся інстынкту, чым розуму. З коміна старога прытулку валіў чорны дым. І тады, калі сюды заходзілі людзі, праз адчыненыя дзверы мелодыя гучала больш выразна. У такія імгненні панна Марыя паскарала свае крокі…

Нарэшце яна падышла да дзвярэй прытулку. Упершыню ёй трэба было пераступіць парог гэтага жытла. З хвіліну яна стаяла на ганку, потым штурханула дзверы — і ўвайшла. Дом не меў ні прыхожай, ні сенцаў. Пераступіўшы парог, панна Марыя апынулася ў вялікім змрочным памяшканні, сярэдзіну якога, быццам гэта была масіўная падпора, займала печ. Каля сцен у два паверхі былі зроблены нары, а па абодва бакі печы — лаўкі. Акрамя таго, пасярэдзіне стаялі доўгія сталы з адкіднымі лаўкамі. У тую хвіліну, калі ўвайшла панначка, тут было поўна людзей. Прыціснуўшыся спінамі да цёплай печы, сядзелі старыя ў зрэбным адзенні. Сёй-той ляжаў на нарах. Густы і даўкі дым выклікаў у панначкі ваніты. Гукі музыкі абарваліся, з паўзмроку да дзвярэй раптам зрабіў крок высокі бялявы хлопец…

Поделиться:
Популярные книги

Мимик нового Мира 8

Северный Лис
7. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 8

Отмороженный 4.0

Гарцевич Евгений Александрович
4. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 4.0

Младший научный сотрудник 2

Тамбовский Сергей
2. МНС
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Младший научный сотрудник 2

Измена. Мой непрощённый

Соль Мари
2. Самойловы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Мой непрощённый

Измена. (Не)любимая жена олигарха

Лаванда Марго
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. (Не)любимая жена олигарха

"Малыш"

Рам Янка
2. Девочка с придурью
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
6.00
рейтинг книги
Малыш

Кодекс Охотника. Книга XVIII

Винокуров Юрий
18. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVIII

Невеста напрокат

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Невеста напрокат

Отмороженный 3.0

Гарцевич Евгений Александрович
3. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 3.0

Законы Рода. Том 3

Flow Ascold
3. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 3

Виконт. Книга 1. Второе рождение

Юллем Евгений
1. Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
6.67
рейтинг книги
Виконт. Книга 1. Второе рождение

Мерзавец

Шагаева Наталья
3. Братья Майоровы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Мерзавец

Совпадений нет

Безрукова Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Совпадений нет

Сбой Системы Мимик! Академия

Северный Лис
2. Сбой Системы!
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
5.71
рейтинг книги
Сбой Системы Мимик! Академия