Чарадзейныя яблыкі
Шрифт:
Прыказчык, відаць, і сам не разумеў, што менавіта будзе, калі вернуцца маладыя. Тым не менш, свайго ён дасягнуў: дзяўчат здзівіў. Іх уяўленне ў той жа час намалявала нейкіх бажкоў у белым адзенні, якія здольны рабіць усякія дзівосы. Нехта з маладых дзяўчат быў знаёмы з тымі, пра каго ўспомніў прыказчык. Аднак цяпер гэтыя знаёмцы значна выраслі ў іх вачах. Панне Марыі хацелася спытаць пра Яна. Ёй было прыемна, што прыказчык пахваліў маладых хлопцаў. Значыць, падумала яна, Ян не падвёў яе, вучыцца паспяхова.
— З надыходзячымі Калядамі вас, прыгажуні! — гаркнуў схільны
Тут ён хлопнуў тры разы ў далоні.
Дзверы адразу ж адчыніліся — і двое слуг асцярожна ўнеслі ў залу абабітую скураю скрыню. Устанавіўшы яе на відным месцы, яны выйшлі.
Прыказчык важна падышоў да скрыні. Узяўшыся вялізнымі ручышчамі за вечка, ён азірнуўся на дзяўчат. Яму хацелася памножыць цікаўнасць дзяўчат. І таму ён марудзіў. Нарэшце ён падняў вечка скрыні… У скрыні аказалася невялікіх памераў бронзавая лялька. Дзяўчаты, усе як адна, падаліся наперад, раздаўся вокліч здзіўлення. Здавалася, яны ўбачылі цуда свету.
Лялька сядзела, і была падобна на кітаянку. Пан Чаляднік завёў яе, як гадзіннік, спецыяльным ключом і адступіў на крок. Лялька «ажыла»: яна адкрыла вочы, заміргала, потым кіўнула галавой і падняла рукі. Некалькі разоў паўтарыўшы рухі, яна раптам выразна прапела: «Уа!» Пасля чаго закрыла вочы і прыціхла… Дзяўчаты пацягнуліся да цудоўнай рэчы, жадаючы да яе дакрануцца.
— Жывая!.. Зусім жывая!.. — закрычалі яны. Панна Марыя прысела на кукішкі перад цудоўнай лялькай, працягнула рукі да яе доўгіх, заплеценых у коску, чорных валасоў.
— Смялей, панначка, яна ваша, — стараючыся натхніць нерашучую панначку, сказаў прыказчык. — Гэта вам — ад мяне.
Панна Марыя не магла адказваць — яна была зачаравана незвычайнаю цацкай. Раней ёй не даводзілася бачыць нічога падобнага.
Пан Чаляднік раптам рассмяяўся. Дабраку давала сапраўднае задавальненне тое, што ён так здзівіў і абрадаваў сваю любіміцу…
II
Пасля вяртання князя жыццё ў замку змянілася. Працяглы траур змяніўся на свята. Князь, засумаваўшы па дому, шмат расказваў пра Варшаву і пра свае сустрэчы. Амаль увесь дзень ён быў у кампаніі панначкі. Ён стараўся запоўніць тое, чаго яму не хапала ў час паездкі.
У першы ж дзень Новага года ён прыйшоў да яе незвычайна рана.
— Час дарыць падарункі,— усміхаючыся, сказаў ён. Панна Марыя і Люцыя займаліся прымеркай новай сукенкі. Абедзве пакланіліся ўвайшоўшаму князю Станіславу. А панна Марыя павіншавала першай:
— З Ражаством Хрыстовым!
— Цябе таксама, мая радасць, — адказаў князь. — Прабач, што так рана. Хачу раней за ўсіх павіншаваць цябе са святам. А вось і падарунак.
Толькі цяпер панначка і яе служанка ўбачылі ў руках князя невялікі драўляны футарал. Абедзве застылі ў чаканні нечага незвычайнага, — нядаўні падарунак пана Чалядніка прывучыў іх да сюрпрызаў. Тым часам князь Станіслаў прыблізіўся да пляменніцы. Ён расцалаваў панначку тройчы і працягнуў ёй футарал. Жадаючы
Праменьчыкі адбіткаў, якія струменіліся ад шліфаваных граняў, прыемна ўразілі панначку і яе служанку. Абедзвюм здалося, што гэта іграюць блікамі кропелькі вады.
— Гэта дыядэма, — патлумачыў князь. — Па паданні, яна трапіла ў нашу скарбонку ад рускага князя. Калісьці, даўным-даўно, адзін наш ваяўнічы продак разбіў войска таго князя і захапіў яго скарбы. Сярод іх, быццам бы, была і гэта старадаўняя дыядэма. — Князь памаўчаў, як бы даючы магчымасць засвоіць сказанае, потым дадаў: — Калісьці яна ўпрыгожвала галаву рускай княжны. Цяпер яна твая.
Сэнс скупога расказу зрабіў уражанне на панначку. Нечакана, замест таго каб прыняць падарунак і падзякаваць за яго, яна спытала:
— А ці не магло так здарыцца, што гэта рэч была адабрана ў рускай княжны сілай? А ці не заплямлена яна крывёю? А ці не з тых яна рэчаў, якія прыносяць няшчасце?
Гэта была ветлівая адмова. Панна Марыя не рашалася прыняць у падарунак фамільную рэч. Аднак князь Станіслаў, які не выдзяляўся дастатковай пранікнёнасцю, ацаніў зададзеныя яму пытанні літаральна.
— Не-не, — паспешліва заверыў ён. — Як можна! Няўжо стане насіць жанчына такія рэчы ў ваенны час! Скарб быў заваяваны ў сумленным баі. Пра гэта гаворыць і паданне. Вер мне.
— Веру, — адказала панна Марыя.
Перадаўшы падарунак, князь яшчэ раз пацалаваў пляменніцу.
— З гэтага часу ў цябе два маёнткі,— сказаў ён. Заўважыўшы, што пляменніца не зразумела яго, ён тлумачыў: — Гэта рэч будзе даражэй за Кляціху.
Жадаючы падзякаваць князю, панна Марыя ўзяла дыядэму і прымерыла яе. Дыядэма зіхацела на яе галоўцы, як маленькая маланка. З ёю панначка выглядала старэйшай і больш узвышанай, быццам сама раптам ператварылася ў тую самую рускую княжну.
Убачыўшы на лбе пляменніцы ўпрыгажэнне, князь хлопнуў ад здзіўлення ў далоні,— ён зразумеў, дарагія рэчы падыходзяць толькі прыгожым паннам. Яму ўспомніліся чапурыстыя, намаляваныя асобы са свецкага асяроддзя, у якім знаходзіўся ён гэтыя апошнія месяцы. У параўнанні з імі пляменніца выглядала прынцэсай. А таму ён радаваўся і тут жа рашыў, што ў будучым падорыць ёй увесь скарб каштоўных рэчаў, захопленых у рускага князя яго ўдачлівым продкам.
III
Аднак пакінем на некаторы час нашу гераіню і перанясёмся ў польскую сталіцу, каб распавядаць пра другога нашага героя — Яна, сына млынара.
За гэтыя некалькі месяцаў хлопец шмат паездзіў і шмат чаго пабачыў. Разам са сваімі землякамі, падданымі князя Эрдзівіла, ён вучыўся ў прыватнай школе садоўнікаў.
У школе выкладалі адны знакамітасці. Адзін з прадметаў чытаў сам інспектар прыватных садоў пан Міхаіл Штэрн, немец. Вучняў забаўляў яго вялікі жывот і неверагодны акцэнт. Фразы, якімі ён сыпаў на лекцыях, былі лаканічнымі, хоць і не простымі ў засваенні.